Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо
Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 430с.
Мінск 1992
ШКОЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА
МАКСІМ ГАРЭЦКІ
ДЗВЕ ДУШЫ
МІХАСЬ ЗАРЭЦКІ вязьмо
ШКОЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА
Максім
Гарэцкі
Міхась
Зарэцкі
МАКСІМ ГАРЭЦКІ
ДЗВЕ ДУШЫ ПАНСКАЯ СУЧКА
АПОВЕСЦІ
ВЯСНА РУСКІ
АПАВЯДАННІ
МІХАСЬ ЗАРЭЦКІ
ВЯЗЬМО
РАМАН
Мінск «Юнацтва» 1992
ББК 84 Бел 7 Г 21
Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
Мастак С. М. Харытонаў
Повесть М. Горецкого «Две душн» (1919) была представлена нашему современннку в 1989 году.
В центре романа М. Зарецкого «Вязьмо» — образ секретаря партячейкн Сымона Карнзны. Пнсатель выноснт решнтельное осужденне эпохе сталннпзма.
4803120201—042
Г 91
М 307(03)—92
ISBN 5-7880-0613-9
© Афармленне.
С. М. Харытонаў, 1992.
МАКСІМ ГАРЭЦКІ (1893—1939)
ДЗВЕ ДУШЫ
Аповесць
I
Памешчык сярэдняй заможнасці пан Абдзіраловіч заўдавеў у 1890 годзе дужа трагічна.
У адну душную, цёмную летную ноч варочаўся ён з жонкаю дамоў з балю, на якім гуляла шляхецтва з усяго павета.
Баляванне было вялікае. Шампанскае лілося, як рака. Клум, гоман, грыменне прывезенага з N. аркестра далёка нясліся з ярка асветленага панскага палаца па старыннаму заглохламу парку, насаджанаму рукамі падданых за каралём Панятоўскім, пераляталі заплытае возера з шумячым чаротам і трапетна шэпчучым уноччы трасніком, каціліся, засмутнела слабнучы, цераз сонны фруктовы сад і каналі на дварох спячай вёскі.
Сярод агульнай нясудзержнай весялосці і скокаў, пад налезаннем начы і музыкі, маладую, нэрвовую паню зняцейку агарнуў нез’яснімы сум, і яна вельмі напужала мужа, настойліва бажала зараз а зараз ехаць дамоў, дзе астаўся іх першачок, трох месяцаў Ігналік.
— Але ж, дуся,— уставаў з-за картэўнага століка, прабаваў рассеяць прадчуцці аб няшчасцю агорчаны пан-муж,— яшчэ гэтак рана... Усё спакойна... У нас зыйшлася добрая партыя...
Паня раптам уся задрыжэла. Слёзы пырскнулі з воч і абпяклі яго руку.
— Ігналік мой... Ігналік... Барджэй дамоў, да яго...
Дзіўной трывозе і клопату маладой жонкі баляваннікі надта не падзівілі і без думак гулялі аж да шэрай гадзіны рання, калі мужыкі, схапіўшы косы, беглі ў макраватай імгле золку на сенажаць і прыкра чулі на хаду слабнучыя гукі панскай гульні.
А наканованае прадчуццё не ашукала яе: сярод чорнай цямноты, у Чартовым Барку, апоўначы на іх без меры смела напалі імслівыя людзі і без следу ўцяклі.
Коні паціху і асцярожна пераступалі па дарожнаму лесавому карчэўю, вадзілі вушмі і чуючы пырскалі. Фаэтон гоцаў і гутаўся. У няцямлівай дрыготцы прытулілася да мужа паня.
Нешта крэхнула, штосьці зашумела... I блізюхтынька ў лесе, каля дарогі, дзіка гэйкнулі, схапілі коні за паводдзе і першы раз дзіўна і голасна вухнулі ў лесавой нямой цішы калом па будцы фаэтона, прабілі яе.
Другі раз меркавалі пану і далі ў вісок яго жонцы.
Коні ірвануліся на дыбкі і быццам шалёныя паляцелі. Жудасна, як звер, роў здурнелы пан, сціскаў ліпкімі ад крыві пальцамі халадзеючы бязвольны труп. Хурман змянеў ад страху і сударжна ўпінаўся нагамі, намагаўся, каб не зваліцца з казлоў, не адарваць абкручаных вожкамі рук.
Сонньія птушкі неспакойна, нездаволена трапыхалі крыллем у макушках сярод нявіднага ў чарноце вецця.
...Ігналік астаўся нядужы сірацінка. Пан Абдзіраловіч атупеў з гора і злабы на падазрываных забойцаў з вакалічных сялян, забіўся пасля хаўтур у габінэт з каньяком і цагарамі, здаецца, зусім забыўся аб быццю дзіцёнка.
