• Часопісы
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    Дык што ж глаўнае? Курчавы дзядок, што паднасіў яму махорку ў пушачцы і казаў: «Што душа мае, тым і прымае», і што крычаў, абшчапіўшы кол, у перабой вучню: «Таварышы сяляне! Паслухайце ка мне! Найлепшая праграма...» — гэты дзядок мае глаўнае: змаганне з панскай няпраўдай. А яму гэта не глаўнае; калі адзін голас кажа: «Ідзі ў партыю!» — другі голас насмяхаецца над сваёю ж палавінкаю і быццам з нейкай уцехаю шэпча: «Няма табе партыі! Няма табе партыі».— «А вы мне, аднак жа, адкажыце: што вы робіце для бацькаўшчыны, для маткі Беларусі?» — пытаецца касалапы хлапец-аратар. «Што раблю? Што раблю? Чакайце! Аб чым гэта я думаў, апроч таго? Ага: вучань надта добра вымаўляе па-беларуску, а я гарэй; мне мала і слоў, асабліва на адўлячонныя па-
    няцці. А нашто мне, нашто мне? Мая ж бацькаўшчына — Расія»...
    Апанавала дрымота сярод сумнай імглы восені на нядрогкіх калёсах з нейкай прыемнай, нямеючай мулкасцю боку і нагам. «Да універсітэта гаварыў найбольш па-беларуску. I думаў па-беларуску. He: школа наўчыла думаць па-руску. Ці ж праўда?» I лавіў сябе, як думае: па-беларуску ці па-маскоўску, і не мог злавіць. «А вы, аднак жа, адкажыце мне...» Ен нічога не можа адказаць. Ен навет не можа адчуць усяе глыбі гора і няшчасця гэтай старонкі, што цяпер усцяж укрыта акопамі, крыжамі і магілкамі. He можа. «А вы, аднак жа...»
    Так, аднак жа ён штосьці павінен рабіць. Так, так. «Буду рабіць! Буду рабіць!» — грукаталі калёсы з невялічкай горкі і разганялі дрымоту сярод сумнай імглы восені, што патроху робіцца святлейшай і весялейшай. Можа, і сонейка бліснець, і тады хочацца адарвацца ад прыемнай мулкасці калёс і бегчы па дарозе.
    X
    Іван Карпячонак Гаршчок, або Карпавіч (так звалі яго ўсе, калі пабыў у свеце), належаў да той даўняй і немалой чарады выхаджэнцаў з беларускай вёскі, каторая чакаець яшчэ ў літаратуры свайго пісьменніка.
    Чарада гэтая маець свой пачынак у дужа далёкай мінуўшчыне, калі прадзеды нашыя, то той, то гэты не прыкутыя да свайго загона, як цяпер унукі, абы-якой культураю, раптам кідалі грэчкасейства і беглі ўва ўвесь белы божы свет шукаць волі, ці тое: гамаваць свае атавістычныя пачуцці.
    Чарада гэта праходзіла таксама скрозь тыя слёзныя часы, калі дзяды нашы, то той, то гэты, і найбольш як той казаў, з ганарыстых, уцякалі ад жорсткіх паноў сваіх, бадзяліся па чужой, тугою аранай, старане, туляліся па розных глухіх куткох, канчае век свой ці ў цёмных лясох, ці ўзімку на бязлюдных дарогах на беленькай снегавой посцілцы, ці ў гарадох на камені пад плотам, калі яшчэ раней таго не накладалі галоўкаю за скрынку пушнога старасвецкага хлебца.
    Цягнецца яна даўно струпехлымі крыжамі і касцьмі ды згладжанымі ад даўгога часу могільнымі курган-
    камі і ў тыя жалобы ліхія гадзіны, калі беларус у белай кашулі здабываў царом Сярэднюю Азію, і йшоў на вечныя часы за сваю веру ў Сібір, і вызваляў балканскіх «браткоў» з турэцкай няволі, і насыпаў чыгункі па ўсяму Усходу Еўропы, і дзе толькі, дзе толькі, апроч хіба свае бацькоўшчыны, не капаў у горах руду, не спушчаў ваду з гнілых балот...
    Губіць свой стройны парадак і буяець ува ўсе бакі чарада ў астатнія колькідзесят гадоў, калі нарадзіўся людзей вялікіх шмат, а зямля не вырасла, а ўсохла да вузенькіх, што й курыца пераскочыць, шнурочкаў. Пацягнуўся тады з вёскі народ куламесаю і хто куды: у Пецярбург і Маскву, Рыгу і Адэсу, Тыфліс і Варшаву, і ў далёкую заморскую Амерыку, дзе ёсць дзіўны горад Нью-Норк, дзе ёсць глухія, а багатыя фермы ў немцаў і расейскіх духабораў і дзе можна зарабіць добрую капейку, хаця ж і надта, надта цяжкаю працаю.
