Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя
частка 1
Язэп Юхо
Памер: 106с.
Мінск 1999
ароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі» (1992).
Дзяржаўнаправавыя адносіны Вялікага княства Літоўскага з ІІольшчай і характар уній даследаваліся ў артыкуле І.Юхо «Уніі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай» [226]. Аўтар выявіў памылкі і ідэйную беспадстаўнасць тых гісторыкаў, якія імкнуліся даказаць уяўную перавагу каталіцкай Польшчы над Вялікім княствам Літоўскім і абгрунтаваць яго нежыццяздольнасць. У артыкуле паказваецца таксама рэакцыйная і антынародная сутнасць каталіцкай прапаганды.
Аналізу судоў, што дзейнічалі на Беларусі ў канцы XVIII першай палавіне XIX ст., прысвечана кніга В.Шаўкапляс «Судовыя органы ў Беларусі» (Мн.,1997 г.). Асноуная ўвага надаецца структуры і кампетэнцыі павятовых, галоўных і межавых судоў.
Кароткі выклад гісторыі дзяржавы і права Беларусі змяшчаецца ў вучэбным дапаможніку, публікаваным Сокалам С.Ф. «Гісторыя дзяржавы і права БССР» (Мн., 1989). Асноўнае месца ў ім займае грамадскапалітычны лад, пачынаючы са старажытных і дзяржаўкнястваў і да становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі.
У 1992 г. была пераведзена кніга В.Ю.Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі», якая была надрукавана
85
аўтарам у 1910 г. і з’яўлялася бібліяграфічнай рэдкасцю. У ёй аўтар асвятляе гісторыю Беларусі са старажытных часоў, мяркуючы, што насельніцтва Беларусі перасялялася зза Дуная. Некалькі адметна ад польскіх і рускіх гісторыкаў ён выкладае гісторыю вялікіх князёў Літоўскіх. Жыгімонтам першым ён называе Жыгімонта Кейстутавіча, a Жыгімонта Казіміравіча старога другім, хоць у рускай і польскай гістрыяграфіі ён называецца першым. Аўтар адзначае, што Рэфармацыя на Беларусі парушыла ўсе звычаі і традыцыі народа, садзейнічала ў канчатковым выніку распаўсюджванню каталіцызму.
Для высвятлення паходжання княжацкай дынастыі ВіценячаўГедзімінавічаў вельмі важным навуковым даследваннем з'яўляецца кніга П.Урбан «Да пытання этнічнай прыналежнасці старажытных ліцьвінаў» (1994 г.).
Пра найбольш выдатных вучоных, дзяржаўных і палітычных дзеячоў Беларусі расказваецца ў кнізе «Сыны і пасынкі Беларусі», выдадзенай у Мінску ў 1996 г. Укладальнік С.Вбарыс.
Заслугоўваюць увагі школьныя падручнікі па гісторыі Беларусі П.А.Лойкі для 7га класа і Г.В.Штыхава кн. 1ая і Г.Галенчанкі і П.Лойкі кн. 2ая для 10га класа, у якіх ёсць звесткі пра феадальную дзяржаву і права.
Некаторыя праблемы дзяржаўнага ладу Беларусі XXVI ст.ст. атрымалі асвятленне ў працах М.Ермаловіча «Па слядах аднаго міфа» (1989), «Старажытная Беларусь. ГІолацкі і Навагародскі перыяды» (1990), «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» (1994). У першай з гэтых кніг аўтар пераканаўча даказаў, што Вялікае княства Літоўскае было ўтворана не ў выніку ваенных захопаў, а ў выніку мірнага аб’яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адзіную феадальную дзяржаву, што заснавана на прынцыпе сузерэнітэтувасалітэту. У другой асвятляюцца асноўныя моманты дзяржаўнага ладу і палітычнага жыцця Полацкага княства і іншых крывіцкіх і дрэгавіцкіх дзяржаўкнястваў. У трэцяй абгрунтоўваецца паходжанне вялікіх князёў літоўскіх з князёў лолацкай дынастыі, даследуюцца
86
міжнародыныя адносіны Вялікага княства Літоўскага з суседнімі дзяржавамі, а таксама палітычная барацьба ўнутры дзяржавы.
Грамадскапапітычным гюглядам А.Т.Касцюшкі і ваенным дзеянням пад час паўстання 1794 г. прысвечаны брашура Я.Юхо «За вольнасць нашу і вашу» (Мн., 1990) і кніга У.Емельянчыка «Паланез для касінераў» (Мн.,1994).
