• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя частка 1 Язэп Юхо

    Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя

    частка 1
    Язэп Юхо

    Памер: 106с.
    Мінск 1999
    31.21 МБ
    а Літоўскага да смерці Вітаўта ў 1430 г. У другім томе  ад пачатку княжання Свідрыгайлы да смерці Стефана Баторыя ў 1576 годзе. У дадатку да другога тома змешчаны некаторыя граматы, спіскі войтаў і бургамістраў горада. У 18441848 гг. выйшла «Старажытная Польшча ў гістарычным, геаграфічным і статыстычным аглядзе» у трох тамах, напісаная сумесна з Т.Ліпінскім. Трэці том, напісаны М.Балінскім, быў прысвечаны Вялікаму княству Літоўскаму. Аўтары «Старажытнай Польшчы» усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай называлі Польшчай і падзялялі яе на тры часткі: Вялікапольшчу, Малапольшчу, Літву. Кожнай частцы яны прысвяцілі па аднаму тому.
    Акрамя таго М.Балінскі.м былі выдадзены: «Помнікі пра каралеву Барбару» (2т., 18371840) і шэраг іншых кніг і артыкулаў, у якіх асвятляліся гістарычныч падзеі ў Вялікім княстве Літоўскім.
    Ідэйна блізкі да Даніловіча і Ярашэвіча быў іх сучаснік Тэадор (Фёдар) Нарбут (17841864), ураджэнец Лідскага павета. У маладосці Нарбут закончыў Віленскі універсітэт, а затым служыў у рускай арміі ў якасці ваеннага інжынера. Пасля выхаду ў адстаўку, стаў займацца даследаваннем гісторыі свайго краю. На працягу 18351841 гг. ён апублікаваў «Старажытную гісторыю Літоўскага народа» [100] у дзевяці тамах, у якой асвятляецца перыяд са старажытных часоў да 1569 года. Для гісторыі дзяржавы і права мае цікавасць і яго другая праца «Помнікі Літоўскіх падзей як крыніцы звестак па гісторыі, дыпламатыі, геаграфіі» [101].
    45
    У яго працах змяшчаюцца цікавыя звесткі пра крыніцы права: граматы, судзебнік, статут 1529 года. Характэрнай рысай у кніг Нарбута былі яго непрыязныя адносіны як да Польшчы, так і да Расіі, таму ён усюды свой народ пастарому называе літоўскім і не ўжывае назву Беларусь. Яго ідэалам было аднаўленне самастойнага Вялікага княства Літоўскага. Заслугай I. Даніловіча, Ф.Нарбута, М. Балінскага і Я.Ярашэвіча з'яўляецца тое, што яны сабралі і высветлілі цэлы шэраг фактаў дзяржаўнаправавой гісторыі Беларусі XIVXVIII ст.ст., паклалі пачатак асвятленню гістарычнай негрунтоўнасці аргументацыі польскай шавінісцкай гістарыяграфіі, якая імкнулася гістарычна абгрунтаваць захопніцкія тэндэнцыі польскіх агрэсіўных колаў у адносінах да Беларусі.
    У гэтай сувязі некалькі асобна стаяць працы прафесара Віленскага універсітэта Іаахіма Лелевеля (17861861), які чытаў курс лекцый па ўсеагульнай гісторыі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ў 18151818 і 18221824 гг. Ён адным з першых гісторыкаў паказаў непарыўную сувязь палітычнага ладу і права з агульнай гісторыяй народа, звярнуў увагу на значэнне класавай барацьбы ў гісторыі. У сваіх публікацыях ён зыходзіў з таго, што славяне рассяліліся ва Усходняй Еўропе больш чым 2000 гадоў таму назад і з'яўляюцца аўтахтонным народам. Цікава, што ён гаворыць пра славянскія народы, а не плямёны [102], г.зн іх этнічную і дзяржаўную агульнасць. Асноўны недахоп гістарычных прац Лелевеля заключаецца ў тым, што ён падтрымліваў прэтэнзіі палякаў на захоп украінскіх і беларускіх зямель па той прычыне, што быццам бы Ягайла абяцаў далучыць Вялікае княства да Польшчы. Ен пісаў: «Літва , прыступаючы да саюза з Польшчай, абавязана перадаць ёй і цэлае Падолле, і Валынь, і Украіну з Кіевам... паколькі ўсё гэта ўваходзіла ў склад княства, якое па праву павінна належаць Польшчы, а не Літве» [103],
    Каштоўныя дадзеныя па гісторыяграфіі дзяржавы і права змяшчаюцца ў працах літаратараўрамантыкаў Ада
    46
    ма Міцкевіча і Юзэфа Крашнеўскага, якія ў сваёй творчасці значнае месца ўдзялілі гістарычным лёсам сваёй зямлі.
