Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя
частка 1
Язэп Юхо
Памер: 106с.
Мінск 1999
беднв лмтву, пасадн в Смоленске на столе князя Всеволода Мстнславнча» [60], У дадзеным выпадку Літвою названы палачане, а выгнаным са Смаленска ў той час быў літоўскі князь Святаслаў Мсціславіч Полацкі, унук Рамана Расціславіча Смаленскага, які захапіў Смаленск у 1232 г. (t.IV, с.371). Аб змяшанні палачан з літоўцамі летапісы з канца XII ст. паведамляюць даволі часта, з чаго відаць «як пакрыху полацкая зямля ў нашых летапісцаў стала Літоўскай» [61], Літвой называюцца і аб’яднаныя сілы літоўскіх і беларускіх княстваў, якія нанеслі паражэнне ў 1235 г. Лівонскаму Ордэну (t.IV, с 373). Літоўскімі называюцца князь Васіль полацкі і князь Фёдар Расцілававіч Менскій, што ездзілі ў якасці паслоў у Ноўгарад у 1325 г. (t.V, с.81).
Пад 1239 г. Тацішчаў паведамляе пра жаніцьбу Аляксандра Неўскага з полацкай князёўнай Параскевай, дачкой полацкага князя Брачыслава.
Значную цікавасць для гісторыі Беларусі ўяўляе аповед Тацішчава, узяты з недайшоўшага да нас полацкага летапісу, пра ўнутраны непарадак у Полацкім княстве ў 1217 г. За некалькі гадоў да ўказаных падзей полацкі князь Барыс Давыдовіч у другі раз ажаніўся з князёўнай Святохнай, дачкой Казіміра «веры латінскія». Па яе патрабаванню сыны князя ад першай жонкі Васілька і Вячка былі высланы з Полацка: Васілька на Дзвіну, а Вячка ў Пскоў, дзе ён быў забіты немцамі. Княгіня, пазбавіўшыся сыноў князя, пачала сваіх памаран узводзіць на розныя пасады. Затым была здзейснена змова, у выніку чаго былі забіты «лучшне думчнн» полацкія мужы тысяцкі Сімяон, пасаднік Воін, ключнік Дабрыня.
Пасля чаго было склікана полацкае веча, на якім абвясцілі, што забітыя рабілі замах на жыццё князя, за што і паплаціліся жыццём. Тут жа было вынесена рашэнне веча
29
аддаць на расправу і рабаванне дамы забітых і іх прыхільнікаў. На пасады, якія былі вызвалены, прызначылі патрэбных княгіні Святохні памаранпрышэльцаў, «чего нспокон не бывало. й тнн начаша паче люд томнтн» (t.IV, с.354).
Праз некаторы час прыхільнікі забітых і сына ад першай жонкі князя «созвав неколнко добрых муж... заклявшеся всн н уложнвше помалу намовнтн людн н созватн на вече. Н на Спасов день, управнвшеся, зазвоннша на вече, н егда снндошася людне» (t.IV, с.354). Веча вырашыла выгнаць князя і княгіню, а іх паплечнікаў пабілі і дамы іх разрабавалі і на княжанне запрасілі Васілька.
Аповед Тацішчава пра полацкія падзеі адрозніваецца высокай бытавой праўдай і паказвае ўсю падрыхтоўчую работу, што папярэднічала скліканню веча. Полацкае веча выконвала функцыі вышэйшага органа ўлады і ў наступныя гады, нават пасля ўваходу полацкай зямлі ў склад Вялікага княства Літоўскага. Пра гэта сведчыць запіс у дагаворы 1338 паміж Лівонскім ордэнам і Вялікім княствам Літоўскім.
Тацішчаў з большымі падрабязнасцямі чым у летапісах выкладаў гісторыю падзей пасля смерці вялікага князя Міндоўга. Так, ён піша, што сын Міндоўга Вашлег (у іншых летапісах ён называецца Войселком, Войшелком) «нже научен бысть от матерм, княжны тверскне, веры хрнстнянской... н крестмся, наречен бысть Васнлнй... Слыша Вашлег о убненнн отца своего велнкого князя Мнндовга, н оскорбнся зело... Н совокупм воннства многн, н прнятелн. н другн отца велнкого князя Мнндовга, н нде на поганую Лнтву я чюдь, н попленн вся, тамо сушая... Он же сня вся управнв доброе н воеводу большаго Андрея Даннловнча поставнл тамо велнкнм князем. а сам паккн возратнся в свой монастырь» (t.V, с.45).
