• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя частка 1 Язэп Юхо

    Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя

    частка 1
    Язэп Юхо

    Памер: 106с.
    Мінск 1999
    31.21 МБ
    яграфіі гісторыі дзяржаўных устаноў дарэвалюцыйнай Расіі» ў кнізе М.П.Ерошкіна «Гісторыя дзяржаўных устаноў дарэвалюцыйнай Расіі» (выданне 2, М., 1968 г.). Аўтар аналізуе працы А.Д.Градоўскага, М.М.Каркунова, І.В.Гесена, М.М.Гернета, В.В.Маўродзіна, А.А.Зіміна і іншых.
    У рабоце Л.В.Чарапніна «Утварэнне рускай цэнтралізаванай дзяржавы ў XIVXV стагоддзях» (М., 1960 г.) змешчана цэлая глава «Гістарыяграфія пытання ўтварэння рускай цэнтралізаванай дзяржавы». У ёй аўтар аналізуе феадальную, дваранскую і буржуазную гістарыяграфію. Затым — працы рэвалюцыйных дэмакратаў В.Р.Белінскага, А.І.Герцена, М.А.Дабралюбава, М.Р.Чарнышэўская; асобныя параграфы прысвечаны працам класікаў марксізму ленінізму, крызісу буржуазнай гістарыяграфіі ў перыяд імперыялізму, а таксама працам Г.В.Пляханава, М.А.Ражкова, М.М.Пакроўскага. Найбольш поўна выкладзена савецкая гістарыяграфія (стар. 106139). У ёй аналізуецца працы А.І.Праснякова, М.К.Любаўскага, С.Б.Весялоўскага, С.В.Бахрушына, С.В.Юшкова, А.М.Насонава, В.В.Маўродзіна, Б.А.Рыбакова і іншых вучоных.
    3 дасавецкіх гістарыяграфічных работ заслугоўвае ўвагі праца В.С.Іконнікава «Вопыт рускай гістарыяграфіі», тг. 12. (Кіеў, 18911908).
    Гістарыяграфія гістарьгчнай навукі ў Беларусі найбольш поўна асвятлена ў кнізе З.Ю.Капыскага і В.В.Чапко «Гістарыяграфія БССР. Эпоха феадалізму» (Мн., 1986). Аўтары ўсю гістарыяграфію Беларусі дзеляць на тры нерыяды: першы  дасавецкі, другі  ад 1921 г. да 1945 г.. трэці  пасляваенныя гады. Кніга змяшчае глыбокія навуковыя ацэнкі прац А.В.Турчыновіча, М.А.Каяловіча. Аўтары правільна адзначаюць, што «метадалагічныя асновы канцэпцыі Каяловіча зрабілі выклад гісторыі Заходняй Расіі штучным, супярэчлівым... Як у метадалогіі, так і ў методыцы Каяловіча праявіліся тыповыя рысы абмежава
    80
    насці, суб’ектыўнаідэалістычнай, адкрыта клерыкальнай накіраванасці дваранскай гістарыяграфіі» [218], Глыбокая навуковакрытычная ацэнка дадзена і іншых гістарычных прац, у каторых асвятлялася агульная гісторыя беларускага краю і яго народа ў працах дваранскіх гісторыкаў.
    Разглядаючы перыяд буржуазнай гістарыяграфіі, аўтары асноўную ўвагу надалі працам М.Ф.УладзімірскагаБуданава, М.В.ДоўнарЗапольскага, М.К.Любаўскага, Ф.І.Леантановіча, У.І.Пічэты. Аўтары справядліва адзначаюць, што буржуазная гістарыяграфія другой паловы XIX с пачатку XX ст. «прыкметна пашырае прадмет даследавання, звяртаючыся да аграрнай гісторыі» [219]. Аднак крытыка прац М.В.ДоўнарЗапольскага, М.К.Любаўскага і іншых з пазіцый савецкай ідэалогіі часта была не аб’ектыўнай.
    Пры даследаванні гістарыяграфіі савецкага перыяду аўтары, аддаючы даніну мінулай традыцыі, зыходзяць з таго, што адзіна правільнай канцэпцыяй з’яўляецца марксісцкаленінская, а ўсе астатнія  памылковымі. Яны лічаць, што цалкам памылковай з’яўляецца ацэнка Вялікага княства Літоўскага як «ЛітоўскаБеларускай» дзяржавы [220] і лічаць, што Шчарбакоў пераканаўча даказаў на фактах і «развянчаў уяўленне нацыяналістаў пра XVI стагоддзе як пра «залаты век» для Беларусі».
