• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзікі сабака дзінга, альбо аповесць пра першае каханне  Рувім Фраерман

    Дзікі сабака дзінга, альбо аповесць пра першае каханне

    Рувім Фраерман

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 144с.
    Мінск 1975
    26.04 МБ
    А людзі ідуць міма.
    Можа, вось гэта яны — трое: ён у капелюшы з бліскучым ворсам, немаладая кабета, а хлопчык высокі і худы, і наогул праціўны.
    Але не. Яны ідуць міма, не гледзячы ні на каго, не чакаючы сустрэчы.
    А можа, вось гэтыя — іх таксама трое: ён тоўсты, у кепцы з грубага сукна, яна маладжавая і непрыгожая, а хлопчык быў таксама тоўсты і брыдчэйшы за першага.
    Мусіць, яны.
    Таня ступіла наперад. Але позірк чалавека быў сухі і кароткі, а тоўсты хлопчык, паказваючы рукой на кветкі, спытаў:
    — Прадаеш?
    Калоцячыся ад крыўды, Таня адышлася ўбок. Яна прамаўчала. Яна толысі схавалася за бочкі і прастаяла там увесь час. Нікога болып не было на прыстані. He грукаталі дошкі пад нагамі. Усе разышліся. Навошта чакаць? Яны не прыехалі сёння.
    Таня выйшла з-за бочак. Матросы пайшлі ў горад, і міма прайшлі санітары з насілкамі. Гэта былі апошнія пасажыры з парахода. Таня пайшла побач з імі. На насілках пад цёплай суконнай коўдрай ляжаў хлопчык. Твар яго гарэў ад жару. Аднак ён быў у прытомнасці і, баючыся зваліцца, моцна трымаўся за насілкі. Ад гэтай натугі, а можа, ад страху, на вуснах у яго блукала збянтэжаная ўсмешка.
    — Што гэта з ім? — запытала Таня.
    — На параходзе захварэў, малярыя,— коратка адказаў санітар.
    Заўважыўшы Таню, што ішла побач, хлопчык пабароў свой страх, лёг роўна і доўгім позіркам паглядзеў ёй у твар.
    — Ты плакала нядаўна? — спытаў ён раптам.
    Таня закрыла кветкамі вусны. Яна ўткнулася ў іх тварам, быццам гэтыя бедныя саранкі мелі калі-небудзь прыемны пах. Але што мог ведаць гэты хворы хлопчык пра пахі паўночных кветак?
    — Ты плакала,— упэўнена сказаў ён.
    — Ну што ты! Табе здалося,— адказала Таня, кладучы да яго на насілкі кветкі.— Я не плакала. Гэта адзін тоўсты хлопчык сыпнуў мне ў вочы пяском.
    I чалавек, які апошнім збег па трапе на прыстань, не ўбачыў ужо нікога, апроч адзінокай дзяўчынкі, што сумна падымалася ўгору.
    V
    Гэты першы школьны дзень, такі радасны для ўсіх дзяцей, здаваўся невясёлым для Тані. Яна ступіла на школьны двор, вытаптаны дзіцячымі нагамі.
    Вартаўнік даўно адзваніў.
    Яна штурхнула цяжкія дзверы. У калідоры, як і на двары, было светла, пуста, ціха. Няўжо яна спазнілася?
    — He,— адказаў вартаўнік,— бяжы хутчэй. Настаўнікі яшчэ не разыходзіліся па класах.
    Але яна не пабегла. Павольна, як узбіраючыся на строму, ішла яна па доўгім нашараваным воскам калідоры, a над яе галавой віселі плакаты. Праз усе дзесяць вялізных акон асвятляла іх сонца, высвечвала кожны знак прыпынку:
    «Дзеці, віншуем вас з пачаткам новага года. Заходзьцеі Будзем вучыцца на «выдатна»!»
    Маленькая дзяўчынка з тонкімі коскамі, завітымі на кончыках, прабегла міма Тані і, бегучы, павярнулася да яе.
    — Іх бін, ду біст, эр іст! — пракрычала яна па-нямецку і высунула язык.
    Якія тонкія, хуткія ногі ў гэтай маленькай дзяўчынкі! Ці не маленькая Таня, ранейшая Таня, паказала сама сабе язык?
    Але дзяўчынка знікла за паваротам, а Таня спынілася ля высокіх дзвярэй. Тут быў яе новы клас.
    Дзверы былі зачынены, і ў класе шумелі.
    I гэты шум, як мілы гоман ракі і дрэў, з ранніх год знаёмы ёй, супакоіў яе думкі.
    Яна, нібы мірачыся сама з сабой, сказала:
    — Ну, добра, забудзем, што было.
    Яна адчыніла дзверы. Гучны крык сустрэў яе на парозе.
