• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя частка 1 Язэп Юхо

    Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя

    частка 1
    Язэп Юхо

    Памер: 106с.
    Мінск 1999
    31.21 МБ
    оніцы літоўскай і Жамойцкай» ёсць звесткі «О полоцкой свободностй або Венецйй», дзе расказваецца, як здзейнялася дзяржаўнае кіраванне ў Полацкай дзяржаве ў першай палове XIII ст., у якой «30 мужов с посрадку речй поспалйтой своей на поточные справы судей й сенаторов прекладалй, a найбольш за знаком звону велнкого, который впосрод места был завешенный, где все збйралмсь; там н о справах свойх, й о потребах речн посполйтое й держав свойх радйлн» [29], Тут жа паведамляецца, як складвалася тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага, пра сойм як вышэйшы орган улады, пачынаючы з XIV ст., аб перадачы ўсёй улады Вялікім княстве Літоўскім у 1387 г. Скіргайлу (Івану Андрээевічу) пасля Крэўскай уніі, што сведчыла аб захаванні самастойнасці Вялікага княства Літоўскага як суверэннай дзяржавы, якая знаходзілася ў персанальнай уніі (саюзе) з Полыпчай. Значную цікавасць прадстаўляюць даныя аб міжнародных сувязях і войнах з суседнімі дзяржавамі. У «Хроніцы Быхаўца» гаворыцца, што вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч меў намер перавесці ў Вялікім княстве Літоўскім сацыяльны пераварот «сейм велйкйй учйнйтй, a на том сейме всю шляхту выстйнэтй (выразаць) й выкорентн, а хлопскйй рожай поднестй» (узвысіць сялянскі род) [30]. Вядома, гэта паведамленне летапісца выклікае сумленне ў яго праўдзівасці, аднак само з’яўленне такой думкі на старонках летапісу сведчыць аб вострых супярэчнасцях у феадальным грамадстве. Хутчэй за ўсё гэтым паведам
    13
    леннем летапісец імкнуўся апраўдаць забойцаў вялікага князя Жыгімонта ў вачах шляхты.
    Аналіз беларускіх летапісаў як гістарычных і культурных помнікаў беларускага народа праведзены ў кнігах: Копысскій З.Ю., Чепко В.В. Гісторыяграфія БССР. Эпоха феодалізма. Мн., 1986; Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969; Флора Б.Н. О «Летопісце Быховца»: Мсточннкн н нсторнографня славянского средневековья. М., 1967. Каштоўныя звесткі пра летапісы змяшчаюцца ў працах А.А.Шахматава, Дз.С.Ліхачова, М.Д.Прыселкава [31].
    У цеснай сувязі з беларускімі леіапісамі знаходзяцца «Хроніка польская, літоўская жамойцкая і ўсёй Русі» М.Стрыйкоўскага і «Хроніка еўрапейскай Сарматыі» італьянца А.Гваньніні, які служыў у наёмнай роце ў Віцебскім замку ў 1572 годзе. Пэўную цікавасць уяўляе і «Трактат аб дзвюх Сарматыях» М.Мяхоўскага, надрукаваны ў Кракаве ў 1517 г., у якім ёсць звесткі пра Вялікае княства Літоўскае [32].
    Адзначаючы каштоўнасць летапісаў і хронік для гісторыі дзяржавы і права Беларусі, неабходна мець на ўвазе, што іх пісалі людзі, якія мелі свае палітычныя і сацыяльнафіласофскія погляды, а гаксама знаходзіліся ў залежнасці ад пэўных службовых асоб як дзяржаўнай, так і царкоўнай адміністрацыі. Па гэтай прычыне даныя летапісаў падлягаюць навуковай праверцы і крытычнай ацэнцы.
    1.2.	Гісторыяграфія XVIXVIII стагоддзяў
    Новы этап у гісторыяграфіі дзяржавы і права на тэрыторыі Беларусі звязаны з зараджэннем кнігадрукавання і стварэннем выдатных заканадаўчых актаў  Статузаў Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гадоў. Дзве гэтыя з’явы маюць непасрэднае дачыненне да дзейнасці Францыска Скарыны і другіх прагрэсіўных дзеячоў Беларусі. Першымі кнігамі, надрукаванымі на беларускай мове, былі кнігі Бібліі, выдадзеныя Францыскам у 1517 годзе ў
    14
    Празе, а затым яго кнігавыдавецкая дзейнасць была прадоўжана ў Вільні. Там жа ён прыняў удзел у падрыхтоўцы статута Вялікага княства Літоўскага 1529 года.
