Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо
Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 430с.
Мінск 1992
Павесялела яму, ёлкасць чуцця пачала знікаць.
А горад вясёла, як звычайна, прачнаваўся і ўсё гулчэй і званчэй гаманіў, гудзеў і званіў. Чырвонае сонца, усё болей залацеючы, узнімалася на празрыстым сінім небасхіле і залівала святлом шкло ў вокнах вышэйшых паверхаў, дахі, вывескі, дрот, вітрыны.
Зазванілі нейдзе яшчэ, запляскалі па бруку капыта-
мі коні звозчыкаў, з громам і гулам цягнуліся ламавікі з даўгімі смоленымі бочкамі.
Сярод гулу Гаршчок ціха йшоў бачком, каб не біць у вочы дрэнным адзеннем, і думаў, што цяпер рабіць. Паехаць дамоў к брату і сабрацца з сіламі — не, не вьіпадае. «На зіму, на гатовы хлеб прыйшоў валацуга,— скажуць людзі,— чаму не прыхадзіў раней, як меў грошы? Тады пазабьіўся, што і браценнік ёсць»,— так скажуць яму ў вочы й за вочы. «А брат жа карыстаецца з майго паўнадзела»,— упіраўся другі, свой, голас. «Аднак сам-то ты не хочаш карыстаць з яго»,— скажуць горкую праўду. Прыйдзеш дамоў і пачнеш хадзіць па лесе ды па дуброве за красою, а бульбу капаць ці каноплі браць — памажы вам божа, а я не хочу...
Ніяк няможна ехаць дамоў. Дый на што білет купіці?
Аставалася адно: пайсці да архімандрыта і спытаць колька рублёў, што некалі разам у манастыры «зараблялі».
Доўга так ішоў ён, куды ішлі ногі, а ногі давялі да сцен манастыра. Чатыры гады назад ішоў ён сюды адухоўнены, поўны веры і сілы духу: ішоў, каб быць бліжэй да бога. Цяпер ён ішоў злы і бязбожны з непрыхільнасцю і дайжа пагардай да гэтых муроў.
— Эт, будзь, што будзе,— уголас прагаварыў ён сабе і сігнуў за чыгунную кратчатую калітку.
У прыдзеле адпраўлялі раннюю абедню. Зара павінен быў выходзіць з царквы архімандрыт. Як усё да апошняй драбніцы знаёма тут было Гаршку. Няможна было ўгамаваць тую больку, той разлад прыкры, што сушыў яму сэрца, тую думку, што вось страціла ўсю тут для яго святасць, усякую духоўнасць.
Яго ўжо прыкмецілі. Таўсты Паісій, з чорнай, як лапата, барадою і бліскучай чырвонай лысінай, хітра ўхмыліўся пад густыя вусы, павёўшы вокам у бок Гаршка, дзеля чагосьці засунуў рукі за чорны кушак, выняў, ізноў зірнуў з-пад кліраса на Гаршка і гудзеў басам на ўсю царкву.
Худы, як шчэпка, Нікадзім палючымі, глыбокімі вачамі часта калоў Гаршка з несхаванай злосцю.
Прапелі ўсё як мае быць. Пацягнуліся чорныя бабулькі цалаваць абразы; ксціліся і пільнавалі, калі пройдзе архімандрыт. Гаршчок убачыў яго, як ён.
надаўшы паважнасці і святасці, нягледзячы на баб, ксціў іх і падстаўляў цалаваць свае рыжыя валасатыя рукі.
Гаршчок патроху адхадзіў з чарадою да дзвярэй, гдзе лаўчыўся падайсці, як народ высыплець на цвінтар.
Хлопчык-послушнік, знаёмы Гаршку, вінавата скаўзануў міма, патрос чорнымі кудзеркамі і пачаў гасіць свечы. Здаецца, ён непрыкметна кіўнуў Гаршку, як бы кажучы: «I такога я люблю цябе».
He чакаючы і не просячы блаславення, падышоў да архімандрыта Гаршчок і загаварыў да яго, загарадзіўшы яму дарогу.
Шыя ў архімандрыта пачырванела.
Ен сцяміў, чаго той хочаць ад яго.
— Арыштант! Сацыяліст! Ідзі туды, адкуль прыйшоў,— раптам прасіпеў ён.
Гаршчок згубіў панаванне над сваёю воляю.
— Я пайду, пайду,— закіпеў і ён, махаючы рукамі ад вялікага абурэння,— я пайду, але ты, ты... (няўзнаку з’ехаў з вы на ты) — калі ты аддасі мне маіх трохсот рублёў, што я зарабіў, пеючы з табою пры адправах, то ты пойдзеш яшчэ далей за мяне!.. Памятай панагію*!
I для нячулага старога архімандрыта гэтыя словы былі незвычайнаю крыўдаю. О, колькі клопату і страху дадала яму гэтая ўцішку прададзеная панагія.
— Гукнуць паліцыю!! — ківірнуўся да послушнікаў архімандрыт, аж шугаў ад гнеўнасці.
