• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя частка 1 Язэп Юхо

    Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя

    частка 1
    Язэп Юхо

    Памер: 106с.
    Мінск 1999
    31.21 МБ
    . Ён правільна звярнуў увагу на паходжанне і кампетэнцыю сойма і урад
    56
    Вялікага княства Літоўскга, а таксама на агульназемскі прывілей Казіміра 1447 г. як на адзін з першых канстытуцыйных законаў Вялікага княства Літоўскага. У главе 5 разгледжаны ўзаемаадносіны Вялікага княства Літоўскага з Польшчай пачынаючы з Крэўскай уніі 1385 г. і заканчваючы праўленнем караля і вялікага князя Літоўскага Стэфана Баторыя.
    Глава 7 прысвечана земскай рэформе сярэдзіны XVI ст. і далейшаму развіццю канстытуцыйнага права, a іаксама судовай сістэме дзяржавы і заканадаўству.
    Усё гэта сведчыць пра значную каштоўнасць гэтай працы М.В.ДоўнарЗапольскага для вывучэння гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Канешне, зыходзячы з сучасных дасягненняў гісторыкаправавой навукі, рад палажэнняў, выказанных ДоўнарЗапольскім, можа паказацца некалькі састарэлым ці спрэчным, але ў цэлым дадзеная кніга з’яўляецца кашгоўным укладам у развіццё беларускага правазнаўства.
    Праблемам гістрычнага жыцця старажытных беларускіх княстваў і Вялікага княства Літоўскага значную ўвагу надавалі і выдатныя рускія гісторыкі і прававеды, якія даследавалі розныя аспекты дзяржавы і права.
    Асаблівая заслуга ў гэтай частцы гісторыкаправавой навукі належыць прадстаўнікам так званага гісторыкаюрыдычнага накірунку: М.І.Кастамараву, В.І.Сері еевічу, М.К.Любаўскаму, І.І.Лапо і іншым.
    Мікалай Іванавіч Кастамараў (18171885) адным з першых абгрунтаваў думку, што ў старажытнасці не існавала адзінай старажытнарускай дзяржавы. Ён сцвярджаў, што да татарамангольскага захопу Русь уяўляла сабой федэрацыю зямель. «Ва ўдзельнавечавым ладзе гэтага перыяду не было ніякіх прыкмет, якія прыводзілі б неабходна да адзінаўладнага парадку» [128], Толькі тыя княствы, каторыя былі заваяваны татараманголіі зрабіліся ваеннай здабычай хана. 3 гэтых сцверджанняў аўтара вынікае, шго беларускія княствы, якія не былі захоплены татараманголамі, працягвалі захоўваць сваю дзяржаўную сама
    57
    стойнасць і не знаходзіліся ў залежнасці ні ад Кіева, ні ад Масквы.
    Кастамараў М.І. асвятляе цэлы шэраг гістарычных падзей і па гісторыі Вялікага княства Літоўскага, пра яго ўзаемаадносіны з Маскоўскай дзяржавай (130). Утварэнне Маскоўскай цэнтралізаванай дзяржавы Кастамараў разілядаў як перамогу дэспатызму над пачаткамі земскай дэмакратыі, якая была характэрнай для перыяду палітычнай раздробленасці.
    Падобныя ідэі з Кастамаравым пра старажытныя княствы выказваў Васіль Іванавіч Сяргеевіч (18351910 гг.), з 1888 г. дэкан юрыдычнага факультэта, а пасля з 1897 г. рэктар Пецярбургскага універсітэта. У сваёй канітальнай працы «Рускія юрыдычныя старажытнасці» ён пісаў: «Hama старажытнасць не ведае адзінай «дзяржавы Расійскай»: яна мае справу з мноствам адначасова існуючых невялікіх дзяржаў. Гэтыя невялікія дзяржавы называюцца валасцямі, землямі, княжаннямі, удзеламі, паветамі, вотчынамі князей: пазней за ўсё узнікае для іх найменне «дзяржава» [131]. На думку Сяргеевіча, аб’яднанню ўсходнеславянскіх княстваў, акрамя татараманіолаў садзейнічала і царква, паколькі царкоўнае адзінства «на многа стагоддзяў апярэдзіла наша дзяржаўнае адзінства» [132], У другім томе «Рускіх юрыдычных старажытнасцяў» Сяргеевіч шмат увагі надаў органам улады ў старажытных княствах: Полацкім, Смаленскім, Ноўгародскім, Кіеўскім, Валынскім і іншых.
