• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя частка 1 Язэп Юхо

    Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя

    частка 1
    Язэп Юхо

    Памер: 106с.
    Мінск 1999
    31.21 МБ
    аспалітая выступала толькі ў знешніх зносінах. Ва ўнутраных жа справах Польшча і Вялікае княства Літоўскае захоўвалі абасобленасць [169].
    Даследаваннем праблем гісторыі дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага займаюцца вучоныя Польскай рэспублікі. Іх працы, як правіла заснаваныя на навуковай метадалогіі, характэрызуюцца глыбокім веданнем крыніц і ўгрымліваюць шэраг новых навуковых канцэпцый. Гэта адносіцца ў першую чаргу да такіх капітальных даследаванняў як мнагатомная «Гісторыя Польшчы» [170] і двухтомная «Гісторыя дзяржавы і гірава Польшчы да 1795 года» [171], Пільнай увагі заслугоўваюць таксама працы асобных польскіх вучоных, асабліва Юліўша Бардаха. У яго кнізе «Даследаванні грамадскага ладу і права Вялікага княства Літоўскага XIVXVII ст.ст.» [172] дадзены крытычны ана
    67
    ліз прычын і вынікаў дзяржаўных уній Польшчы з Вялікім княствам Літоўскім, разгледжана пытанне пра знікненне смердаў на тэрыторыі Украіны і Беларусі, пра права ўласнасці, шлюбна сямейнае права і некаторыя крыніцы права. У гэтай кнізе аўтар пановаму падыйшоў да пытання пра суадносіны грамадскапалітычнага ладу і права Вялікага княства Літоўскага з Польшчай і пастараўся паказаць іх узаемны ўплыў.
    У артыкуле “Літоўскія статуты  помнікі права эпохі Адраджэння” Ю.Бардах прааналізаваў крыніцы статутаў, іх асноўны змест і ўплыў на права суседніх дзяржаў [173]. У яго манаграфіі ’’Вацлаў Аляксандр Мацяеўскі і яго сучаснікі” [174] дадзены новыя звесткі пра навуковую дзейнасць В.Мацяеўскага і І.Даніловіча, пра ўплыў прац Мацяеўскага на развіццё навукі гісторыі права ў Расіі.
    Пытанням дзейнасці бакоў у працэсе прысвечаны яго артыкул “Сок, сачэнне, прасока”, у якім разглядаюцца нормы статутаў Вялікага княства Літоўскага і практыка іх выкарыстання ў судах па даказванню. У яго кнізе ”Пра даўнюю і нядаўнюю Літву” змяшчаюцца вынікі даследаванняў аўтара пра статуты Вялікага княства Літоўскага, пра магдэбургскае права ў гарадах Беларусі і Літвы, а таксама пра іншыя праблемы [175].
    Каштоўным выданнем з’яўляецца ‘Тісторыя дзяржавы і права Польшчы” [176], выдадзеная на рускай мове, у якой выкладзена кароткая гісторыя дзяржавы і права як самой Польшчы, так і ўсёй Рэчы Паспалітай, г.зн. у тым ліку і Беларусі і Літвы.
    Агульная тэорыя і гісторыя паходжання дзяржаў у народаў усходняй Еўропы асветлена ў працах Г.Лаўмянскага “Даследаване пачаткаў Літоўскага грамадства і дзяржавы”, “Праблема ролі нарманоў ва ўтварэнні славянскіх дзяржаў”, “Пачаткі Польшчы’' [177], У гэтых працах крытыкуецца нарманская тэорыя паходжання славянскіх дзяржаў, паказаны эканамічныя класавыя і этнічныя перадумовы ўтварэння дзяржаў у
    68
    славянскіх народаў. Некаторыя пытанні гісторыі Вялікага княства Літоўскага асветлены ў працы Е.Охманьскага “Гісторыя Літвы» (178), у якой выкладаецца гісторыя літоўскага народа са старажытных часоў да 1948 г.
    Кароткі агляд важнейшых прац польскіх гісторыкаў права дазваляе зрабіць выснову пра тое, што іх працы ў значнай ступені садзейнічаюць вывучэнню гісторыі органаў дзяржаўнай улады і крыніц права Беларусі.
    69
    Глава III. Паслякастрычніцкая гістарыяграфія
    3.1.	Гістарыяграфія даваеннага і пасляваеннага часу
    Беларуская гісторыкаправавая навука з першых дзён свайго існавання развівалася на аснове прац гісторыкаў і юрыстаў папярэдніх пакаленняў, што напрацавалі і назапасілі значны навуковы матэрыял.
