• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя частка 1 Язэп Юхо

    Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя

    частка 1
    Язэп Юхо

    Памер: 106с.
    Мінск 1999
    31.21 МБ
    тупеннае значэнне мелі сацыяльнапалітычныя і філасофскія працы Гуго Калантая, Францішка Язерскага, Тадэуша Касцюшкі.
    Гуго Калантай (17501812) быў адным з найбольш актыўных дзеячоў шляхецкабуржуазнага блока, што імкнуўся рэфармаваць дзяржаўны лад і грамадскія адносіны ў Рэчы Пасналітай, вызваліць дзяржаву ад замежнай залежнасці. Характэрызуючы дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай, ён пісаў: “Самы важны недахоп нашага дзяржаўнага ладу звязаны з неправільным разуменнем сутнасці Рэчы Паспалітай... наша канстытуцыя сцвярджае толькі феадальны лад, у якім пануе арыстакратыя... Што гэта за свабода, што гэта за лад, якому прыстаўляюць галаву толькі раз у “два гады і не больш чым на шэсць тыдняў” [74], Галавой ён назыкаў сойм Рэчы Паспалітай,
    34
    які збіраўся толькі адзін раз у два гады і не больш чым на шэсць тыдняў.
    Калан гай лічыў, што над свабодным народам можа панаваць толькі закон, прытым такі закон, які сам для сябе ўстанаўлівае народ. На яго думку, неабходна прадставіць палітычныя правы мяшчанам і стварыць у складзе сойма палату дэпутатаў ад мяшчан.
    У сваім праекце палітычных правоў ён прапаноўваў абвясціць, што “усялякі чалавек, які нарадзіўся і жыве ў дзяржавах Рэчы Паспалітай ці перасяліўся туды, свабодны” [75], Звяртае на сябе ўвагу тое, што аўтар гаворыць пра дзяржавы, якія складаюць Рэч Паспалітую, у множным ліку, г.зн. прызнае яе канфедэратыўны характар. Ён прапанаваў замацаваць у законе права атрымання ў спадчыну за сваякамі спадчынадаўца да десятай ступені. «Сапраўдная свабода кожнага чалавека залежыць ад бяспекі яго асобы і ад цэласнасці яго маёмасці» [76], Як прыклад для новых кодэксаў, якія меркавалася стварыць, ён прапаноўваў узяць Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года, пра які ён гаварыў у выступленні на сейме ў 1791 годзе: «Гаворачы пра «Літоўскі Статут», я гавару пра тую кнігу, пра якую немагчыма ўспомніць без вялікага захаплення. Гэты твор у сваёй сутнасці.,.прынёс бессмяротную славу Льву Сапегу. «Літоўскі Статут» робіць гонар чалавечаму розуму, таму што ён з’явіўся ў той час, калі святло навук, якое распаўсюдзілася ў часы Ягелонаў, пачало ўжо згасаць. «Літоўскі статут» складзены так разумна, асабліва ў адносінах ступеняў пакарання, што яго можна лічыць самай дасканальнай кнігай законаў ва ўсёй Еўропе» [77], Для гісторыі юрыдычнай навукі значную цікавасць уяўляюць сачыненні Г.Калантая «Фізічнамаральны парадак, ці навука пра правы і абавязкі чалавека, якія вынікаюць з вечных, нязменных і неабходных законаў прыроды» і «Крытычны разбор асноў гісторыі пачатку чалавечага роду» [78], Ён прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3га мая 1791 года, уваходзіў у склад кіруючых органаў паўстання 1794 года.
