Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя
частка 1
Язэп Юхо
Памер: 106с.
Мінск 1999
ала па іх складанню, аналізуе іншыя крыніцы, паказвае значэнне «Праў» для Украіны.
Шырокія звесткі пра Вялікае княства Літоўскае і Рэч Паспалітую, а таксама пра крыніцы права, дзеючага на Украіне, змяшчаюцца ў капітальным даследаванні Міхаіла Сяргеевіча Грушэўскага (18661934) «Гісторыя Украіны Русі» (т.112, 18981936). Каштоўныя даследаванні па гісторыі права Украіны, а тым самым і права Вялікага княства Літоўскага былі праведзены І.Телічэнкам (144), Д.Мілерам (145), М.Слабчэнкам (146) і іншымі.
Разам са значнымі ідэйнымі і метадалагічнымі памылкамі, работы рускіх і украінскіх дарэвалюцыйных вучоных утрымліваюць каштоўны фактычны матэрыял і дазволілі вырашыць цэлы шэраг выключна важных прыватных пытанняў. Так, яны на аснове аналізу шматлікага фактычнага матэрыялу даказалі наяўнасць генетычнай сувязі права Вялікага княства Літоўскага са старажытным славянскім правам, даследавалі структуру і кампетэнцыю вышэйшых і мясцовых дзяржаўных органаў, звярнулі ўвагу на неабходнасць вывучэння гістарычнага развіцця нормаў крымінальнага, грамадзянскага і працэсуальнага права. Яны паказалі рэакцыйны характар дзейнасці на Беларусі духавенства.
2.1. Гістарыяграфія на польскай мове другой паловы XIX і пачатку XX стагоддзяў
Нацыянальнавызваленчы рух у Польшчы, які пацярпеў паражэнне ў 18301831 гг., к сярэдзіне XIX ст. зноў 62
пачаў узрастаць, але ўжо, у асноўным, як антыфеадальная барацьба. Сяляне адмаўляліся выконваць розныя павіннасці на карысць памешчыкаў.
У маі 1848 года рэвалюцыйны рух ахапіў амаль усю Еўропу. Ажывілася дзейнасць розных палітычных партый і народных рухаў усіх славянскіх народаў, асабліва ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Балгарыі і інш. Узнікла ідэя правядзення агульнаеўрапейскага з’езда прадстаўнікоў славянскіх народаў. У маі 1848 года група славянскіх палітычных дзеячоў прапанавала склікаць у Празе з’езд славян АўстраВенгерскай імперыі. З’езд адкрыўся 2 чэрвеня 1848 года, на ім абмяркоўваліся пытанні славянскай федэрацыі. ставіліся патрабаванні абвяшчэння ліберальнадэмакратычных свабод.
Пстарычнаму абгрунтаванню адзінства славянскіх народаў служылі выдадзеныя к таму часу даследаванні Паўла Іосіфа Шафарыка (17951861) «Славянскія старажытнасці», у якіх ён даказаў старажытнае паходжанне славян і іх роўнацэннасць з іншымі еўрапейскімі народамі.
Гэтай жа мэце служыла і капітальнае даследаванне па параўнальнай гісторыі права славянскіх народаў, выдадзенае Вацлавам Аляксандрам Мацеяеўскім (17931883), які напісаў шэраг прац па гісторыі дзяржавы і права Польшчы, Вялікага княсгва Літоўскага і старажытнай Русі, сярод іх найбольшае значэннне мелі «Гісторыя славянскіх заканадаўстваў», «Польшча і Русь да першай паловы XVII ст., іх быт і звычаі», «Пачатковая гісторыя Польшчы і Літвы».
