Дзікі сабака дзінга, альбо аповесць пра першае каханне
Рувім Фраерман
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 144с.
Мінск 1975
— У нас...— сказаў Філька і ў той жа момант змоўк, таму што яго гаспадыня не трымала кветак у хаце. Яна трымала свінню, якую яго сабакі, чаго б гэта ні каштавала, хацелі разарваць на кавалкі.
Такім чынам, назбіралі шмат кветак. Але хто ж аддасць іх яму? Хто пры ўсіх, у вялікай школьнай зале, дзе будуць ярка гарэць сорак лямпаў, падымецца на драўляную сцэну, і пацісне пісьменніку руку, і скажа: «Ад імя ўсіх піянераў...»
— Няхай гэта зробіць Таня! — выгукнуў Філька мацней за іншых.
— Хай Жэня,— сказалі дзяўчынкі.— Гэта ж яна прыдумала, як сабраць кветкі.
I хаця яны мелі рацыю, але ўсё ж хлопчыкі спрачаліся з імі. Толькі Коля маўчаў.
I ўсё ж калі абралі Таню, а не Жэню, ён прыкрыў вочы рукой. I ніхто не зразумеў, што ён гэтым хацеў сказаць.
— Значыць,— сказала Аляксандра Іванаўна,— ты ўзыдзеш на трыбуну, Таня, падыдзеш да госця, паціснеш яму ру-
ку і потым падасі кветкі. Ты скажаш яму тое, што мы тут вырашылі. Памяць у цябе добрая, больш я цябе вучыць не буду. Да пачатку засталося нямнога. Вазьмі кветкі.
I Таня выйшла, трымаючы кветкі ў руках.
«Вось яна справядлівасць! Вось сапраўдная ўзнагарода за мае ўсе крыўды! — думала Таня, прыціскаючы да сябе кветкі.— He хто ініпы, а я пацісну вядомаму пісьменніку руку, і аддам кветкі, і буду глядзець на яго колькі захачу. I калі-небудзь потым, як пройдзе многа-многа часу — гадоў так праз пяць,— і я змагу сказаць сябрам, што пабачыла штосьці на свеце».
Яна ўсміхалася ўсім, хто падыходзіў да яе блізка. Яна ўсміхалася і Жэні, не заўважаючы яе злосных позіркаў.
— Дзіўна, чаму ўсё-такі выбралі Таню Сабанееву,— сказала Жэня сябрам.— Я не гавару пра сябе — я не ганарлівая і мне гэта зусім не трэба,— але лепш было б выбраць Колю. Ён разумнейшы за яе. А зрэшты, хлопчыкаў лёгка зразумець. Яны выбралі яе таму, што ў яе прыгожыя вочы. Нават пісьменнік штосьці сказаў пра іх.
— Ён назваў іх толькі шэрымі,— сказаў Коля, смеючыся.— Але ты, Жэня, сказала праўду. Яны прыгожыя. I ты, відаць, хацела б, каб у цябе былі такія вочы?
— Чаго-чаго, а гэтага не! —сказала Жэня.
Таня болей не слухала. I кветкі, што трымала яна ў руках, здаліся ёй цяжкімі, як каменнымі. Яна кінулася бегчы міма класаў, міма вялікай залы, дзе, рассаджваючыся, грымелі крэсламі.
Яна збегла па лесвіцы і ў пустой цьмянай раздзявальні спынілася, задыхаючыся. Яна яшчэ не ведала ўсяго красамоўства зайздрасці, яна была такая слабая.
«Ці магчыма, каб яна так гаварыла пра мяне? Гэта ж было б недастойна мяне, піянеркі. Няхай шчасце не ўсміхаецца мне. Ці не лепш зусім адмовіцца, чым слухаць такія словы?»
Ногі не трымалі яе.
«Не, гэта ўсё няпраўда! — сказала яна сабе.— Усё гэта глупства».
А ўсё-такі ёй захацелася пабачыць свае вочы.
У раздзявальні, дзе, нібыта на лясной прагаліне, заўсёды панавала змрочнае святло, было ціха ў гэтую гадзіну. Вялікае старое люстра, нахіленае злёгку наперад, стаяла ля белай сцяны. Яго чорная лакіраваная падстаўка заўсёды ўздрыгвала ад крокаў школьнікаў, калі яны прабягалі міма. I тады люстра таксама рухалася. Нібы светлае воблака, праплывала яно наперад, адлюстроўваючы мноства дзіцячых твараў.
Але зараз яно стаяла нерухома. На падстаўцы стаялі чарніліцы, толькі што вымытыя вартаўніком. I чарніла стаяла тут жа на высокай падстаўцы ў простай бутэльцы, і ў высокай чвэрці з этыкеткай, і яшчэ ў вялізнай шкляной пасудзіне. Як многа чарніла! Няўжо яго трзба аж столькі, каб ёй, Тані, зачэрпнуць кроплю на кончык свайго пяра?
