Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо
Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 430с.
Мінск 1992
Карызна заўважыў гэта і спалохаўся. Ен паспрабаваў быў стрымаць сябе, паказаць сябе ёй інакшага — бадзёрага, смелага, упэўненага ў сабе — і яму гэта бадай удалося было, але затое з’явілася назоллівае адчуванне няшчьірасці, фальшу, і сустрэчы з Верай сталі яму нясцерпным цяжарам. Кожны прыліў чыстай пяшчотнасці, у якой знаходзіў ён сабе чароўную свежую слодыч, будзіў у ім непераможны пацяг да скрухі, да самазгнібення, да вылівання ёй сваіх бясконцых сумненняў і свае мукі. У гэтым быў, мабыць, увесь сэнс яго кахання да Веры Засуліч. I ён не вытрымаў свае гераічнае ролі — ён зноў стаў самім сабой. Хай не любіць, хай толькі жалее — яе жаль дасць яму патрэбнае шчасце! Калі ж убачыў нарэшце, што стаў часам проста ёй
дакучаць, тады асыпаў яе плоймай балючых, у большасці недарэчных дакораў і ў гэтых дакорах знайшоў новую магчымасць салодкага раструйвання сваіх пачуццяў.
Шчырая, мілая Вера Засуліч яго не кідала, але паступова, з кожным днём ад яго адыходзіла.
А мо спрычыніўся тут троху чарнявы рамантычназагадкавы Андрэй Шыбянкоў?
Андрэй Шыбянкоў па-даўнейшаму часта хадзіў да яе і па-даўнейшаму брынкаў на сваёй гамзатай гітары. Як прыходзіў Карызна, ёй стараўся борздзенька знікнуць, каб не замінаць сваёй прысутнасцю. Карызна сам добра не ведаў: ці ён зайздросціць да яго сваю каханку, ці проста не любіць яго, але заўсёды, сустрэўшыся з ім у Веры, адчуваў унутрьі едкую дакучлівую прыкрасць.
Так спляталіся ў Сымона Карызны нягоды грамадскае працы з нягодамі інтымнага жьіцця і, атачыўшы яго бязвыхадным колам, вялі да апошняга рашучага кроку, які ён мусіў яшчэ зрабіць, каб або выйсці нарэшце на верхавіну жаданага трыумфа, або сарвацца ў чорную прорву.
Развязка занялася ад таго дня, як пачалі ў Сіўцы праводзіць абагульванне жывёлы. Хітры Пацяроб і ў гэты раз паказаў у поўным бляску свае стратэгічныя здольнасці. Яго новы манеўр мог быць за ўзор геніяльнае прастаты і рашучасці.
Управа калгаса з дырэктывы Пацяроба вылучыла, як такі і належыць, камісію па складанню спіса сродкаў вытворчасці, якімі ўладаюць сябры калгаса «Гром рэвалюцыі». 3 гэтай камісіяй Пацяроб праводзіў доўгае, вельмі выразнае і вельмі катэгарычнае інструктаванне, у выніку якога камісія цалкам апраўдала накладзеныя на яе надзеі: адразу ж, як скончыўся запіс, яна, апроч патрэбных спісаў, пачціва падала на рукі галавы мясцовае ўлады пратакол з уласнаручнымі подпісамі ўсіх сяброў калгаса, у якіх была пастанова пра неадкладнае абагуленне ўсяе — буйнае і дробнае, рагатае і бязрогае, працоўнае і беспрацоўнае — жывёлы.
Пацяроб здаволена скрывіўся (усміхнуўся) і, пахваліўшы камісію за адменную стараннасць і спраўнасць, узяўся сам рэалізаваць паказаную пастанову.
I вось пайшла па мястэчку Сіўцы ніколі нябачаная і нячутая завіруха. Сівецкія вуліцы агаласіліся пла-
чам, праклёнамі, лаянкай. Ваяўнічы Пацяроб уласнаручна выводзіў з хлявоў няшчасных сялянскіх канькоў і каровак, за якіх у адчайных патугах чапляліся змітушоныя, апанаваныя жахам жанчыны, працінаючы паветра дзікім, нечалавечым лямантам.
