• Часопісы
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    3 самага пачатку вечара цераз залу патрусіўся быў мізэрны, ушчэнт перапалоханы агульнай увагай Галілей і знік за таемнай заслонай. Апрача яго, туды раз-пораз забягалі радасна заклапочаныя камсамольцы на чале з сакратаром ячэйкі Віктарам, які, аднак, упраўляўся сумленна дзяліць сваю ўвагу паміж гэтым кутком і адным добра прыкметным яму месцам у натоўпе, адкуль шчаслівым бляскам ззялі яму ясныя Аўгіньчыны вочы.
    Нарэшце агульны сход сівецкага калгаса абвясцілі адкрытым, абралі адпаведную моманту шырокую мнагалюдную прэзідыю, куды ўвялі безліч усякіх прадстаўнікоў, і першае слова для даклада атрымаў старшыня калгаса таварыш Лакота.
    Якуб Лакота паволі ўстаў са свайго месца ў прэзідыі, перакінуўся кароткім, але надзвычай выразлівым і цёплым позіркам з Тацянай Шыбянковай і, усміхнуўшыся сваёй мілай светлай усмешкай, выйшаў на авансцэну. Гаварыў ён, як зазвычай, ціха, марудна, з патугаю, перамагаючы сваю фізічную слабасць і сваё нязмернае захапленне.
    — Таварышы! Заўтра ўранні мы кінем першыя зярняты ў нашу новую калгасную глебу, у наша новае агульнае поле. Гэты сход мы сабралі, таварышы, на тое, каб падрахаваць свае сілы і сродкі, свае ўдачы і няўдачы, каб азірнуцца на момант на той шлях, якім мы дайшлі да свае першае бальшавіцкай калектыўнай сяўбы. Наш шлях быў нялёгкім, на ім было многа каўдобін, у якіх мы здорава грузлі, але пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі мы перамаглі ўсе перашкоды і выйшлі на роўную цвёрдую дарогу. Таварышы! Мы яшчэ не ўсе добра ўяўляем, куды вядзе гэта дарога, сярод нас ёсць яшчэ ці мала такіх, што не вераць, што сумняваюцца. Мы пакажам усім, мы давядзём сваёй дружнай калектыўнай працай, што наша дарога — пэўная, што яна вядзе да лепшага жыцця. Таварышы! Вось зараз вы ўбачыце... мы пакажам вам невялічкую карцінку... Гэта не выдумства якое, не фантазія — усё гэта зроблена на падставе да-
    кладных планаў, усё гэта вымеркавана да маленькай дробачкі... Гэтага мы можам дасягнуць за якіх пяцьдзесяць год. I дасягнем, мусім дасягнуць, абьі ахвота была, энергія ды дружнасць!..
    Якуб Лакота зрабіў непрыкметны знак рукой, і заслона, што адгараджвала пярэдні куток залы, ураз расхінулася, адкрыўшы схаваную за ёй таямніцу.
    У зале ўзняўся страпіэнны вэрхал. Усе паўстава лі з месц, усе лезлі наперад — кожны хацеў як найхутчэй убачыць дзівосную штуку. Аднак у першы момант толькі тыя, што былі на самым перадзе, здолелі як след разгледзець адкрытую іхнім вачам карціну.
    Гэта быў Сівец, ці> праўдзівей, тое месца, дзе стаяў цяпер гэты шэры, нязграбны, загрузлы ў непралазным брудзе Сівец. Тыя самыя ўзгоркі, тая самая паміж іх вілаватая вёрткая рэчка, той самы шырокі шлях у гонкія засівецкія далі.
    Але ж чаго толькі не нагарадзіла тут гарэзная фантазія непакойнага чалавека!
    Роўныя, чыстыя, асветленыя электрычнасцю вуліцы, новыя вялікія дамы дзіўнай, у свеце нябачанай архітэктуры, старанна дапасаванай да найбольшае выгоды жылля.
    Сярод мястэчка, дзе цяпер самае балота,— гладкі раскошны пляц, навокал якога размешчаны розныя грамадскія і культурныя ўстановы.
    Зводдаль ад жыллёвых будынкаў — цэлая сістэма будынкаў гаспадарчых: свірны, адрыны, хлявы — усё з электрычнасцю, з ацяпленнем, з авадненнем, з рознымі атрыбутамі найноўшае будаўнічай тэхнікі.
    А навокал — шырокімі палатнінамі паслалася калгаснае поле, парэзанае на роўныя квадраты сеткай палявых дарог, упарадкаванае паводле правіл найдасканалейшага севазвароту.
    Гэта была папраўдзе цудоўная работа, галоўна каштоўная тым, што ўся яна была зроблена на аснове рэальных разрахункаў, на аснове дакладньіх планаў, на якія клаў астатнія рэшткі сваіх надламаных сіл другі непакойны чалавек — чырвоны інвалід Лакота.
    Але і тут не абышоўся стары Галілей без вечнага свайго дзівацтва — сярод усяе гзтай раскошы, як барадаўка на чыстым здаровым целе, тырчала ў поўнай сваёй красе мізэрная, убогая Галілеева хацёнка, і над ёй, як дзікі недарэчны ўбор на галаве ў вар’ята, узнасіліся непамерна-вялікія, грамоздныя крыллі ветрака.
    Што хацеў паказаць стары мудрагель гэтым сваім дзівачлівым жартам?..
