Дзікі сабака дзінга, альбо аповесць пра першае каханне
Рувім Фраерман
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 144с.
Мінск 1975
Рувіаі Фраераіан
САБАКА
ПРАПЕРШАЕ
КАХАННЕ
АЛЬБО АПОВЕСЦЬ
РУВІМ ФРАЕРМАН
ДЗІКІ САБАКА ДЗШГА, АЛЬБО АПОВЕСЦЬ ПРА ПЕРШАЕ КАХАННЕ
Р. ФРАЕРМАН
дзікі САБАКА ДЗІНГА, АЛЬБО АПОВЕСЦЬ ПРА ПЕРШАЕ КАХАННЕ
®
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1975
С(Рус) Ф 82
Пераклад Веры Вярбы
70803-039
Ф М 302(05)75 17375
© Пераклад на беларускую мову. Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1975 г.
I
Тонкая лёска была спушчана ў ваду пад тоўсты корань, што варушыўся ад кожнага руху хвалі.
Дзяўчынка лавіла фарэль.
Яна сядзела нерухома на камені, і рака абдавала яе шумам. Вочы яе былі апушчаны. Але позірк іх, стомлены бляскам, што быў рассеяны паўсюды над вадой, не здаваўся пільным. Яна часта адводзіла яго ўбок і глядзела ўдалячынь, туды, дзе круглыя, парослыя лесам горы стаялі над самай ракой.
Паветра было яшчэ светлае, і неба, абмежаванае гарамі, здавалася сярод іх раўнінай, ледзь азоранай захадам.
Але ні гэта паветра, знаёмае ёй з першых дзён жыцця, ні гэтае неба не вабілі яе зараз.
Шырока адкрытымі вачыма сачыла яна за вечна бягучай
вадой, сілячыся ўявіць у сваёй фантазіі тыя нязведаныя краіны, куды і адкуль бегла рака. Ёй хацелася пабачыць новыя землі, іншы свет, напрыклад, аўстралійскага сабаку дзінга. Яшчэ ёй хацелася быць пілотам, а таксама яшчэ спяваць.
I яна заспявала. Спачатку ціха, потым гучней.
У яе быў прыемны голас. Але побач нікога не было. Толькі вадзяны пацук, напалоханы песняй, плюхнуўся ля самага кораня і паплыў у зараслі чароту, валочачы ў нару зялёную чарацінку. Чарацінка была даўгаватая, і пацук дарэмна стараўся, не маючы сілы працягнуць яе праз густую рачную траву.
Дзяўчынка з жалем паглядзела на пацука і замоўкла. Потым паднялася п выцягнула лёску з вады.
Спалсханы ўзмахам яе рукі пацук шмыгнуў у чарот, a цёмная ў плямах фарэль, што да гэтага нерухома стаяла ў светлым струмені, падскочыла і знікла ўглыбіні.
Цяпер дзяўчынка засталася адна. Яна паглядзела на сонца, якое хілілася на захад і кранулася вяршыні яловай гары. I хаця было ўжо даволі позна, дзяўчынка не спяшалася дадому. Яна паволі крутанулася на камені і нетаропка пайшла ўгору па сцежцы, адкуль насустрач ёй па схіле гары спускаўся высокі лес.
Яна смела ступіла ў яго.
Шум вады, бягучай паміж камянёў, застаўся за плячыма, і адкрылася перад ёю цішыня.
У гзтай векавой цішыні раптам пачуўся ёй гук піянерскага горна. Ён прабег па прасецы, дзе, не калышучы галінамі, стаялі старыя піхты, і пратрубіў ёй у вушы, напамінаючы, што трэба спяшацца.
Аднак дзяўчынка не прыбавіла кроку. Абагнуўшы невялікае балотца, дзе раслі жоўтыя саранкі, яна нахілілася і вострым сучком выкапала з зямлі разам з каранямі некалькі кволых кветак. Яна ўжо набрала іх поўныя рукі, калі seafly пачуліся ціхія крокі і нехта ўголас пазваў яе:
— Таня!
Яна павярнулася. На прасецы, каля высокага мурашніка стаяў нанайскі хлопчык Філька і зваў яе рукой. Яна падышла, прыветна гледзячы яму ў твар.
Побач з Фількам на шырокім пні ўгледзела яна поўны кацялок брусніц. А сам Філька вузкім паляўнічым нажом з якуцкай сталі састругваў кару са свежага бярозавага дубца.
— Хіба ты не чула горна? — спытаў ён— Чаму ж ты не спяшаешся?
Яна адказала:
— Сёння бацькоўскі дзень. Мая маці прыехаць не зможа — яна працуе ў бальніцы,— у лагеры мяне ніхто не чакае. А чаму ты не спяшаешся?— дадала япа, усміхнуўшыся.
