• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя частка 1 Язэп Юхо

    Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя

    частка 1
    Язэп Юхо

    Памер: 106с.
    Мінск 1999
    31.21 МБ
    скай і Смаленскай, на верхняй Дзвіне, Волзе і Дняпры  Крывічы, іарады якіх былі Ізборск, Полацк, Смаленск... на берагах Сожа, у губерні Магілеўскай, Радзімічы» [12], «Вельты... так зваўся некалі моцны народ, які ў гісторыі сярэдніх вякоў праславіўся больш чым астатнія славяне, Велеты ці Люцічы, празваныя Ваўкамі,  няма сумнення, што гэтыя Пталамеевы Вельты былі продкамі Велетаў [Вільтаў, Вільцаў], ці Люцічаў, якія пасяліліся ў далейшым на абодвух берагах Одры... першапачатковае іх жыллё, з якога яны выйшлі, трэба шукаць... па суседству з Неўрамі і Будзінамі, у губ. Віленскай, таму што менавіта ад іх атрымалі сваю назву Літоўскія гарады і акругі Вылкамір /г.зн. мір ці край Ваўкоў/ і Вілда/Вільна/ [13].
    Дзякуючы Шафарыку П.І., у гісторыяграфію славян увайшлі падрабязныя і дакладныя звесткі аб славянскіх народах, пачынаючы з Герадотавых будзінаў і неўраў да XXII стагоддзяў, а тым самым была пашырана гісторыяграфічная база гісторьгі дзяржавы і права як усіх славянскіх народаў, так і гісторыі дзяржавы і права Беларусі. 3 развіццём земляробства, рамяства і гандлю ў VIIIX ст.ст. на тэрыторыі Беларусі адбываўся працэс росту гарадоў і аб’яднання дробных дзяржаўкнястваў у больш буйныя дзяржавыземлі. Згодна са звесткамі Баварскага географа, на тэрыторыі Беларусі ўжо ў IX ст. мелася вялікая колькасць гарадоў: у Свіран  325, у Турычан  104, у Бужан  231, у Пружан  70, у Лукомлян таксама былі гарады, аднак колькасць іх не ўказана [14],
    У перыяд з XII да XVI ст.ст. гісторыяграфія базіравалася ў асноўным на летапісным матэрыяле і жыццяапісаннях святых, толькі ў XVIXVII ст.ст. з’яўляюцца працы, у якіх асвятляюцца праблемы дзяржавы і права. ГІра высокі палітычны аўтарытэт крывічоў сведчыць і той факт, што кіеўскі князь Ігар быў жанаты з крывіцкай князёўнай Вольгай, аб чым паведамляў папскі легат, які прысутнічаў у 957 годзе ў Царградзе на прыёме княгіні Вольгі
    8
    візантійскім імператарам. У яго справаздачы прама сказана, што яна «з славянскага племя крывічоў» [15],
    Праблемы палітычнага жыцця і міждзержаўных адносін беларускіх княстваў як паміж сабой, так і з іншымі народамі знайшлі сваё адлюстраванне ў летапісах суседніх дзяржаў: Кіеўскай, Наўгародскай, УладзіміраСуздальскай, а затым Маскоўскаго. У гэтых летапісах. пераважна адрэдактаваных у XIVXVI ст.ст. праваслаўным духавенствам, узносіліся Веліч і Мудрасць спачатку Кіеўскіх, а пасля УладзімірскаСуздальскіх і маскоўскіх князёў. Абгрунтоўвалася ідэя неперарыўнасці і пераемнасці улады князёў, якія быццам бы збіралі свае спадчынныя ўладанні  вотчыны. Так, захоп Цверы маскоўскім князем Іванам Васільевічам у 1486 годзе летапісец разглядае як займанне сваёй вотчыны [16]. Гэтак жа тлумачыцца і захоп Вялікага Ноўгарада «...отчнну свою Велнкі Новгород прнвел в всю свою волю м учнннлся на нем государем, как н на Москве» [17], Да гэта ж часу адносіцца і пачатак назвы маскоўскіх вялікіх князёў князямі «усёй Русі».
    Да XII ст. Руссю называлася толькі Кіеўская воласць, а затым паслядоўна разам з праваслаўем гэты тэрмін стаў распаўсюджваецца і на другія княствы, у якіх умацавалася праваслаўе, таму што кіеўскі мітрапаліт стаў называцца рускім мітрапалітам. Перасяліўшыся ў Маскву, мітрапаліты і там працягвалі ўжываць найменне рускія. Адны з іх называюць сябе мітрапалітамі ўсёй Русі, другія кіеўскімі і ўсёй Русі. Каб не быць ніжэй чым мітрапаліты, маскоўскія вялікія князі таксама прысвоілі сабе тытул вялікага князя ўсёй Русі [18].