Многія пытанні гісторыі дзяржавы і права Беларусі XVI ст. асвятляюцца ў кнізе ГІ.А.Лойкі «Гісторыя Беларусі» (1993). Асабліва гэта тычыцца главы 1 «Палітычнае становішча Беларусі», у якой паказана структура і кампетэнцыя органаў дзяржаўнай улады, звярнута ўвага на «залаты век» беларускалітоўскай дзяржавы і яе заканадаўчыя акты.
Для вывучэння гісторыі дзяржавы і права Беларусі значную цікавасць маюць працы В.Ф.Голубева «Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVIXVIII ст.ст.» (1992 г.), Г.М.Сагановіча «Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVIXVII ст.ст.» (1994), а таксама манаграфіі і артыкулы А.П. Грыцкевіча, С.А.Падокшына, С.Ф.Сокала, С.Тарасава, У.Арлова, В.Чаропкі і іншых гісторыкаў і літаратараў. Акрамя таго, артыкулы і гістарычныя дакументы па гісторыі дзяржавы і права публікуюцца ў часопісах «Спадчына», «Беларускі гістарычны часопіс», «Полымя», «Неман», «Крыніца» і інш.
Усё гэта сведчыць пра тое, што ў апошні час створаны спрыяльныя ўмовы для развіцця навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі і раснрацаваныя многія раней «белыя плямы» гісторыі нашай дзяржаўнасці.
* * *
Кароткі агляд работ па гісторыі дзяржавы і права Беларусі, існуючы сёння, дазваляе зрабіць выснову, што на цяперашні час ёсць значная колькасць навуковых даследаванняў, выкананых беларускімі, рускімі і польскімі вучонымі. Аднак сёння яшчэ няма комплексных фундаменталь
87
ных прац па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Так, толькі часткова даследаваны крыніцы права і прававое становішча розных сацыяльных груп і класаў насельніцгва, мала ўвагі надавалася дзяржаўнаму праву, ледзь толькі было закранута вывучэннем грамадзянскае і сямейнае права. Амаль няма работ па судовай сістэме і працэсуальнаму праву. Хоць вядома, што больш чым тысячагадовая гісторыя нашага дзяржаўнага жыцця і высокая прававая культура народа на працягу многіх стагоддзяў зусім не ўступалі перадавым сістэмам права.
Вывучэннне і папулярызацыя гістрычных ведаў пра беларускую дзяржаўнасць і права спрыяльна ўплываюць на адраджэнне культуры, на павышэнне нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Па выказванні М.М.Карамзіна «Гісторыя ў некаторым сэнсе ёсць свяшчэнная кніга народаў: галоўная, неабходная; люстэрка іх быцця і дзейнасці.. .тлумачэнне цяперашняга і прыклад будучага» [227],
88
Заўвагі
1. Самы сграшны тэзіс, які знішчыў усю нашу гісторыю, гэта тэзіс аб бездзяржаўнасці Беларусі. Звязда. № 178. 4.09.1992 г.
2. Геродот. Нсторня в девятй кнмгах. Ленншрад. 1972. С. 213.
3. Бердяев Н. Смысл йсторйй. М. 1990. С. 20.
4. Татайіев В.Н. йсторня Россвйская. Т. 1. М. Л., 1962. С. 108110.
5. Платон. Сочннення в трех томах. Т.З. 4.1. М., 1971. С. 548.
6. Цйтнрую по кнйге: Лесной С. Русь, откуда ты? Основные проблемы нсторнн древней Русв. Вйннмпег. 1964. С. 83.
7. Шафарчнк П. Н. Славянскме древностй. М., 1848. Т. 1. Кн. 1. С. 104.
8. Забелнн М. йсторня русской жйзнй с древнейшнх времен, Ч. 1. второе йзд. М., 1908. С. 459.
9 . Шафарйк П. Н. Славянсгае древностн . Т. 1. Кн.. 1. М., 1848. С. 315.
10. Там же. Т.2. Кн. 1. С. 165.
11. Там же. Т. 2. Кн. 3. С. 213214.
12. Там же. Т. 2. Кн. 1. С. 84.
13. Там же. Т. 1. Кн. 1. С. 349.
14. Шафарйк П.Н. Славянскйе древностй. Т. 2. Кн. 1. М., 1848. С. 192229.
15. Лесной С. Русь, откуда ты? Основные проблемы йсторнм древней Русн. Вйнннпег. 1964. С. 43.
16. Полное собранне русскнх летопнсей. Т. XV. М. 1965. С. 500.
17. ГІСРЛ. Т. XXV. С. 322.
18. Сергеевігч В.Н. Рускня юрндйческня древностй. Т. 1. СПб. 1890. С. 89.
19. Дмйтрйева Р.П. Сказанме о князьях Владймнрскнх. М. Л. 1956. С. 179180.
20. Черепнйн Л.В. Образованйе русского централвзованного государства в XIVXV веках. М. 1960. С. 18.
