• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя частка 1 Язэп Юхо

    Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя

    частка 1
    Язэп Юхо

    Памер: 106с.
    Мінск 1999
    31.21 МБ
    я навука пра цвёрдае цярпенне ў цяжкія часы» [53], напісаная ў 1698 годзе і апублікаваная ў Варшаве ў 1796 годзе. Аўтар на аснове даследвання стаічнай філасофіі абгрунтоўвае неабходнасць захоўваць цвёрдасць духу і не паддавацца панічнаму на
    23
    строю ў цяжкія часы як для асобных людзей, так і для ўсёй дзяржавы.
    Палітычная барацьба ў Вялікім княстве Літоўскім у XVII і пачатку XVIII стагоддзя асабліва рэзка выявілася паміж групоўкамі, што адстойвалі незалежнасць Вялікага княства Літоўскага, і прыхільнікамі больш цеснага зліцця з Польшчай, прапаганда якога вялася пад лозунгам «ураўноўвання правоў» шляхты Вялікага княства Літоўскага з кароннымі правамі на аснове пастаноў Люблінскай уніі. Імкненне да незалежнасці Вялікага княства Літоўскага і да разрыву уніі з Польшчай асабліва ўзрасло ў другой палове XVII стагоддзя, калі гэту барацьбу ўзначаліў Казімір Ян Сапега, воевода Віленскі і вялікі гетман Вялікага княства Літоўскага. На актывізацыю гэтай барацьбы аказала значны ўплыў вызваленчая вайна ўкраінскага народа за сваю незалежнасць. Супраць незалежнасці Вялікага княства Літоўскага выступілі адзіным фронтам каталіцкае духавенства і апалячаныя паны і шляхта. У польскай і рускай гістарычнай літаратуры гэтыя падзеі адлюстроўваліся ў скажоным святле, была выпрацавана прапагандысцкая схема, быццам бы за незалежнасць выступаў магнат Казімір Ян Сапега, а супраць яго выступіла ўся шляхта, якая патрабавала ўраўноўвання правоў з правамі магнатаў. Хоць на самой справе барацьба вялася паміж дзвюма палітычнымі групоўкамі, з аднаго боку, прапольскай, каталіцкай на чале з віленскім каталіцкім епіскапам Канстанцінам Казіміравічам Бжастоўскім, Радзівіламі, Пацамі, Агінскімі і іншымі магнатамі, але ўсе яны ў гістарычнай літаратуры як бы заставаліся ў цені, а на першы план выстаўляліся залежныя ад іх шляхцічы, якія быццам бы самастойна патрабавалі «ураўноўвання правоў» шляхты Вялікага княства Літоўскага з кароннымі правамі на аснове пастаноў Люблінскай уніі. 3 другога боку, вылучалася асоба аднаго Казіміра Яна Сапегі, які нібыта ўвасабляў усіх магнатаў. На самой справе значная кольскасць шляхты выступала за незалежнасці Вялікага княства Літоўскага. Ан
    24
    тыпольскі настрой беларускай шляхты ярка выражаны ў «Прамове Мялешкі», ананімным творы XVII ст.
    Супраць руху за незалежнасць былі ўключаны асноўныя сілы каталіцкага духавенства, якія імкнуліся змабілізаваць, а тых, хто не паддаваўся на іх прапаганду  запужаць жорсткімі пакараннямі смерцю і адлучэннем ад царквы. У 1688 годзе віленскім епіскапам К.Бжазтоўскім быў пасаджаны ў турму брэсцкі падсудак земскага суда Казімір Лышчынскі, які раней служыў у арміі Яна Сапегі, абвінавачаны ў атэізме, хоць сам К.Лышчынскі пісаў: «Я, прававерны католік, які вервець ў адзінага ў святой Троіцы госпада Бога» [54]. Аднак епіскапскі суд на чале з тым жа віленскім епіскапам, прызнаў К.Лышчынскага вінаваіым і дамогся таго, што соймавы суд прыгаварыў яго да спаловання на кастры, на страх усім, хто асмельваўся выступіць супраць католіцкага духавенства. Гэты ж епіскап узбудзіў у соймавым судзе справу і супраць Яна Сапегі, аднак сойм яго не асудзіў. Хоць епіскап і адлучыў Яна Сапегу ад царквы. У 1696 годзе прапольскім дзеячам удалося правесці незаконную пастанову аб прызнанні ў Вялікі.м княстве Літоўскім польскай мовы дзяржаўнай замест беларускай. У гістарычнай літаратуры варожасць Віленскага епіскапа да Я.Сапегі тлумачылася тым, што Сапега настойваў на праве размяшчэння войскаў Вялікага княства Літоўскага не толькі ў прыватных і дзяржаўных маёнтках, але і ў царкоўных. Такая трактоўка падзей імкнулася скрыць сапраўдныя прычыны барацьбы Вялікага княства Літоўскага з прапольскай і католіцкай агрэсіей.