    Разглядаючы гістарычныя работы па асобных накірунках навукі, у кнізе выдзяляюцца працы па аграрнай гісторыі, прававому становішчу насельніцтва, грамадскапалітычным жыцці і ідэйнай барацьбе. Такое драбленне гістарыяграфіі дазволіла аўтарам больш поўна прааналізаваць работы па розных галінах гістарычнай навукі, раскрыць метадалогію і методыку многіх прац гісторыкаў [221],
    Даследаванню беларускай савецкай гістарыяграфіі прысвечана манаграфія Э.Г.Іофе «3 гісторыі беларускай вёскі» (1990). У ёй аналізуецца савецкая гістарычная літаратура, прысвечаная даследаванню сацыяльнаэканамічнага грамадства: феадалаў і сялян. Падводзячы
    81
    вынік сваіх гістарычных даследаванняў, Э.Іофе палемізуе з беларускім пісьменнікам В.Быкавым, які пісаў, што «на семідзесятым годзе суверэннага існавання рэспубліка не мае сваёй гістарыяграфіі, бо амаль усё, што выдавалася пад грыфам Інстытута гісторыі АН БССР, з’яўляецца па сутнасці прафанацыяй гістарычнай навукі», згаджаецца з ім, што вульгарны сацыялагізм, грэбаванне фактамі, падладжванне пад модныя ў розныя часы афіцыйнай канцэпцыі, абясцэньваюць наваг лепшыя гістарычныя працы [222].
    Першымі бібліяграфічнымі працамі пра крыніцы права Вялікага княства Літоўскага, выдадзенымі на польскай мове, былі кнігі Тадэуша Чацкага «Пра літоўскія і польскія правы, іх дух, крыніцы і рэчы, якія змяшчаюцца ў першым Статуце, выдадзеным для Літвы ў 1529 годзе» (тт.12, 18001801 гг.) і Самуэля Ліндэ «Пра Літоўскі Статут» (1816 г.). У другой палове XIX ст. пачалася работа К.Эстрэйхера па стварэнню фундаментальнай «Бібліяграфіі польскай», першы том каторай выйшаў у свет у 1870 г. Яго праца была працягнута сынам Станіславам і ўнукам Карлам. Да 1951 г. было выдадзена 34 тамы польскай бібліяграфіі. Спецыяльным даследаваннем гістарыяграфіі па праву з’яўляецца кніга А.Сулігоўскага «Польская прававая бібліяграфія XIX і XX ст.ст.» [223]. Багатыя бібліяграфічныя звесткі змяшчаюцца ў двух тамах «Гісторыі дзяржавы і права Польшчы да 1795 г.». Аўтарам першага тома з’еўляецца Ю.Бардах, другі напісалі З.Качмарык і Б.Лесьнадорскі (Варшава, 1957). Акрамя таго, каштоўныя гістарыяграфічныя звссткі змяшчаюцца ў працах польскіх гісторыкаў права Я.Бандке, С.Кутшэбы, А.Ветуляні, С.Пташыцкага і іншых, а таксама ў «Гісторыі Польшчы» [224] і польскай энцыклапедыі.
    3.2.	Навейшыя даследаванні
    Карэнныя перамены, ажыццяўлёныя ў дзяржаўным ладзе Беларусі пасля прыняцця 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР» і спынення існавання Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэс
    82
    публік выклікалі неабходнасць больш інтэнсіўнай і ўсебаковай распрацоўкі гісторыі дзяржавы і права рэспублікі. Адмена цэнзуры і рознага роду абмежаванняў у даследаванні і выданні аб’ектыўных гістарычных прац садзейнічала таму, што на працягу 19901998 гадоў апублікаваны як новыя, так і раней недрукаваныя гістарычныя працы. У першую чаргу трэба адзначыць выдадзеную калектывам аўтараў Інстытута гісторыі АНБ «Нарысы гісторыі Беларусі» ч.І (Мн., 1994), ч.2.(Мн.1995), у якіх выкладаюцца і некаторыя пытанні гісторыі дзяржаўнага ладу і дзяржаўных устаноў. Так, у раздзеле 2 часткі 1 ёсць параграф «Беларуская дзяржаўнасць у раннім сярэднявеччы». Аўтары гэтага раздзела гавораць пра дзяржаўнасць пачынаючы з X ст., відаць, меркуючы, што да гэтага часу ў насельніцтва Беларусі не было дзяржаў, а народ знаходзіўся на «стадыі дзікасці», што не адпавядае рэчаіснасці. Значная ўвага гісторыі дзяржавы ўдзелена ў раздзеле 3, у якім асвятляецца гісторыя Вялікага княства Літоўскага з XIII да першай паловы XVII ст.
