• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя частка 1 Язэп Юхо

    Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя

    частка 1
    Язэп Юхо

    Памер: 106с.
    Мінск 1999
    31.21 МБ
    льскай мове ў двух тамах. Другі раз гэта праца была надрукавана ў трохтомным зборы сачыненняў Т.Чацкага ў 184445 і ў трэці раз  у 1861 г.
    У звароце да чытачоў і ў пачатку першага тома аўтар робіць агульны агляд гісторыі заканадаўства і
    39
    спрабуе вызначыць крыніцы права Польшчы і Вялікага княжства Літоўскага. Затым перадаў змест некаторых грамат (прывілеяў) Вялікага княжства Літоўскага, разглядзеў парадак летазлічэння і манетнаграшовую сістэму. Асноўнае месца ў працы займае пераказ тэкста Статута 1529 г., вялікія каментарыі і гістарычныя даведкі да артыкулаў Статута.
    Т.Чацкі першым стаў крытыкаваць памылковыя погляды польскіх юрыстаў XVIIXVIII ст.ст., якія, знаходячыся пад уплывам каталіцкага духавенства, лічылі, што крыніцай права Польшчы і Вялікага княства Літоўскага з'яўляецца рымскае права, і пачаў даследаванне права Вялікага княства Літоўскага ў яго гістарычным развіцці. Разам з тым, ён зыходзіў з памылковай нарманскай тэорыі паходжання славянскіх дзяржаў і права сцвярджаючы, что «літоўскае права, якое ўтрымліваецца ў Статутах, мае сваёй крыніцай права, звычаі і традыцыі паўночных народаў і германцаў» [86]. Далей ён лічыў, што ў сувязі з распаўсюджаннем польскай мовы ў Беларусі, Літве і на Украіне гэтыя терыторыі сталі ўжо назаўсёды польскімі [87], Гэтыя погляды, нягледзячы на іх ненавуковасць, доўгі час падтрымліваліся некоторымі польскімі гісторыкамі, якія імкнуліся нейкім чынам абгрунтаваць дамаганні польскіх шавіністаў на беларускія, літоўскія, украінскія землі.
    Сцвярджэнні Т.Чацкага крытыкаваліся ў працах рускіх і некаторых польскіх вучоных. Так, ужо ў 1816 г. Са.муэл Ліндэ выдаў у Варшаве кнігу: «Пра Літоўскі статут, выдадзены і надрукаваны на рускай мове» [88], у якой прааналізаваў мову першапачатковых тэкстаў Статутаў, іх гісторыю, параўнаў і выявіў памылкі ў польскіх перакладах. С. Ліндэ першым правільна ўказаў, што беларускі тэкст статутаў з'яўляецца сапраўдным, а польскія пераклады толькі «прыватнай справай», якае змяшчае цэлы рад незразумелых ці нават бессэнсоўных выразаў, прычым некаторыя нормы наогул супярэчаць арыгіналу. Кожная наступная публікацыя Статута на польскай мове ўтрымлівае
    40
    тым больш памылак, таму што да ранейшых дабаўляліся новыя [89],
    Погляды Т.Чацкага пра запазычанне права славянскімі народамі крытыкаваў І.Б.Ракавецкі ў сваёй двухтомнай працы «Руская Праўда ці права вялікага князя Яраслава» [90], выдадзенай на польскай мове ў Варшаве. першы том  у 1820 і другі  у 1822 г. На яго думку, падабенства норм славянскага права з правам іншых народаў выцякае не з запазычання права, а з падобных умоў жыцця, якія цягнуць за сабой падобныя нормы. Другой прычынай падабенства ён лічыў паходжанне іх з агульных для некалькіх народаў крыніц. Ён меркаваў, што ўсе славянскія народы ў старажытнасці мелі агульны зборнік прававых норм, які пазней быў страчаны, але некаторыя яго нормы захаваліся ў Рускай Праўдзе. Ён дапускаў таксама магчымасць рэцэпцыі асобных норм права аднымі народамі ў другіх. Асноўны яго вывад пра тое, што права славянскіх народаў паходзіць са старажытных народных звычаяў і права, паслужыў асновай для новага накірунка даследаванняў гісторыі права ўсіх славянскіх народаў. Ён таксама першым пачаў даследаваць параўнальную гісторыю права славянскіх народаў. У гісторыі права І.