    Адам Міцкевіч нарадзіўся ў Навагрудку [104] у 1798 годзе ў сям'і беларускага шляхціча, адваката, закончыў Віленскі універсітэт у 1819 г. За ўдзел у дзейнасці TaftHaft суполкі філаматаў у 1824 г. Міцкевіч быў высланы з Беларусі і Польшчы ўглыб Расіі, адкуль выехаў за мяжу ў 1829 годзе.
    Сусветную славу прынеслі яму яіо мастацкія творы на гістарычныя тэмы: “Пан Тадэвуш”, “Дзяды”, “Гражына” і іншыя. Акрамя таго ён напісаў шэраг навуковапубліцыстычных артыкалаў па гісторыі Рэчы Паспалітай і гісторыі славянскіх літаратур. Ён быў змагаром свабоды ва ўсіх яе праяўленнях, адстойваў новыя прагрэсіўныя метады даследавання. Ён пісаў: «Юрысты па прафесіі і суддзі павінны быць тым больш вучонымі, чым больш заблытанымі становяцца сацыяльныя адносіны, чым больш узнікае законаў і звычаяў. Ужо з'явілася гістарычная крытыка ў нашай гісторыі, ужо ў юрыспрудэнцыі гістарычны метад выцесніў стары дагматызм». [105], Міцкевіч выключна высока аценьваў Канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая была прынята 3 мая 1791 г. Ён пісаў: «Усе ж мы мелі адзін акт мінулага, адзін пісаны закон, які патрэбна паглыбіць, духам якого трэба прасякнуцца. Бо гэты закон не выйшаў з галавы адзінокага мудраца, з вуснаў некалькіх аратараў, a здабыты поўнасцю з сэрца вялікай масы, ён існуе не толькі на паперы, але жыве да гэтых часоў у памяці, імкненні пакаленняў, ён з'яўляецца законам жывым, які бярэ карані ў мінулым і здольны развівацца ў будучым» [106]. На яго думку галоўным імкненнем Канстытуцыі 3 мая было «палажыць канец беспарадку, які пашыраўся сярод сапсаванай шляхты, ... шляхам распаўсюджвання грамадзянскіх праў на ўсе класы нацыі, з другога боку: вярнуць сабе незалежнасць і страчанае становішча ў Еўропе... Канстытуцыя 3 мая давала нацыі караля. Мы не прадвызначаем будучае, але мы не вагаючыся сцвярджаем, што ў час рэвалюцыі гэты артыкул канстытуцыі яшчэ выражаў імкненне народ
    47
    ных мас. Мы спашлёмся на паўстанні ў Літве, Украіне, Падоллі, Беларусі ... Першым імкненнем з’яўляецца вайна з усімі прыгнятальнікамі Польшчы. Таму што Канстытуцыя нідзе не гарантуе ранейшых захопаў, але, насупраць, пратэстуе супраць іх усёй сваёй сістэмай...Другое імкненне прапаганда свабоды  хоць і не выражана сучаснай палітычнай мовай, але ўсё ж дае сябе адчуць у духу канстытуцыі. Адзін з яе артыкулаў гаворыць, што ўсякі, хто ступіць на польскую зямлю, становіцца свабодным» [107]. Трэба адзначыць, uno Міцкевіч называў Польшчай усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай, г.зн. і тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага. У самой Канстытуцыі 3 мая гаворыцца пра дзяржавы, якія складаюць Рэч Пасгіалітую. У ёй запісана: «Абвяшчаем поўную свабоду для ўсіх людзей, як зноў прыбыўшых, так і для тых, якія раней аддаліліся, a цяпер на Бацькаўшчыну захацелі вярнуцца, настолькі, што кожны чалавек у дзяржавах Рэчы Паспалітай, які зноў прыбыў з пэўнай краіны ці вярнуўся, як толькі ступіць нагой на польскую зямлю, становіцца свабодным» [108]. Міцкевіч асноўным патрабаваннем для сялян лічыў права ўласнасці на зямлю. Гаворачы пра Вялікую французскую рэвалюцыю ён пісаў: «Менавіта рэвалюцыя зрабіла ссляніна ўласнікам і, канешне, не рэспубліканцы, наследнікі рэвалюцыі, пажадаюць знішчыць адно з найбольш каштоўных праў, якое ўстанавіла рэвалюцыя, а іменна — права набываць уласнасць праз працу» [109],
    Пытанні грамадскага і дзяржаўнага ладу ў Беларусі пасля яе далучэння да Расіі адлюстраваны ў эпічнай паэме А.Міцкевіча «Пан Тадэуш». Галоўнае месца ў паэме займаюць любоў паэта да ўсёй радзімы, да яе гісторыі, прызыў да свабоды. Аўтар пачынае паэму са слоў: Радзіма Літва! Як здароўе, так ты, дарагая; як шмат цябе трэба цаніць, толькі той і спазнае, хто страціў цябе. Усю красу тваю бачу дзіўную й сягоння апісваю, бо па табе я сумую. (Пераклад з польскай Б.Тарашкевіч.)
