Дзікі сабака дзінга, альбо аповесць пра першае каханне
Рувім Фраерман
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 144с.
Мінск 1975
Коля спыніўся каля дзвярэй і пачакаў, калі падыдуць іншыя.
— Вось вольны пакой,— сказаў ён,— мы зможам тут правесці сход нашага звяна.
Ён адчыніў дзверы і зайшоў першы ціха, не азіраючыся па баках. Але і не гледзячы, ён шукаў Таню і думкай і сэрцам, увесь час думаючы пра яе. I нечакана ўбачыў яе ў кутку на тоўстым сенніку, які падсцілаюць пад ногі пры вельмі высокіх скачках.
Ён адкрыў вусны, каб вымавіць яе імя, і не вымавіў. Ён прысеў на кукішкі, каб крануць яе за плячо, і не крануў, таму што яна моцна спала, і вейкі яе былі вільготныя, а твар ужо высах ад слёз.
I Коля, звярнуўшыся да іншых, замахаў на іх рукамі. Усе спыніліся і паглядзелі, як Таня спіць.
— Няхай спіць. He чапайце яе ніхто,— сказала шэптам Жэня, таму што ў яе было не такое ўжо злоснае сэрца, хаця часцей, чым другія, яна гаварыла слушна і прымушала Таню плакаць.— Няўжо мы не можам правесці гэты сход без яе? — дадала яна.— Коля ж нам усё расказаў, мы ведаем праўду.
Аляксандра Іванаўна падумала крышку. Яна зазірнула кожнаму ў твар і ўбачыла, што гэта жаданне было добрае. Яна прыкрыла вусны рукой — яны насуперак яе волі ўсміхаліся.
— Вядома, мы можам, дзеці,— сказала яна.— Я дазваляю вам гзта. Мне здаецца, што Косця згодзен са мной.
I Косця-важаты, таксама паглядзеўшы кожнаму ў твар, убачыў, што гэта жаданне было агульнае.
— Хаця я і за піянерскую дысцыпліну,— сказаў ён,— але ў дадзеным выпадку мы, вядома, можам. Гэта рашэнне агульнае. А калі так, то мы можам усё.
Тады Коля падазваў да сябе Філысу і сказаў яму:
— Калі мы можам усё, то выйдзі адсюль і шапні на вуха барабаншчыку, што я яго зараз заб’ю.
Філька выйшаў.
Ён злёгку ўдарыў дзяўчынку па спіне паміж лапаткамі. Але і ад гэтага слабага ўдару яна прысела, ногі яе падагнуліся. Яна перастала стукаць.
— Чалавек заснуў,— сказаў ёй Філька,— а ты грыміш на ўвесь свет. Няўжо ты не маеш ніякага сумлення? Хоць самага маленькага, якое павінна быць у цябе па твайму малому росту?
I ўсе пайшлі, нягучна пакрочыўшы адзін за адным, а за імі ішла дзяўчынка з барабанам, падняўшы палачкі ўгару.
XIX
Дзеці не разбудзілі Таню. Яна прачнулася ў цішыні і пайшла сама, і румянае ад захаду паветра праводзіла яе да самага дому. Яно асвяжыла ёй грудзі, галаву, плечы, але сумленне ньіла болем.
Як раскажа яна пра ўсё гэта маці, як зможа яе засмуціць?
Але дома, акрамя старой, яна зноў нікога не застала.
Яна не папрасіла чаю ў старой, нічога не з’ела і, не здымаючы вопраткі і абутку, легла ў ложак, хоць маці заўжды забараняла ёй гэта рабіць.
«Няхай,— рашыла Таня.— I што я зрабіла благога — хто вінаваты, што ўсё так выйшла, што няма ў мяне ні сясцёр, ні братоў, што я чакаю зараз невядомую кару, што бабуля старая і ў цэлык доме няма каму слова вымавіць? Што заўсёды адна, што заўсёды сама? Хто ў гэтым вінаваты? Ці не маці? Чамусьці ж пакінуў яе бацька і пайшоў. Чаму?»
Таня ляжала доўга, не запальваючы агню, пакуль накіраваны ў змрок позірк яе не стаміўся і вейкі не пагасілі яго.
Таня нібыта не драмала, гатовая чуйна ўстаць на матчын голас ці на водгук яе крокаў.
Аднак яна не пачула іх.
Маці патрэсла яе за плячо. Таня прачнулася. Агонь яшчэ гарэў, але сон не адышоў ад яе, і сярод смутных вобразаў і пачуццяў, якія агарнулі яе ў сне, пабачыла яна схілены над сабой твар маці. Ён быў таксама смутны, нібы цень пакрываў яго, і выказваў ён такое ж смутнае хваляванне і незадаволенасць, а позірк стаяў нерухома на адным месцы. I раптам Тані падалося, нібы матчына рука падымаецца над ёй для ўдару.