    Акрамя летапісаў, якія імкнуліся ўзнесці маскоўскіх вялікіх князёў і сцвердзіць іх самадзяржаўе для ўсёй Русі, у першай палове XVI ст. з'явіліся гісторыкапубліцыстычныя творы з такой жа ідэйнай задачай і адначасова прыніжаючыя вялікіх князёў літоўскіх. Да іх адносяцца: «Пасланне СпірыдонаВассы», «Сказанне пра князёў Уладзімірскіх» і «Радаслоўе Літоўскіх князёў». У «Пасланні» і «Сказанні» аповед пачынаецца з біблейскай леген
    9
    ды аб падзеле ўсёй зямлі паміж патомкамі Ноя, затым ідзе аповед пра егіпецкіх правіцеляў, ад іх выкладанне пераходзіць да рымскага імператара Аўгустуа і нібыта яго сваяка Пруса, а далей сцвярджаецца, што Рурых паходзіць ад Пруса і тым самым замацоўвалася паходжанне ж вялікіх князёў Маскоўскіх ад Аўгуста Кесара. Паходжанне ж вялікіх князёў літоўскіх выводзілася ад раба смаленскіх князёў. У «Радаводзе літоўскіх князёў» гаварылася: «В лето 6830 (1322) по племенн безбожного Батыа нзбежал от плана его некнй князец нменем Внтянец, рода смоленскнх князей, а вселнся в Жамоть у некого бортннка. й поят у него діцерь в жену себе н пребысть с нею лет 30 бездетен. й убьен бысть громом. й последн князя Внтенца поят жену его раб его кснюшец нменем Гнгнменнк. й родн от нея седмь сынов: 1. Наромннтнк. 2. Евнутнк. 3. Олгерднк. 4. Кестутнк. 5. Скнрнгайлнк. 6. Корняднк. Мантонмк... В лето 6858 (1350) князь Велнкнй Олгерд лнтовскнй прнсла послы своя к велнкому князю Семнону йвановнчю на Москву co многнмн дармн, прося мнра н жнвота братьн своей» [19], Звесткі пра вялікіх князёў літоўскіх не адпавядаюць рэчаіснасці і распаўсюджваліся з адной мэтай  прынізіць іх і падпарадкаваць нашчадкам Кесара Авіуста, г.зн. маскоўскім князям.
    Для абгрунтавання “законнасці” тэрытарыяльных захопаў маскоўскіх князёў служыла распрацаваная старцам пскоўскага Елеазарава манастыра Філафеем на царкоўнарэлігійнай аснове тэорыя сусветнагістарычнаіа значэння маскоўскай дзяржавы: “Масква  трэці Рым”. Два Рыма старажытны і новы (г.зн. Канстанцінопаль) палі застаўся непахісным трэці Рым  Масква, крэпасць праваслаўя. Маскоўскае царсіва  гэта апошняя сусветная дзяржава, яе з’яўленне на сусветнагістарычнай арэне адзначае найвышэйшы этап гістарычнага развіцця чалавецтва, а рускі цар  адзіны і богам абраны хрысціянскі цар на зямлі. «Блюдый же, внемлн, благочестмвый царю,  звяртаўся Фнлафей да Васнлня III,  яко вся хрнстнянская царства снвдоша в твое еднно, два убо Рнма падоша, а третнй стонт, а четвертому
    10
    не бытн, н уже твое хрестьянское царство ннем... не останется» [20].
    Афіцыйная гісторыяграфія Маскоўскай дзяржавы XVXVI ст.ст. была накіравана на апалогію царскай улады і абгрунтаванне яе боскага паходжання, напрыклад, Іван Грозны ў пасланні да князя Курбскага заяўляў, што выкананае сапраўднага праваслаўя «Росснйского царствня самодержавство божннм нзваленмем почен (пачалося)» [21],
    Усё гэта сведчыць аб тым, што афіцыйная дзяржаўнапалітычная гісторыяграфія Маскоўскай дзяржавы XVXVII ст.ст., якая ўтрымлівала многія палітычныя легенды, прамы вымысел і фальклорныя матэрыялы, патрабуе асцярожнага і ўважлівага станаўлення пры яе выкарыстанні для даследавання гісторыі дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага ў цэлым і Беларусі ў прыватнасці.