    XVI стагоддзе на Беларусі характэрызуецца фармаваннем новага светапогляду, варожага старой сярэдневяковай ідэалогіі, з’яўленнем і распаўсюджваннем ідэй Рэфармацыі і гуманізму. К гэтаму часу была назапашана значная колькасць нарматыўных актаў  агульназемскіх, абласных, гарадскіх грамат (прывілеяў) і іншых заканадаўчых актаў, праводзілася іх сістэматызацыя і кадыфікацыя. Такая апрацоўка прававых нормаў з’яўлялася неабходным этапам у развіцці права, сведчьглася пра зараджэнне навуковага абагульнення і аналізу прававых нормаў, уніфікацыю прававой тэрміналогіі. У сувязі з гэтым асабліва значны ўклад у прававую дзейнасць унеслі Ф.Скарына, М.Радзівіл, А.Валовіч, С.Будны, А.Волан, Л.Сапега.
    Ф.Скарына лічыў, што ў мэтах лепшага грамадскага ладу неабходна дамагацца, каб усё права ў цэлым і кожны закон паасобку быў добрапрыстойным, справядлівым, магутным, абавязковым, карысным, выдадзеным у адпаведнасці са звычаямі, дадзенай зямлі, часам, месцам, яўнымі, не маючы ў сабе двусэнсоўнасці, і быў накіраваны на дасягненне агульнага дабрабыту, а не на карысць асобных людзей. Для ажыццяўлення гэтай мэты, на яго думку, неабходна, каб заканадаўства і ўсе паводзіны людзей падпарадкоўваліся прынцыпу: «то чініте іным всем, что самому любо ест от іных всех, і того не чініте іным, чего сам не хоідеші от іных іметі» [33]. Вылучэнне гэтых патрабаванняў, папершае, зрывала покрыва святасці з права і, падругое, наносіла ўдар па ўсяму феадальнаму ладу, паколькі феадалізм грунтаваўся на прывілеях для феадалаў і бяспраўным становішчы асноўнай масы народа, а не на ўзаемнай павазе людзей. Прынцып раўнапраўя вылучаўся ім як аснова дзейнасці судовых органаў. Ён лічыў, што суддзі павінны дзейнічаць не «яко царн нлн властнтелн вышннн, снлу ммеюіце над ннмн, но яко ровнпп н товарніцй, раду йм даючм н справедлнвость межнн ннмн чння
    15
    тн... да судять людей судом справедлнвым, н да не уклоняться нн на жадную страну н да не зрять на лнца, н не прнймають даров, панеже дарове ослепяють оче мудрых людей н зменяють слова справедлнвых» [34],
    Цікавыя погляды Ф.Скарыны на тэмы крымінальнага пакарання. Ён лічыў, што крымінальныя законы выдаюцца не толькі з мэтай пакарання злачынца, але і з мэтай папярэджвання злачынстваў «для людей злых, абы боечыся казнн, усмнрнлн смелость свою н моіцн не нмелн нным ушкоднтн» [35].