— Сёння бацькоўскі дзень,— паўтарыў ён яе словы,— і да мяне прыехаў са стойбішча бацька, я ішоў правесці яго да яловай сопкі.
— Хіба ты правёў яго? Гэта ж далёка.
— He,— адказаў з годнасцю Філька.— Навошта мне яго праводзіць, калі ён застаецца начаваць каля ракі паблізу нашага лагера. Я пакупаўся ля Вялікіх камянёў і шукаў цябе. Я чуў, як ты спявала.
Дзяўчынка глянула на яго і засмяялася. I смуглявы Фількаў твар пацямнеў яшчэ болей.
— Калі ты не спяшаешся нікуды, дык пастаім тут. Я пачастую цябе мурашкавым сокам.
— Ты частаваў мяне раніцай сырой рыбай.
— To была рыба, а гэта зусім іншае. Пакаштуй! — сказаў Філька і ўторкнуў бярозавы дубчык у самую сярэдзіну мурашніка.
Схіліўшыся над ім удваіх, яны счакалі трохі, пакуль тонкая акораная галінка не пакрылася ўся мурашкамі. Тады Філька страсянуў іх, стукнуўшы злёгку галінку аб кедр, і паказаў яе Тані. На свежай забалані блішчалі кроплі му-
рашкавай кіслаты. Хлопчык лізнуў іх і даў пакаштаваць Tani. Яна таксама лізнула і сказала:
— Як смачна. Я вельмі люблю мурашкавы сок.
Яны рушылі далей, і Філька пайшоў з ёю побач, не адстаючы ні на крок.
Яны маўчалі. Таня — таму, што прывыкла думаць патроху аб усім і маўчаць усякі раз, калі ўваходзіла ў гэты маўклівы лес. А Філька таксама не хацеў гаварыць пра такую дробязь, як мурашкавы сок. Зрэшты, гэта быў толькі сок, які яна магла здабываць і сама. Так прайшлі яны ўсю прасеку, не сказаўшы ні слова, і выйшлі на процілеглы схіл гары. I зусім блізка, пад каменнай кручай, ля той самай рэчкі, якая, не знаючы стомы, спяіпаецца да мора, убачылі яны свой лагер — прасторныя палаткі, што стаялі на ўзлеску.
3 лагера даносіўся шум. Дарослыя, відаць, паехалі ўжо дадому, і шумелі адны дзеці. Але галасы іх былі такія моцныя, што тут, наверсе, у маўчанні шэрага маршчыністага каменя, Тані памроілася, нібы недзе далёка гудзе і хвалюецца лес.
— Мусіць, ужо строяцца на лінейку,— сказала яна.— Ta66, Філька, трэба было б прыйсці ў лагер раней за мяне, бо ці не будуць смяяцца з нас, што мы часта вяртаемся ўдваіх?
«Не трзба было б ёй гаварыць пра гэта»,— з горкай крыўдай падумаў Філька.
I, учапіўшыся за дзікі слойнік, што тырчаў над кручай, ён скокнуў уніз на сцежку так далёка, што Тані зрабілася страшна.
Але ён не ўдарыўся. 1 Таня кінулася другой сцежкай, між нізкіх сасонак, крыва парослых на каменнях...
Сцяжынка вывела яе на дарогу, якая, нібы рака, выбягала з лесу і, як рака, бліснула ёй у вочы каменнем і друзам, шумнула доўгім аўтобусам, поўным людзей.
Гэта дарослыя ад’язджалі з лагера ў горад.
Аўтобус прайшоў міма. Але дзяўчынка не праводзіла вачыма яго колаў, не зазірнула ў яго вокны, бо не думала ўбачыць там сваякоў.
Яна перасякла дарогу і ўбегла ў лагер, лёгка пераскокваючы праз канавы і купіны, таму што была вельмі спрытная.
Дзеці сустрэлі яе крыкам. Узняты на мачце сцяг лунаў у паветры. Яна стала ў сваю шарэнгу, паклаўшы кветкі на зямлю. Важаты Косця пагразіў ёй вачыма і сказаў:
— Таня Сабанеева, трэба ў час станавіцца на лінейку. Смірна! На-пра-ва раўняііся! Адчувайце локцем суседа.
Таня шырэй рассунула локці і падумала: «Добра, калі справа побач з табой сябры. Добра, калі ёсць яны і злева. Яшчэ лепей, калі яны і там, і тут».
Павярнуўшы галаву направа, Таня ўбачыла Фільку. Пасля купання твар яго блішчаў, што камень, а гальштук пацямнеў ад вады.
I важаты звярнуўся да яго:
— Філька, які ж ты піянер, калі кожны раз робіш са свайго гальштука плаўкі. Толькі не мані, калі ласка! Я ўсё ведаю. Пачакай, вось я пагутару з тваім бацькам сур'ёзна.
