Дзікі сабака дзінга, альбо аповесць пра першае каханне
Рувім Фраерман
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 144с.
Мінск 1975
Маленькая дзяўчынка ішла перад ім 1 крычала:
— Дзядзя, вы жывы пісьменнік, сапраўдны ці не?
— Жывы, жывы,— гаварыў ён.
— Я ніколі не бачыла жывога. Я думала, ён зусім не такі.
— А які ж?
— Я думала, тоўсты.
Ён прысеў перад дзяўчынкай на кукішкі і патануў сярод дзяцей, як у траве. Яны краталі яго рукамі, яны шумелі вакол, і ніколі самая гучная слава не спявала яму ў вушах так соладка, як гэты дзіўны крык, што аглушаў яго.
Ён на момант закрыў вочы рукой.
А Таня стаяла побач, амаль кранаючыся яго пляча. Раптам яна адчула, як нехта сіліцца выцягнуць яе руку, схаваную глыбока ў кішэні. Яна ўскрыкнула і адсунулася. Гэта Коля трымаў яе руку за кісць і цягнуў да сябе з усяе сілы. Яна не давалася, сагнуўшы локаць, пакуль не аслабела рука. I Коля выняў яе з кішэні, але не падняў угору, як чакала Таня, а толькі моцна сціснуў сваімі рукамі.
— Таня,— сказаў ён ціха,— я так баяўся за цябе. Я думаў, што будуць з цябе смяяцца. Але ты малайчына! Hs сярдуй на мяне, не сярдуй, я прашу. Мне так хочацца танцаваць з табой у школе на ёлцы.
Hi звычайнай усмешкі, ні ўпартасці не пачула яна ў яго словах.
Ён паклаў сваю руку ёй на плячо, нібыта вясёлы танец пачаўся зараз, і яны пачалі кружыцца.
Яна пачырванела, разгублена гледзячы на яго. Пяшчотная ўсмешка асвятліла яе твар, напоўніла вочы і вусны. I, нічога не баючыся, яна таксама падняла сваю руку. Яна зусім забылася на свае крыўды, і некалькі секунд яе перапэцканая худая рука ляжала на яго плячы.
Раптам Філька абняў абаіх. Ён запытальна глядзеў то
на Таню, то на Колю, і бестурботны яго твар у гэты раз не выяўляў радасці.
— Памірыліся, значыць,— гучна сказаў ён.
Таня зняла руку з пляча Колі і апусціла.
•— Глупства ты гаворыш, Філька! — сказала яна, пачырванеўшы яшчэ болып.— Ён толькі прасіў мяне, каб я запрасіла яго да сябе заўтра на свята. Але я не запрашаю. А наогул, няхай прыйдзе, калі яму так ужо хочацца.
— Так, так,—злёгку ўздыхнуў Філька,— заўтра Новы год, я памятаю — гэта тваё свята. Я прыйду да цябе з бацькам, ён прасіў мяне. Можна?
— Прыходзь,— паспешліва сказала Таня.— Можа, у мяне не будзе сумна. Прыходзь,— сказала яна і Колю, дакрануўшыся да яго рукава.
Філька з сілай праціснуўся паміж імі, а за ім натоўп, які імкнуўся наперад, як шырокая рака, развёў іх.
XIV
Навагодняя ноч прыходзіла ў горад заўсёды ціхая, без завей, парой з чыстым небам, часам з тонкай імглой, што загаралася ад кожнага мігцення зоркі. А вышэй за гэтую імглу, над ёй, у вялізным на паўнеба крузе, хадзіў па сваёй дарозе месяц.
Гэтую ноч Таня любіла болей, чым самую цёплую ўлетку. Гэтай ноччу ёй дазвалялася не спаць. Гэта было яе свята. Свята ёсць свята, калі яно тваё і калі вакол цябе таксама радуюцца. А ў гэтую ноч у горадзе ніхто не спаў. Снег скідвалі з тратуараў на дарогу і хадзілі адзін да аднаго ў госці, і ўначы чуліся песні, рыпелі крокі па снезе.
У гэты дзень маці ніколі не працавала, і Таня, прыйшоўшы са школы, яшчэ з парога крычала:
— Стойце, без мяне піражкоў не рабіце!
А маці стаіць пасярод пакоя, і рукі ў яе выпацканы цестам. Яна адводзіць іх назад, як два крылы, якія гатовы падняць яе ў паветра. Але маці застаецца на зямлі. Яна нахіляецца да Тані, цалуе яе ў лоб і кажа ёй:
— Са святам цябе, Таня, з канікуламі. А мы яшчэ нічога не пачыналі рабіць, чакаем цябе.
