• Часопісы
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    Старэйшыя людзі, дзядзькі і цёткі, ветліва і ўважна слухалі хлапца, таксама і частка моладзі, а невялічкі гурток хлапцоў наўмысля рагатаў, каб збянтэжыць аратара. Падбіваў іх кучаравы дзядок у гарадскім адзенні, каторы не пазнаў у лубяной дажджавой накідцы Абдзіраловіча, а той, посля толькі, пазнаў, што гэта Карпавіч.
    — Усім трэба ісці к урнам і ўкідаць свае білецікі. Хоць адзін дзень аджалейце ўжо, не працуйце і йдзіце. Няхай ідуць не только мужчыны, але ўсе: і вы, цёткі,— блаславіў вучань кіўком рукі бабскі грудок (тыя ані плюснулі і добра слухалі далей),— і вы, дзевачкі! — кіўнуў ён у дзявоцкі бок.
    Дзяўчаты пачалі саромліва аглядацца па бакох і пільнавацца паважнасці.
    3 гэтага ўзрос клум і наперадак, павялічаны дзяцвішчаю ў каплічцы і хлапецкімі жартамі ненаўмысля і Карпавічам і двума-трыма наўмысля.
    — Брахня! Пара канчаць! — крыкнуў адзін з гэтых двух-трох, нейкі абшарпанік,— не то згалелы высялкоўскі гаспадар, не то п’янюга-каменацёс з N. або са станцыі; крьікнуў ён і азірнуўся на Карпавіча.
    — Маўчы, Калістрат! Я цябе знаю з Горак! — злосна блаславіў крыкуна вучань-аратар і ўзноў гаварыў далей.
    А Карпавіч прабіваўся наперад, каб гаварыць за бальшавікоў.
    Абдзіраловіч зразумеў, што гэта выбары ў Устаноўчы Сойм, і захацеў пабыць да канца. Падводнік яго адпусціў каню падпінак і падкінуў яму жмуток сена.
    Сход болей ужо зварочваў ўвагі на калёсы.
    А надвор’е было імгліва-халадковае, нуднае. I лепей ба сядзець у такую пару ў хаце.
    Старэйшыя, слабейшыя, дзяды і бабы, так і зрабілі:
    патроху, патроху расхадзіліся да хат. Гэткім чынам беларуская старана, што была за вучня, аслабела, і Карпавіч узлез на прасла і абшчапіў другі кол. Вучань пачуў небяспеку і, яшчэ больш напружыўшы свой сіплы голас, крычаў:
    — Браты беларусы! Браты сяляне! Дзядзькі і цёткі! I вы, маладзейшыя! Значыцца, будзем...
    — Таварышы! Таварышы сяляне! — зазвінеў у перабой яму высокім галаском Карпавіч.— Паслухайце ка мне, калі хочаце, каб быў вам мір і зямля. Паслухайце ка мне, я вам скажу самую лепшую праграму, каб быў ужо адразу мір і панская зямля! Паслухайце, таварышы, праграму бальшавіцкую, каб было вам усяго як найболей...
    I да Карпавіча пасунуліся ўсе, хто быў у салдацкіх шынэлях, і Калістрат, і нямала яшчэ каго, навет і дзеўкі ўслед за хлопцамі.
    Вучань спазніўся ў пару змоўкнуць і гаварыў далей, хоць і слабеў ад прыкрасці, што Карпавічаў голас так звініць.
    — Гэй, паніч, кінеш ты ай не? — схапіў яго за падол шынэлі Калістрат.— Усё ж роўна не аддадзім табе галасоў.
    — Мы доўга слухалі паніча, і хоць ён казаў, што належыць да сацыялістаў-рэвалюцыянэраў,— вымаўляў акуратна па складох два астатнія словы Карпавіч,— і належыць навет да нейкіх беларускіх рэ-валю-цы-я-нэ-раў, быццам то самых наскіх, але ці пачулі мы ад яго, калі ж будзем дзяліць панскае дабро? Чаму не можам цяпер падзяліць? Ці чулі мы ад яго, чаму не можам зараз жа скончыць ім-пе-ры-ялі-стыч-ную вайну? Ці чулі мы ад яго, што гэта за людзі ідуць па беларускаму спіску нумар восьмы? He, не чулі! А там ідуць напэўна адны паны, якія кіруюцца, каб як лаўчэй абдурыць мужыка.
    — Так, справядліва! — крыкнуў Калістрат.
    — Але ж гэта спісак беларускі, наш родны! — крыкнуў вучань і блаславіў слухачоў зусім крыва, губячы настрой.
    — He трэба нам панскай радні,— звінеў Карпавіч з заядласцю.
    — He трэба! He трэба! — падхапіў Калістрат і хлопцы ў шынэлях.