— Гукай, гукай! — яепрытомна галасіў Гаршчок.— Я пра панагію на ўсю Расею крыкну, няхай ведаюць, як рызнічыя перахоўваюць манастырскае старавечнае дабро. He аддасцё мне маіх грошы, дык язраблю і н ачай з вамі!—неасцярожна дадаў ён якраз словы з пісьма, што пісаў архімандрыту троху раней.
Надта дзікою выглядзела такая праява ў царкве.
Послушнікі выпіхнулі Гаршка на цвінтар, дзе ўжо беглі два гарадавых.
— У паліцыю хулігана! — быццам гусак, сіпеў і гагатаў айцец архімандрыт.
Вусатыя, чырвоныя гарадавікі баяліся гэтага кандыдата на епіскапы, добра ведаючы яго вагу сярод паноў. He спрачаліся і не распытваліся, схапілі Гаршка за
* Абразок на грудзёх у праваслаўных архірэяў.
рукі, дырганулі і павалаклі за чыгунныя кратчатыя варотцы на гаманлівую, бліскучую, звонкую вуліцу.
— Я сам... Я пайду... Я ж сам іду,— увесь белы ад крыўды і сораму, што ўчынілі над ім гвалт, кундыячыў Гаршчок гарадавым. Тыя маўчалі і цягнулі за рог вуліцы.
Там агоўталіся.
— Ахвота чапацца з імі,— казаў старэйшы.— Ну, ты, Баброў, ідзі на пост. Я адзін з ім саўладаю.
Баброў усміхнуўся, зірнуўшы на мізэрную фігурку шабадранага басячугі, і пайшоў.
Старэйшы, Сімановіч, знаў Гаршка яшчэ тады, калі ён быў у ласцы ў архімандрыта (раней, у тую пару — казначэя і потым — рызнічага); цяпер шкадаваў яго.
— Эх, Іване,— сказаў ён,— добра я цябе знаю: быў ты й сыты й абуты, у гонару і з грашмі, чаго табе было з імі сварыцца?
У Гаршка кожная жылка дрыжэла.
— А цяпер, Іване, пакінь ты іх і займіся чым-колечы другім, што табе падходзіць,— умаўляў гарадавы,— во да чаго дайшоў,— агледзеў ён Гаршка згары да зямлі.
— Я папрасіў у яго на дарогу. Як у чалавека прасіў,— казаў Гаршчок.
— Ну, во што,— падумаў Сімановіч,— у паліцыю мы не пойдзем і пратакол пісаць не будзем, бо дзеля гэтага і ён павінен быў явіцца. Ану, на ўсё, можа, забудзецца. Але каб мне не дасталося, калі хопяцца часам, то падушайся, што заўтра ў гэтую пару ты прыйдзеш да мяне. Спадзяюся, што не спытаюць аб табе, але на ўсякую прыгоду... сам ведаеш — служба, дзеці... Ну, раздабывай грошы, купляй білет і едзь сабе з богам у сваю вёску.
Гаршчок утупіў вочы.
— Журавы там цяпер лятуць, бабы лён сцелюць, каноплі выбіраюць, пеўня на дабіркі зарэжуць,— гаманіў з летуценнем у шэрых вачох Сімановіч; ён дастаў партманет і штосьці поркаўся ў ім.
— Дык дэкляруешся?
— Ага. Дзякую вам.
— Ну, дык во,— замітусіўся гарадавы,— мая рука лёгкая, будзеш мець на дарогу,— і сунуў Гаршку беленькі паўрубель,— ідзі сабе.
Пайшоў на пост і яшчэ па дарозе крыкнуў: «Глядзі ж прыйдзі на ўсякую прыгоду!»
Астаўся быццам выніцаваны Гаршчок, варочаў у порных пальцах манету і чуў нямую прыкрасць.
— Кру-у! Кру-у! — крукала ў вушох, як слова, высака-высака ў небе лятуць журавы над логам, гдзе бабы сцелюць лён, а каб было чысцей — грабяць баграназалатое асінавае лісце, што наляцела з лесу так далёка.
Сярод гоману і звону паплёўся Гаршчок прапіваць паўрубля і ўсё болей мякчэў ад думкі, што паедзе на жыццё дамоў.
А злосць так часам і падпірала ячшэ і была балючай, дужа войстрай ад зняможнасці і ўніжэння. «Арыштант, сацыяліст». Я ж табе пакажу, што я за арыштант! Я цябе дапяку.
Калі на другі дзень Гаршчок прьійшоў да Сімановіча на пост, той старанна пераксціўся.
— Ну, хваліць бога! — сказаў ён.— А я мысліў: не прыйдзеш. Пойдзем у паліцыю; гукаюць, што рабіць...
Потым яго вывелі на двор, гдзе стаяла цёмная карэта. Адчынілі дзверцы, упіхнулі яго туды, пасадзілі да яго жандара, замкнулі ў цямноце і некуды павязлі.
Мякка каціліся аббітыя разінаю каточкі па роўных брукаваных вуліцах, толькі пляцкалі конскія подковы. А думкі ў Гаршка заскакалі: «Што хочуць зрабіць? За якія ўчынкі?»