Акрамя «Гісторыі Расійскай» для гісторыкаправавой навукі значную цікавасць маюць і іншыя працы Ташчава В.Н. У яго філасофскім сачыненні «Адвольнае і узгодненнае разважанне і меркаванне сабраўшагася шля
30
хецтва рускага аб кіраванні дзяржаўным» дадзены аналіз розных форм дзяржаўнага кіравання ў розных народаў, у тым ліку ў Польшчы (у Рэчы Паспалітай). У складзеным ім слоўніку дадзены тлумачэнні некаторых геаграфічных назваў у Беларусі. Напрыклад «Берест, город княженіі Туровского, ныне в Літве, імянуется Брест Літовскій» [62].
Грунтуючыся на тэорыі натуральнага права і грамадскага дагавору, Тацішчаў лічыў, што «чалавек, не аб’яднаны ў згуртаванне, не зможа стварыць для сябе добрыя ўмовы жыцця, што ніякае згуртаванне малое ці вялікае без начальства і ўлады быць не можа» [63].
1.3 Асветніцкая гісторыяграфія
XVIII першай паловы XIX стагоддзяў
Тэарытычныя праблемы права і асабліва натуральнага права як асновы разумнай пабудовы справядлівага грамадства і дзяржавы, пытанні філасофіі і логікі знайшлі сваё выяўленне ў працах Казіміра Нарбута, Іераніма Страйноўскага і Іаяхіма Храптовіча. Казімір Нарбут (17381807) на працягу многіх гадоў выкладаў матэматыку, філасофію, усеагульную гісторыю, красамоўства і французскую мову. У яго кнізе «Логіка, ці навука разважання і меркавання пра прадметы...» [64] значнае месца нададзена лагічным метадам вызначэння ісціны, што было асабліва важна для крытыкі фармальнай ацэнкі доказаў на аснове навуковай логікі. Значную цікавасць уяўляе і яго другая кніга, падрыхтаваная ім сумесна з яго вучнямі, «Выбраныя меркаванні з філасофіі» [65], прысвечаная каралю Рэчы Паспалітай і вялікаму князю Літоўскаму Станіславу Аўгусту. К.Нарбут лічыў, што дзяржава і права складаецца ў інтарэсах усіх людзей, а людзі «ўступаючы ў дзяржаву» захоўваюць натуральныя правы: свабоду, роўнасць, уласнасць, бяспеку, якія павінна прызнаваць за імі дзяржаўная ўлада. «Усе абавязкі і доўг чалавечага грамадства, а таксама кожнага калектыва, у прыватнасці, грунтуюцца на натуральным праве» [66], На яго думку, шчасце чалавечага грамадства засноўваецца на дакладным захаванні законаў і
31
строгім падпарадкаванні вярхоўнай уладзе. Паходжанне дзяржавы ён выводзіў з дагаварной тэорыі, у сілу якой людзі ў выніку агульнай згоды падпарадкоўваюць сваю волю рашэнню большасці. Таму роля дзяржаўнай улады ў грамадстве захоўваць правы асобы: асабістую свабоду, роўнасць, і ўласнасць [67],
Бяспека чалавека, як сцвярджае К.Нарбут базіруецца на захаванні і выкананні законаў, на даверы і павазе да дзяржаўнай улады. Без законаў і вярхоўнай улады ні адно грамадства не толькі не можа быць шчаслівым, але нават доўга існаваць не зможа [68],
Іеранім Сграйноўскі (17521815) адзін з буйнейшых вучоных Беларусі апошняй чвэрці XVIII і пач. XIX ст., выкладаў матэматыку, логіку, метафізіку, аднак найбольшую вядомасць атрымаў як выкладчык натуральнага нрава і палітычнай эканоміі. У 1791 г. ён прымаў актыўны ўдзел у рабоце камісіі па падрыхтоўцы праектаў кодэксаў грамадзянскага і крымінальнага права Рэчы Паспалітай. У 17991806 гадах быў рэктарам Віленскай галоўнай школы (універсітэта). Яго кніга «Навука пра натуральнае і палітычнае права, палітычную эканомію і права народаў» [69], надрукаваная ў Вільні ў 1785 г., неаднаразова перавыдавалася, а ў 1809 г. была перакладзена на рускую мову і выдадзена ў Пецярбурзе, яна служыла ў якасці падручніка ў шматлікіх вучэбных установах.