    Губіць свой стройны парадак чарада ў гэную пару, бо хлопцы з беларускай вёскі пачалі выхадзіць цяпер не толькі «ў свет», адылі і «ў людзі». Школы адчыняліся, і можна было выўчыцца на пісара і на вучыцеля, на чыноўніка, ато дык і яшчэ вышэй: ксяндзы, папы і нават афіцэры пачалі выхадзіць з-пад мужыцкіх стрэх.
    Што ж, як каму таланіла. Мікола Мартынёнак Макасей пехатою і басанож у N. прыйшоў, бо ў дарозе лапці стаптаў, але пашчасціла хлопцу: цяпер ён — Мікола Мартынавіч і вялікія міліёны маець. Іван Гаршчок, ці тое Карпавіч, па чыгунцы прыехаў у Маскву (і дайжа ў ботах, што дзед перад смерцю адказаў), a не меў ён гэткай удачы, хоць і нішто сабе ў манахах жыў.
    Дужа псуець сабе кар’еру мужыцкі сын, калі не скора забываецца на хату бацькіну. Ташнуець тады немаведама чаго; у горадзе ходзіць, як непрыкаяны, а дамоў прыедзе — да працы ахвоты не маець. Так і прамарудзіць задарма жыццё сваё: ні богу свечка, а ні чорту чапяла, ні пан, ні нашчанец, мужыцкі брат.
    Іван Гаршчок быў хлопец удалы, змалку на ўсё здатны і здольны. Змалку ж ён і чытанню-пісанню добра няўся. Як скончыў ён царкоўную школу, пасадзіў яго бацюшка ў школцы граматы вучыцелем.
    А Гаршчок калі за што браўся, дык браўся шчыра: замучыў дзяцей малітвамі, а баб і мужчын — чытаючы
    ім «Душеспаснтельный лнсток'ь» з дужа страшнымі малюнкамі: у п’янюгі з рота лезець вужака, пляткарка ліжаць языком гарачае зялеза і да т. п.
    I сасніў аднойчы Гаршчок, што ён вялікі нейкі праведнік ці манах, і пачуў голас ува сне, што павінен ісці ў манастыр, у манахі.
    I пайшоў. Папоўніў чараду.
    Быў ён з маладосці прыгожы: вочы зоркія, спрытныя, валасы кучаравыя, від да ўсякага чалавека спагадны і радасны.
    I скора і лёгка ўбіўся ў ласку да архімандрыта; даручаў той яму стаць ля машчэй, калі знаймуюцца багамолы, і пільнаваць, каб клалі грошы і каб не было абы-якога непарадку.
    А манастыр быў знамяніты. Многа вялікіх паноў прыязджала сюды, асабліва з таго часу, калі забілі недалёчка ад манастыра важную асобу царскага роду; прыязджалі князі і графы, княгіні і графіні закупляць панахвіды.
    I прыязджалі дзве князёўны.
    Любілі яны да машчэй прыкладацца. А станавіліся недалёчка да прыгожага послушніка.
    I неўпрыцям для самаго сябе паслізнуўся ён.
    I дайшоў да астатняй брыды.
    Грошы краў, цела брудзіў, а сумленне гарэлкаю заліваў.
    Прапаў Іван Гаршчок.
    Трапіў у самае бясяцкае прадонне.
    ...Прачнуўся аднойчы на голых, запэцканых гразёю, шалупашкамі і слізкімі гурковымі і кавуновымі недагрызкамі, замасленых басяцкім шкумаццём палацях у начулішчы.
    Ляжаў паміж кудлатага, чорнага басячугі і абшарпанай п’яной бабы.
    I нічога не памятаў.
    У расхрыстанай, з калматымі косамі абшарпанкі цякла са шчэрбы на збітую шчаку слюня. Аднэй рукой баба сцяла Гаршка за палу, а другую адкінула — голую, без ададранага рукава капоты. Жылаватыя, брудныя ногі тырчэлі з-пад абмызганай спадніцы, звісаючы з палацяў.
    Гаршчок намагаўся ўцяміць усё і абмеркаваць, але нудна было пад ложачкай, балела галава, гідзіла яго ад аблічча абшарпанкі.
    Дужа карцела курыць, ды не было чаго. Ен вызваліў палу пінжака, і баба заварушылася і засмактала, a кудлаты басяк скрыгаў скрозь соння зубамі.
