• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзікі сабака дзінга, альбо аповесць пра першае каханне  Рувім Фраерман

    Дзікі сабака дзінга, альбо аповесць пра першае каханне

    Рувім Фраерман

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 144с.
    Мінск 1975
    26.04 МБ
    — Мама,— гаварыла Таня,— я болей не буду. He трзба. Як добра, што яны не прыехалі! Як гэта добра! Хіба нам блага ўдзвюх? I што кветкі? Я пасаджу другія. Я назбіраю насення — я ведаю ў лесе балота, я ўсё зраблю, і ў нас у двары будзе зноў прыгожа, прыгажэй, чым было.
    Так мармытала яна, не ведаючы, што гаворыць, не пачуўшы, як бразнула клямка на брамцы, ні голасу маці, якая ўжо некалькі разоў паўтарала ёй:
    — Адчыні, Таня! Нехта не можа адчыніць. Мусіць, з бальніцы прыслалі.
    Нарэшце Таня паднялася на ногі, пачула крокі ля варот і падышла да брамкі. Ёй зусім не хацелася нікому адчыняць, нават хворым.
    Яна сярдзіта спытала:
    — Вам каго трэба? Да ўрача? Вы хворы?
    Але перад ёю стаяў здаровы чалавек, высокі і вясёлы. Ён быў апрануты ў боты, шынель палкоўніка і нічога не пытаўся, а толькі глядзеў на яе, усміхаючыся. Як гэта было дзіўна!
    I тут за сабой пачула яна слабы крык маці. Таня прыжмурыла вочы і прыціснулася да варот.
    «Бацька!» Яна зразумела гэта адразу.
    Ён ступіў праз дошку, што ляжала на зямлі, рушыў трошкі наперад, нібы схіліўся над маці, нібы хацеў яе паца-
    лаваць. Яна адсгупіла назад і падала толькі руку. Ён пакорліва прыняў яе і патрымаў у сваіх далонях. Другой рукой маці паказала на Таню. Ён павярнуўся так хутка, што рыпнулі рамяні яго партупеі. Ён і ёй працягнуў свае вялікія адкрытыя далоні. Таня падышла да яго. Яна была бледная і глядзела на яго спалохана. Ён пацалаваў яе ў лоб, прытуліўшы галаву да сяба. Ад яго пахла сукном і рамянямі.
    Потым ён сказаў:
    — Ты такая вялікая. Трэба было прынесці табе кветкі, a я прынёс цукеркі.
    Ён засунуў руку ў кішэню, каб дастаць каробку. Але кішэня была цесная, а каробка — вялікая, яе не пускала падшэўка. Ён драў яе пальцамі, ён камячыў каробку, ён стараўся. Твар яго пачырванеў. Ён нават паціху стагнаў. А Таня чакала, усё болей бляднеючы. I гледзячы ў ягоны твар, няпічасны, разгублены як у дзіцяці, яна думала: добры ён чалавек ці не?
    I вось ён дастаў каробку і падаў яе Тані. I Таня ўзяла, не ведаючы, што з ёй рабіць,— яна ёй таксама замінала.
    Яна паклала каробку на старыя сані каля бочкі з вадою, і кроплі адразу ж пачалі капаць на яе. Яны стукалі, як гром у цішыні. Потым прыйшоў сабака, прыйшла кошка Казак з кацянятамі — усе яны стараліся абнюхаць каробку.
    Маці паціху ківала галавой. Задумліва паглядзела на каробку і занесла яе ў дом.
    А Таня засталася на двары.
    Бацька абняў яе яшчэ раз.
    Цяпер, калі барацьба з цукеркамі закончылася, ён загаварыў. Ён быў узбуджаны і размаўляў вельмі голасна, увесь час напружана ўсміхаючыся:
    — Шкада, што цябе не было на прыстані! Мы з цёткай Надзяй чакалі цябе. Праўда, мы крыху затрымаліся на параходзе. Коля захварэў на малярыю. Чакалі санітараў, каб занеслі яго. Уяві сабе, нейкая дзяўчынка падарыла яму на
    прыстані кветкі. Гэта былі саранкі, якіх я не бачыў ужо шмат гадоў. Так, уяві сабе, яна паклала кветкі на насілкі. Яму так хацелася, каб гэта была ты. Але цябе не было.
    Таня падняла руку да скроні, націснула на яе пальцамі, нібы хацела спыніць кроў, што прыліла да твару, і адступіла трохі назад.
    — Ты што, Таня? — спытаў бацька.
    — Тата, не гавары так гучна,— сказала яна.— Я добра цябе чую.
    I свой дворык ашаламіў яе раптам цішынёй.
