• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя частка 1 Язэп Юхо

    Дзяржаўнасць i права Беларусi са старажытных часоў да канца ХVI стагоддзя

    частка 1
    Язэп Юхо

    Памер: 106с.
    Мінск 1999
    31.21 МБ
    цах выдатнага беларускага вучонагарэфармаіара Сымона Буднага. Грунтуючыся на хрысціянскай маралі, ён выступіў супраць феадальнай ідэалогіі, якая разглядала просты народ як нейкую прыналежнасць да гаспадароў і гаспадарскага маёнгка і імкнуўся даказаць, што ўсе людзі роўныя перад Богам, a таму павінны быць роўныя і ў грамадстве, і ў дзяржаве, хоць ён не адмаўляў грамадскай карысці дзяржаўных органаў і неабходнасці падпарадкавання, у пэўных межах, начальству. На яго думку, «улада — справа добрая. патрэбная і карысная» [43], але носьбіт улады павінен імкнуцца не да асабістай карысці і задавальнення, а да карысці ўсяго грамадства і дзяржавы, да задавальнення патрэб грамадзян земляў сваіх. Ён павінен сачыць за тым, каб бескарысныя трутні дарэмна хлеба не елі, а людзі бедныя і сіроты не пакутавалі ад голаду і холаду. Государ, на яго думку, павінен быць чалавекам адукаваным і чытаць кнігі, «старажытных і нестаражытных гісторыкаў, каб ведаць аб тым, што адбывалася ў старажытнасці, бо... той, хто не ведае, што адбы
    18
    валася ў свеце ў мінулым, заўсёды застанецца юнаком» [44], Іншыя службовыя асобы ў дзяржаве, на яго думку, таксама павінны быць не менш богабаязнымі, справядлівымі, праўдзівымі і міласэрднымі. «Яны павінны быць таксама дасведчанымі ў законах, уважлівымі, начытанымі, дзелавітымі і не прагнымі, не паспешлівымі, не ліслівымі» [45]. Усе гэтыя запатрабаванні сведчаць аб той ідэалагічнай барацьбе, якая вялася ў той час на Беларусі найбольш прагрэсіўнымі дзеячамі з феадальнапрыгоннымі і царкоўнымі ідэолагамі. Значны ўплыў на развіццё прагрэсіўных, гуманістычных ідэй у галіне дзяржавы і права аказаў Андрэй Волан, які напісаў і апублікаваў не менш чым 26 сваіх твораў [46]. Грунтуючыся на натуральным праве чалавека, ён даказаў неабходнасць свабоды і роўнасці людзей. Забеспячэнне свабоды і роўнасці людзей, на яго думку, можа быць дасягнута толькі дзякуючы ўсталяванню і захаванню разумных законаў, якія заснаваны на натуральным прынцыпе: «нікому не рабіць крыўды, кожнаму аддаць тое, што яму належыць» [47], Галоўнай мэтай і прызначэннем дзяржавы ён лічыў забеспячэнне спакойнага і шчаслівага жыцця людзей і абарону ад гвалту і рабаванняў, а сапраўдна свабоднымі людзьмі, ён меркаваў, могуць быць толькі грамадзяне «такой дзяржавы, дзе права ў роўнай ступені ўсім служыць» [48], Але ж зза таго, што у Вялікім княстве Літоўскім права абараняла, ў асноўным, інтарэсы класа феадалаў і саслоўя шляхты, то ён лічыў такую дзяржаву несправядлівай, і крытыкаваў парадкі, пры якіх шляхціч, які здзейсніў злачынства супраць простага чалавека, нёс лёгкае пакаранне, ці ўвогуле не быў пакараны, а просты чалавек, які толькі абразіў шляхціча, нёс вельмі суровае пакаранне. Па свойму сацыяльнакласаваму светапогляду А.Волан быў выразнікам інтарэсаў заможных мяшчан і сярэдняй шляхты, незадаволеных засіллем каталіцкага духавенства і буйных феадалаў. Яго выступленні і заклікі да роўнасці і свабоды ўсіх людзей аказалі значны ўплыў на развіццё права, што атрымала сваё адлюстраванне ў Статуце 1588 года.