Таня, кінуўшы кнігі на паліцу, спяшалася надзець сваю старэнькую ў чорных мушках сукенку. Яна ледзьве надзявала яе. Яе падрослае за год цела напаўняла яе, як вецер, што дзьме ў ветразь са спрыяльнага боку. I маці, гледзячы на Таніны плечы, пачынала ківаць галавой:
— Вялікая, вялікая!
А Таня, не баючыся запэцкацца ў цесце, хапала яе ззаду за рукі і, падняўшы невысока ад зямлі, праносіла праз увесь пакой.
— Ты надарвешся! — крычала спалохана маці.
Але маці была лёгкая. Лягчэй вязанкі сухой травы была гэтая ноша для Тані.
Яна асцярожна апускала яе на падлогу, 1 абедзве глядзелі, сумеўіпыся, на старую, што стаяла ў дзвярах.
— Падурнелі абедзве,— гаварыла старая,— забыліся на цеста!
I тады надыходзілі самыя прыемныя гадзіны. Усё, што ўвечары Таня піла і ела і чым частавала сяброў,— усё яна рабіла сама. Яна церла чорнае зерне маку, выціскаючы з яго белы сок, падобны на малако адуванчыка. Яна бегала штохвіліны ў кладоўку. А ў кладоўцы такі страшэнны холад! Усё змерзлася. Усе рэчывы змянілі свой выгляд, свой стан, на які асудзіла іх прырода. Мяса было цвёрдае, як камень. Таня пілавала яго маленькай пілкай. А малако кавалкамі ляжала на паліцы. Таня крышыла яго нажом, a з-пад нажа сыпаліся ёй на рукі доўгія валокны і пыл, падобны на пыл каніфолі. Потым яна прыносіла хлеб. Ён сівеў у кладоўцы, як стары. 3 кожнай яго поры взяла смерцю.
Але Таня ведала, што ён жывы, што ўсё жыве ў яе кладоўцы. Нішто не памерла. Яна ставіла мяса і хлеб на агонь і давала ім жыццё. I мяса мякчэла, пускаючы сок, малако пакрывалася пенай, і хлеб пачынаў дыхаць.
Потым Таня хадзіла на лыжах у гай. Яна збягала па палогаму схілу ўніз, дзе з-пад снегу былі бачны толькі вярхушкі маладзенькіх піхтаў. Яна выбірала адну, самую маладую, хвоя якой была больш блакітная. Яна зразала яе вострым нажом і на плячах прыносіла дахаты.
Гэта было маленькае дрэўца, якое Таня ставіла на табурэт. Але і на маленькай піхце знаходзіла яна некалькі кропель смалы, якую любіла жаваць. I пах гэтай смалы доўга жыў у хаце.
Упрыгожанняў на піхце было мала: яе блакітная хвоя, на якой блішчала ад свечак каніцель, па галінах спаўзалі срэбныя танкі, залатыя зоркі спускаліся на парашутах уніз. Вось і ўсё.
Але як добра было ў гэты шчаслівы дзень! Заходзілі rocpi, і Таня радавалася сябрам. А маці заводзіла для іх патэфон, які прыносіла з сабой з бальніцы.
I сёння павінна быць не горш. Прыйдзе іх бацька, прыйдзе Коля... Ці прыйдзе ён?
♦ Я, здаецца, пакрыўдзіла яго зноў,— падумала Таня.— Навошта? Якая дзіўная істота чалавек, калі два словы, сказаныя дурным хлопчыкам Фількам, могуць замуціць ягоную радасць, затрымаць добрыя словы, што гатовы вырвацца з сэрца, спыніць працягнутую для сяброўства руку!»
Тані захацелася паглядзець на сваё плячо, дзе нядаўна некалькі секунд ляжала рука Колі.
Ніякага знаку не было на плячы.
Але затое, павярнуўшы галаву, убачыла яна маці, піто ўважліва глядзела на яе.
Маці трымала яе дзённік — школьную ведамасць. He ўсё
было ў гэтым сшытку так выдатна, як раней, але маці ў гэты раз маўчала. I позірк яе, звернуты да дачкі, быў задумлівы і жаласлівы, нібы разглядвала яна не Таню, а маленькую істоту, якую некалі гушкала на каленях.
Маці была ўжо апранута ў святочную сукенку з чорнага шоўку. I як стройна трымалася сёння яе галава, якімі цяжкімі і бліскучымі былі валасы на патыліцы! Хіба ёсць у свеце чалавек, прыгажэйшы і мілейшы за яе?
«Як не можа зразумець гэта бацька?» — падумала Таня.