    Супраць прыхільнікаў незалежнасці збіраліся соймы, праводзіліся рознага роду акцыі, а калі гэтага здалося мала, было сабрана прапольскае «ласпалітае румэнне», шляхетскае апалчэнне, якое ў 1700 годзе ў бітве каля Алькенік (цяпер перайменаваны ў Валькінскай, ля Вільны) нанесла паражэнне прыхільнікам незалежнасці Вялікага княства Літоўскага. У гэтым жа годзе была выдадзена «Літоўская пастанова», сфабрыкаваная польскай агентурай і прыхільнікамі караля Рэчы Паспалітай саксонца Аўгуста
    25
    II Фрэдэрыка, які перайшоў з пратэстантызму ў каталіцызм, а значыць асабліва зацятага католіка, які дамагаўся абсалютнай манархіі з перадачай неабмежаванай улады каралю. Паражэнне сапегаўскага руху за незалежнасць пад Алькенікам пацягнула за сабой спыненне прапаганды ўраўноўвання правоў шляхты і магнатаў, узмацненне каталіцкай рэакцыі, забарону беларускай мовы ў дзяржаўных установах. У 1717, 1733, 1736 гг. былі прыняты законы, што абмяжоўвалі ў палітычных правах шляхтунекатолікаў.
    У рускай гістарычнай літаратуры барацьба прыхільнікаў за незалежнасць Вялікага княства Літоўскага таксама трактавалася як барацьба Сапегаў са шляхтай. Так, у «Гісторыі Польшчы», выдадзенай пад рэдакцыяй В.Д.Каралюка, І.С.Мілера, П.М.Траццякова ў 1954 годзе, сцвярджаецца: «Канфлікт у Літве перарос у адкрытую грамадзянскую вайну паміж літоўскай шляхтай і сапегамі... шведская армія груба ўмяшалася ў барацьбу літоўскай шляхты з сапегамі, аказваючы апошнім прамую ваенную дапамогу. Літоўская шляхта пачала шукаць абароны ў Расіі. У 17011703 гг. паміж Расіяй і Вялікім княствам Літоўскім было заключана тры саюзных дагаворы. Дзякуючы рускай дапамозе літоўскай шляхце ўдалося пазбегнуць поўнага разгрому» [55]. Тым самым В.Д.Каралюк, аўтар дадзенага раздзела, трактуе барацьбу за незалежнасць як барацьбу шляхты супраць Сапегаў, а ўдзел Расіі ў падаўленні вызваленчага руху  не як акт грубага ўмяшання ва ўнутраныя справы вялікага княства Літоўскага, а як высакародную дапамогу літоўскай шляхце.
    Прыведзеныя факты сведчаць пра тое, што гісторыяграфія дадзенага перыяду нашай гісторыі патрабуе крытычнага аналізу як польскай, так і рускай літаратуры і крыніц.
    У першай палове XVIII ст. даследаваннем гісторыі беларускіх княстваў займаўся выдатны рускі гісторык В.Н.Тацішчаў. У яго мнагатомным сачыненні «Гісторыя
    26
    Расійская» асветлены многія пытанні старажытнай дзяржаўнасці.
    Гісторыкаюрыдычны светапогляд В.Н.Тацішчава грунгаваўся на тэорыі натуральнага права, якая ў XVIIXVIII ст.ст. служыла асноўнай формай крытыкі прыгонніцтва і царкоўнабагаслоўскіх догмаў. Крытыкуючы служыцеляй царквы за рэлігійныя сваркі, войны, пакаранні іншадумцаў, ён пісаў: «Ды і сваркі такія ні ад каго больш, як ад папоў дзеля іх карысці... а паміж людзьмі разумнымі адбыцца не могуць, паколькі разумны да веры іншага не мае справы і яму ўсёроўна ці Лютэр, ці Кальвін, папіст, анабабціст, магамтанін ці язычнік з ім у адным горадзе жыве ці гандлюе. Таму што не глядзіць на веру, а глядзіць на яго тавар, на яго ўчынкі і характар і згодна з гэтым мае з ім абыходжанне» [56], Да такога вальнадумнага стаўлення да пытанняў веры Тацішчаў прыйшоў на падставе вывучэння гісторыіі рэлігійных войнаў і пакаранняў у Заходняй Еўропе і параўнальна спакойнага існавання веравучэнняў ў Расіі і Вялікім княстве Літоўскім, дзе ў той час спакойна ўжываліся праваслаўныя, католікі, лютэране, магамятане і іншыя.