Асцярожна абышоўшы бутэльку, што стаяла на падлозе, Таня падышла да люстра. Яна азірнулася — вартаўніка не было бачна — і, паклаўшы на падлюстэрнік локці, наблізіла сеой твар да шкла. 3 глыбіні яго, больш светлай, чым навакольны змрок, глядзелі на Таню шэрыя, як у маці, вочы. Яны былі адкрьттыя, роўны бляск пакрываў іх паверхню, a ўглыбіні хадзілі лёгкія цені, і здавалася, што ў іх не было дна.
Так стаяла яна некалькі секунд, здзіўленая, як лясны звярок, што ўпершыню пабачыў сваё адлюстраванне. Потым цяжка ўздыхнула:
— He, якія ж гэта вочы!
3 пачуццём жалю Таня адсунулася назад і распрамілася.
I адразу ж, нібы паўтараючы яе рух, хіснулася на падстаўцы люстра, вяртаючы Тані яе вочы. А бутэлька з чар-
нілам раптам нахілілася наперад і пакацілася, зазвінеўшы аб пустыя чарніліцы.
Таня хутка працягнула руку. Але, як жывая істота, бутэлька вывернулася і пакацілася далей. Таня хацела злавіць яе на ляту, нават дакранулася пальцамі. Але бутэлька коўзалася, выкручвалася, як спрут, выкідваючы чорную вадкасць. Яна звалілася на падлогу нават не вельмі звонка, хутчэй з гукам гліны, што абрываецца з берага ў ваду.
3 Таняй здарылася тое, што хоць раз у жыцці здараецца з кожнай дзяўчынкай,— яна разлівае чарніла.
— Вось гора! — усклікнула Таня.
Яна адскочыла, падняўшы левую руку, у якой увесь час трымала кветкі. Усё ж некалькі чорных кропель блішчала на кволых пялёстках кітайскіх руж. Але другая рука! Таня з адчаем круціла ёю перад вачыма, паварочваючы далоняй то ўверх, то ўніз. Да самага згібу кісці яна была чорная і страшная.
— Цікава!
Так блізка ад яе быў гэты вокліч, што ёй падалося, нібы яна сама сказала гэтае слова.
Яна хутка ўскінула галаву.
Перад ёй стаяў Коля і таксама пазіраў на яе руку.
— Цікава,— паўтарыў ён,— як ты цяпер паціснеш пісьменніку руку. Дарэчы, ён ужо тут і сядзіць зараз у настаўніцкай. Усе сабраліся. Аляксандра Іванаўна паслала мяне па цябе.
Секунду Таня стаяла нерухома, і ў вачах яе, якія толькі што глядзелі ў люстру з цікавасцю, цяпер была пакута.
Проста дзіва, як ёй не шанцуе!
Яна падала яму кветкі. Яна хацела сказаць: «Вазьмі ў мяне і гэта. Няхай іх паднясе Жэня. У яе ж таксама добрая памяць».
I ён забраў бы гэтыя кветкі і, напэўна, разам з Жэняй па* смяяўся б з яе.
Таня жвава адвярнулася ад Колі і памчалася далей паміж радоў дзіцячых футраў, што суправаджалі яе, нібы строй нерухомых сведак. Ва ўмывальніку яна знайшла Bafly. Яна выліла яе ўсю да апошняй кроплі.
Яна церла руку пяском, але рука заставалася чорнай.
«Усё роўна ён скажа! Ён раскажа Аляксандры Іванаўне. Ён скажа Жэні і ўсім».
Значыць, яна не выйдзе сёння на сцэну, не падорыць кветак і не пацісне пісьменніку руку.
Проста дзіва, як не шанцуе ёй з кветкамі, якія яна так любіць! To аддае іх хвораму хлопчыку, а той аказваецца Колем, і зусім іх не трэба было яму аддаваць, хаця гэта былі звычайныя саранкі.
I зараз — гэтыя пяшчотныя кветкі, якія растуць толькі ў доме! Патрапілі б яны да другой дзяўчынкі — колькі цудоўных і прыгожых гісторый магло б з імі здарыцца! А яна павінна адмовіцца ад іх.
Таня страсянула з рукі кроплі вады і, не выціраючы яе, пабрыла з раздзявальні, не спяшаючыся нікуды. Цяпер ужо ўсё роўна!
Яна ўзышла па прыступках, абітых меднай палоскай па краі, і пайшла па калідоры, заглядваючы ў вокны, каб убачыць на двары сваё дрэва, якое парой суцяшала яе. Але і яго не было. Яно расло не тут, яно расло пад іншымі вокнамі, з другога боку. А насустрач, перасякаючы ёй дарогу, ішоў па калідоры пісьменнік. Яна ўбачыла яго, адарваўшыся на секунду ад акна.