    У першыя гады пасля ўтварэння Беларускай рэспублікі, перад вучоныміправаведамі стаяла першачарговая задача падрыхтоўкі кваліфікаваных юрыстаў для практычнай работы ў судзе, пракуратуры і іншых дзяржаўных установах. А навуковая распрацоўка гісторыі адносілася на другі план. Але нават у той час, разумеючы неабходнасць і значнасць вывучэння гісторыі народа, нашы гісторыкі і гісторыкі права выконвалі шэраг фундаментальных даследаванняў па гісторыі дзяржаўных органаў і права.
    Адным з першых вучоных у Беларускай ССР, які прыступіў да выканання гэтай задачы, быў выдатны савецкі гісторык, першы рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта, акадэмік Уладзімір Іванавіч Пічэта (1878] 947), які пачаў даследаванні па гісторыі Беларусі ў Маскоўскім універсітэце пад кіраўніцтвам М.К.Любаўскага. Асноўным прадметам яго даследаванняў былі сацыяльнаэканамічныя з’явы, пытанні землеўладання і землекарыстання. Ён напісаў цэлы шэраг выключна каштоўных прац па агульнай гісторыі і гісторыі права, усяго 482 наймення [179].
    У работах У.І.Пічэты па гісторыкаправавых праблемах дадзены глыбокі аналіз прававога становішча насельніцтва і прававых адносін у грамадстве. Ім былі падрыхтаваны абагульняючыя працы па гісторыі беларускага народа «Гісторыя Беларусі», «Гісторыя сельскай гаспадаркі і землеўладання на Беларусі» [180], Для гісторыі права маюць асаблівую каштоўнасць даследаванне У.І.Пічэты, прысвечаныя спецыяльным пытанням гісторыі права. Хоць
    70
    такіх прац параўнальна нямнога, аднак іх значэнне выключна вялікае, паколькі імі пакладзены пачатак новай навукі  гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
    У сваіх даследаваннях па гісторыі феадальнага права Беларусі ён зрабіў грунтоўны аналіз публікацый, што меліся на гой час, і выявіў памылковыя канцэпцыі ранейшай навукі гісторыі права, якая не надавала належнай увагі гісторыі беларускага права. Ён пісаў: «Беларусы, як і рускія і украінцы, узялі пачатак ад аднаго этнаграфічнага корня ўсходнееўрапейскага славянства, але, у далейшым гістарычным развіцці, яны адасобіліся і жылі кожны сваім гістарычным жыццём, маючы свае звычаі і выпрацоўваюцы сваё нацыянальнае права, гэтак жа як і іншыя славянскія народы: палякі, чэхі, балгары, сербы і г.д.»
    Маючы на ўвазе наяўнасць аднолькавых рысаў у праве славянскіх народаў, навукова ўсведомленую неабходнасць вывучаць славянскае нацыянальнае права ў агульнаславянскім асвятленні, ніхто з даследчыкаў мінулага не выступаў супраць неабходнасці вывучэння права кожнага славянскаіа народа асобна. Аднак толькі для беларускага і украінскага народаў рабілася выключэнне на той аснове, uno гэта права створана рускім народам і таму не можа належаць індывідуальнаму відавому вывучэнню. Памылковасць гэіай думкі, якая так доўга панавала ў навуцы гісторыі рускага права, у дадзены момант сгановіцца асабліва прыкметнай [181], Навуковыя працы У.І.Пічэты па гісторыі Беларусі і па гісторыі права не згубілі свайго значэння і сёння. Найбольшую цікавасць уяўляюць яго працы па сацыяльнаправавой гісторыі сельскай гаспадаркі БелаРУСІ
    Аналізу спецыяльнага складу і прававога становішча насельніцтва Беларусі XVXVII ст.ст. былі прысвечаны работы У.І.ГІічэтты «Юрыдычнае становішча сельскага насельніцтва на прыватнаўласніцкіх землях на час выдання Літоўскага Статута 1529 г.», «Валочная ўстава каралевы Боны і ўстава на валокі», «Склад насельніцтва ў гаспадарчых дварах і валасцях заходняй часткі Беларусі ў
    71
    парэформенную эпоху». Прававое становішча сельскага насельніцтва было асветлена і ў манаграфіі У.І.Пічэты «Аграрная рэформа Сігізмунда Аўгуста ў Літоўскарускай дзяржаве». У гэтых работах аналізуюцца прававое сіановішча і гаспадарчае значэнне чэлядзі нявольнай, людзей непахожых, а таксама баяр і шляхты. На аснове навуковага разумення гістарычных працэсаў аўтар дае аналіз сутнасці і прыходзіць да высновы, што сяляне страцілі свабоду ў сувязі з падараваннем вялікага князя, а таксама ў сілу дагаворных адносін, калі свабодны чалавек сяліўся на зямлі феадала і пасля страчваў права адыходу. У рабоце «Гісторыя сельскай гаспадаркі і землеўладання на Беларусі» былі асветлены пытанні, якія закраналі формы землеўладання і зямельнага права.