Б.Ракавецкі бачыў сродак павышэння культуры народа і яго разумовага развіцця. На гэты конт ён пісаў: «Гісторыя прававой сістэмы народа (нацыянальнага права) з'ўляецца важным прадметам у вывучэнні гісторыі разумовага развіцця чалавецтва» [91]. Ён лічыў таксама, што не можа быць плённага і паспяховага вывучэння гісторыі права кожнага славянскага народа без вывучэння гісторыі права ўсіх славянскіх народаў як адзінага іх цэлага. Яго крытыка нарманскай тэорыі паходжання дзяржавы і права, а таксама даследаванне права славянскіх народаў на аснове звычаяў, рэлігіі, мовы і быту народа дазволілі яму пачаць справу вызвалення рускай гістарычнай прававой навукі зпад цяжару нямецкай школы гісторыкаў права, якая адмаўляла нацыянальныя асновы развіцця славянскага права [92],
    41
    Метадалагічныя асновы прававых сістэм у іх узаемасувязі і гістарычным развіцці, закладзеныя Т.Чацкім, С. Ліндэ і І.Ракавецкім, адлюстроўвалі новы этап у грамадскім развіцці, выкліканы станаўленнем капіталістычных адносін у нетрах аджываючага феадалізма. Для абгрунтавання капіталістычных тэндэнцый неабходна было тэарэтычна абгрунтаваць працэс замены старых феадальных адносін новымі капіталістычнымі. Выкананню гэтай задачы павінна была садзейнічаць гісторыя і тэорыя права. Пры дапамозе гісторыі права даказвалася непрыгоднасць феадальных форм права, іх часовы характар. Разам з тым, гісторыя права была выкарыстана і для абароны феадалізму і старых грамадскаправавых адносін. Выразнікамі гэтага кансерватыўнага накірунку сталі прадстаўнікі так званай гістарычнай школы права, якая атрымала асаблівае развіццё ў Германіі. На Беларусі ідэі прадстаўнікоў гістарычнай школы не атрымалі распаўсюджання, хаця прафесар Алаізій Капелі, які чытаў курс рымскага і кананічнага права ў Віленскім універсітэте, знаёміў студэнтаў з працамі заснавальнікаў гэтай школы Густава Гуго і Фрыдрыха Савінні.
    Дэмакратычна настроеныя студэнты ўспрымалі гісторыю права як доказ не застою, а развіцця грамадскіх адносін. У гэтай справе значная заслуга належыць аднаму з буйнейшых спецыялістаў па гісторыі права Беларусі і Літвы Ігнату Мікалаевічу Даніловічу (17871843). У верасні 1814 года ён пачаў выкладаць у Віленскім універсітэце мясцовае (г.зн. беларускалітоўскае і рускае грамадзянскае і крымінальнае права). 3 1821 г. стаў удзельнічаць у работах па кадыфікацыі мясцовага права ў спецыяльна створаным камітэце ў Вільні. У красавіку 1830 г. ён быў запрошаны ў Пецярбург для работы ў камісіі Сперанскага па складанню Зводу мясцовых законаў Заходніх губерній, які меркавалі ўключыць у Звод законаў расійскай імперыі. Пасля завяршэння гэтай работы І.Даніловіч быў прызначаны ў Кіеўскі універсітэт дэканам уноў адкрываемага юрыдычнага факультэта, дзе займаў гэту пасаду ў 18351836 гг.
    42
    У 1839 r. I. Даніловіч пераводзіцца на працу ў Маскоўскі універсітэт.