    Ідэю пра існаванне ў старажытнасці ва ўсходніх славян вялікай колькасці самастойных дзяржаў (княстваў) падтрымаў М.Дзьяканаў у сваёй кнізе «Нарысы ірамадскага і дзяржаўнага ладу старажытнай Русі». Ён крытыкуе рускіх гісторыкаў Карамзіна, Эверса, Салаўёва, Кавеліна, якія ўзнікненне дзяржавы на Русі адносілі да перыяду прызвання запрашэння нарманскіх князёў ці нават да больш позняга часу, зазначыўшы, што «элементы дзяржавы (тэрыторыя, насельніцтва, улады  І.Ю.) былі ў наяўнасці ў рускіх славян са старажытнага дагістарычнага часу» [133]. Ніжэй ён пісаў: «Трэба прызнаць, што ў ста
    58
    ражытнай Русі не існавала ніякіх элементаў палітычнага аб’яднання паміж адасобленымі княствамі і асобнымі князямі, акрамя міжкняжацкіх пагадненняў.
    Дзякуючы працам Кастамарава, Сяргяевіча, Дзьяканава і іншых гісторыкаў, былі вырашаны многія праблемы дзяржаўнага ладу старажытных беларускіх княстваў і іх ролі ва ўтварэнні Вялікага княства Літоўскага пераемнасці іх прававой і палітычнай культуры ў новай аб'яднанай дзяржаве. Даследаванню гісторыі Вялікага княства Літоускага ў другой палове XIX ст. і пачатку XX ст. былі прысвечаны працы акадэмікаў Любаўскага і Лапо, а таксама іншых рускіх і польскіх гісторыкаў.
    Любаўскі Мацвей Кузьміч (18601936), з 1911 па 1917 гг.  рэктар Маскоўскага універсітэта, акадэмік, у 1930 г. арыштаваны і пастановай калегіі ОДПУ (ОГПУ) прыгавораны да ссылкі, дзе і памёр у 1936 годзе. Ён першы ў рускай буржуазнай гісторыкаправавой навуцы напісаў гісторыю Вялікага княства Літоўскага з асвятленнем прававога становішча саслоўяў і асобных груп насельніцтва. Яго фундаментальныя даследаванні, выкладзеныя ў кнігах «Абласны падзел і мясцовае кіраванне ЛітоўскаРускай дзяржавы...», «ЛітоўскаРускі сейм» і іншыя, склалі эпоху ў развіцці гісторыі дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага ў цэлым і Беларусі ў прыватнасці. На думку М.К.Любаўскага, «заходняя Русь», увайшоўшы ў склад Вялікага княства Літоўскага, «не толькі не губляла сваёй гістарычнай спадчыны, але і перадавала яе пануючай зямлі, якая сама ў многім уладжвалася па прыкладах гэтай Русі» [134]. Даследуючы праблемы дзяржаўнага жыцця, М.К.Любаўскі зрабіў выснову, што «ніякае ўдасканаленне жыцця, ніякі прагрэс немагчымы для краіны і племені, калі ўсе жывыя і творчыя сілы яго будуць накіраваны набок, не будуць працаваць дома, на месцах, калі заўсёды будуць глядзець убокі, імкнуцца туды, дзе жывецца больш весела і радасна, чым на ціхай, шэрай і заплаканай радзіме» [135], Гэта думка выдатнага гісторыка асабліва характэрна для Беларусі XVIIXIX ст.ст., калі многія дзеячы навукі, куль
    59
    туры, мастацтва «усе жывыя і творчыя сілы» аддавалі суседнім народам.
    Працы М.К.Любаўскага па гісторыі Вялікага княства Літоўскага склалі «эпоху ў развіцці гісторыкаюрыдычных ведаў, якія раскрывалі мінулае ЛітоўскаБеларускай дзяржавы» [136].