    3 вялікімі патугамі ўдалося, нарэшце, навесці ў зале сякі-такі парадак, і Якуб Лакота зноў пачаў гаварыць: — Таварышы! Перш, чым рабіць далей свой даклад, я павінен адзначыць, што гэтая надзвычайна каштоўная і навучальная выстаўка, якую вы ўсе будзеце мець магчымасць тут аглядаць, збудавана выключна рукамі вядомага вам усім селяніна-бедняка Ахрэма Данілавіча Пунціка, або, як мы прывыклі зваць яго, Галілея. Ад імя ўправы калгаса я выказваю яму шчырую падзяку і прапаную абраць яго ў прэзідыум нашага сходу...
    Зала выбухнула дружнымі воплескамі, і ўсе пачалі шукаць вачмі хударлявые фігуры старога вынаходцы. Але Галілея ў зале ўжо не было: ён уцёк, скарыстаўшы агульнае замяшанне.
    На цёмнай сівецкай вуліцы Галілея дагнаў яго прыяцель аптэкар Плакс — ён жа кіраўнік драмгуртка і местачковы філосаф.
    — Гэта — тэхніка, Галілей? Га?..
    Галілей, не сунімаючы свае дробнай лёгкай хады, адказаў:
    — Кхе-кхе... Тэхніка, доктар... ага... тэхніка...
    — А дзе ж там твой чалавек, Галілей? Я не бачыў там чалавека... Чаму ты, Галілей, якога новага чалавека сабе не прымудраваў, га?
    Гэта падступнае запытанне сівецкага мізантропа, відаць, дадзела старому, і ён з навучальнай строгасцю прабурчаў:
    — Няможна, доктар, так казаць пра людзей... ага... няможна... Новых людзей не трэба... Гэтыя людзі будуць новыя... Трэба, доктар, чалавека любіць... ага... трэба любіць...
    Аптэкар Плакс хацеў быў яшчэ нешта сказаць, адылі абмежаваўся адным невыразным гукам, у якім не было нават досыць прыкметнай дозы звычайнага плаксаўскага скептыцызму.
    I тут прыяцелі разлучыліся: Галілей патрусіўся некуды па цёмнай сівецкай вуліцы, а кіраўнік драмгуртка і местачковы філосаф вярнуўся ў нардом паказваць калектывізаванаму сівецкаму грамадзянству сваю чарговую пастаноўку.
    ЗМЕСТ
    Максім Гарэцкі Дзве душы (аповесць)	3
    Панская сучка (аповесць) . .	 108
    Вясна (апавяданне)	120
    Рускі (апавяданне)	123
    Міхась Зарэцкі Вязьмо (раман)	127
    Школьная бнблнотека
    Лнтературно-художественное нзданне ГОРЕЦКЙЙ Макснм йвановнч ДВЕ ДУШЙ ПАНСКАЯ СУЧКА Повестн ВЕСНА
    РУССКЙЙ Рассказы
    ЗАРЕЦКЙЙ Мнхась (Косенков Мнхаял Ефнмовнч) ВЯЗЬМО Роман
    Для старшего школьного возраста Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке Школьная бібліятэка Літаратурна-мастацкае выданне
    ГАРЭЦКІ Максім Іванавіч ДЗВЕ ДУШЫ ПАНСКАЯ СУЧКА Аповесці ВЯСНА РУСКІ Апавяданні
    ЗАРЭЦКІ Міхась (Касянкоў Міхаіл Яфімавіч) ВЯЗЬМО Раман
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Загадчык рэдакцыі У. А. Марук. Рэдактар С. С. Панізнік. Мастацкі рэдактар К. С. Ракіцкі. Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская.
    Карэктары А. У. Кірылава, Д. Р. Лосік. ІБ № 1632
    Здадзена ў набор 11.03.90. Падпісана да друку 27.12.91. Фармат 84 X 108'/з2Папера друк. № 2. Гарнітура Школьная. Высокі друк з ФПФ. Ум. друк. арк. 22,68 + 0,11 укл. Ум. фарб.-адб. 23,31. Ул.-выд. арк. 24,73 + 0,03 укл. Тыраж 21 000 экз. Зак. 209. Цана 13 р. 50 к.
    Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбіват МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
    Гарэцкі М.
    Г21 Дзведушы; Панскаясучка: Аповесці; Вясна; Рускі: Апавяданні/М. Гарэцкі. Вязьмо: Раман: [Для сярэд. і ст. шк. узросту/М. Зарэцкі; Маст. С. М. Харытонаў.— Мн.: Юнацтва, 1992.— 430 с. [1 л.] партр. іл.— (Шк. б-ка).
    ISBN 5-7880-0613-9.
    Горецкнй М. Две душн. Панская сучка: Повестп; Весна. Русскнй: Рассказы. Зарецкнй М. Вязьмо: Роман.
    Аповесць М. Гарэцкага «Дзве душы» (1919) была прадстаўлена нашаму сучасніку толькі ў 1989 г.
    У цэнтры рамана М. Зарэцкага «Вязьмо» — вобраз сакратара партячэйкі Сымона Карызны. Пісьменнік выносіць рашучы прысуд эпосе сталінізму.
    4803120201—042 „„
    Г		39—91
    М 307(03)—92
    ББК 84 Бел 7
    
    13р.5О к.
    ШКОЛЬНАЯ
    БІБЛІЯТЭКА
    Беларуская літаратура — адна з найважнейшых галін духоўнай культуры беларускага народа, люстра яго жыцця, дум, імкненняў, перажыванняў і гуманістычных ідэалаў, магутны сродак нацыянальнага самавыяўлення і самасцвярджэння.
    Вячаслаў Чамярыцкі
    МІНСК «ЮНАЦТВА» 1992