    Дзяўчаты троху палахліва, троху сарамліва адсуну-
    ліся яшчэ далей ад вучня. Пачалі канфузіцца і дзядзькі.
    — He трэба нам, паніч, твая праграма, ну! — крыкнуў Калістрат і пацягнуў яго, спрабуючы, далоў за хвост шынэлі.
    Вучань скокнуў з плота на зямлю. Быў ён нязграбны, касалапы, у вялікіх ботах, і захлюпаныя разрэзы шынэлі з жоўтымі гузікамі і зялёным кантам цялёпалі па шырокіх халявах, калі ён ішоў.
    — Вы едзеце на станцыю? — спытаўся ён у прапаршчыка.— Можа, падвязлі б мяне троху?
    — Добра. Будзе весялей. Сядайце.
    Яны паехалі.
    Сход слухаў Карпавіча, і толькі мала хто, найболей з дзяўчат, правадзіў іх падводу маўклівым паглядам.
    Ізноў пачалася імгліва-халадкаватая нуда ў апусцелым полі.
    —■ Чаму ж вы не давялі змагання да канца? — запытаў Абдзіраловіч.
    Вучань памаўчаў, пакрактаў, пахухаў па пальцы.
    — Усё роўна,— сказаў ён.
    — Чаму?
    — Так... Няхай гэты дзядок-бальшавік выедзе ў Маскву, тады да галасавання можна будзе яшчэ падысці сюды, калі я ці хто з нашых паспее. А цяпер трэба агітаваць у С-й воласці. А тут нічога не выйдзе, бо селяніну бліжэй і знаямей цяпер пытанне аб міры і зямлі, чымся аб беларускім адраджэнні. Дзядок карыстае.
    — I многа вас, вучняў, ходзіць так?
    — Даволі...
    — Ад партыі, ці як?
    — He, мы так, самі па сабе.
    Абдзіраловіч усё больш дзівіўся і цікавіўся.
    — Адкуль жа ў вас гэткая стараннасць? — не мог ён прыдумаць далікатнейшага пытання і збоку ўзіраўся на просты, сялянскі і тыпічны беларускі твар хлопца.
    — Адкуль? — весялей пачаў казаць хлопец, гледзячы проста перад сабою.— Ці вы не беларус, што пытаецеся?
    — Беларус,— адказаў Абдзіраловіч роўна і проста, але з дробачкай спагаднага смеху.
    — А калі беларус, дык скажыце ж вы мне: што вы робіце, каб адрадзіць нашую няшчасную бацькаўшчыну?
    Абдзіраловіч няўмысля ўсміхнуўся, але здзержыўся і спытаў у вучня:
    — Вы кажаце ўжо каторы раз аб адраджэнню. Што гэта вы хочаце тым словам сказаць?
    — Аб ім вы лепей даведаецеся з беларускай літаратуры, чымся ад мяне,— сказаў хлапец непрыхільна, думаў ужо, што перад ім вораг,— а вы мне, аднак жа, адкажыце, што вы робіце для бацькаўшчыны, для маткі Беларусі?
    Абдзіраловіч зноў няўмысля, але дужэй засмяяўся і не мог здзержыцца, хоць пасля і ўцяміў, што пакрыўдзіць хлопца, і несур’ёзна, як ужо пайшло адразу, смеючыся, сказаў:
    — Бацькаўшчына — матка Беларусь? Ха-ха! Выбачайце, паночку, але мая бацькаўшчына — уся Расія.
    — А! Так! — раптам выскачыў хлапец з калёс.— Ну, дык мне не па дарозе з рэнэгатам,— сказаў і, не глянуўшы назад, пайшоў пехатою па сцежачцы збоку дарогі, пад бярозамі.
    — Паночку! Што вы? Пажартавалі, ці што? Сядайце, паедзем шыбчэй! — не ведаў, што казаць, бо не разумеў хлапца, Абдзіраловіч.
    — Які я вам чорта «паночку»? — зусім зло і ўзноў не паглядзеўшы, адгукнуўся хлапец.— Я мужык-беларус і пасылаю да ўсіх чартоў змаскаленых паноўрэнэгатаў... Да ўсіх чартоў! Чуеце? — са злосцю крыкнуў ён і звярнуў на ўбочную вузенькую дарожку, пайшоў і пайшоў у імгліва-халадкаватую нудную восенную далячыню.
    — Стой! — крыкнуў узлаваны Абдзіраловіч свайму хурману і схапіўся за вожкі, меўся ўжо бегчы за хлапцом: чаго ён і як ён паважыўся лаяцца?
    — Едзь! — пусціў, падумаўшы, вожкі з рук.— Дурны нейкі, ці што,— казаў быццам сабе, быццам падводніку і пачаў супакойвацца,— яшчэ ён і лаецца, вось дурань!
