• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя частка 1 Язэп Юхо

    Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя

    частка 1
    Язэп Юхо

    Памер: 106с.
    Мінск 1999
    31.21 МБ
    тайтыі з феадаламі значна больш развітой Беларусі» [186], У 1972 г. выйшла ў свет кніга «Шляхі развіцця феадалізму», у якой В.Т.Пашута некалькі ўдакладняе раней выказаную думку і гаворыць ужо не толькі пра баяраў, але і больш поўны «беларускалітоўскі грамадскі сінтэз» [187] як аснову Вялікага княства Літоўскага.
    Аналізу прававога становішча сельскага насельніцтва Беларусі ў XVXVII ст.ст. прысвечаны працы П.Бурдзейкі [188], Т.Забэлы [189], І.Мялешкі [190], Д.Л.Пахілевіча [191], М.М.Улашчыка [192], П.І.Казлоўскага [193], У іх работах былі прааналізаваны эканамічныя і прававыя адносіны сельскага насельніцтва Беларусі ў XVXV1I ст.ст.
    Значны ўклад у даследаванне гісторыі дзяржавьі і права Беларусі і Літвы ўнеслі літоўскія гісторыкі і прававеды С.Лазутка, Э.Гудавічус, П.Вайткявічус, С.Вансявічус, Ю.Юргініс, М.Ючас, К.Яблоніс і іншыя.
    Эканамічнаму стану гарадоў і прававому становішчу гарадскоіа насельніцтва Беларусі XVXVII ст.ст. прысвечаны манаграфіі і артыкулы З.Ю.Капыскага [194], Л.С.Абэцадарскага [195], А.П.Трыцкевіча [196], А.М.Карпачова [197], А.П.Ігнаценкі [198], У.І.Пічэты [199], В.Дружчыцца [200], А.Будзейкі [201], Т.Забэлы [202] і іншых гісторыкаў. У гэтых працах асвятляецца класавая
    74
    структура гарадскога насельніцтва, склад і кампетэнцыя кіраўніцтва ў гарадах Беларусі, узаемаадносіньі паміж войтам, бурмістрамі, радцамі і гарадскім насельніцтвам.
    Даследаванне крыніц і асобных галін феадальнага гірава Беларусі ў савецкай гісторыкаправавой літаратуры характарызуецца толькі нямногімі артыкуламі. Сярод іх у першую чаргу трэба адзначыць артыкулы У.І.Пічэты. «Вывучэнне літоўскіх статутаў у навейшай гісторыкаюрыдычнай літаратуры (19181940)» і «Літоўскі статут 1529 года і яго крыніцы» [203], У першым з гэтых артыкулаў аўтар пераканаўча і грунтоўна крытыкуе погляды польскіх гісторыкаў права на крыніцы сіатутаў і дае кароткі агляд публікацый да 1940 г. У другім  У.І.Пічэта асвятляе гісторыю кадыфікацыі права Вялікага княства Літоўскага да 1529 г., дае агульную характарыстыку Статута 1529 г. і падкрэслівае, што ён «з’яўляўся адначасова і «асноўнымі законамі Вялікага княства Літоўскага», што вызначалі яго дзяржаўны лад і сацыяльнае ўпарадкаванне [204],
    Хоць у артыкуле і няма адказу на пытанне пра крыніцы сгатута, аднак аўтар дае метадалогію і намеціў шляхі вырашэння гэтай праблемы і паставіў шэраг пытанняў, якія дапамогуць будучым даследчыкам статута 1529 г.
    Гістарыяграфіі гарадскога права прысвечаны артыкул В.Дружчыца «Беларускія месты ў гістарычнай літаратуры», у якім дадзены крытычны агляд літаратуры пра беларускія гарады і гарадское права, якая выйшла з друку ў 1926 г. [205].
    Праблемам кадыфікацыі феадальнага права Украіны прысвечана манаграфія А.П.Ткача «Гісторыя кадыфікацыі дарэвалюцыйнага права Украіны», у каторай асвятляюцца і некаторыя крыніцы права Беларусі. У ёй аўтар дае крытычны агляд літаратуры і крыніц права, дзеючага на Украіне ў XVXVIII ст.ст., у тым ліку статутаў Вялікага княства Літоўскага, прывілеяў і іншых актаў. Аўтар правільна адзначае, што дзеянне гэтых актаў не спынялася на тэрыторыі Украіны і пасля ўз’яднання яе з Расіяй і
    75
    найбольш распаўсюджанымі тэкстамі Статута 1588 г. былі яго пераклады на рускую і польскую мовы, зробленыя ў XVIIXVIII ст. (206). У працы А.П.Ткача значная ўвага нададзена аналізу класавых і саслоўных узаемаадносін, крытыцы рускіх і польскіх гісторыкаў права.