    А яна ўжо ўсміхалася. Так чалавек, увайшоўшы з марозу ў хату, не разбіраючы з холаду ні твараў, ні рэчаў, усміхаецца загадзя цеплыні і словам, якія яшчэ не сказаны, але якія — ён ведае — не будуць варожымі яму.
    — Таня, ідзі да нас! — крычалі адны.
    — Таня, сядай з намі! — крычалі другія.
    А Філька зрабіў на парце стойку, цудоўную стойку, якой мог пазайздросціць любы хлопчык, хаця выгляд яго і быў сумны.
    А Таня ўсміхалася.
    Яна выбрала ў сяброўкі Жэню і села з ёю, як у лагеры ля кастра, а Філька прымасціўся ззаду.
    I ў тую ж хвіліну ў клас увайіпла Аляксандра Іванаўна, настаўніца рускай мовы.
    Яна паднялася на кафедру, але адразу пакінула яе.
    «Калі чатыры фарбаваныя дошкі могуць падняць чала-
    века ў вачах іншых,— падумала яна,— то гэты свет нічога не варты».
    I, абышоўшы кафедру, яна наблізілася да вучняў настолькі, што паміж імі не стала ніякіх перашкод, акрамя ўласных недахопаў кожнага.
    Яна была маладая, твар яе быў свежы, позірк светлы і спакойны, які міжволі прывабліваў да сябе ўвагу самых адчайных свавольнікаў. I заўсёды на яе чорнай сукенцы ззяла маленькая зорачка, вытачаная з уральскага каменю.
    I дзіўна: яе свежасць і маладосць дзеці ніколі не прымалі за нявопытнасць, з якой яны б выбралі момант пасмяяцца. Яны ніколі не смяяліся з яе.
    — Дзеці,— сказала яна, пасля доўгага летняга перапынку спрабуючы свой голас. Ён быў па-ранейшаму глыбокі і зноў прыцягваў да сябе ўвагу. — Дзеці! — сказала яна. — Сёння свята — мы пачынаем вучыцца, і мне радасна, што я зноў з вамі, зноў буду вашым класным кіраўніком — вось ужо каторы год. Усе вы падраслі за гэты час, а я трошкі пастарэла. Але вучыліся мы заўсёды на «выдатна».
    I яна, вядома, сказала б усё, што гавораць дзецям перад пачаткам новага года, калі б у клас не зайшлі два новыя вучні. Гэта былі тыя самыя хлопчыкі, якіх Таня сустрэла раніцай на прыстані. Адзін — худы і высокі, другі — нізенькі, таўсташчокі, на выгляд сапраўдная бестыя.
    Усе глядзелі на іх з цікаўнасцю. Але ніхто з гэтых сарака хлопчыкаў і дзяўчынак, што неспакойна сядзелі на партах, не глянуў на іх з такім чаканнем, як Таня. Зараз яна даведаецца, хто з іх прынёс ёй муку, яшчэ болыпую, чым страх. Можа быть, гэта ўсё-такі Коля.
    Настаўніца спыталася іх прозвішчы.
    Тоўсты хлопчык адказаў:
    •— Гадзіла-Гадлеўскі.
    А худы сказаў:
    — Боршч.
    «Значыць, сапраўды «яны» не прыехалі,— падумала з палёгкай Таня і сказала самой сабе: — Добра, пакуль што забудзем гэта».
    Затое смех, што зазвінеў у класе, не абяцаў нічога добрага настаўніцы.
    I яна сказала:
    — Пачнём заняткі. Спадзяюся, што за лета вы, дзеці, нічога не забылі.
    Філька голасна ўздыхнуў.
    Настаўніца секунду глядзела на яго. Але позірк яе не быў строгім. Яна вырашыла сёння быць паблажлівай да дзяцей. Усё-такі гэта іх свята, і хай ім здаецца, што сёння яна ў іх у гасцях.
    — Што ты ўздыхаеш, Філька? — запытала яна.
    Філька падняўся з-за парты.
    — Я ўстаў сёння на світанку, каб напісаць свайму сябру пісьмо, але адклаў яго, бо забыўся, якія знакі трэба паставіць у такім сказе: «Куды ты раніцай так рана хадзіла, дружок?»
    — Дрэнна, калі ты забыў,— сказала настаўніца і паглядзела на Таню.
    Тая сядзела, апусціўшы вочы.
    I, зразумеўшы гэта, як жаданне не адказваць зусім, АляксандраІванаўна сказала:
    — А Таня Сабанеева, ты не забылася, якія знакі прыпынку трэба паставіць у гэтым сказе? Скажы нам правіла.
    «Што гэта? — падумала Таня.— Гэта ж ён пра мяне. Няўжо ўсе яны, нават Філька, такія бязлітасныя, што ні на хвіліну не даюць забыць мне пра тое, што ўсімі сіламі я стараюся не помніць».