    — Дурань нейкі,— згодзіўся і маўклівы падводнік і перасунуў белую маргелку з лба на зморшчаную старую патыліцу.
    А той пайшоў і пайшоў у сваіх вялікіх ботах.
    IX
    Іншыя натуры, каб жыць далей і мець нейкі спакой, чуюць пільную патрэбу ў яснасці і добрай цямнасці ўва ўсім, што ёсць навакол, і таксама ў сваім жыцці за астатні, пасля такога ж уразумення, час. Гэтакіх натур найболей сярод славянаў і народаў Усходу. Яны патрабуюць нейкага здавальнення і спакою духу ў адносінах да ўсяго, што ёсць і што дзеецца на свеце. Час да часу проста карціць ім упарадкаваць думкі свае — гэта азначае: хоць і не развязаць спрадвечнага пытання: «Адкуля ўсё і што яно?» — дык хоць супакоіць сябе, падумаўшы, палетуцеўшы і йзноў набраўшыся яснасці ў паглядах на спрадвечна няяснае. 3 аднаго боку гэта выглядае патрэбным чалавеку падрахункам, а з другога боку — непатрэбнай і шкоднай штукай у такую пару, калі «грошы — час».
    Найбольш яснасці маюць людзі ў саўсім маладьім ці саўсім старым веку. А людзі веку сярэдняга не маюць на тое часу сярод клопату і клуму жыцця. Дзе ж і калі ж тут падумаць і ўцяміць аб сабе і аб свеце, калі навокал усё круціцца, казаў той, у скоках, раз навокал усё гручыць, як грузавы аўтамабіль па каменні.
    Цямнасць тую часам неўспадзеўкі знаходзяць, аднак, і яны на глухой прасёлкавай дарозе, праехаўшы па ёй колькідзесят вёрст.
    Ціхая бязлюдная дарожка сярод жыта, ці сярод сумнай імглы восені, ці навет узімку, сярод белага, скутага сцюжаю поля, даецца патрэбны спакой і родзіць у душы патрэбную, хаця ж невясёлую, але ціхамірную яснасць.
    Залежыць тое і ад спосабу язды.
    Патрошку цюхціў кары конь, бразкаючы банечкаю на дузе. Ен паддаваў шпаркасці там, дзе дарога роўнаяроўная, а яшчэ — з невялічкай горкі; але найчасцей выпадала ісці ступою: то з крутой гары, то па грэблі, то йзноў пад вялікую гару; а роўнасці па дарозе мала.
    Калі патроху забьілася прыкрасць з вучнем-агітатарам, калі сумная і родная імгла восені ізноў патрошку ахоплівала сэрца, Абдзіраловіч пачаў набірацца тэй яснасці.
    I як маўклівасць белабрысага, з чырвонай, зморшчанай шыяй падводніка ў белым жупане і белай маргелцы; і як аднатоннасць дарогі; і як хваравітая прыем-
    насць ад мулкасці на нядрогкіх калёсах, што з’явілася неўпрыцям намест мяккасці падсцеленага сена і пераходзіць няўзнаку ў нейкую анямеласць, калі праехаў, не вылазячы, дваццаць, а можа, і трыццаць вёрст; як самая дарога — так цягнулася і такою была чарада яго думак, у канцы каторай павінна была наступіць яснасць, як станцыя ў канцы дарогі, хоць і тысячы станцый, апрача гэтай ёсць яшчэ на свеце, хоць і шмат іх яшчэ давядзецца праехаць за ўсё жыццё.
    Але якая ж яснасць? Няма яснасці... Есць тое, што ён не ведаў, як назваць, але прадставіў: вялікая мутная лужына, ці нейкія паводкі, ці поўная дажджавой вады канава, а ў ёй паволі плывець шчэпінка, то плывець, то прыстоіць, то паціху перакруціцца там, дзе была...
    Няма яснасці, бо няма глаўнага.
    I куды цяпер паплывець тая шчэпінка? Ці ж ён ведае?
    Няма глаўнага. Аля? He, яна не глаўнае. Што было, перагарэла. Каханне да яе сціхла, прытулілася ў куточку. А можа, зусім яго не было, і зусім яго няма. I цяпер, можа, навет і блізкасць дзяўчыны не змагла б яго настрою, які ёсць цяпер, які быў у Маскве на вакзале, калі белы тварык з бліскучымі чорнымі вачмі і пасмачкамі заўважыў наўпроці сябе і спакойна і лёгка адхіліў вочы, збялелы, лёгкі і шчыры пасля хваробы. I пачуваў ячшэ на сабе той радасна-вясёлы, ціхі смех бліскучых дзявоцкіх вачэй. А не глядзеў і уцяшаўся, што зрабіўся новым, другім.