Верныя слугі ўзялі ў панскі двор мамку з далёкай вёсачкі, а з ёю і яе дзіцёнка-хлопчыка, панічовага блізка што аднадзённічка.
У дзяціным пакойчыку паставілі яшчэ адну калыску, наспех збітую дваровьім сталяром і надта невыгодную побач з прыгожанькай люлечкай паніча. Але ж абодва дзіцянёткі былі амаль неадзначныя і абодва — у поўным загадзе мамкі.
— Еж, пі, ні аб чым не клапаці! — сказаў неяк раз пан мамцы.— Толькі аднэй прашу ласкі ў цябе: не рабі няроўнасці ў дзяцёх, калі будзеш карміць і даглядаць.
Сказаў і ўзноў забіўся ў габінэт.
Малання была ціхая, маўклівая, але разумная і рахманая баба, жонка здадзенага ў салдаты і ў скорым часе памёршага там мужыка, і прыйшлася якраз да новага жыцця.
Добра гадаваліся хлопчыкі. Ігналік падымаўся на ногі дужым і харошым мальцом. Трошку слабейшы і цішэйшы быў Маланнін Васілёк.
Дзеці дружылі, бавіліся разам, гулялі, як браткі, слухалі Маланніны казкі і не хацелі спакідацца, калі прьівязлі ў двор паважнага настаўніка ў даўгім чорным сурдуце і акулярах, каб вучыў паніча пісьменству.
Нянька любіла свайго панічочка незвычайна. Здавалася, яна любіць яго болей, чымся роднага сына.
I дзіўныя чуткі папаўзлі былі ў далёкай вёсцы, але, добра, да пана ніякае дзейканне адтуль не дахадзіла.
I ён гардзіўся Ігнасём, чуў у ім сваю белую костку і сінюю кроў, сваю пароду.
Толькі адзін раз, адзін нядобры мамэнт быў, здалося Маланні, як быццам пан занадта доўга і пільна а пільна ўглядаецца ў Ігналька і на вялікую карціну на сцяне, дзе быў намалёваны сам і з нябожчыцаю жонкаю...
Васілёк, каб хацеў, мог бы выйсці на панскага лакея, кухарка ці навет аканома, адылі матка, як слова наўмысля, выдаляла яго ад сябе, і як дайшоў сямёх гадкоў, хлопчык бегаў падпаскам у старога Яромы, пасвіў авечкі.
Яна давала яму, сустрэўшыся, смачныя гасцінцы з панскага ўжывання, але была стродкая. Яна не любіла, калі ён вельмі часта залучаў у панскі дом і ўважала бачыць яго ў людской хаце або ў будцы ў дзеда Яромы за фруктовым садам на папасе.
II
Поезд прыйшоў у Маскву са спазненнем, і прапаршчык Абдзіраловіч быў здаволены, што прыехаў уранні, а не ўноччы.
Навет шкадаваў спакідаць зацішнае купэ.
Ноч мінулася так добра. Ехалі яны толькі ўдвох, у купэ першае клясы, куды і яму дазволілі сесці, як хвораму; унізе — грэбліва маўклівы, панскае пароды
гвардзейскі афіцэр, а на спальнай паліцы — ён, «прапаршчык армейскі».
Шпарка імчаўся поезд сярод ціхой ліпнёвай начы. У расчыненае вакно блішчэлі далёкія, далёкія, рэдкія зорачкі з чорнага густога і цёплага бяздоння. Унізе за вакном хапаліся ўцячы назад курганкі і лагчыны з паснулымі кустамі, прыніклым нанач да зямлі жытам і араматнаю травою; сунуліся, аставаўшыся, цёмныя стаўбы з дратамі, што плывуць патроху ўгару, то раптам скідаюцца ўніз і ўзноў то паволі, то барджэй усплываюць з мёртвым блісканнем ад святла ў вакне.
Некампанейскі папутнік Абдзіраловіча паважна зняў з сеткі падарожную лазобачку, звонка адамкнуў яе, дастаў пакуначкі з ядою, расклаў на століку, выцягнуў бутэльку і чарачку, не ўважаў на троху нясціплы пагляд суседа з паліцы, і пачаў апетытна са смакам есці вялікі кавалак пражонага парасяці — хрупаў зарумяненай скурачкай,— потым — нейкую дзічыну, тварожнічкі, піражкі. Доўга абчышчаў жоўтую, прыгожую, надта вялікую ігрушу і чмокаў, ад’ядаў буйныя, сакавыя кускі.