    Пацягнула знізу ў разбітую шыбу з мутнога надвор’я свежым ветрыкам і прыемна асвяжыла галаву.
    Нылі ўсе косці, калі скрануўся Гаршчок і палез далоў.
    Ен агледзеўся. Начлежны дом быў повен. Была самая пара сну. Стаяла густое цёплае смуроднае паветра, нёсся храп, свістанне і варушэнне.
    У адным вугле ўзняўся глухі гоман, нейкая ваганіна, хрыпаты смех і лайба — усё паніжонымі, начавымі галасамі.
    Пайшоў туды, каб дастаць табакі.
    Гэта прыйшлі з начной працы гаспадары начулішча, яе паважаныя паўсёдныя жыхары. Месца кождага, зазначанае каменем або цэглінай (замест падушкі), пуставала, бо ўсе ведалі, што тут занята і што гаспадар прыйдзе і мае права стурыць.
    Але на адным месцы скорчыўся блізка што голы, аброслы чорнымі валасамі, дробненькі чалавечак, не то цыган, не то армянін ці жыд,— і гаспадар каменя загневаўся за гэткае зняважанне сваіх правоў. Ен злосна плюнуў, без усякай жаласці схапіў навічка, незнаёмага яшчэ з тутэйшымі парадкамі, за ногі звалок яго з палацяў і кінуў на памост, як нейкі мяшок, набіты мякінаю.
    Ніхто і ўвагі не звярнуў.
    А пабіты чорны перацягнуўся, як ніцы сабака, і заснуў проста на падлозе, слізкай і бруднай.
    Гаршчок папрасіў табакі ў таго, хто кідаў. Той злаяўся, падумаў, патрос у кішані і дастаў шчэпаць махоркі, потым з маскоўскага суконнага картуза, маслянага ўжо, як бот, выдраў кавалачак газетнай паперы і даў Гаршку.
    Падзякаваў у спіну басяку, пайшоў на двор і сеў на тумбе; рупліва звярнуў цыгарку і зацягнуўся прыемна і соладка.
    Палягчэла галава, не так нылі косці, і ён мог абдумаць сваё палажэнне.
    Апошнія капейкі былі прапіты. У кішані анічога. На сабе чорны пінжак, там-сям пазашываны белымі ніткамі, надзеты проста на голае цела, абшарпаныя, дзіравыя штаны і стаптаныя, збітыя на нет бацінкі.
    Срэбраны крыжык, на каторы неяк і ў п’янога і ўжо
    бязбожнага Івана не паднімалася рука,— бо то была памяць дзіцячых гадоў, бацькоўскай хаты і праўдзівага, яшчэ давучыцельскага і даманастырскага жыцця,— гэты крыжык згубіўся: ці адарваўся, ці яго хто адрэзаў у п’янога і прапіў.
    Першы раз за ўсю гульбу паўстала пытанне: што рабіць?
    На работу нійдзе не возьмуць басяка, дый кепскі з яго работнік.
    Прасіць? — страшная мільганула думка. Красці? — бліснула яшчэ страшнейшая і горкая.
    Абчысціўшыся троху і падцягнуўшы штаны, паплёўся ён па сонных, яшчэ пустых завулках на ўзбярэжную.
    Там ужо мялі белыя дворнікі, махаючы аграмаднымі мётламі, беглі на рынак бабы з кошыкамі і цягнуліся на начлег самыя позныя гулякі.
    Недзе далёка за заставаю ўдарыў і загудзеў звон, будзячы на душы нешта колкае і балючае. Брызнула восеннае сонца па закапцелых вярхушках фабрычных каміноў, заскакала па дахах і главах і пабегла, бліскучае, па рэйках; з-пад трамвайнага парка заліўся дробна і звонка, задрынчэў званок, і цераз раку па каменнаму мосту пабег з грукатам і гулам першы, з адным-двума работнікамі, вагон трама. Ціха калыхаліся сонныя лайбы на пляскучых водах ракі, а над імі трапыхаліся флажкі. Ізноў загудзеў далёкі звон.
    Так пачыналася раніца горада.
    Гаршчок асцярожна і быццам сонны злез па прыступачках даўгой лесвіцы да ракі, з нейкай дзіцячай радасцю заскрыпеў бацінкамі па берагавому жвіру, адчуваючы блізкасць да прыроды, уліваючай у людзей спакой і сілу, і спадзяванне.
    Свежы ветрык абдуваў гарачы твар халадком. Гаршчок скінуў кепку, прыгоршчамі набіраў вады і, смакуючы, мыўся. Вецер уздымаў кучаравыя, даўно не чэсаныя валасы.