Каменны Пацяроб, поўны адчування свае высокае «рэвалюцыйнае» місіі, не браў ніякае ўвагі на гэты несусветны лямант, хоць скрозь яго і прабіваліся не надта прыемныя для ягонага вуха пажаданні. 3 вялікай спакойнасцю перадаваў ён абагуленую жывёлу ў рукі сваіх памагачых і ішоў далей, у наступны двор.
Лагодны дзядок Цівунчык руплівай, але дрыжачай рукой станавіў метачкі ў сваім спецыяльным рэестры і потым асцярожна, двумя пальчыкамі сморгаючы за руку якую-небудзь ашалелую бабу, марна стараўся спацешыць яе:
— Гэта ж вы самі, цётачка, пастанавілі. Вось і ўласны подпіс вашага гаспадара... Гэта ж не рабунак які, а а-ба-гу-лен-не...
Калі ж гэтае слова не рабіла належнага ўплыву, ён з яшчэ стражэйшай расстаноўкай складоў пераказваў:
— Аб-аб-шчы-сле-ні-я...
I, здаволены сабой, пакідаў жанчыну з выглядам чалавека, які зрабіў усё, што ад яго залежала.
Сымон Карызна ў гэты час сядзеў адзін у сваёй кватэры. Да яго раз-пораз даляталі паасобныя гукі пацяробаўскага абагулення, але ён стараўся не чуць іх, стараўся не пускаць іх у глыбіню свае свядомасці. Ен раз за разам пераказваў сам сабе ў думках:
«Што ж... усё не можа ісці гладка... Мусяць быць і шурпатасці...»
I гвалтам сціскаў сябе ў цвёрдых рамках знадворнае спакойнасці.
Яго самоту парушыў камсамолец Віктар. Ен убег да яго бледны, узрушаны і, думаючы, што сакратар ячэйкі не ведае таго, што робіцца на мястэчку, далажыў з раптоўнай цвёрдасцю і афіцыйнасцю:
— Таварыш Карызна, Пацяроб робіць контррэвалюцыю. Ен гвалтам адбірае ад калгаснікаў жывёлу і страшэнна ўзбурае жыхарства. Ен разваліць усю нашу справу...
Карызна выслухаў яго, з выгляду спакойны, стрыманы. Але як пачаў гаварыць, яго вусны мімаволі скрывіліся ў дзікую грымасу, твар пачырванеў і вочы за-
блішчалі злосным агнём. Мабыць, убачыў перад сабой Сымон Карызна не камсамольца Віктара, а ненавіднага яму брыгадзіра Зеленюка — вінаваўцу ўсіх яго няўдач і прыкрасцей.
— Разваліць усю вашу справу?.. Робіць контррэвалюцыю?..
Ен грозна сціх на хвіліну і падступіў да самога Віктара.
— Ты, блазнюк, дазнайся перш, што гэта — рэвалюцыя, а тады бярыся вучыць нас...
— Вас?
Віктар цяпер толькі ўцяміў, што, гаворачы пра Пацяроба, ён гаварыў і пра самога Карызну.
— Так, нас... Я ведаю, што робіцца ў Сіўцы, і прашу носа свайго не торкаць куды не трэба!.. Зразумеў?..
Віктар моўчкі завярнуўся і выйшаў з пакоя.
Праз некалькі хвілін да Карызны прыбег раз’юшаны Пацяроб і ўліў астатнюю кроплю, якой не ставала яшчэ, каб шалёная злосць Карызнава хлынула бурнай агіднай патокай.
Пацяроб, страціўшы нават сваю алімпійскую велічнасць, кідаўся па пакоі і, трасучы нейкімі пакомчанымі паперкамі, крычаў:
— Падвучылі... Гэта — падвучылі, я ведаю... Кулацкая зграя! Контррэвалюцыя!
Карызна мала не сілком вырваў з рук у яго адну паперку і прачытаў накрэмзанае на ёй смешнымі бязладнымі крывулькамі:
«У віду свае хваробы і як я ня супроціў калгасу, але прашу нас выпісаць з грому і рэвалюцыі...»