    Значную навуковую цікавасць маюць працы па гісторыі права С.І.Барысёнка [207], які робіць шэраг цікавых высноў, у прыватнасці, даследуючы розныя спісы Статута, ён прыйшоў да вываду, што пры карыстанні Статугам у розных дзяржаўных установах, службовыя асобы дапісвалі ў Статут нормы мясцовага права, а таксама новыя пастановы, прынятыя соймамі ці радай. Усе спісы Статута аўтар адносіў да дзвюх груп  кароткай і шырокай. Кароткія снісы ён лічыў больш старажытнымі. Трэба адзначыць, што з некаторымі яго сцвярджаннямі пагадзіцца нельга.
    Так, аўтар памыляўся, сцвярджаючы, што Статут 1529 г. быў падрыхтаваны паспешна на працягу некалькіх месяцаў [208]. Хоць вядома, што гэты Статут распрацоўваўся з 1522 па 1529 гг.
    Шэраг артыкулаў па гісторыі права Вялікага княства Літоўскага і, у прыватнасці, пра статуты, быў апублікаваны ў Кіеве ў зборніках прац камісіі па вывучэнню гісторыі заходнярускага і украінскага права. У гэтых зборніках былі надрукаваны артыкулы А.Даброва “Права необхідного спадкування за Літовскім Статутом» (вып.УІ., 1929) і інш.
    У працах камісіі публікаваліся таксама рэцэнзіі на работы па гісторыі права, змяшчалася крытыка поглядаў гісторыкаў права. У 2х томнай рабоце І.Чаркаскаіа ‘Тромадьскій (копный) суд на УкраінеРусі XVIXVIII ст.ст.», сабраны багаты фактычны матэрыял, што адносіцца да гісторыі капных судоў на Беларусі [209], Разам з тым неабходна адзначыць, што аўтар пры характарыстыцы копных судоў прытрымліваўся поглядаў рускіх гісторыкаў А.Е.Яфіменкі і І.Спрогіса, якія разглядалі копныя суды як пазакласавыя судовыя органы. Да таго ж аўтар, напісаўшы
    76
    нрацу, у асноўным на матэрыялах Беларусі, няправільна адносіць яе толькі да Украіны.
    Агляд крыніц феадальнага права Украіны і Беларусі змяшчаецца ў глыбокай па зместу манаграфіі А.І.Пашука «Суд і судочіство на лівобережній Украіне в XVIIXVIII ст.ст.», выдадзенай у Львове ў 1967 г.
    Па гісторыі феадальнага права Беларусі выказалі цэлы шэраг каштоўных думак савецкія гісторыкі права, якія даследавалі гісторыю права Расіі і Украіны ва універсітэтах Масквы, Кіева, Харкава і другіх гарадоў. Асаблівай увагі заслугоўвае «Гісторыя дзяржавы і права Украінскай ССР» (т.1, Кіеў, 1987), у якой атрымалі асвятленне і многія праблемы дзяржавы і права Беларусі.
    Трэба адзначыць таксама, што пытанні сацыяльнай структуры грамадства, нрававога становішча класаў, саслоўеў, асобных груп насельніцтва і дзяржаўнага ладу прама ці ўскосна асвятляліся ў агульнагістарычных працах савецкіх гісторыкаў.
    Савецкая гістарыяграфія беларускага гірава фарміравалася ў цеснай сувязі з працамі рускіх савецкіх гісторыкаў і гісторыкаў права (Б. Д.Грэкава, М.М.Пакроўскага, А.Я.Праснякова, С.В.Юшкова і іншых). Пачатак іістарыяграфіі беларускага права быў пакладзены ў працах У.І.Пічэты і В.Дружчыца, напісаных у 19211927 гг. Так, у артыкуле У.І.ГІічэты «Новыя працы па гісторыі Беларусі», апублікаванай у 1921 г., былі разгледжаны работы польскіх гісторыкаў С.Кутшэбы, В.Камянецкага і іншых. Аўтар адзначаў, што яны напісаны з пазіцый вялікапольскага шавінізму, аднабаковая па сваіх нацыяналістычных тэндэнцыях [210]. Пытаннні гістарыяграфіі Беларусі разглядаліся і ў манаграфіі У.І.Пічэты «Уводзіны ў рускую гісторыю (крыніцы і гістарыяграфія)», выдадзенай у 1922, дзе ён крытыкуе польскіх гісторыкаў за іх шавінізм. Ён лічыў, што найбольш каштоўнымі з’яўляліся працы М.К.Любаўскага, а ўся наступная гістарыяграфія асноўваецца на працах Любаўскага. Заслугоўвае ўвагі таксама гістарыяграфічны агляд, зроблены У.І.Пічэтам,
    77
    «Гісторыя Беларусі ў савецкай гістарыяграфіі» [211], у каторай падводзяцца вынікі гістарычнай навукі Беларусі за дваццаць пяць гадоў.