Прывязлі яго ў ахранку. Увялі ў раскошны пакой і пасадзілі паміж двух жандараў.
Зараз выйшлі з другіх пакояў жандарскія афіцэры. Адзін меў у руках Гаршкова пісьмо да архімандрыта, у каторым якраз і было тое — «Калі не аддасцё маіх грошы — зраблю іначай з вамі».
Ізноў пачаліся распытаванні, хто, адкуль, чым займаўся, завошта меўся забіць архімандрыта, ці меў памагачых у нападзе?
— У турме сядзеў?
— Hi разу, пане палкоўнік.
Афіцэру не падабалася «пане» — Гаршчок чутка заўважыў.
— Брэшаш, латруга!
— Ніяк не брашу, вашскародзіе!
— Ага. Ну, мы праверым.
Прывалаклі аграмадны альбом з фатаграфіямі розных злачынцаў і зачалі лістаць і шукаць.
Доўга цягнулася гэтая работа, было горача і прыкра.
— Так! Першы раз у нас, і ведамасцяў з другіх гарадоў аб табе няма,— сказаў палкоўнік.
— Анархіст, рэвалюцыянер, бальшавік? — папытаў у яго далей палкоўнік.
Гаршчок вытарашчыў вочы.
Капітан усміхнуўся.
— Мяркуючы па яго пісьму і правапісу, пане палкоўнік,— пстрыкнуў ён па пісьму.
Абодва засмяяліся. Гаршчок пачырванеў — што смяюцца з яго цемнаты.
— Ну, ты добра спісаў тут манастырскія парадкі, толькі як паважыўся пагражаць? Што значаць словы: «Зраблю з вамі іначай»?
— Тое, што буду судзіцца за свае грошы,— адказаў Гаршчок.
— Ага, так! Ну добра.
Яны пайшлі ў другі пакой і доўга рагаталі там, яшчэ раз перачытваючы Гаршкова пісьмо, перасланае ў ахранку архімандрытам.
Адылі выйшлі.
— Ну, што ж: хочаш, каб мы цябе адправілі на родзіну?
— Хачу, вашскародзіе,— узрадаваўся Гаршчок, думаючы, што яму дадуць бясплатны праезд як нічога не маючаму і не вінаватаму ні ў чым.
— Добра, пішы,— сказалі пісару і пайшлі сабе.
Пісар напісаў паперу, падаў яе салдату і сказаў: — У N-ую перасыльную.
— Як, у турму, па этапу?! — скалануўся Гаршчок.
— Ато як жа? Сам прасіў.
— Я не тое... Я не хочу,— узняў голас Гаршчок, — Ну ўжо канец, зроблена. Вядзі яго.
Даўгім і стыдным быў час да турмы сярод двух салдатаў са штыхамі па самай сярэдзіне вуліцы, па каменю.
«Па этапу, з салдатамі дамоў... О, сорам, сорам»,— мысліў Гаршчок у адчаю.
Яшчэ доўга мучалі яго, пакуль прыймалі ў турме, ізноў пісалі, ізноў пыталі. Цэлы дзень мінуўся — макавай расінкі ў роце не было. Потым упіхнулі ў смуродную, брудную, поўную арыштантаў камеру з палацямі.
«Яшчэ раз я прапаў»,— разважаў Гаршчок.
Толькі цераз тры месяцы, пацягаўшы па ўсіх пунк-
тах i турмах, даставілі яго ў родны губернскі горад. I за гэты час Гаршчок шмат чаго новага для сябе пабачыў і пачуў.
He забавіўся цяпер у брата навет месяца, ізноў паехаў у свет. Выўчыўся рабіць па металу і чытаў безразборна ўсялякую нелегальшчыну з гэткай жа стараннасцю, як некалі — «Душеспаснтельный лпсток'ь». Здабыў пашану за розум свой ад таварышаў-работнікаў і стаўся Карпавічам. Але правадыры-інтэлегенты з іх характэрнай інстынктыўнай цямнасцю не мелі для яго асаблівай прыхільнасці. Чулі ў Карпавічу той гатунак людзейсамавукаў, каторьія хоць і вялікай высакосці даходзяць у мастацтве, палітыцы ці абы-якой навуцы, але назаўсёды застаюцца з нейкай хібаю ў самым грунтоўным, а дзеля таго неўспадзеўкі і страшна лёгка зваліваюцца часам на самы дол чалавечай думкі. Яны, гэтакія, нейкім дзівам сумяшчаюць у душы сваёй найлепшы, здаецца, гуманізм і найгоршае, акажацца, чалавеканялюбства, хімію і алхімію, марксізм і хірамантыю і з аднолькавай шчырасцю веруюць у тое і другое. Багі іхнія любяць завадзіць сварку, скідаюць адзін аднаго з пасаду і робяць у галаве свайго паклонніка незвычайны сумбур. Багоў гэных зазвычай надта многа, але бываюць часіны, што і няма нічога, вось тагды людзі такога гатунку і вырабляюць розныя неспадзеўньія штучкі.