Яна ўскрыкнула і села.
Маці толькі хмурылася.
— Чаму ты спіш апранутая? — сказала яна.— Устань, я ж прасіла цябе гэтага не рабіць.
Але не пра адзенне думала маці — Таня бачыла гэта...
— Устань,— паўтарыла маці,— і выпі чаю. Я толькі што была ў дырэктара школы. Мяне выклікалі. Уставай жа, мне трэба з табой пагутарыць.
А Таня не зварухнулася, не ўстала.
Яна сядзела, учапіўшыся за край драўлянага ложка, і маці апусцілася побач з ёй на пасцель.
Яна ледзь дакранулася да Тані. Але і ў гэтым лёгкім дотыку яна адчула ўсё засмучэнне маці.
— Як жа гэта ўсё ў цябе атрымалася? — запытала маці.
— Гэта няпраўда,— адказала Таня.— Няўжо ты паверыла?
I голас Тані быў прыглушаны, быў затуманены яе доўгім маўчаннем. Яна сёння не сказала і двух дзесяткаў слоў.
— Я не паверыла — ніхто не паверыў, акрамя Арыстарха Арыстархавіча. Ён патрабаваў нават, каб цябе выключылі.
— Чаму? — глуха спыталася Таня.
— Ён смешна гаварыў пра гэта,— сказала маці.— Таму, гаварыў ён, што тьі засмечваеш дзіцячьія кадры. Так, ён вельмі смешна гаварыў пра гэта,— паўтарыла маці і сама ўсміхнулася крыху.
А Таня зусім не ўсміхалася.
Маці гаварыла:
— Але ў цябе шмат сяброў — гэтым я задаволена, і Аляксандра Іванаўна твой друг, і дырэктар у вас добры і разумны чалавек, хаця ён і злаваў на твайго бацьку.
— Хіба і тата быў там? — спытала Таня спалохана.
— Так.
Маці прыкрыла вочы, твар яе нібы асунуўся за гэты вечар.
— Але не гэтая гісторыя з газетай засмучае мяне, Tana,— сказала яна нягучна,— а ты; ты нічога не расказваеш. Я пра ўсё даведваюся збоку: пра Колю, пра твае дзіўныя паводзіны, за якія дзеці празвалі цябе дзікім сабакам дзінга. А дома ты цяпер заўсёды маўчыш. Няўжо ты палохаешся мяне, ці не паважаеш, ці не любіш? Адкажы мне.
Таня павяла галавой. Ёй цяжка было гаварыць.
— Я заўсёды адна, я заўсёды сама,— нячутна сказала Таня. I дадала цішэй: — Чаму бацька пайшоў ад нас? Хто вінаваты ў гэтым, адкажы мне.
Цяпер маці маўчала хвіліну, дзве, а можа, і болей.
I Таня ні разу не глянула ёй у твар: не хапіла адвагі гэта зрабіць.
Але тут яна пачула роўны і спакойны голас маці. Ніводзін гук не дрыжаў у яе вуснах.
— Таня,— сказала маці,— людзі жывуць разам, калі кахаюць адзін аднаго, а калі не кахаюць, яны не жывуць разам — яны разыходзяцца. Чалавек вольны заўсёды. Гэта наш закон на ўсе часы.
Тады Таня рашылася глянуць на маці, спачатку асцярожна, знізу ўгору, павярнуўшы шыю, як маленькая птушка, якая, перад тым як узняцца з галіны, шукае, ці няма ўнебе небяспекі.
Маці сядзела нерухома, высока ўзняўшы галаву. Але твар яе выказваў пакуту, нібыта нехта катаваў яе доўга словамі ці жалезам — усё роўна, але толькі страшэнным катаваннем.
«Хто гзта зрабіў?»—падумала Таня з болем, уважна ўглядаючыся ў твар маці.
А з гэтага бледнага твару глядзелі на яе самыя чароўныя ў свеце вочы — вочы яе маці, вільготныя да краёў; вільгаць взяла на зрэнках, і пад вейкамі, і ў кутках яе цёмных вачэй.
— Ці не паехаць нам лепей, Таня? — сказала маці.
Таня схапілася за грудзі.
— Мама,— крыкнула яна са здзіўленнем і глыбокім шкадаваннем,— ты кахаеш яго да гэтага часу!
Яна абхапіла рукой галаву маці, гарачай шчакой прытулілася да яе валасоў, абдаўшы іх сваім дзіцячым дыханнем.
— Мама, не слухай мяне, не слухай, родная! Я болып нічога не разумею. Усё круціцца перада мной.