21. Перепйска Нвана Грозного с Андреем Курбскнм. Л. 1979. С. 12.
22. Полное собр. рус. лет. Т. 2. М. 1962. С. 340.
23. Там же. Т. 9. М. 1965. С. 172.
24. Нйкольскнй Н. О лмтературных трудах мнтрополйта Клнменга Смолятмча, пйсателя XII века. СГІб., 1892.
89
25. Коршунаў А.Ф. Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн. 1959. С. 7381.
26. Там же. С. 32.
27. Татніцев В.Н. Нсторня Россмйская. Т. IV. М. Л., 1964. С. 251.
28. Коршунаў А.Ф. Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн. 1959. С. 37.
29. Полн. собр. рус. летопнсей. Т. 32. М. 1973. С. 20.
30. Там же. С. 155.
31. Лнхачев Д.С. Развнтне русской лнтературы X—XVII веке. Л., 1973; Прнселков М. Д. Йсторня русского летопнсання XIXV вв. Л., 1940; Шахматов A. А. Разыскання о древнейшнх русскнх летопмсных сводах. СПб. 1908.
32. Меховскнй М. Трактат о двух Сарматнях. М. Л. 1936.
33. Францыск Скарына і яго час. Энцыклапедычны даведнік. Мн. 1988. С. 136.
34. Там же. С 100.
35. Там же. С. 138.
36. См. Очеркн нсторнн фнлософской м соцмологнческой мыслн Белорусснн. Мннск. 1973. С. 5089.
37. Архнв нсторнкоюрнднческнх сведеннй, относяшнхся до Росснн, нздаваемый Н. Колачовым. Кнмга вторая, половнна вторая, отделенне 5, сочнненне Мнхалона Лнтвнна. М., 1854, С. 4749.
38. Там же. С. 49.
39. Там же. С. 41.
40. Там же. С. 35.
41. Там же. С. 3739.
42. Александровіч Я. (Юхо Й.А.) Міхайла Цішкевіч. Полымя, 1968, №4. С. 251252.
43. Будный С. О советской власта. Цнт. по кннге "Мз нсторнн фнлософской н обшесгвеннополнтнческой мыслн Белорусснл». Мннск, 1962. С. 76.
44. Там же. С. 77.
45. Там же. С. 77.
46. Юхо Й.А., Сокол С.Ф. Соцнальнополмтнческме н правовые вден. В кннге: «Очеркн нсторнн фнлософской н соцнологаческой мыслн Белорусснн». Мннск, 1973, С. 75.
47. Там же. С. 77 .
48. Там же. С. 78.
90
49. Саверчанка І.В. Канцлер Вялікага княства. Мн., 1992.
50. Раздел XIV, арт. 9.
51 .Zywotl Lwa Sapiehy. Sanok. 1855. S. 103.
52. Статут Велнкого княжества Лнтовского 1588 г. Мн., 1989. С. 47.
53. Kryszpin Jedrzej. Statecznose umystu abbo nauka polityezna o statecznej cierpliwosci pod czas ZIych czasow. Warszawa. 1769.
54. йз нсторнн фмлософской й обшественнополнтяческой мыслн Белорусснн. Мн., 1962. С. 302.
55. йсторня Польшн. В трех томах. Т. 1. М., 1954. С. 286.
56. Татніцев В.Н. йзбранные пронзведення. Л., 1979, С. 87.
57. Татншев В.Н. йсторня Росснйская, Т. 1. М. Л., 1962, С. 356357.
58. Пресняков A. Е. Лекцнн по русской нсторнн. Т. 2. Вып. 1. Западная Русь н ЛнтовскоРусское государство. М., 1939, С. 7,4446.
59. Татніцев В.Н. йсторня Росснйская. Т. IV. М. Л., 1964, С. 329.
60. Татншев В.Н. йсторня Росснйская, Т. V. М. Л., 1965, С. 27.
61. Беляев Й.Д. Очерк нсторнн СевероЗападного края Росснн. Внльна, 1867. С. 4950.
62. Татніцев В.Н. йзбранные пронзведення. Л. 1979. С. 146, 153327.
63. Татшцев В. Н. йсторня Росснйская Т. 1. М, Л 1962. С. 360.
64. Narbut К. Logika. Czyli rozwazania і rozsadzania rzeczy nauka wedlug kturej ma we wszystkim prawdy dochodzic i strzedz sie falszu, zebrana przez x, Kazimierza Narbuta szkot poboznych w, Wilnie w drukarni I.K. Mei i Rzeczypospolitej, XX. szkot poboznych, R.1769.
65. Z filosofii wybrane zdania, ktore najjasniejszemu Stanislawowi Au