    Бацька змоўк. Яго ўзбуджаны твар стаў строгім. Усмешка знікла. А вочы засталіся добрымі. Ён кашлянуў. I дзіўна, гэты кашаль быў знаёмы Тані. Яна сама так парывіста кашляла, калі сумныя думкі, як халодны віхор, знянацку наляталі на яе.
    Ён уважліва глядзеў на Таню, паціху сціскаючы яе плячо. — Я ведаю, што ты на мяне сярдуеш, Таня,— сказаў ён.
    ■— Але ж мы будзем сапраўднымі сябрамі, так?
    — Пойдзем піць чай,— сказала Таня.— Вы хочаце чаіо?
    — Ого! Вось ты ў мяне якая,— ціха вымавіў бацька, мацней сціскаючы плячо Тані.
    Яна зразумела яго і выправілася.
    — Пойдзем піць чай да нас, тата,— сказала яна. I слёзы паказаліся на яе вачах.— Я не прывыкла яшчэ, тата. Я не прывыкла...
    Ён пакінуў яе худое плячо і рукой правёў па халоднай шчацэ Тані.
    — Гэта праўда, дачушка,— сказаў ён ледзь чутна.— Цяжка ўсё гэта ў пятнаццаць год. А ўсё-такі мы будзем сябрамі. Пойдзем піць чай.
    I ўпершыню на драўляным нізенькім ганку Танінага дома прагучалі інакшыя крокі, чым яна прывыкла чуць,— цяжкія крокі мужчыны, яе бацькі.
    VII
    Калі ў школе запыталіся ў Тані, ці не даводзіцца ёй сваяком або стрыечным братам Коля Сабанееў, што нядаўна прыйшоў да іх у клас, то адным яна адказала — так, другім сказала — не, і паколькі болыпасць аднеслася да гэтага абыякава, то хутка яе перасталі распытваць.
    А Філька, патраціўшы столькі марных намаганняў на пешукі краіны Марасейкі, болей ні пра што не распытваў Таню.
    Але затое ён сядзеў на парце якраз за Таняй і мог глядзець ёй у патыліцу, колькі яму хацелася. Аднак і патыліца можа пра многае расказаць. Яна можа быць халоднай і жорсткай, як камень, з якога Філька крэсіў агопь у лесе. Яна можа быть пяшчогнай, як сцяблінка адзінокай травы.
    Патыліца ў Тані была і такая і інакшая, часцей за ўсё яна выказвала толькі адно яе жаданне — не думаць пра тое, што робіцца ў яе ззаду.
    А ззаду на парце сядзелі Філька і Коля.
    Да каго ж з іх адносіцца гэта ўпартае жаданне Тані?
    I паколькі Філька глядзеў на рэчы заўсёды з добрага боку, то вырашыў—гэта датычыцца перш за ўсё не яго. Што да Колі, то калі Таня назвала яго тады гордым, то Філька павінен быў прызнацца, што гэта няпраўда. Яму Коля не здаваўся гордым. Ён, можа быць, быў слабы здароўем, у яго вельмі вузкія рукі, занадта бледны твар, але гордым ён не быў — гэта бачылі ўсе.
    Калі Філька паказаў яму ўпершыню, як жуюць у іх у піколе серу, Коля толькі запытаўся:
    — Што гэта?
    — Гэта піхтавая смала,— адказаў яму Філька.— Ты можапі дастаць яе ў кітайца, які прадае на рагу ліпучкі. За палціннік ён дасць табе цэлы кубік серы.
    — А што такое ліпучкі? — спытаў Коля.
    — Э, браток! — адказаў яму з прыкрасцю Філька.— Пра ўсё ты хочаш даведацца адразу.
    I Коля не пакрыўдзіўся на заўвагу Фількі.
    — Добра,— сказаў ён,— я пасля даведаюся. Але дзіўная звычка ў вашай школе. Я нідзе не бачыў, каб жавалі піхтавую смалу.
    Але серы купіў багата, і пачаставаў Фільку, і сам пажаваў, навучыўшыся вельмі хутка гэтак жа шчоўкаць ёю па зубах, як і іншыя.
    Ён прапанаваў пажаваць і Тані са шчырасцю, у якую яна не магла не паверыць. Яна нехаця ўсміхнулася яму, паказаўшы бліскучыя, як снег, зубы.
    — Ці не дзякуючы гэтаму,— сказаў ён,— у вас ва ўсіх такія белыя зубы? Гзта сера добра ачышчае іх.
    Усе яго словы здаліся ёй брыдкімі.
    — Так, дзякуючы гэтаму, адчапіся ад мяне! —сказала яна.
    Ён прамаўчаў і ўсміхнуўся.
    Ён глянуў на яе светлымі, як лёд, вачыма, і Таня ўпершыню ўбачыла, што позірк іх упарты.