Яго вучэнне пра натуральны парадак і натуральнае права, якое выцякала з яго, грунтавалася на адзінстве законаў прыроды і грамадства. «Паколькі маральны парадак з’яўляецца часткай усеагульнага сусветнага парадку, то ён не можа быць зменлівым, адвольным і залежным ад думак і волі людзей, а таксама ад дзяржаўнага ладу» [70]. 3 натуральных праў і абавязкаў асобнага індывіда, а таксама з прыроднай роўнасці людзей ён выводзіў іх правы і абавязкі ў грамадстве, адстойваючы правы асабістай свабоды, абароны прыватнай уласнасці. Ён жа прытрымліваўся дагаварной тэорыі паходжання дзяржавы. Для дасягнення справядлівага грамадскага парадку, ён лічыў, што «грун
32
тоўная Усеагульная асвета ёсць адзіны істотны сродак для таго, каб зрабіць народы шчаслівымі» [71],
У гісторыі дзяржавы і права Беларусі важная становішча займае Іаахім Літавор Храптовіч (17291812), арганізатар і актыўны дзеяч адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай, некаторы час быў маршалкам галоўнага суда, канцлер Вялікага княства Літоўскага, буйны землеўласнік, яму належалі маёнткі Шчорсы, Вішнева, у якіх ён пачаў у канцы XVIII ст. вызваленне сялян ад прыгоннага права, стварыў бібліятэку з архівам. Яго светапогляд найбольш поўна быў праяўлены ў кнізе «Пра натуральнае права», выдадзенай у 1814 годзе на польскай мове. Ён меркаваў, што ўсё ў свеце вызначаецца «натуральным парадкам», якому падпарадкавана і чалавечае грамадства як натуральны арганізм, частка прыроды. У Храптовіча, чалавек з яго патрэбнасцямі, правамі і абавязкамі займае цэнтральнае месца. Калі чалавек не мае свабоды ці пазбаўляецца ўласнасці, ён не ў стане праявіць свае здольнасці і становіцца бездапаможным для грамадства. «Якія ж ён можа мець абавязка, не маючы праў? Хіба яго прымусіш працаваць? Яго жа самыя карысныя здольнасці розуму, кемлівасць не падпарадкоўваюцца прымусу» [72].
Распаўсюджанне ідэі натуральнага права ў Беларусі было накіравана на крытыку прыгоннага ладу, на сцверджанне новых свабодных прыватнаўласніцкіх адносін. Ідэолагамі тэорыі натуральнага права К.Нарбут, І.Страйноўскі, І.Храптовіч належалі да ліку найбольш выдатных (прыкметных) дзеячоў асветы на Беларусі. Іх заслуга заключаецца ў тым, што яны, акрамя тэарэтычных распрацовак, прымалі актыўны ўдзел у практычнай распрацоўцы праектаў заканадаўства.
У канцы XVIII і пач. XIX стагоддзя ўзрастае цікавасць як да гісторыі, так і да вывучэння дзеючага права. У сувязі з тым, што ў XVIII ст. дзеючымі лічыліся ўсе раней выдадзеныя заканадаўчыя акты, уласна прывілеі (граматы), то пры вывучэнні дзеючага права даследаваліся і крыніцы права, выдадзеныя ў XVXVII ст.ст.
33
Адным з першых даследчыкаў гісторыі дзяржаўнасці на тэрыторыі Польшчы і Беларусі быў Адам Станіслаў Нарушэвіч, (17331796) які нарадзіўся ў Пінскім павеце. Ён займаў прыкметнае становішча ў царкоўнай іерархіі, быў смаленскім каталіцкім епіскапам, сенатарам Рэчы Паспалітай, выкладаў у 176264 гг. паэтыку і рыторыку ў езуіцкім калегізме, пісаў вершы. Прытрымліваўся тэорыі заваявання ў пытанні аб паходжанні дзяржавы. Лічыў, што дзяржавы ў славян узніклі ў сувязі з заваяваннем імі тэрыторыі, раней населенай сармацкімі народамі, дзе заваёўнікі сталі панамішляхтай, а пакораныя простымі сялянамі. Ім жа была напісана кніга «Гісторыя Яна Карла Хадкевіча, ваяводы Віленскага, вялікага гетмана Вялікага княства Літоўскага», у якой асвятляюцца ваенныя дзеянні і ваеннае права Вялікага княства Літоўскага канца XVI ст. і пачатку XVII ст. [73].
Бурныя падзеі 90х гадоў XVIII ст. у Рэчы Паспалітай маюць выключна важнае значэнне для гісторыяграфіі дзяржавы і права Беларусі, паколькі ў гэты перыяд у Беларусі атрымалі распаўсюджанне новае законадаўства, палітычныя і прававыя погляды грамадства. У гэтай сувязі першас