    Ў энцыклапедычным даведніку «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» (1995) змешчаны артыкулы пра выдатных палітычных, грамадскіх і навуковых дзеячоў Беларусі са старажытных часоў да пачатку XX ст. у тым ліку і пра людзей, што мелі непасрэднае дачыненне да гістоыі дзяржавы і права Беларусі.
    Значную цікавасць для гісторыі дзяржавы і права Беларусі мае «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў шасці тамах. Першы том выйшаў з друку ў 1993 г. У ёй даволі грунтоўна асвятляюцца многія пытанні гісторыі дзяржавы і права: юрыдычныя паняцці, асобныя заканадаўчыя акты, важнейшыя дзяржаўныя паняцці, важнейшыя дзяржаўныя ўстановы, судовыя органы, біяграфіі найбольш вядомых дзяржаўных дзеячоў.
    Заслугоўвае ўвагі «Гісторыя Беларусі. Кароткі нарыс» (у 5ці частках), выдадзеная ў 1993 г., у выглядзе вучэбнага дапаможніка для ваеннаслужачых узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. У яго падрыхтоўцы ўдзельнічалі ву
    83
    чоныя Інстытута гісторыі АНБ Штыхаў І.В., Лойка П.А., Капыскі З.Ю., Сагановіч Г.М., Емельянчык В.П. і іншыя, a таксама гісторыкі падпалкоўнікі Нікулін Я.І.,Скомскі М.І., Хамянкоў У.К., Шошын У.М. Выдадзены ён пад рэдакцыяй дактароў гістарычных навук М.П.Касцюка і М.В.Біча. У першай частцы дапаможніка асвятляюцца дзяржаўны і грамадскі лад старажытных дзяржаў, што існавалі на тэрыторыі Беларусі ў ХХІІІ ст.ст, У другой частцы  гісторыя Беларуска—літоўскай дзяржавы  Вялікага княства Літоўскага. У наступных частках гісторыя Беларусі XIX і XX ст.ст.
    Т.І. Доўнар і В.А. Шаўкапляс у 1993 г. выдалі вучэбны дапаможнік «Дзяржава і права Беларусі ў XIVXVI стагоддзях», у якім у сціслай форме асветлены галоўныя моманты грамадскага і дзяржаўнага ладу Беларусі ў XIVXVI ст.ст. і ахарактарызаваны асноўныя помнікі права. Гэтыя ж аўтары апублікавалі «Крымінальнас права феадальнай Беларусі» (XVXVI ст.ст.). Мн.,1995.
    Затым у 1995 г. Т.І. Доўнар надрукавала манаграфію «Грамадзянскае права феадальнай Беларусі XVXVI ст. ст.», у якой у сціслай форме выкладзены грамадскія праваадносіны ў феадальным грамадстве. асноўныя палажэнні рэчавага,абавязацельнага і спадчыннага права. Навуковай распрацоўцы шлюбнасямейнага феадальнага права Беларусі прысвечана манаграфія Г.Дзербінай «Права і сем'я ў Беларусі эпохі Рэнесансу», выдазеная ў 1997 г. Гэтая кніга з'яўляецца першым грунтоўным даследаваннем у беларускай дзяржаўнаправавой навуцы па гісторыі прававого рэгулявання шлюбнасямейных і звязаных з імі адносін. У ёй разглядаюцца асноўныя тэндэнцыі развіцця навукі права, узаемасувязі беларускага права з агульнаеўрапейскім.
    У кнізе «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах», выдадзенай А.Ф.Вішнеўскім і Я.А.Юхо ў 1998, прыведзены ўрыўкі з прац Герадота, В.М.Тацішчава, старажытных летапісаў, хронік, міжнародных дагавароў і іншых прававых актаў, пачынаю84
    чы са сіаражытных часоў да нашых дзён. Увесь матэрыял у кнізе падзелены на шэсць раздзелаў: 1. Старажытная гісторыя Беларусі; 2. Вялікае княства Літоўскае; 3. Рэч Паспалітая  канфедэратыўная дзяржава Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польшчы; 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі; 5. Савецкі перыяд беларускай дзяржаўнасці; 6. Абвяшчэнне і станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.
    Гісторыя распрацоўкі статутаў, іх класавая і саслоўная накіраванасць, а таксама прававыя і грамадскія погляды Ф.Скарыны былі прадметам даследавання ў артыкулах І.Л.Юхо [225] і ў кнігах «Прававое становішча насельніцтва Беларусі ў XVI ст.» (Мн., 1978), «Крыніцы баларускалітоўскага права» (Мн., 1991), «