    Аналіз гісторыкаправавой літаратуры праведзены ім у артыкуле «Распрацоўка гісторыі літоўскабеларускага права XVXVI ст.ст. у гістарыяграфіі» [212]. У.І.Пічэта даў глыбокі аналіз важнейшых публікацый крыніц і навуковых прац па гісторыі беларускага і літоўскага права. Пытаннні гістарыяграфіі статутаў Вялікага княства Літоўскага і іх крыніц асвятляліся У.І.Пічэтам у артыкулах «Вывучэнне літоўскіх статутаў у навейшай гісторыкаюрыдычнай літаратуры» і «Літоўскі Статут 1529 г. і яго крыніцы» [213].
    У артыкуле В.Дружчыца «Беларускія месты ў гістарычнай літаратуры» праводзіцца крытычны разбор літаратуры пра органы кіравання і крыніцы права беларускіх гарадоў [214],
    Грунтоўны аналіз публікацый дакументаў і гістарыяграфічных работ па феадальнай гісторыі Беларусі дадзены ў кнізе М.М.Улашчыка «Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду» [215], Аўзар паказаў тэндэнцыйнасць падбору матэрыялаў у дарэвалюцыйных публікацыях, іх непаўнату і памылкі. Ён правільна адзначыў, што ў гэтых публікацыях «інтарэсы народаў, што насялялі гэты раён,  беларусаў, літоўцаў і украінцаў  не толькі не ўлічваліся, але і прыкладаліся ўсе намаганні да таго, каб даказаць, што яны ўвогуле не існуюць» [216],
    Значным дасягненнем беларускай гісторыкаправавой навукі з’яўляецца выданне Беларускай Савецкай энцыклапедыяй імя Петруся Броўкі Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года. Побач з аўтэнтычным тэкстам самага Статута на беларускай мовс змешчаны яго пераклад на рускай мове, вялікі ўступны артыкул, у якім асвятляюцца сацыяльнагістарычныя ўмовы ўзнікнення Статуга. паказана яго значэнне ў галіне філасофскай і грамадскапалітычнай думкі ў Літве і Беларусі, стан прававой культу
    78
    ры таго часу. У дадатку да Статута змешчаны энцыклапедычныя артыкулы, у якіх разгледжана і растлумачана прававая тэрміналогія Статута, яго выданні і прыведзены пералік літаратуры.
    Невялікі гістарыяграфічны агляд найбольш значных работ па гісторыі дзяржавы і права Беларусі змяшчаецца ў кнізе Я.А.Юхо «Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі», у якой прасочваецца развіццё гісторыкаправавых даследаванняў пачынаючы з XVI ст. да сярэдзіны васьмідесятых гадоў XX стагоддзя. Іншых спецыяльных прац па гістарыяграфіі дзяржавы і права Беларусі да цяперашняга часу няма, але ў значнай степені гэты прабел запаўняецца гістарыяграфічнымі работамі па гісторыі дзяржавы і права Расіі, Украіны і Польшчы. 3 рускіх гістарыяграфічных работ для даследавання гісторыі дзяржавы і права Беларусі найбольшую цікавасць маюць працы М.П.Загоскіна «Навука гісторыі рускага права. Яе дапаможныя веды, крыніцы і літаратура» (Казань, 1891 г.), М.Ф.ВладнмнрскогоБуданова «Обзор нсторнн русского права» (ПетраградКіеў, 1915 г.), дадзены агляд літаратуры па гісторыі рускага права і ў канцы кнігі змешчаны даволі вялікі ўказальнік літаратуры. Заслугоўваюць увагі «Гістарыяграфічныя эцюды» В.А.Ключэўскага, надрукаваныя у яго кнізе «Неопублнкованные пронзведення» (М., 1883 г.). Кароткія гістарыяграфічнымі даследаваннямі з’яўляюцца працы па агульнай гісторыі дзяржава і права СССР [217],
    Больш шматлікімі гістарыяграфічнымі даследаваннямі з’яўляюцца працы па агульнай гісторыі Расіі, якія ўяўляюць навуковую цікавасць і для іісторыі дзяржавы і права Беларусі. Да ліку іх у першую чаргу адносяцца падручнікі і дапаможнікі па гісторыі Расіі і гісторыі СССР, a таксама асобныя манаграфіі. У 1982 г. быў выдадзены курс лскцый А.А.Шапіры «Гістарыяграфія са старажытных часоў да XVIII стагоддзя». У ім прасочваецца развіццё гістарычнай навукі, пачынаючы са старажытнага Егіпта і розных міфалагічных паданняў да прац А.М.Радзішчава і
    79
    пачатку рэвалюцыйнай гістарыяграфіі ў Расіі. Асаблівай увагі заслугоўваюць «Пытанні гістар