    19
    Найбольш актыўным дзеячом у падрыхтоўцы і рэдагаванні Статута 1588 года быў Леў Іванавіч Сапега. Ён з’яўляецца адным з найбольш яркіх і рознабаковых дзеячоў канца XVI  пачатку XVII стагоддзяў на Беларусі. Яго шматбаковая дзейнасць ахоплівала разнастайныя бакі палітычнага жыцця. Ён быў дыпламатам, палітыкам, прамоўцам і палкаводцам, вучоным  юрыстам. Будучы буйным землеўласнікам, ён займаў найважнейшыя пасады ў дзяржаве і разам з тым адлюстроўваў думкі і погляды патрыятычна настроеных колаў шляхты, якія адстойвалі суверэнныя правы Вялікага княства Літоўскага.
    Леў Іванавіч Сапега нарадзіўся 4 красавіка 1557 rofla ў маёнтку Астроўна Віцебскага ваяводства ў сям’і праваслаўнага шляхціча [49], Дзіцячыя гады ён правёў у Несвіжы пры двары Мікалая Радзівіла Чорнага, дзе атрымаў начатковую адукацыю. У 1570 годзе Л.Сапега паступіў у Лейпцыгскі універсітэт. Там ён займаўся вывучэннем філасофіі, юрыспрудэнцыі і іншых гуманітарных навук. Пасля заканчэння універсітэта Л.Сапага вяртаецца на радзіму, дзе ў 1581 годзе атрымлівае пасаду пісарасакратара Вялікага княства Літоўскага. У 1584 годзе ён накіроўваецца паслом у Маскву для заключэння мірнага дагавора з Расіяй пасля заканчэння Лівонскай вайны. Быў адным з ініцыятараў стварэння незалежнага вышэйшага суда ў Вялікім княстве Літоўскім  галоўнага трыбунала ў 1581 годзе, выдаў інструкцыю аб парадку разгляду спраў у гэтым судзе.
    Пасля вяртання з Масквы ён у 1585 годзе атрымлівае пасаду падканцлера Вялікага княства Літоўскага. У перыяд з 1581 па 1588 год Л.Сапега прымае актыўны ўдзел у рэдагаванні Статута, а ў 1588 годзе сумесна з князем Іванам Глебавічам дабіваецца зацвярджэння Статута каралём Рэчы паспалітай і Вялікім князем Літоўскім Сігізмундам III Вазай.
    У 1589 годзе Л.Сапега прызначаецца на пасаду канцлера Вялікага княства Літоўскага. Будучы на гэтай пасадзе, ён праводзіць вельмі важную работу па арганізацыі
    20
    дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага. Па яго распараджэнню былі прыведзены ў парадак дзяржаўныя дакументы, вядомыя пад назвай Літоўскай метрыкі, прычым ён загадаў перапісаць усе старыя кнігі, у якіх змяшчаліся судовыя і іншыя акты дзяржаўных органаў. Дзякуючы праведзенай рабоце, значная частка гэтых дакументаў захавалася да нашых дзён.
    Палітычная і дзяржаўная дзейнасць Л.Сапегі дала яму магчымасць у далейшым атрымаць самыя высокія і самыя ганаровыя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім, пасаду Віленскага ваяводы ў 1621 годзе і вялікага гетмана княства Літоўскага ў 1625 годзе. У сувязі з чым ён быў прызначаны галоўнакамандуючым літоўскабеларускімі войскамі ў вайне са Швецыяй у 16261629 гадах, дзе выявіліся его палкаводныя здольнасці.
    Акрамя таго, ён таксама займаўся вядзеннем сельскай гаспадаркі, імкнуўся ўнесці ў яе капіталістычныя элементы і зрабіць яе больш прыбытковай. 3 гэтай мэтай ён, напрыклад, у 1631 годзе завёз у Беларусь з Галандыі племянных кароў.
    Памёр Леў Сапега ў 1633 годзе ва ўзросце 76 гадоў, з іх 48 гадоў знаходзіўся на важнейшых дзяржаўных пасадах.
    Аднак найбольшую славу і ўдзячнасць нашчадкаў прынесла яму праца па падрыхтоўцы і публікацыі Статуга Вялікага княства Літоўскага 1588 года, да якога былі дададзены Прысвячэнне Статута Сігізмунда III і Зварот да ўсіх саслоўяў Вялікага княства Літоўскага.