    У паэме апісана мясцовае жыццё ў Навагрудскім павеце, мясцовыя звычаі, назвы асоб па пасадах як старой
    48
    адміністрацыі, так і новай, прыведзены спасылкі на заканадаўчыя акты. Энцыклапедычным даведнікам з’яўляюцца тлумачанні паэта да розных гістарычных тэрмінаў і падзей, якія апісаны ў паэме. Усё гэта робіць «Пана Тадэуша» каштоўнай крыніцай па гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
    Крашэўскі Юзэф Ігнацій (18121887) гэтак жа як і Адам Міцкевіч пісаў на польскай мове, але значнае месца ў сваёй творчасці надаваў гісторыі Вялікага княства Літоўскага.
    Паходзіў ён з сям’і пружанскага харужага. Атрымаў адукацыю ў Свіслацкай гімназіі і Віленскім універсітэце. Напісаў шэраг гістарычных даследванняў і мастацкіх твораў на гістарычныя тэмы з жыцця беларускага народа, такія як, «Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мова, вера, звычаі, песні...», «Пінск і Піншчына», «Адзенне мяшчан, сялян з ваколіц Брэста, Кобрына, Пружан», «Вільня ад яе пачатку да 1750 г.» Усе гэтыя кнігі маюць істотнае значэнне для даследвання гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
    Істотны ўплыў на станаўленне беларускага гістарычнага самапазнання і нацыянальнага самавызначэння аказала літаратурная творчасць Я.Чачота, Ул.Сыракомлі, В.ДунінаМарцінкевіча, у творах якіх асвятляліся карціны дзяржаўнаправавога жыцця народа.
    Рамантыкі  летуцценнікі, гісторыкі права XIX ст., У.Даніловіч, Ю.Ярашэвіч, Т.Міцкевіч, Ю.Крашэўскі і іншыя, будучы ўраджэнцамі Беларусі, хоць і не заўсёды крытычна адносіліся да польскай шанівісцкай прапаганды ў гістарычнай навуцы, разам з тым і яны ўнеслі значны ўклад у даследаванне гісторыі Беларусі. Характэрызуючы дзейнасць Сыракомлі, Крашэўскага і Міцкевіча, М.В.ДоўнарЗапольскі пісаў: «тры... карыфеі польскай літаратуры з любоўю да роднага краю і яго насельніцтва распрацоўвалі мясцовыя сюжэты, карыстаючыся польскай мовай... Яны, як і многія іншыя, ніколі не парывалі сувязі з родным краем і сувязі с той суполкай беларусаў, якая част
    49
    кова на польскай мове, часткова на беларускай адраджалі і падтрымлівалі ідэі беларускай нацыянальнасці» [110],
    Улічваючы ўсе памылкі і станоўчае ў іх працах, мы з поўнай абгрунтаванасцю цэнім іх як пачынальнікаў даследаванняў па гісторыі феадальнай дзяржавы і права БелаРУСІ
    Першыя крытычныя заўвагі на працы І.Даніловіча, Ю.Ярашэвіча і Т. Нарбуга наконт паходжання Вялікага княства Літоўскага і ролі ў ім каталіцкага духавенства былі выказаны ў працах Турыновіча В.А. [111] і М.А.Каяловіча [Н2].
    50
    Глава II.
    Гістарыяграфія другой паловы XIX  пачатку XX стагодцзяў
    Развіццё капіталістычных адносін, якое знішчыла прыгонны лад і выклікала правядзенне буржуазных рэформаў у Расіі ў 60х  70х XIX стагоддзя садзейнічала пад’ёму і ажыўленню навуковых даследванняў па ўсіх навуках, у тым ліку па гісторыі права. У даследванні гісторыі дзяржаўных устаноў і права Вялікага княства Літоўскага ганаровае месц