    Даследаванню дзяржаўнага ладу і права Вялікага княства Літоўскага прысвечаны працы акадэміка Пецярбургскай Акадэміі навук Лапо Івана Іванавіча (18691944). У яго працах атрымалі далейшае развіццё даследаванні, якія праводзіў М.К.Любаўскі па праблеме абласнога і павятоваіа адміністрацыйнатэрытарыяльнага падзелу Вялікага княства Літоўскага, нра ролю шляхты як поўнапраўных грамадзян, «народа». пра павятовы сеймік і павятовыя сходы шлхты. Гэтым праблемам прысвечаны яго манаграфіі: «Вялікае княства Літоўскае за час ад заключэння Люблінскай уніі да смерці Стэфана Баторыя», «Вялікае княства Літоўскае ў другой палове XVI стагоддзя. ЛітоўскаРускі павет і яго сеймік» і артыкулы: «Пінскі сеймік пасля адрачэння Яна Казіміра», «Пастановы трох Віленскіх з’ездаў 1587 г.», «Да гісторыі саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Конныя мяшчане Віцебскія ў XVI стагоддзе». Асаблівую каштоўнасць маюць публікацыі І.І.Лапо гістарычных дакументаў і крыніц права. Так, пад яго рэдакцыяй былі выдадзены два тамы Літоўскай метрыкі (Руская гістарычная бібліятэка, т.т.27, 20), «Полацкая рэвізія 1552 года», «Літоўскі статут у Маскоўскім перакладзе рэдакцыі XVII ст.» і даследаванне гісторыі падрыхтоўкі і сам тэкст статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года ў двух тамах (трох кнігах), выдадзеныя ў Каўнасе ў 1934, 1936, 1938 гг. .
    Яго даследаванні пра судовы лад і судаводства ў Вялікім княстве Літоускім былі выкладзены ў артыкулах. «Гродскі суд у Вялікім княстве Літоўскім у XVI стагоддзі», «Земскі суд у Вялікім княстве Літоўскім у канцы XVI ст.», «Падкаморскі суд у Вялікім княстве Літоўскім у канцы XVI ст.», «Падкаморскі суд у Вялікім княстве Літоўскім у
    60
    канцы XYI і пач. XVII стагоддзя». Гэтымі артыкуламі І.І.Лапо працягнуў даследаванні, пачатыя А.Каравіцкім [137] і М.М.Навакоўскім [138].
    Некаторыя рускія гісторыкі ў другой палове XIX і пачатку XX ст.ст. пачалі займацца не наогул гісторыяй Вялікага княства Літоўскага, а гісторыяй беларускага народа, яго культурай і палітычным бытам. Першымі такімі работамі былі «Агляд гісторыі Беларусі са старажытных часоў (СІІБ, 1857) А.В.Турчыновіча, «Лекцыі па гісторыі Заходняй Расіі» (СПБ, 1884) Каяловіча М.А., шэраг артыкулаў і зборнікаў, падрыхтаваных А.П.Сапуновым [139]. Структура феадальнай гаспадаркі ў Беларусі і павіннасці сялян атрымалі асвятленне ў працах М.В.ДоўнарЗапольскага [140], У.ГІічэты [141], Яны на аснове аналізу вялікай кольскасці гістарычнага матэрыялу дасдедавалі маёмаснае і прававое становішча класаў, саслоўеў і розных сацыяльных груп насельніцтва. Апрача таго ў іх працах атрымалі асвятленне і некаторыя палітычныя падзеі ў жыцці беларускага народа.
    Сістэматычнае выкладанне гісторыі Вялікага княства Літоўскага ад яго ўзнікнення да Люблінскай уніі 1569 г. дадзена ў «Лекцыях па рускай гісторыі» А.Я.Праснякова, прачытаных ім у 19081909 гадах, другі том каторых прысвечаны гісторыі Заходняй Русі і ЛітоўскаРускай дзяржавы [142]. Заслугай аўтара з’яўляецца тое, што ў сваёй працы ён здолеў убачыць шматнацыянальны склад насельніцтва Вялікага княства Літоўскага і пастараўся вызначыць ролю кожнай народнасці ў гэтай дзяржаве, паказаў палітычную раз’яднанасць асобных зямель і з гэтага пункта гледжання асвятліў палітычны лад. Гаворачы пра ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага, А.Я.ІІраснякоў адзначаў, што яно было створана «на тэрытарыяльнай этнаграфічнай і культурнай аснове беларускай» [143]. Такая трактоўка гэтага пытання карэнным чынам разыходзілася з поглядамі польскіх і рускіх буржуазных гісторыкаў. Разам з тым і А.Я.Праснякоў недаацэньваючы эканамічны фактар у развіцці палітычных устаноў і права, перабольшваў ролю шляхты ў гістарычным працэсе.
    61
    Пільнай увагі заслугоўваюць працы украінскіх дарэвалюцыйных гісторыкаў і гісторыкаў права. Так, у 1897 г. была апублікавана работа А.Ф.Кісцякоўскага «Правы, па якіх садзіцца маларасійскі народ», у каторай быў дадзены аналіз галоўнай крыніцы права для Левабярэжнай Украіны XVIII і пачатку XIX ст. Аўтар указвае, што галоўнай крыніцай «права, па якому садзіцца маларасійскі народ» быў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г., тлумачыць матывы, па якіх рыхтаваліся Правы...», называе склад камісіі, што праца