Для вывучэння гісторыі права найвялікшую цікавасць уяўляе «Гісторыя славянскіх заканадаўстваў», першае выданне якой выйшла ў 18321835 гг. у чатырох тамах і другое у шасці тамах у 18561865 гг. Аўтар лічыў, што «ні адзін славянскі народ не зразумее айчыннага права, калі вельмі добра не разбярэцца ў праве іншых славянскіх народаў» [147],
Разглядаючы пытанне лра паходжанне органаў дзяржаўнай улады, ён лічыў, што ў славянскіх народаў да распаўсюджання хрысціянства існавала народаўладзе ў
63
форме народных вечавых сходаў, дзе кожны, хто здольны насіць зброю, быў паўнапраўным членам народнага сходу і прымаў удзел у рашэнні ўсіх важнейшых агульнародных спраў. Зыходзячы з ідэі адзінства права славянскіх народаў В.А.Мацяеўскі ў процілегласць І.Б.Ракавецкаму асноўную ўвагу аддаваў польскаму праву, а права іншых славянскіх народаў выкарыстоўваў толькі для лепшага тлумачэння польскага права, якое лічыў найбольш дасканалым і чыстым славянскім правам. Акрамя таго, знаходзячыся пад уплывам шавінісцкіх тэндэнцый, ён лічыў права Вялікага княства Літоўскага польскім правам. Таму пад польскім правам ён разумеў і права Беларусі, Украіны і Літвы. Разам з тым, гаворачы пра Статуты Вялікага княства Літоўскага, ён адзначаў, што яны аказаліся справай недасягальнай для Польшчы і занялі ганаровае месца ва ўсім славянскі.м заканадаўстве [148].
В.А.Мацяеўскі значна развіў і ўдасканаліў параўнальны метад вывучэння гісторыі права, прапанаваў новую перыядызацыю гісторыі права, увёў у навуковы абыход цэлы шэраг забытых помнікаў права, садзейнічаў інтэнсіфікацыі вывучэння гісторыі права славянскіх народаў. Яго працы былі вядомыя ў Расіі [149], Францыі, Гёраманіі, АўстраВенгрыі. Дэмакратычныя колы Польшчы і іншых краін віталі з’яўленне яго «Гісторыі славянскіх заканадаўстваў», а рэакцыйнаклерыкальныя выступалі з нападкамі, у сувязі з чым, яна была ўключана Ватыканам у індэкс кніг, якія было забаронена чытаць усім католікам. Тым самым Ватыкан адкрыта выступіў як вораг славянскіх народаў і вораг навукі.
Разам са станоўчымі якасцямі ў гэтай працы ўтрымліваліся і істотныя памылкі. Аўтар зыходзіў з памылковых перадумаў паходжання і развіцця права, на аснове рэакцыйных палажэнняў гістарычнай школы нрава, некрытычна ставіўся да некаторых крыніц. Аднак пры ўсіх недахопах гэта праца станоўча паўплывала на развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права не толькі Польшчы, але і іншых народаў.
64
У канцы XIX і пачатку XX ст.ст. пасля некаторага спаду ў польскай гісторыкаправавой навуцы пачалася актывізацыя даследаванняў па гісторыі права Вялікага княства Літоўскага. Польскія гісторыкі права разглядалі ў сваёй большасці права народаў Беларусі, Літвы, Украіны як частку права Польшчы. Сярод гэтых прац асаблівую цікавасць маюць даследаванні А.Лявіцкага [150], Ю.Вольфа [151], А.Г'алецкага [152], А.Яблонаўскага [153], Язерскага (154), В.Камянецкага (155), Л.Калянкоўскага (156), П.Прахазкі [157], Т.Карзона[158].
Асаблівае становішча сярод польскіх гісторыкаў права займаў Станіслаў Кутшэба (18761946), які, абапіраючыся на працы сваіх папярэднікаў, асабліва рускіх іісторыкаў права, пановаму асвятліў гісторыю дзяржаўнага ладу і права Вялікага княства Літоўскага. У сваёй капітальнай працы «Нарысы гісторыі дзяржаўнага ладу Польшчы» том 2 ён прысвяціў поўнасцю гісторыі дзяржаўных органаў і права Вялікага княства Літоўскага (159). Ён адным з першых польскіх гісторыкаў даследаваў дзяржаўныя ўстановы і права ў сувязі з грамадскім ладам і класавай структурай грамадства. Псторыю Вялікага княства Літоўскага ён выкладаў да 1791 г., тым самым лічыў, што і пасля Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае не злілося з Польшчай, а працягвала існаваць як суб’ект дзяржаўнаправавых адносін. Адзін з раздзелаў кнігі ён назваў «Дзяржаўнаправыя адносіны Літвы да Кароны ў 15691791 гадах», што само па сабе было ўжо новым у польскай гісторыкаправавой літаратуры. У гэтай жа рабоце дадзены кароікі агляд і характарыстыка асноўных крыніц права. Так, гаворачы пра Статуты 1529 і 1566 гг. аўтар паказваў, шго яны «раўныя ці нават пераўзыходзяць заходнееўрапейскія помнікі кадыфікацыі шырынёю праблем, якія знайшлі ў іх вырашэнне, ва ўмовах больш цяжкія чым на Захадзе» [160], Больш поўны аналіз крыніц права Вялікага княства Літоўскага С.Кутшэба выклаў у спецыяльным даследаванні «Гісторыя крыніц старога польскага права» [161], у якім аналізуюцца асноўныя крыніцы права Вя
65
лікага княства Літоўскага, а таксама крыніц царкоўнага, гарадскога і яўрэйскага права, нормы каторых дзейнічалі і на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Значную цікавасць маюць працы С.Кутшэбы пра уніі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, а таксама выдадзеныя ім сумесна з В.Сямковічам «Акты уніі з Літвой» (162). Адзначаючы значны ўклад С.Кутшэбы ўдаследаванне гісторыі права Беларусі і Літвы трэба адзначыць. што ён у сваіх працах не ўжываў назвы «Беларусь», даючы нашаму краю ранейшае найменне «Літва».