    Старажытная беларуская гісторыяграфія была цесна звязана з царкоўнаправаслаўнай літаратурай і летапісаннем Кіева, Ноўгарада і рускіх княстваў. Першыя пісьмовыя ўпамінанні пра беларускіх кніжнікаў адносяцца да XII ст. Гэта Клімент Смаляціч, Кірыл Тураўскі, Ефрасіння Полацкая. У летапісе па Іпацьеўскаму спісу пра Клімента Смаляціча запісана: «й бысть кннжнйк й фйлософ. так якоже в Руской землн не бяшеть» [22], Падобны запіс пра яго змяшчаецца ў Ніконаўскім летапісе: «й зело кннжен, й учйтелен, й фнлософ велйкй, й много пнсаннна напісав» [23]. Да нашых дзён захаваўся адзін яго твор «Пасланне мітрапаліта Клімента Смаляціча прэсвітэру Фаму, вытлумачанае Афанасіем мніхам», у якім ён адстойваў незалежнасць Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі ад канстанцінопальскага патрыярха [24], Творы Ефрасінні ГІолацкай да нас не дайшлі, але з яе жыцця відаць, што яна займалася асветніцкай дзейнасцю «I начяа кнйгы пнсатн свонмн рукамй... 14 украснвшн всю землю Полоцкую свойм монастырем, й вйдевшй яко просветй Бог монастырь ея... Еуфрасннна  небопарный орел, попарнвшн от Запада н до Востока, яко луна солнечная, просветйвшв всю землю По
    11
    лоцкую... блажен есй ты граде Полоцкой, таковую леторасль возраставый,  преподобную Еўфрасйнйю» [25].
    Больш багатую літаратурную спадчыну пакінуў Кірыл Тураўскі. Яго пропаведзі на розныя царкоўныя святы ўключаюць ярка выражаны дзяржаўнаправавы змест. Так, у «Слове пра зняцце цела Хрыстова з крыжа» ён просіць Бога аб умацаванні Тураўскай дзржавы і горада Турава «Подажь, святе, вселй нам твою помоіць, будй покрев граду нашему от всякого зла, подавая князю на протнвныя победу й заступая его от всех вйдймых й невйдймых враг, мйр же глубок, н сьдравне телесй, купно же н душй его просй спасенйя. Н нас йзбавй от всякоя нужй, й печалм, й беды, й всех лютых напастай» [26]. Можна разлічваць, што гэты зварог да Бога за дапамогай напісаны Кірылам Тураўскім у 1157 годзе ў час асады Турава кааліцыяй княстваў на чале з кіеўскім князем. Вось што гаворыцца ў летапісе: «Того ж лета нде Мзяслав (князь Кйевскйй) на Юрня Ярославйча, внука Юрйева, к Турову й с нймй Ярослав йз Луцка Ярополк Андреевйч м Ростйслэвйч Рйрюков co смольяны, Володймер Мстйслэвйчю. Прнндоша же й полочане к Турову,пожгоша села около его н воеваша берендйчй около Пмнска за Прйпетаю. Выходяше же йз города, бйяхуся крепко ймного бе язвенных. Юрйй же Ярославйч выслася нз города ко Нзяславу, моляся, рекнй: «Брате, прннме мя в любовь к себе». Мзяслав же не хотя, но всяко восхоте й Туров н Пннск под нйм взятй, стояше около города 10 седмйц (нядзель), й бысть мор в конех; не успевше нйчто же, ндоша прочь, не сотворйв мйра» [27].
    Пропаведзі Кірылы Тураўскага ўсялялі рашучасць і мужнасць у рады абаронцаў свайго горада і дзяржавы, дзейнасць епіскапа Кірылы садзейнічала ўмацаванню аўтарытэта ТураваПінскага княства сярод іншых старажытных княстваў. «Того радн молю вы, потіцйтеся прйлежно почйтатм святыя кнйгй, да ся 6ожййх насытнвше словес й будуідаго века нейзреченных благ желанйе стяжйте: она бо аіце й невйднма суть, но вечна й конца ненмуіца, тверда же й недвйжйма..., Сладко бо медвенный сот й доб
    12
    ро сахар, обоего же доброе кнйгйй разум: сня убо суть скровшца вечныя жйзнй... Аіце бо мнра сего властнтелн й в жйтйскых тружаіцейся веіцех человецй прйлежно требують кнйжного поученчя» [28]. Тым самым ён лічыў неабходным, каб уладары, якія кіравалі дзяржаўнымі справамі, мелі дастатковую кніжную адукацыю. Пропаведзі яго змяшчаюць пахвалу кнігам, падкрэсліваецца, што кнігі прыносяць карысць душы, вучаць чалавека ўстрыманню і добрым норавам, захаванню парадку і законнасці.
    Каштоўнай крыніцай па гісторыі дзяржавы і права Беларусі з’яўляюцца беларускія летапісы. Так, у «Хр