    У працах У.І.Пічэты назіраюцца і спрэчныя палажэнні. Так, ён атаясамлівае «чэлядзь нявольную» з рабамі, хоць пры больш уважлівы аналізе прававога становішча чэлядзі можна выявіць значнае адрозненне чэлядзі ад рабоў, асабліва ў XVI ст., калі яна па свайму прававому становішчу значна набліжалася да прыгонных сялян. Аўтар сутыкаецца з супярэчаннямі, калі сцвярджае, што, «цяжкае матэрыяльнае становішча і невыканальныя пазыковыя ўмовы былі галоўнай асновай развіцця прыгоннага права» (182) бо ў далейшым на першае месца ставяцца вялікакняжацкія падараванні [183], а затым аўтар сцверджае, што «прыгоннае права ўзнікла на Беларусі не ў сілу заканадаўства, а ў сілу прынцыпу даўніны, старадаўнасці. «Прынцып даўніны  звычаю пранізвае ўсё сацыяльнае жыццё Літоўскабеларускай дзяржавы. Старадаўнасць замацоўвала за землеўласнікамі і землі, і людзей» [184].
    Агульныя пытанні феадальнага права Беларусі асвятляліся ў рабоце Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага (18811931) «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі», першае выданне якога выйшла ў свет у 1919 г. і мела на мэце барацьбу з прапагандай, што імкнулася пагістарычнаму абгрунтаваць прэтэнзіі польскіх шавіністаў на тэрыторыі Беларусі. Гэта кніга служыла першым вучэбным дапамож
    72
    нікам па гісторыі Беларусі. У ёй асобныя раздзелы прысвечаны гісторыі ўтварэнння Вялікага княства Літоўскага, уніі яго з Польшчай, міжнародным сувязям, прававым актам, сацыяльнаму складу і прававому становішчу насельніцтва, органам улады [185]. Аўтар імкнуўся ў гэтых нарысах ахапіць усе бакі народнага жыцця, паказаць, што іменна народ, а не князі і каралі з'яўляюцца гварцом гісторыі, тварцом дзяржавы і права, а таму няма ніякіх праў у белапольскіх акупантаў на Беларусь не было і быць не можа.
    Кароткі пераказ асноў феадальнага права Вялікага княства Літоўскага ў савецкай гісторыкаправавой літаратуры быў упершыню зроблены С.В.Юшковым у 1940 г. у яго падручніку «Гісторыя дзяржавы і права СССР», дзе ў адпаведных раздзелах асвятляюцца асноўныя моманты гісторыі феадальнага права Беларусі і Літвы. У падручніку С.В.Юшкова (выданнне М., 1950) гэты раздзел называўся «Грамадскапалітычны лад і права Літоўскай дзяржавы», такая ж назва была захавана і ў падручніку, выдадзеным калектывам аўтараў пад рэдакцыяй праф. К.А.Сафроненкі (М., 1967). Трэба прызнаць такую назву недакладнай. Iнакш вырашылі гэта пытанне І.С.Калінін, А.Ф.Ганчароў і іншыя аўтары падручніка па гісторыі дзяржавы і права СССР, выдадзенага ў 1972 г. У гэтым падручніку змясцілі дзве главы, у якіх выкладаецца феадальнае права Беларусі і Літвы. Першая названа «Грамадскапалітычны лад і права Вялікага княства Літоўскага» (XIIIXVI ст.ст.) другая «Грамадскапалітычны лад і права Беларусі (сярэдзіна XVIXIX ст.ст.). Загаловак першай больш удалы чым у папярэдніх падручніках, але яе змест не адпавядае назве. Акрамя таго, у гэтай главе ёсць шэраг палажэнняў памылковых, перакручаны даты гістарычных падзей. Напрыклад, сцверджэнне пра тое, што ў 1385 г. адбылося аб’яднанне Польшчы і Літвы, не адпавядае гістарычнай праўдзе, паколькі ў 1385 г. праходзілі толькі перамовы і быццам бы Ягойла абяцаў аб’яднаць дзве дзяржавы пад сваёй уладай, не дакладна ўказана дата пагаднення Ягайлы з Вітаўтам
    73
    (J41 Зг.)  трэба было ўказаць 1392 г. і шэраг іншых памылак.
    Да агульных нарысаў неабходна аднесці і брашуру А.В.Сурылова «Грамадскапалітычны лад і права Вялікага княства Літоўскага», выдадзеную ў Кішынёве ў 1961 г. У ёй коратка выкладаюцца асноўныя моманты гісторыі Вялікага княства Літоўскага і дадзена агульная характарыстыка важнейшых крыніц права.
    Праблеме ўтварэння вялікага княства Літоўскага і ўваходу ў яго беларускіх зямель прысвечана кніга В.Т.Пашуты «Утварэнне Літоўскай дзяржавы», у якой аўтар указвае, што «Вялікае княства Літоўскае ўтварылася ў выніку пагаднення феадалаў Аўк