Падобныя адносіны да назвы «Беларусь» праяўлялі і іншыя польскія гісторыкі права, працы якіх былі апублікаваны ў 19201939 гг., калі ўжо існавала Беларуская рэспубліка. У гэты перыяд быў выдадзены шэраг прац пра уніі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, пра Статуты, пра працэсуальнае і судовая права Вялікага княства Літоўскага [163]. Ад гэтай традыцыі адыйшоў адзін з першых польскіх гісторыкаў права Ян Адамус, каторы ў працы «Пра праблему літоўскага права», надрукаванай у 1926 г., указваў, што права Вялікага княства Літоўскага склалася з права трох народаў беларускага, украінскага і літоўскага [164].
Характэрнай рысай для большасці даследаванняў польскіх гісторыкаў права была абмежаванасць праблем дзейнасцю князёў і каралёў, уніямі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, а з помнікаў права даследаваліся толькі статуты. Яны перабольшвалі ролю шляхты ў палітычным жыцці дзяржавы і ідэалізавалі шляхецкую дэмакратыю. У сваіх працах асобныя польскія гісторыкі імкнуліся даказаць палітычную адсталасць народаў Беларусі, Украіны і Літвы, якія быццам бы запазычылі палітычныя ўстановы і права з Польшчы, тым самым яны імкнуліся гістарычна абгрунтаваць «права» польскіх памешчыкаў і буржуазіі на захоп тэрыторый былога Вялікага княства Літоўскага [165],
Вельмі значную ўвагу уніям удзялялі польскія шавінісцкія гісторыкі ў перыяд польскай інтэрвенцыі на Беларусі у 19191920 гг. і ў наступныя гады існавання ваенна
66
бюракратычнай польскай дзяржавы. Яны імкнуліся знайсці прычыны падзення Рэчы Паспалітай, а таксама выпрацаваць праграму ўсходняй палітыкі польскай ваеннабюракратычнай дзяржавы, абгрунтаваць правамернасць закону Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі спасылкамі на уніі. Так, О.Бальцар лічыў. што ўжо ў выніку Крэўскай уніі адбылося «поўнае ўключэнне, інкарпарацыя Літвы ў склад Кароны як зямлі ці групы зямель, што склалі звычайныя правінцыі польскай дзяржавы» [166], А з гэтай перадумовы ён у 1919 г. зрабіў выснову, што гэта ўключэнне з’яўляецца прыкладам для правядзення палітыкі Польшчы ў будучым [167],
У 19191920 гг. выйшла ў свет манаграфія А.Халецкага «Гісторыя уніі Ягелонскай», дзе ён даказваў дабратворнасць Люблінскай уніі, каторая, на яго думку, «... вяла да культурнай і рэлігійнай асіміляцыі беларускага, украінскага і літоўскага народаў» [168]. Больш аб’ектыўна асвятляў гісторыю уній Кутшэба. Ён лічыў, што ў выніку Люблінскага акта 1569 г. персанальная унія была пераўіворана ў рэальную унію, у якой абедзве дзяржавы (Польшча і Вялікае княства) выступалі як раўнапраўныя партнеры, і была створана саюзная дзяржава Рэч Паспалітая. Як адно цэлае Рэч