«Бедны Філька,— падумала Таня,— як яму не шанцуе сёння».
Яна глядзела ўвесь час направа. Налева ж зусім не глядзела. Па-першае, таму, што гэта было не па правілах, а падругое, таму, што там стаяла тоўсценькая дзяўчынка Жэня, якую яна не любіла.
Ах, гэты лагер, дзе пяты год запар праводзіць яна сваё лета! Чамусьці сёння ён не здаваўся ёй такім вясёлым, як раней. А яна ж заўсёды так любіла прачынацца на світанні ў палатцы, калі з тонкіх калючак ажыны капае на зямлю раса! Любіла голас горна ў лесе, падобны на рык ізюбра, і стук барабанных палачак, і кіслы мурашкавы сок, і песні ля вогнішча, якое яна ўмела распальваць лепш за ўсіх у атрадзе.
Што ж здарылася сёння? Няўжо гэтая рака навяла яэ на такія дзіўныя думкі? 3 якім няясным прадчуваннем сачыла яна за ёю. Куды хацелася ёй плыць? Навошта спатрэбіўся ёй аўстралійскі сабака дзінга? Нашто ён ёй?
А можа, гэта адыходзіць ад яе дзяцінства? Хто ведае, калі адыходзіць яно?
Са здзіўленнем думала Таня пра гэта, пакуль стаяла смірна на лінейцы, і думала пра гэта пазней, вячэраючы ў сталоўцы. I толькі ля вогнішча, якое даручылі ёй раскласці, яна ўзяла сябе ў рукі.
Яна прынесла з лесу тонкую бярозку, ссохлую на зямлі пасля буры, і паставіла яе ў сярэдзіну вогнішча, а вакол памайстэрску развяла агонь.
Філька ж абкапаў яго і счакаў, пакуль зоймуцца сучкі.
I бярозка гарэла без іскраў, але з лёгкім трэскам, з усіх бакоў атуленая змрокам.
Падыходзілі дзеці з другіх звенняў палюбавацца вогнішчам. Прыходзіў і важаты Косця, і доктар з паголенай галавой, і нават сам начальнік лагера. Ён запытаўся, чаму яны не пяюць і не гуляюць, калі ў іх такі цудоўны касцёр.
Дзеці праспявалі адну песню, потым другую.
А Тані не хацелася спяваць.
Як раней на ваду, вялікімі адкрытымі вачыма глядзела яна на полымя, такое ж вечна рухомае, пастаянна памкнёнае ўвысь. Яно шумела аб нечым, навявала на душу няясныя прадчуванні.
Філька, які не мог бачыць яе засмучанай, прынёс да вогнішча свой кацялок з брусніцамі, каб парадаваць яе тым нямногім, што меў сам. Ён частаваў усіх таварышаў па звяну, а Тані выбраў ягады самыя буйныя. Яны былі спелыя і халодныя, і Таня з’ела пачастунак з задавальненнем. А Філька, убачыўшы яе зноў вясёлай, пачаў расказваць пра мядзведзяў, бо яго бацька быў паляўнічы. I хто іншы мог бы так добра расказаць пра іх!
Але Таня спыніла яго.
— Я нарадзілася тут, у гэтых мясцінах, у гзтым горадзе, і болып нідзе ніколі не была,— прамовіла яна,— але заўсёды мяне здзіўляла, чаму так многа гавораць пра мядзведзяў. Заўсёды пра мядзведзяў...
— Таму, што вакол тайга, а ў тайзе жывуць мядзведзі,— адказала тоўстая дзяўчынка Жэня, у якой не было ніякай фантазіі, але якая ўсё ведала і на ўсё ўмела знаходзіць прычыну.
Таня моўчкі паглядзела на яе і запытала ў Фількі, ці зможа ён р-асказаць што-небудзь пра аўстралійскага сабаку дзінга.
Але пра дзікага сабаку дзінга Філька нічога не ведаў. Ён расказаў бы пра злосных нартавых сабак, пра лаек, а пра аўстралійскага сабаку яму нічога не вядома.
I тоўстая дзяўчынка Жэня спыталася:
— Скажы, калі ласка, Таня, навошта табе аўстралійскі сабака дзінга?
Але Таня не адказала нічога, бо не ведала, што адказаць. Яна толькі ўздыхнула.
Нібыта ад гэтага ціхага ўздыху, бярозка, што гарэла дагэтуль роўна і ярка, раптам пахіснулася як жывая і павалілася, рассыпаўшыся попелам. У коле стала цёмна. Цемра падступіла зусім блізка. Усе зашумелі. У гэты момант са змроку пачуўся незнаёмы голас. To не быў голас важатага Косці.