I ў гэтую хвіліну здалося Тані, што ўвесь свет на самай еправе круціцца над яе галавой. Ён здаўся ёй дзіўным, як той незразумелы шар, пра які спявае ў сваёй песні юны Максім:
Крутятся, вертнтся шар голубой, Крутнтся, вертнтся над головой, — то матавы, як вячэрні туман за акяом, то блакітны і бліску-
чы, як родная рака, асветленая сонцам з раніцы, як сад і поле, якія яна бачыла ў сне.
Крутнтся, вертнтся — хочет упасть...
— Мама, не трэба ехаць нікуды,— шаптала Таня, плачучы разам з маці.
XX
— Бываюць розныя віды кахання,— сказала тоўстая дзяўчынка Жэня.
Яна сядзела ў сваім пакоі з Таняй ля акна перад вялікім акварыумам са свежай вадой.
Яны болып не былі ворагамі. I абедзве дзяўчынкі глядзелі скрозь шкло на ваду і вуліцу, дзе за акном даўно ўжо была вясна.
Маленькія палонныя рыбкі хвастамі раздраблялі вялізнае сонца, што вольна плыло міма, і на тонкіх промнях, як на канатах незвычайныя танцоркі, танцавалі над плотам пылінкі. Стары меднік крычаў на скрыжаванні, стукаў па жалезнай рэйцы, і Тані здавалася, што ён разам са сваім жалезам прынёс у горад вясну.
— А ты кахала калі-небудзь? — спытала Таня.
— Кахала,— адказала Жэня,— толькі гэта было даўно, яшчэ ў трэцім класе.
— Але як ты даведалася пра гэта?
— Вельмі проета. Ён спытае, бывала: «Жэня, пакажы мне задачу». А я ведаю, што паказваць нельга. «Не буду», — кажу сабе. Але ён скажа: «Жэня, я болей не буду дражніцца». Ну, 1 пакажаш. Нічога са сваім сэрцам зрабіць не магла. А цяпер мінула. Пабачыла, што дрэнна вучыцца пачала, і кінула. Рашыла — хопіць!
— Але як жа ты гэта зрабіла? — з цікавасцю запытала Таня.
— Вельмі проста! Перастала глядзець на яго. He гляджу, не гляджу — 1 забуду.
Таня разагнула спіну, але не перастала глядзець на шкло 1 на ваду, пасля без усмешкі спыніла ўважлівы позірк на сяброўцы. Усёй душой пазайздросціла яна яе круглым шчакам, яе цвярозай галаве, напоўненай такімі дзівоснымі думкамі, і ўздыхнула. Яна ціха свіснула.
— He свішчы,— сказала Жэня,— гэта прыносіць няпічасце ў дом.
I Таня затрымала дыханне ў гэтым доме, дзе зімой зацвіталі царскія кучары і сярод тонкіх водарасцяў жылі залатыя рыбы.
Абедзве яны памаўчалі.
— Так, гэта праўда,— сказала Таня,— бываюць розныя віды кахання,— і нечакана пайшла, не прамовіўшы болып ні слова.
А стары меднік усё крычаў на скрыжаванні, бразгаў жалезам, і за акном стаяла вясна.
У гайку за домам Тані таксама стаяла вясяа, тая ж самая. Яна падняла траву ля падножжа каменных бярозак, свежым мохам абагрэла карэнне сініх піхтаў. I піхты паківалі сваімі густымі, цяжкімі галінамі, навяваючы самі на сябе цёплы вецер.
Таня паклікала Фільку. Ён адказаў ёй з дрэва, матляючы босымі нагамі. Сваім вострым, як шыла, нажом вастрыў ён аловак, а на каленях ляжалі сшыткі і кнігі — цяжкі для хлопчыка груз, ад якога гнулася не толькі яго галава, але і хісталіся нібыта вяршаліны дрэў, увесь лес навокал хадзіў ходырам.
Ён вучыўся старанна.
I Таня з таго страшнага дня на рацэ не пакідала яго. Яны займаліся разам, і яе вострая памяць прыходзіла на дапамогу ім абаім.
Таня ўчапілася за тоўсты сук, падскочыла і таксама залезла на дрэва.
Гэта была даурская бяроза, амаль без лісця, што парасла крыва над зямлёй. Так зручна было сядзець на ёй побач!
— Заўтра апошні экзамен,— сказаў з папрокам Філька, — а ты пайшла на цэлую гадзіну. Сама ўсё ведаеш, а другі чалавек няхай прападае. I ён прападзе. Я даю табе слова. I, можа стацца, каб ён не прапаў, яму трэба вучыцца,— з горыччу заўважыў Філька,— а цябе, калі патрэбна, няма.