    Яго галоўная навуковая праца ‘Тісторыя Расійская” (першае выданне т.14, 176884, т.5, 1848; другое выданне т. 17. МЛ. 19621968) напісаная на падставе шматлікіх летапісаў, гістарычных дакументаў, хронік, навуковых прац замежных аўтараў, была першым навуковакрытычным даследаваннем па гісторыі Расіі. У ёй жа змяшчаюцца шматлікія важныя звесткі па гісторыі Беларусі, якія адсутнічаюць у іншых крыніцах. Так, ён упершыню даследаваў пытанне аб паходжанні і геаграфічным значэнні тэрміна “Белая Русь”. Ён даказаў, што назва Белая Русь паходзіць не з’яўленнем татар ці белага адзення ў насельніцтва і адносілася не да тэрыторыі сучаснай Беларусі, а да РастоваСуздальскай ці Маскоўскай Русі. Яму ж належыць даследаванне пра герб Вялікага княства Літоўскага, які адлюстроўваў конніка з шабляй перад сабой на белым кані» [57],
    27
    У «Гісторыі Расійскай» змяшчаюцца шмаглікія звесткі пра Полацкую зямлю, таму што ў Тацішчава меўся Полацкі летапіс, які пазней быў згублены. У яго «Гісторыі» ёсць звесткі пра жаніцьбу ў 975 г. князя Уладзіміра з Рагнедай, князёўнай полацкай, што супярэчыць 980 г., указанаму ў летапісе Нестара. Тацішчаў у заўвазе да нараджэння Усяслава, князя полацкага, абвяргае паведамленне Нестара пра тое, быццам Усяслаў нарадзіўся з язвай на галаве, тлумачачы такі запіс памылкай перапісчыкаў (т.ІІ, с.243). Значную цікавасць уяўляе і аповед пра жыццё і дзейнасць князя полацкага Усяслава. Пад 1102 г. паведамляецца, што полацкі князь Барыс Усяслававіч хадзіў на яцвягаў і, атрымаўшы перамогу над імі, пабудаваў горад Барысаў. 3 паведамленняў, якія адносяцца да другой паловы XII ст., відаць як адбываўся працэс аб’яднанні. Цэнтрам такога аб’яднання становіцца Полацкае княства. Да гэтага часу адносяцца звесткі пра сумесныя дзеянні мінскіх, полацкіх і навагрудскіх князёў з мясцовай Літвой. Так, у 1161 г. сумесна з Літвой дзейнічае мінскі князь Валадар (т.УІ, с.261). У 1181 г. разам з Літвой выступаюць полацкія і віцебскія князі (t.IV, с.296). У 1182 г. полачане і дручане дапамагаюць Мінскаму князю Валадзіміру абараняць Брэсцкую зямлю ад ляхаў і мазаўшан. (t.IV, с. 298). У заўвазе да гэтага паведамлення Тацішчаў выкрывае ілжывасць польскіх хронік Длугоша, Мяхоўскага, Кромера і Бельскага, якія пісалі, што быццам бы палякі захапілі Брэсцкую зямлю.
    У гэты перыяд, г.зн. у 8090 гады XII ст., ідзе працэс аб’яднання беларускіх княстваў у адну буйную дзяржаву  Вялікае княства Літоўскае [58], У 1203 г. полацкія князі сумесна з Літвой здзейснілі напад на нямецкія землі ў вусці Дзвіны. «Того ж лета ходнша Олыовнчн князья Черннговскне в Лнгву н 1700 нх нзбнша н много пленнша» [59]. Аднак не зразумела, каго тут гісторык называе Літвой і як далёка хадзілі чарнігаўцы. He зразумела таксама, якім шляхам яны ішлі і як яны прайшлі праз беларускія княствы? Хутчэй за ўсё, што ў дадзеным выпадку летапісец назваў Літвою княствы Менскае і Полацкае, а Тацішчаў не
    28
    ўдакладняючы летапісца, ўнёс гэта паведамленне ў сваю «Гісторыю». Тацішчаў называе Літвой палачан, апісваючы падзеі ў Смаленску ў 1239 г. Ён піша: «Того ж лета князь велнкнй Ярослав Всеволодовнч ходнл на Лнтву, бороня смольян; н по