    Выданне Статута 1588 года мела выключна важнае значэнне для далейшай гісторыі Беларусі. Статут садзейнічаў развіццю прагрэсіўных для таго часу капіталістычных адносін, у ім ужо даволі падрабязна былі выкладзены нормы, якія рэгулююць прыватнаўласніцкія адносіны, і ў першую чаргу нормы, якія рэгламентуюць дагаворы купліпродажу, пазыкі, закладу і спадчыненага права. Прагрэсіўны характар Статута выражаўся таксама ў тым, што ў яго аснову былі пакладзены нормы мясцовага
    21
    пісанага і звычаёвага права Беларусі, зразумелыя і блізкія насельніцтву. Да таго ж сам Статут быў напісаны і надрукаваны на беларускай мове, што рабіла яго зразумелым для ўсяго насельніцтва. Трэба зазначыць, што ў той час у большасці Заходнееўрапейскіх краін законы выдаваліся на незразумелай для насельніцтва лацінскай мове. Статут замацаваў у якасці дзяржаўнай мовы беларускую мову. У ім знайшлі сваё адлюстраванне некаторыя ідэі; уласцівыя ідэалогіі буржуазіі, якая пачала ўжо зараджацца.
    Статут устанаўліваў крымінальную адказнасць шляхціча за забойства простага чалавека, хоць працэсуальны парадак даказвання злачынства ў значнай ступені рабіў гэтую адказнасць немагчымай. За сялянамі захоўвалася права самім здзейсняць правасуддзе ў копных судах. Статут замацоўваў палажэнне, што «на Русн нноде, где здавна копы бывалн, там маюць быцм н тепер копы отправованы на старых коповншах тым обычаем, яко первей того бывало» [50],
    Усё гэта сведчыць, што ў той час, калі ў Заходняй Еўропе прыгонныя сяляне разглядаліся толькі як аб’екты праў, Статут 1588 года замацоўваў пэўныя правы за сялянамі.
    Сапега разумеў, што яго дабрабыт заснаваны на працы сялян і ад стану сельскай гаспарадркі залежыць яго маёмаснае становішча. У гэтай сувязі цікавым з’яўляецца выказванне Л.Сапегі, выкладзенае ў пісьме да кіраўнікоў сваіх маёнткаў: «У вас,  пісаў Л.Сапега,  мужык мужыкам, а ў мяне вяльможным,  яснавяльможным таму што, калі я мужыкоў не буду мець, то і яснавяльможным не буДУ» [51].
    Характэрнай рысай Статута 1588 года з’яўлялася таксама тое, што насуперак акту Люблінскай уніі, які абвясціў зліццё (аб’яднанне) Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, у яго былі ўнесены прававыя нормы, дзякуючы сіле якіх захоўвалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага ў складзе канфедэратыўнай Рэчы Паспалітай. У артыкуле 4 трэцяга раздзела гаспадар абяцаў не толькі за
    22
    хаваць недатыкальнымі межы Вялікага княства, але і вярнуць тыя землі, якія ад яго адыйшлі.
    У Статуце гарантаваліся правы і прывілеі мясцовай шляхты і забаранялася даваць званне, чыны, пасады і землі ў Вялікім княстве Літоўскім замежным грамадзянам «чужеземцам н заграннчнмкам, а нн суседзн того паньства».
    У сваіх працах Л.Сапега ўпершыню ў Велікім княстве вылучае ідэю вяршэнства народа і права, выступае за аб'яднанне сіл і цэнтралізацыю Вялікага княства Літоўскага, і за абмежаванне ўлады манархаў. Ідэя абмежавання ўлады манарха ў адпаведнасці з воляй народа, выражанай у праве, была для таго часу важным крокам наперад. Л.Сапега пісаў, што народ сам па сабе стварае нрава і як найвышэйшы захавальнік сваёй свабоды, не дапускае вяршэнства ўлады (гаспадара) над сабой. Гаспадар жа можа здзяйсняць уладу толькі ў тых межах, якія дапускаюцца правам «бо не только сусед, а сполный наш обыватель в отчнзне, але м сам господар пан наш жадное двнрхностн над намм зажнватм не может, одно только, колько ему право допуіцаеть» [52]. Статут 1588 года выдаваўся Л.Сапегам на беларускай мове тры разы: у 1588 годзе, 1592/93, 1600 гадах, але на ўсіх трох выданнях пастаўлена дата 1588 год. Затым у 1614 годзе ён быў перакладзены на польскую мову і неаднаразова на ёй друкаваўся. На працягу XVIIXVI1I стагоддзяў ён быў перакладзены яшчэ на рускую, нямецкую мовы, што сведчыць пра яго шырокае распаўсюджванне і выкарыстанне многімі народамі. Статут аказаў значны ўплыў на развіццё прававой тэорыі, філасофскай і палітычнай думкі.
    Даследаванню палітычных і філасофскіх праблем у Вялікім княстве Літоўскім і ўсёй Рэчы Паспалітай была прысвечана кніга Віцебскага ваяводы Андрэя Крыпіна: «Стойкасць розуму, ці палітычн