    I, падумаўшы так, яна адказала:
    — У сказе, дзе ёсць зваротак, патрэбна коска або клічнік, або пытальнік.
    — Вось бачыш,— звярнулася да Фількі настаўніца,—
    Таня добра помніць правіла. Ідзі ж да дошкі, напішы якінебудзь прыклад, дзе быў бы зваротак.
    Філька, падышоўшы да дошкі, узяў крэйду ў рукі.
    Таня сядзела па-ранейшаму, апусціўшы вочы, закрыўшыся рукой. I твар яе здаўся хлопчыку такім няшчасным, што ён быў гатовы праваліцца на месцы, калі яго жарт выклікаў у яе незадаволенасць.
    «Што з ёй?» — падумаў ён.
    I падняўшы руку, крэйдай напісаў на дошцы:
    «Эй, товаршць, больше жнзнн!»
    Настаўніца пляснула рукамі.
    — Філька, Філька,— сказала яна з дакорам,— ты ўсё перазабыў! Чаму ты слова «товаршц» пішаш з мяккім знакам?
    — Гэта дзеяслоў другой асобы,—адказаў, не сумеўшыся, Філька.
    — Які дзеяслоў, чаму дзеяслоў? — усклікнула настаўніца.
    — Вядома, дзеяслоў другой асобы,— упарта паўтарыў Філька. — «Таварыш! Ты, таварыш, што робіш?» Адказвае напытанне: «шторобіш?».
    Рогат прайшоўся па класе, прымусіўшы Таню ўзняць галаву. I калі Філька зноў зірнуў на яе, яна ўжо смяялася сваім мілым смехам мацней за ўсіх.
    Філька, усміхнуўшыся, страсянуў с пальцаў мел.
    Філька быў задаволены.
    А настаўніца, нічога не разумеючы, сачыла за ім, прыхінуўшыся да сцяны.
    Як гэты хлопчык, якога яна цаніла за спрытны розум і знаходлівасць, мог быць задаволены грубай памылкай? He, тут крыецца нешта іншае. Дзеці падманваюць яе. А яна думала, што добра ведае дзіцячае сэрца!
    VI
    Тыя рэдкія хвіліны, калі пасля працы маці выходзіла ў двор адпачыць на траве каля градак, былі самыя ўцешныя для Тані. Няхай сабе кволая асенняя трава дрэнна ўсцілае зямлю, а градкі пустыя, а ўсё-такі добра! Таня лажылася побач з маці і клала сваю галаву ёй на калені. I адразу мякчэла трава, удвая святлей станавілася неба. Яны абедзве падоўгу і моўчкі глядзелі ўгору, дзе ў недасяжнай вышыні над ракой, цікуючы рыбу ў лімане, пастаянна луналі арлы. Яны стаялі нерухома, пакуль самалёт, што пралятаў у небе, не прымушаў іх крыху пасунуцца ўбок. I пошум матора, прыглушаны лясамі, даносіўся да двара ледзь чутным гулам. A калі ён раптоўна сціхаў ці знікаў над дваром дзіўным воблакам, абедзве маўчалі.
    Але сёння, прыслухоўваючыся да гэтага гуку, маці сказала:
    — Які вялікі шлях паміж намі! Значыцца, яны не прыехалі.
    Таня маўчала.
    Маці выцягнула руку да градкі, дзе ўжо не было нічога, апроч пустых сцяблінак, сказала:
    — Касачы — куды ж падзеліся яны? А як тут было прыгожа, на тваёй маленькай клумбе! Няўжо гэта пражорлівая качка склявала ўсе кветкі?
    — Я сама прагнала яе раніцай,— сказала Таня і засталася ляжаць нерухома.
    — Саранкі,— паўтарыла маці,— яны ж не растуць пад Масквой. Бацька вельмі любіў нашы кветкі, і мне так хацелася, каб ты падарыла іх яму!
    Таня нічога не адказала, і маці дадала:
    — Ён добры, цудоўны чалавек.
    Таня хутка паднялася, села і зноў нахілілася да зямлі, прылегла ля маці.
    •— Ты нешта хацела сказаць мне? — спытала маці.
    — Калі ён добры чалавек,— сказала Таня,— дык навошта ён пакінуў нас?
    Маці варухнулася на траве, пасунулася, нібы мулкі камень трапіў ёй выпадкова пад локаць. А Таня, імгненна адчуўшы жорсткасць сваіх слоў, стала на калені, цалуючы су-1 кенку маці, цалуючы яе твар і рукі.
    Як было добра і спакойна абедзвюм, калі яны маўчалі, лежачы на гэтай кволай траве, у гэтыы цесным дворыку, над якім няма нічога, апроч неба! I адно толькі слова «бацька» забрала іх жаданы спакой. Як жа ёй любіць яго?