Ён ішоў, таропка перастаўляючы ногі ў сваіх брызентавых ботах, без футра, у доўгай каўказскай кашулі з высокім каўняром, перацягнутай у таліі вузкай папружкай. I блішчалі яго сярэбраныя валасы на патыліцы, блішчаў сярэбраны пасак, і гузікаў на яго доўгай кашулі Тані было не палічыць.
Вось ён заверне за вугал калідора да настаўніцкай і знікне назаўсёды.
— Таварыш пісьменнік! — крыкнула яна з адчаем.
Ён спыніўся. Ён павярнуўся кругом, як на спружыне, і пайшоў ёй насустрач, размахваючы рукамі і зморшчыўшы лоб, нібы намагаўся загадзя ўспомніць, што трэба гэтай дзяўчынцы, якая спыніла яго на дарозе. Ці не кветкі яна прынесла яму? Як шмат, як часта дораць яму кветкі! Ён не зірнуў на іх нават.
— Таварыш пісьменнік, скажыце, вы добры?
Ён нахіліў да яе твар.
— He, скажыце, вы добры? — з мальбой паўтарыла Таня і павяла яго за сабой у глыбіню пустога калідора.
— Таварыш пісьменнік, скажыце, вы добры? — паўтарыла яна ў трэці раз.
Што ён мог адказаць на гэта дзяўчынцы?
— Чаго ты хочаш, дружок?
— Калі вы добры, то прашу вас, не падавайце мне рукі.
— А хіба ты зрабіла што-небудзь благое?
— Ды не, не тое! Я хацела сказаць другое. Я павінна паднесці вам кветкі, калі вы скончыце чытаць, і сказаць ад імя ўсіх піянераў дзякуй. Вы пададзіце мне руку. A як я вам падам? Са мной здарылася няшчасце. Паглядзіце.
I яна паказала сваю руку — худую, з доўгімі пальцамі, усю выпацканую чарнілам.
Ён сеў на падаконнік і зарагатаў, прыцягнуўшы Таню да сябе.
Смех яго ўразіў яе яшчэ болей, чым голас,— ён быў яшчэ танчэйшы і звінеў.
Таня думала:
«Ён, напэўна, добра спявае. Але ці зробіць ён тое, што я прашу?»
— Я зраблю так, як ты просіш,— сказаў ён ёй.
Ён пайшоў, пасмейваючыся і размахваючы рукамі на свой асаблівы манер.
Гэта была вясёлая хвіліна ў яго доўгім падарожжы. Яна прынесла яму задавальненне, і на сцэне ён быў таксама вясёлы. Ён сеў бліжэй да дзяцей і стаў чытаць ім, не дачакаўшыся, пакуль яны сціхнуць. Яны перасталі. Таня, якая сядзела блізка, увесь час слухала яго з удзячнасцю. Ён чытаў ім пра развітанне сына з бацькам — вельмі горкае развітанне, дзе кожны ішоў выконваць свой абавязак. I дзіўна: яго тонкі голас, які так уразіў Таню, гучаў цяпер у яго кнізе інакш. У ім чулася цяпер медзь — зеон трубы, на які адгукаліся камяні,— усе гукі, якія Таня любіла болей, чым гукі струны пад ударамі пальцаў.
Вось ён скончыў. Вакол Тані крычалі і пляскалі ў далоні, яна ж не наважвалася выняць рукі з кішэні свайго світэра, звязанага з грубай поўсці. Кветкі ляжалі ў яе на каленях.
Яна глядзела на Аляксандру Іванаўну, чакаючы знаку.
I вось усе сціхлі, і ён адышоўся ад стала, закрыў сваю кнігу, тады Аляксандра Іванаўна злёгку кіўнула Тані.
Таня ўзбегла па прыступках, не вымаючы рукі з KimaHi. Яна набліжалася да яго, хутка перабіраючы нагамі па дошках, потым пайшла павольней, потым спынілася. А ён глядзеў у яе бліскучыя вочы, не рухаючыся.
♦Ён забыўся,— падумала Таня.— Што будзе цяпер?»
Мароз прабег на яе скуры.
— Ад імя ўсіх піянераў і школьнікаў...— сказала яна слабым голасам.
Але ён не забыўся. Ён не даў ёй скончыць: шырока раскінуўшы рукі, падбег да яе, засланіў ад усіх і, узяўшы кветкі з яе моцна сціснутай далоні, паклаў іх на стол. Потым абняў яе, і разам яны сышлі са сцэны ў залу. Ен нікому не даваў да яе дакрануцца, пакуль з усіх бакоў не акружылі іх дзеці.