    ЦІ была гэта сапраўдная сварка, Таня не магла вырашыць, але менавіта з той пары пачалася іх варожасць, і гэты хваравіты хлопчык пачаў займаць яе думкі болей, чым у першыя дні.
    У выхадныя дні Таня абедала ў бацькі.
    Яна праходзіла ля гарадскога гаю, што недалёка ад яе дома, і выходзіла на дарогу, якая вяла да крэпасці. Дарога не была прамая. Яна бегла берагам, зварочвала то ўправа, то ўлева, нібы штохвіліны заглядвалася на раку, якая, расштурхаўшы ў розныя бакі горы, слалася пад ёю далёка.
    Таня ішла нетаропка, часта аглядваючыся на раку. Калі на дарозе было ціха, яна слухала шыпенне гліняных камлыг, што аселі пад берагам у ваду. I сабака яе таксама прыслухоўваўся да гэтага гуку. Ён хадзіў за ёй усюды.
    Так праз паўгадзіны яны паволі падыходзілі да бацькавага дома.
    Дом быў крайні з усіх, дзе жылі камандзіры. Акропленае вапнай каменне ўсцілала дарожку, але і скрозь вапну выбівалася трава, крыху пабеленая на кончыках сваіх пёрак.
    Тут было ціха. I шкляныя дзверы былі заўсёды адчынены.
    Праз гэтыя шкляныя дзверы Таня заходзіла ў хату, а сабака заставаўся ля дзвярэй. Як часта Таня хацела сама засгацца ля дзвярэй, а сабака каб увайшоў у дом!
    А між тым у гэтым доме ўсе былі з ёю ласкавыя.
    Надзея Пятроўна першая сустракала Таню на парозе. Ціхая, простая ў абыходжанні, з мілым тварам, яна кратала Таню за плячо ці цалавала ў галаву, кожяы раз паўтараючы:
    — Ага, вось і Таня прыйшла!
    I хаця голас яе здаваўся мяккім, Таніна сэрца міжволі перапаўнялася цераз край недаверам.
    «Навошта яна глядзіць на бацьку, калі цалуе мяне? — думала Таня.— Ці не каб паказаць яму: «Вось бачыш, я пешчу тваю дачку, і цяпер ты нічога не зможаш сказать мне, і яна таксама нічога не зможа сказаць».
    Пры адной гэтай думцы ў Тані адбірала мову і вочы не слухаліся яе — яна не магла паглядзець бацьку проста ў твар.
    I толькі калі падыходзіла да яго, адчуваючы яго руку ў сваёй, яна спакайнела. Тады яна магла сказаць і Колю:
    — Добры дзень!
    — Добры дзень, Таня! — адказваў ён прыветліва, але не раней і не пазней той хвіліны, калі яна кіўне яму галавой.
    Бацька ж не гаварыў нічога. Ён толькі кранаўся злёгку яе шчакі і прыспешваў абедаць.
    Абедалі весела. Елі бульбу з аленінай, якую куплялі самі ў праезджых тунгусаў. Сварыліся з-за лепшых кавалкаў, смяяліся з Колі, які засоўваў цэлую бульбіну ў рот, і лаялі
    яго за гэта, а бацька, бывала, нават удараў яго пальцамі па носе так моцна, што нос аж прыпухаў.
    — Татка,— гаварыў тады Коля, нахмурыўшыся,— што гэта за жарты! Я ўжо не маленькі.
    — Сапраўды, шалапут, ты не малы,— гаварыў бацька.— Усе вы ўжо вялікія. Так проста цераз вас не пераскочыш. Паглядзім толькі, што вы заспяваеце, калі пададуць піражкі з чаромхай.
    I бацька хітра паглядаў на Таню.
    А Таня думала:
    «Што піражкі з чаромхай, калі я ведаю, што ён ніколі не будзе мяне так любіць, як Колю, ніколі не назаве шалапутам, не ўдарыць па носе, не адбярэ лішняга кавалка! I я сама ніколі не назаву яго «дурным таткам», як гэты нікчэмны падліза. Няўжо піражкамі з чаромхай можна мяне падмануць? »
    I сэрца яе зноў сціскала крыўда.
    I ў той жа час усё ёй падабалася тут. 1 голас жанчыны, паўсюды чутны ў доме, яе стройны стан і добры твар, звернуты да Тані заўсёды з ласкай, і бацька вялікі, з яго рамянямі з тоўстай бычынай скуры, кінутымі на канапе, і маленькі кітайскі більярд, на якім яны ўсе гулялі, пазвоньваючы жалезным шарыкам па цвіках. I нават Коля, заўсёды спакойны хлопчык з упартым поглядам вельмі чыстых вачэй, вабіў яе да сябе. Ён ніколі не забываў пакінуць костку яе еабаку.