    35
    У гісторыяграфіі дзяржавы і права Беларусі істотнае значэнне маюць працы пра дзяржаву і права Рэчы Паспалітай, удзельнікаў падзей і 794 года, асабліва яго кіраўніка Андрэя Тадэуша Бонавентуры Касцюшкі. Тадэуш Касцюшка паходзіў з сям’і дробнапамеснага беларускага шляхціча, маёнтак яго знаходзіўся ў вёсцы Сяхновічы былога Кобрынскага павета Брэсцкага ваяводства (цяпер Жабінкаўскі рн, Брэсцкай вобл.). Яго светапогляд фарміраваўся пад уздзеяннем вызваленчай, антыкаланіяльнай барацьбы паўночнаамерыканскага народа за сваю незалежнасць, на баку якога Касцюшка ваяваў сем гадоў і дзе ён атрымаў чын генерала, а затым і рэвалюцыйнай Францыі званне ганаровага грамадзяніна. Найбольш поўна яго прававыя і палітычныя погляды былі выкладзены ў брашуры «Ці могуць палякі дабіцца незалежнасці», выдадзенай у Парыжы ў 1800 г., а таксама ў дакументах паўстання, асабліва ў «Паланецкім універсале» і ў «Мемарыяле пра Польшчу, складзеным для Лебрэна, Міністра замежных спраў, у Парыжы ў 1793 г.» У выразнай і сціслай форме ў «Мемарыяле» выкладзена праграма рэвалюцыйнага пераўладкавання Рэчы Паспалітай на рэспубліканскіх, антыфеадальных пачатках. Мэты і задачы рэвалюцыі ў Рэчы паспалітай Касцюшка вызначыў не толькі ўнутраным пераўладкаваннем грамадства, але і дапамогай другім народам у іх вызваленні ад дэспатызму. На яго думку, рэвалюцыя ў Рэчы Паспалітай здольна «хутка распаўсюдзіць рэспубліканскія ідэі ў Расіі, пасадзіць дрэва свабоды нават сярод ільдоў Пецярбурга» [79], дапамагчы рэвалюцыйнай Францыі ў яе барацьбе з Аўстрыяй і Прусіяй. У выніку рэвалюцыі павінна адбыцца: «1 .Знішчэнне каралеўскай улады. 2.3нішчэнне Сената, ці вярхоўнай палаты. 3. Знішчэнне вышэйшага духавенства. 4. Пастанова аб тым, што кожны чалавек з якой бы там ні быў краіны, саслоўя ці рэлігіі, атрымае свабоду набываць ці валодаць нерухомай уласнасцю. 5. Што кожны, хто валодае нерухомай уласнасцю ці плаціць які небудзь падатак, будзе мець права выбіраць ці быць выбраным на ўсе дзяржаўныя пасады. 6. Адпаведна
    36
    гэтаму  поўнае знішчэнне прыгоннага стану сялян, свабодныя і роўныя правы для ўсіх. 7. Узбраенне ўсяго народа, каронныя маёнткі, стараставыя і царкоўныя валоданні павінны служыць для ўтрымання войска» [80]. Гэтыя дзяржаўнаправавыя ідэі Касцюшка лічыў неабходнай умовай перамогі рэвалюцыі, аднак ў ходзе паўстання 1794 г. ён вымушаны быў лічыцца з рэальнымі суадносінамі сіл, узгадняць свае дзеянні з патрабаваннямі значнай часткі шляхты і мяшчан, увесь час весці барацьбу з унутранай конгррэвалюцыяй і замежнай інтэрвенцыяй.
    У XVIII ст. былі надрукаваны і спецыяльныя навуковыя працы, прысвечаныя аналізу права. якое дзейнічала ў Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім, прадпрымаліся спробы кадыфікацыі права. У 1768 г. сойм Рэчы Паспалітай вырашыў стварыць «праект выпраўлення законадаўства, выкарыстоўваючы для гэтага нормы права перш за ўсё з літоўскага статута, затым з прускага заканадаўства і нарэшце агульнага цывільнага рымскага права ці іншых усялякіх чужых прававых норм» [81].
    У 1784 і ў 1787 гг. была выдадзена на польскай мове, а ў 17971802 гг. на нямецкай мове манаграфія Т.Астроўскага «Грамадзянскае права або канкрэтна польскага народа са статутаў і законаў каронных і літоўскіх сабраныя: рэзалюцыямі пастаяннай рады растлумачаны: прымножаны і дапаўнены нормамі з кананічнага, магдэбургскага і холмскага права: і размешчаны ў парадку рымскага права» [82], Тэадор Астроўскі, ураджэнец беларускага Падляшша  тэрыторыя, якая паводле трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. была далучана да Прусіі, а паводле Тыльзіцкага міру 1807 г., як Беластоцкая акруга, перададзена Расіі, выкладаў у розных навучальных установах манаскага ордэна піяраў гісторыю і прававыя дысцыпліны. Ён адным з першых пачаў сістэматычнае вывучэнне права Вялікага княства Літоўскага і асабліва Статут 1588 г. У 1793 г. ён выдаў трохтомную «Дзейнасць і права польскага касцёла». Яго навуковая і педагагічная дзейнасць садзейнічалі таму. што за кароткі прамежак часу, калі Беластоц
    37
    кая акруга ўваходзіла ў склад Прусіі, яна стала цэнтрам беларускага нацыянальнага руху» [83]. Выхавацелі школ гэтай вобласці былі ў далейшым вядомыя вучоныя М.Баброўскі, І.Даніловіч, Я.Ярашэвіч. «Грамадзянскае (цывільнае) права...» Т.Астроўскага было адначасова навуковым даследваннем і практычным дапаможнікам для юрыстаў Рэчы Паспалітай, а пасля яе ліквідацыі для Беластоцкай акругі і часткі Польшчы, уключанай у склад Прусіі, і для часткі Беларусі і Літвы. Гіаняцце цывільнага (грамадзянскага) права ў Астроўскага не супадае з сучасным паняццем грамадзянскага права, паколькі ён уключаў у сваё даследванне значную частку інстытутаў крымінальнага права, судовага ладу і працэсуальнага права.