Абдзіраловіч пашуршэў газетаю, которая тхнула свежаю друкарскаю фарбаю, зморана паляжаў нейкі час у нерухомых моўчках з выцягнутымі ўздоўж цела рукамі і неадназначнаю думкаю.
Гвардзеец выцер чырвоны, мяккі і губасты рот (на верхняй голенай губе, збоку, чорная барадавачка) салфеткаю з вялізнымі на ёй ініцыяламі пад каронаю; потым ручніком — пульхлыя, холеныя рукі і пачаў усё класці назад у лазобачку.
Абдзіраловіч меў ваўчыны апетыт за ўвесь час лепшання пасля хваробы і цяпер надарма з ім змагаўся, глытаў слюню, чуў нейкую знялюбеласць да гвардзейца, што сам не можа гэтак пад’есці.
Закурыў папіроску і высунуўся ў вакно пад прыемны халадок лёгкага дзьмухання ночы.
Пасля месяца цяжкой хваробы ў дывізійным лазарэце, пасля мучэнняў і турбот на пазіцыі, дзе быццам у захвіцэнню быў даўнейшы, маладых лецяў, дух яго, пасля прыкра-надакучлівай маруднасці на пунктах і вакзалах, доктарскіх камісіях ён з радасцю і бясклопатным чуццём лёгкасці і спакою ў ачунялым целе ўглядаўся ў соннае поле і дыхаў араматам сена і красак. Яму здавалася, што ізноў адраджаецца да жыцця...
Заварочаліся ўспаміны аб далёкіх гадох маленства, калі аднойчы ўцёк з двара ў поле, глядзеў, як косяць сена, абедаў з касцамі і качаўся на свежым пахучым сене, бегаў басанож па колкай сенажаці.
Ах, як гэтыя думкі і гэтая прынадная ноч сярод палёў, у грымячым поезду, на мяккіх, зыбкіх падушках, ах, як ізноў захвалявалі яны сэрца, што ўзята ад зямлі і вечна туды, да яе, цягнецца, ёю вабіцца і да яе гукае сярод чужога і непрыемнага.
Гвардзеец выйняў коўдрачку, падушачку, пазваніў правадніку і з яго памаганнем асцярожна здзеў бліскучыя, кволыя боцікі; потым, адпусціўшы яго, раздзеўся, склаў сцеражліва фрэнч, скінуў з яго пухавінку, лёг, увінуўся і заснуў з маленькім свістаннем у носе.
3 грыменнем налятаў поезд на масты, паціху сіпеў пад гару, лёгка імчаўся па роўнядзі сярод чорных кучак хат і садоў, дзе там а там блішчэлі жоўценькім і ціхім вясковым святлом вакенцы, а далёка, у розных канцох, чуваць было, гаўкалі сабакі ў невядомым рускім сяле.
Летуцелася аб працы ў вольнай старонцы, аб дзеельнасці...
Усё здавалася цяпер харошым, ясным і духоўна, нез’ясніма на словах, зразумелым.
Навет абраз грознага, няправеднага бацькі, каторы адрокся ад нарадалюбца і апрашчоніка і быў рад, што яго выкінулі з універсітэта, навет ён не быў цяпер балючым яму зданнём.
I, гледзячы на гэтага сытага, крывістага гвардзейца, ён з сумнымі думкамі нагадаў баявы ўчастак свае роты ў Палессю, у лесе і балоце... Рота таяла. Цынга і крываўка адменелі яе склад так скора! I ах,— тыя часы, калі пад вясну запаланілі роту быўшыя жандары і кадравыя запасных батальёнаў... I ах,— тыя часы, калі велікаросы пабілі капітана N.— украінскага самасційніка... I ах,— тыя часы, калі мусіў з фальшам на душы ўмаўляць людзей, каб цярпліва знасілі гэтае абрыдлае жыццё...
Ен пачуў прыкрасць і што чырванее, адылі зараз уздыхнуў лёгка і спакойна.
— Лепшаю,— казаў ён сам сабе, адхіляючыся ад вакна і кладучы замест падушкі шэрую, шорсткую, але якуюсь люба-блізкую шынэль,— лепшаю!
Уранні, пад Масквою, прачнуўся ціхамірны і здаволены ўсім наўкола і сваёй доляю.
A па небе хадзілі хмары, ужо курыўся ля закапцелых фабрычных комінаў дробны дожджык і часам гусцеў і буйнеў.
— У дождж прыехаў: шчасце,— думаў сабе.
Калі злазіў па сходнях на перон, заўважыў і пачуў, што дужэй ступаюць ногі, што не дрыжаць так, як там, палохаючы, дзе падсаджвалі яго ў вагон санітары Чырвонага Крыжа.