Некалькі ватных пушынак прычапіліся да сукенкі маці. Таня садзьмула іх сваім дыханнем.
— Хутка прыйдзе бацька,— сказала яна.
— Так, я чакаю,— сказала маці,— і Надзея Пятроўна прыйдзе. Я прасіла яе прыйсці.
— Лепш бы яна не прыходзіла! — міжволі ўсклікнула Таня.
— Чаму, Таня? — запытала маці.
— He трэба.
— Чаму ж усё-такі, неразумнае дзіця?
Але замест адказу Таня пакружыла маці вакол свайго маленькага дрэўца, увесь час баючыся, што, можа стацца, і дарослыя прыкідваюцца таксама, як і дзеці: яна кружыла яе доўга.
Рып крокаў і тупат на ганку спыніў іх гульню.
— Тата прыйшоў,— сказала маці са смехам.— Перастань.
Таня адскочыла ў кут.
— Коля прыйшоў,— сказала яна, пабялеўшы.
Але не, гэта прыйшлі іншыя — тры дзяўчынкі, з якімі Таня сябравала ў атрадзе.
Таня выйшла да іх з кутка.
— А танцаваць у цябе можна? — запыталіся дзяўчынкі, хаця з марозу вочы іх нічога не бачылі і твары былі чырвоныя.
■— Можна. Сёння ўсё можна! — сказала Таня.— Я зараз завяду патзфон.
Гучная музыка запоўніла ўвесь дом, як сонца, заліла яго гукамі, набіла да самага даху.
Потым прыйшоў бацька з Надзеяй Пятроўнай. Ён некалькі разоў абняў Таню і павіншаваў яе са святам, а Надзея Пятроўна падарыла ёй тарбасы і маленькую даху, усю выіпытую бісерам.
А Колі не было.
I маці запытала:
— А дзе ж Коля?
— Вось упартае хлапчаня! — сказаў бацька.— Hi за што не хацеў ісці разам з намі. У мяне, кажа, свой падарунак Тані, я прынясу яго сам.
Услед за імі прыйшоў Філька з бацькам, з маці і з трыма маленькімі братамі, якія прыехалі на сабаках да яго ў горад. Усе яны былі смуглыя і сталі ў рад перад Таняй, пакланіўшыся ёй, як гаспадыні, нізка. Потым усе як адзін дасталі з кішэняў хусткі, складзеныя ў чатыры столкі, і выцерлі імі насы. I паляўнічы ганарыўся іх паводзінамі, а маці спакойна курыла люлечку, абітую меднымі цвікамі. I цвікі гэтыя блішчалі пры свечках.
Дзяцей падымалі на рукі, і Таня цалавала іх, усіх без разбору, зрэдку аглядаючыся на сваю маці. Тая ўвесь вечар стаяла з Надзеяй Пятроўнай, трымаючы яе пад руку, хаця Таня ўжо некалькі разоў намагалася іх разлучыць: то прасіла патрымаць яе маленькую даху, то памагчы надзець тарбасы. Але кожны раз, з усмешкай паляпаўшы Таню па плячы, маці вярталася на сваё месца да Надзеі Пятроўны, па-сяброўску размаўляючы з ёй.
Госці зноў папрасіліся танцаваць.
Таня падышла да патэфона, радуючыся, што хоць на секунду можа павярнуцца да ўсіх спіной.
Яна старанна круціла ручку, і чорны бліскучы круг кру-
ціўся перад яе вачыма, і, працавітая, як конь, іголка хадзіла па сваёй баразёнцы. Яна спявала ў тры галасы і спявала ў адзін, яна іграла, іграла, нібы цэлы хор медных труб і флейт, як светлыя духі, пасяліўся на яе вастрыі.
А Колі не было.
•— Дзе ж ён? — думала Таня з тугой.
За яе спіной, калышучы маленькую піхту і вялікі папяровы абажур пад столлю, танцавалі дзеці. 3 імі разам танцаваў бацька. Ён быў вельмі вясёлы сёння і скакаў цудоўна, захапляючы дзяцей.
— Паглядзі, Таня,— гаварыла іптохвілінна маці,— гэта ж бацька танцуе!
— Так,— адказала Таня, — я бачу, мама, ён танцуе вельмі хораша.
Яна глядзела на бацьку. Але думкі і позірк яе блукалі. I хутка яна злавіла сябе на тым, што бацька, і танец яго, і весялосць мала прыцягваюць яе ўвагу. А зусім нядаўна колькі горкіх і салодкіх пачуццяў цяснілася ў яе сзрцы пры адной толькі думцы пра бацьку! Што з ёй? Яна ўвесь час думае пра Колю.