    Сваё даследванне Астроўскі пачынае з кароткага ўступу, пасля выкладае прыватнае і крымінальная права, у другім  судовы парадак, ірамадзянскі і крымінальны працэс, а таксама асаблівасці разгляду іскаў, заснаваных на вэксалях, выкананне судовых пастаноў, розныя судовыя выдаткі і выплаты, паведамляе звесткі пра меры, вагі, манеты, у дадатку дадзены прыклады (формы) розных юрыдычных актаў.
    Выкладанне грамадзянскага права Астроўскі пачынае з раздзела пра асобы і саслоўі, разглядаючы праваздольнасць шляхты, мяшчан і сялян, затым выкладаюцца асноўныя палажэнні сямейнага права. У раздзеле пра рэчавае права аналізуецца права ўласнасці, валодання, закладу, атрымання спадчыны, сервітутаў і іншыя пытанні. У раздзеле пра абавязкі асноўная ўвага нададзена розным здзелкам.
    У крымінальным праве ўсе злачынствы падзяляюцца на публічныя і прыватныя. Да публічных ён адносіць дзяржаўныя злачынствы, такія як змова супраць гасудара, дзяржаўная здрада, крадзёж з дзяржаўнай казны, фальшываманецтва, парушэнне свабоды слова для шляхціца і некаторыя іншыя. Да іх жа адносяцца і рэлігійныя злачынствы.
    Да прыватных злачынстваў ён адносіў: забойства, паядынкі, злачынная пагроза, паклёп, разбой, наезд на
    38
    шляхецкі маёнтак, захоп і згвалтаванне жанчын, крадзёж, падпал, бадзяжніцтва і некаторыя іншыя. Разгляд відаў пакарання Астроўскі пачынае з грашовых спагнанняў як найбольш распаўсюджаных, затым разглядае турэмнае зняволенне, смяротнае пакаранне, выгнанне і пазбаўленне шляхціца гонару (абвяшчэнне паза законамі).
    Заслугай Астроўскага ў даследаванні крымінальнага права было параўнальнае даследаванне права Польшчы і Вялікага княства Літоўскага з крымінальным правам другіх еўрапейскіх краін, асабліва Англіі. У 1786 г. Астроўскі пераклаў на польскую мову і выдаў кнігу англійскага вучонага юрыста В.Блэкстана «Англійскае крымінальнае права» [84], у якую ўнёс свае заўвагі.
    Кнігі пра права Т.Астроўскага вывучаліся ў школах, універсітэтах Рэчы Паспалітай. Яны аказалі значны ўплыў на падрыхтоўку прававой рэформы і прававой асветы. У яго «Грамадзянскім праве польскага народа» утрымліваюцца каштоўныя звесткі пра права Вялікага княства Літоўскага, асабліва многія звычаі і судовая практыка. Ён быў адзіным аўтарам агюшняй чвэрці XVIII ст., які па навуковаму сістэматычна прааналізаваў агульную сістэму права Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Т.Астроўскі з гуманічтычных пазіцый, грунтуючыся на працы Чэзарэ І.Бекарыя і В.Блэкстана і іншых, крытыкуе феадальнае крымінальнае права. Яго працы з’яўляюцца каштоўнай крыніцай пазнання феадальнага беларускага права.
    Буйным навуковым даследаваннем, прысвечаным гісторыі права Вялікага княства Літоўскага, была праца прафесара Крэмянецкага ліцэя Тадэуша Чацкага (17651813) “Пра літоўскае і польскае права, яго дух, крыніцы, сувязі і пра змест першага Статута. выдадзенага для Літвы ў 1529 годзе” [85], выдадзеная ў Варшаве ў 18001801 гг. на п