    Пра стан дзяржавы і права пісалі найвыдатнейшыя беларускія гуманісты XVI ст. Міхалон Ліцвін (Міхайла Цішкевіч), Сымон Будны, Андрэй Волан і іншыя [36]. У сачыненні Міхалона Ліцвіна «Пра норавы татараў, літоўцаў і маскавацянаў», напісаным у сярэдзіне XVI стагоддзя, аўтар крытыкаваў феадальны грамадскі лад і феадальнае права. Гэта сачыненне носіць ярка выражаны дэмакратычны характар. Абураючыся жорсткім стаўленнем феадалаў да сямлян і чэлядзі нявольнай, Міхалон Ліцвін пісаў: «Татары вышэй чым мы не толькі ва ўстрыманні і разважлівасці, але і ў любові да бліжняга. А мы трымаем у бесперапынным рабстве людзей сваіх. здабытых не вайной, і не купляю, належачых не да чужога а да нашага племені і веры, сірот, немаёмых, якія трапілі ў пастку праз шлюб з нявольніцамі, мы злоўжываем нашай уладай над імі, калі мучаем іх, нявечым без суда па самых нязначных падазрэннях... у нас ва ўсіх сёлах і вёсках выносяцца прысуды аб жыцці людзей».[37]
    Прагрэсіўны характар маюць і погляды аўтара адносна пытання абавязкаў насельніцтва перад дзяржавай. Ён лічыў, што на карысць дзяржаве не мэтазгодна было б вызваляць феадалаў ад падаткаў, а наадварот, асноўную масу падаткаў спаганяць з уладальнікаў маёнткаў і іншых асоб, якія валодаюць пэўнай маёмасцю ў залежнасці ад атрымліваемага імі даходу. “На абарону дзяржавы бяром мы падатак з адных толькі падуладных нам незаможных гараджан і з бяднейшых аратых,  пісаў Міхалон Ліцвін, 
    16
    пакідаючы ў спакоі ўладальнікаў маёнткаў, якія атрымліваюць значна больш з сваіх уладанняў, з палёў і лугоў, з садоў і агародаў, з лясоў і гаёў, з мёду і палявання, з карчмаў і рамёсных устаноў, з рынкаў і прыстаняў, з азёраў, рэк і сажалак, з рыбных лоўляў, з млыноў, са статкаў, ад працы слуг і служанак. А значна лепш ішлі б ваенныя справы і збіраліся патрэбныя для таго падаткі, якія спаганяюцца зараз пагалоўна, калі б... той, хто мае больш зямлі, і платіў бы больш”[38]. 3 гэзага выказвання бачна, што ён прапануе ідэю выплаты падатку ў залежнасці ад атрымліваемых даходаў.
    Як прыхільнік прыватнай уласнасці, аўтар трактата крытыкуе законы таго часу, па якіх сяляне і дробная служылая шляхта не мела права распараджацца сваёй маёмасцю без дазволу свайго гаспадара ці прадстаўніка дзяржаўнай адміністрацыі. «Па гэтых законах нікому нелыа нічога мець,  піша аўтар,  што не залежыла б ад начальніка». Да таго ж вяльможы (паны) маюць звычай «скарыстоўваць законы для сваіх выгод» [39], Значнае месца ў творы М.Ліцвіна займае крытыка судовага ладу і судаводства, а таксама нормы крымінальнага права. Характэрнай асаблівасцю крымінальнага права таго часу было тое, што злачынства, здзейсненае феадалам у адносінах да простага чалавека, магло разглядацца як нанясенне матэрыяльнай шкоды, у сувязі з чым феадал заставаўся непакараным ці выплачваў гаспадару (пану) забітага вызначаную суму грошай. Таму патрабаванне М.Ліцвіна аб прымяненні да асоб, што здзейснілі злачынствы, цялесных ці іншых пашкоджванняў, «каб кроў абмывалася крывёй, а не грашовымі і судовымі штрафамі» [40], адносілася, у асноўным, да злачынцаў  шляхцічаў. У адносінах жа простых людзей цялесныя пашкоджванні і смяротная кара ўжывалася і так вельмі часта.
    Калі аўтар разбірае пытанні падсуднасці, ён указвае на ненармальнасць такога становішча, калі злодзей, якога схапілі на месцы злачынства, не судзіцца на той жа тэрыторыі, адводзіцца «на суд да свайго гаспадара, а падчас і да
    17
    таго, у чый дом ён зносіў украдзенае. Несправядліва і тое, што бядняк, жадаючы выклікаць на суд магната, ні за якія грошы не знойдзе сабе адваката. He менш несправядліва і тое, што сусед мой больш моцны, які жыве ў адным са мной наваколлі, мае іншую падсуднасць і не так лёгка заклікаецца да суда, чым я» [41],
    Рэзкай крытыцы ў творы падверглася і духавенства, а таксама розныя забабоны і рэлігійныя абрады, што сведчыць аб вальнадумстве аўтара. Увесь твор прасякнуты ідэяй патрыятызму і любоўю аўтара да сваёй радзімы. Асноўнай ідэяй трактага з’яўляецца павага да чалавека, вызваленне людзей ад забабонцаў, дурману, ад феадальнага прыгнёту і несправядлівасці. У гэтых адносінах трактат Міхала Ліцвіна быццам бы ўліваўся ў шырокую і магутную плынь гуманізму, які разліўшыся па Заходняй Еўропе, дасягнуў і Беларусі [42].
    Ідэі гуманізму і рэфармацыі на Беларусі атрымлівалі шырокае распаўсюджванне ў другой палове XVI ст. Асабліва яскрава яны былі перададзены ў пра