    І.М.Даніловіч быў выдатным знаўцам помнікаў права Беларусі і Літвы перыяду феадалізму. Ім былі выяўлены раней невядомая рэдакцыя Судзебніка 1468 г., рукапіс Статута 1529 г. на беларускай мове, Супрасальскі Летапіс і напісана некалькі навуковых прац [93],
    Глыбокія веды гісторыі права дапаўняліся ў I. Даніловіча веданнем дзеючага права Расіі і іншых дзяржаў, a яго навуковая апантанасць і любоў да гісторыі рабілі яго лекцыі любімым прадметам для многіх студэнтаў. У сваіх навуковых працах і лекцыях ён зыходзіў з таго, што права Вялікага княства Літоўскага грунтавалася на старажытным славянскім праве. Так, у пісьме да князя П.А.ШырынскагаШыхматава наконт публікацыі рукапісу арыгінала статута 1529 г., знайдзенага ім у 1819 г., ён пісаў: «тагачасная Літва кіравалася рускімі звычаямі і паданнямі» [94],
    Цікава зазначыць, што Рускую праўду І.Даніловіч лічыў помнікам гарадскога права, якое не ахоплівала ўсе бакі народнага жыцця старажытнай Русі [95], М.Ф.УладзімірскіБуданаў, характэрызуючы дзейнасць І.М.Даніловіча адзначаў, што ён быў патрыётам Вялікага княства Літоўскага і «хацеў бы вярнуць да жыцця мову Статута 1588 г.... з гэтага пункта погляду Масква і Польшча былі для яго аднолькава чужыя і аднолькава блізкія, як нацыі суседнія і сваяцкія. To быў рамантык чыстай вады, тагачасны агульнаеўрапейскі гістарычны рамантызм ён перавёў у жыццё асабістае». [96]. Такой жа думкі пра І.Даніловіча прытрымліваўся і М.Каяловіч. які пісаў: «Быў у Заходняй Расіі пэўны час, што тамошнія адукаваныя людзі... спрабавалі самостойна паглядзець на сваю краіну... Яны задумалі аднавіць у навуцы самастойнасць Заходняй Расіі... Яны ўзялі старую ідэю палітычнай незалежнасці Літвы і меркавалі, што Заходняя Расія зможа выпрацаваць гэту самостойнасць пры той жа польскай цывілізацыі, але свабодна, натуральна без усялякага насільнага падаўлення мясцовых народных адметнасцеў. Так
    43
    гэта тэорыя выказваецца даволі прыкметна ў працах І.Даніловіча, у гісторыі Літвы Нарбута і ў сачыненні Ярашэвіча «Карціны Літвы» [97], І.Даніловіч падтрымліваў ідэю I. Ракавецкага адносна адзінства славянскага права, хоць і не прызнаваў, што ў старажытнасці быў нейкі адзіны звод законаў для ўсіх славян. Навуковая заслуга І.Даніловіча заключаецца ў тым, што ён выявіў і апублікаваў рад выключна важных помнікаў права і звярнуў увагу рускіх гісторыкаў права на неабходнасць усебаковага вывучэння гісторыі права Вялікага княства Літоўскага. I. Даніловіч пісаў: «Удзячнасць гісторыі ў сто разоў больш заслугоўвае той, хто выдае ў свет старыя акты і летапісы, a не той, хто складае гісторыю па гатовых кнігах. Колькі пазбеглі б мы памылак. калі б усе рукапісныя летапісы і акты народаў былі надрукаваны» [98], Яго глыбокія веды гісторыі права і актыўная работа па складанню Зводу мясцовых законаў у камісіі Сперанскага дазволілі яму крытычна аднесціся да нямецкай гістарычнай школы права.
    Сучаснікам Даніловіча па Віленскаму універсітэту быў ураджэнец гор.Бельска Юзаф Ярашэвіч (17931860), які закончыў Віленскі універсітэт у 1815 г. са ступенню магістра права. Сваю навуковую і выкладчыцкую дзейнасць пачаў у Камянецкім ліцэі, дзе выкладаў рымскае і мясцовае права, г.зн. права Вялікага княства Літоўскага. 3 1826 па 1831 гг.  прафесар Віленскага універсітэта. Галоўнай праблемай яго навуковых даследаванняў была гісторыя роднага краю, аб уплыве хрысціянства на цывілізацыю славян. У 1844  1845 гг. было выдадзена яго капітальнае даследаванне ў трох тамах «Карціны Літвы з пункта погляду яе асветы і цывілізацыі са старажытных часоў да канца XVIII стагоддзя» [99]. Будучы ўраджэнцам Беластоцкай акругі, якая ў 17951807 гг. уваходзіла ў склад Прусіі, Ю.Ярашэвіч яшчэ ў школе ўспрыняў ідэю беларускага патрыятызму і марыў пра аднаўленне незалежнага Вялікаіа княства Літоўскага. Кнігі Ярашэвіча напісаны на аснове багатых гістарычнаправавых дакументаў і
    44
    з'яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі дзяржавы і права.
    У ліку першых пачынальнікаў вывучэння гісторыі Вялікага княства Літоўскага быў і Міхаіл Іі натавіч Балінскі (17941864), уражэнец беларускай зямлі. У 18361837 гг. была апублікавана яго манаграфія «Гісторыя горада Вільні» у двух тамах. У першым томе выкладалася гісторыя горада і ўсяго Вялікага княств