У гэты момант Карызна востра, напружана адчуў свой фатальнанемінучы рубеж і на хвіліну застыў у хваравітым здранцвенні. Адылі страсянуўся, сутаргава сціснуў кулакі і пагразіў сам добра не ведаючы каму:
— Ага! Вы — гэтак? Пачакайце ж, мае даражэнькія... Мы яшчэ паваюем!..
Так падышоў быў Сымон Карызна да свайго астатняга кроку.
7
На экстранае пашыранае пасяджэнне бюро ячэйкі, скліканае назаўтрага пасля таго, як зрабіў Пацяроб перапалох у мястэчку сваім абагуленнем жыўнасці, усе 382
сябры бюро прыйшлі з трывожным прадчуваннем нейкіх асабліва важных падзей, якія грозна навіслі над ціхім санлівым Сіўцом.
Да самага пачатку пасяджэння Сымон Карызна не вымавіў бадай што ніводнага слова — ён сядзеў насуплены за сваім пісьмовым сталом (пасяджэнне было ў яго на кватэры) і толькі раз-пораз кідаў кароткія вострыя позіркі на сакратара камсамольскай ячэйкі Віктара, якога ён спецыяльна зазваў на бюро і які сціпла сядзеў у куточку, пакорна адчуваючы на сабе суровы гнеў раз’юшанага начальства.
Як сышліся ўсе, каго запрасіў Карызна, ён, не абвясціўшы нават пасяджэнне адкрытым, не прачытаўшы нават парадку дня, адразу загаварыў жорсткім адрыўчатым тонам, які прымусіў усіх настаражыцца ў напружаным чаканні.
— Таварышы! Сённяшняе пасяджэнне бюро склікана не выпадкова. Падзеі, што за астатнія дні развінуліся ў нашым мястэчку, вымагаюць ад нас ужыцця па-бальшавіцку рашучых рэвалюцыйных захадаў. Калектывізацыя, удала распачатая ў Сіўцы, сустрэла шалёнае супраціўленне з боку пэўнае часткі жыхарства, і гэтаму супраціўленню мы павінны неадкладна пакласці канец. Вы, таварышы, усе добра ведаеце падзеі апошніх дзён. Для нас зусім ясна, што ўсёй гэтай кампаніяй кіруе невялічкая, але дасюль яшчэ уплывовая купка кулакоў і падкулачнікаў, якой мы самі, таварышы, па тураем сваёй мяккасцю і нерашучасцю. Так далей быць не павінна. Мы стаім перад магчымасцю поўнага развалу распачатай намі справы, за якую мы ўсе адказваем перад партыяй. He спыняючыся перад самымі жорсткімі рэвалюцыйнымі захадамі, мы павінны адным ударам выбіць зброю з рук контррэвалюцыі, павінны адным рашучым ударам разбурыць усё гэта кулацкае контррэвалюцыйнае гняздо.
Кароткая паўза, якою ёй падкрэсліў свае апошнія словы, павісла ў пакоі нязносна-цяжкім, напятым маўчаннем.
Сымон Карызна гаварыў далей яшчэ больш жорстка і выразліва:
— На грунце адпаведных дырэктыў мы маем права ў выпадку патрэбы найзласнейшых з кулакоў, якія актыўна змагаюцца супроць мерапрыемстваў Савецкае ўладьі, высяляць з межаў нашага раёна. Мы мусім скарыстаць гэтае права, бо гэтага вымагае ад нас рэвалю-
цыйная неабходнасць... Хто хоча сказаць што па гэтым пытанні?
Усе маўчалі. Потым нехта нясмела зрабіў не то заўвагу, не то запытанне:
— Гэта — па пастанове агульнага сходу беднаты?..
Карызна рэзка перапыніў яго:
— Мы гэта ведаем... Дрэнная тая ячэйка, якая не вядзе за сабой беднату.
I, яшчэ з момант пачакаўшы, ці не возьме хто слова, Сымон Карызна рэзюмаваў:
— Я думаю, што асаблівых спрэчак па гэтым пытанні не можа быць. Там не спрачаюцца, дзе трэба дзейнічаць рашуча і дружна. Я прапаную адразу ж распачаць канкрэтнае абмеркаванне, каго неабходна выселіць.
He ўправіўся ён закончыць сваіх слоў, як паслужны Пацяроб грымнуў — задзёрыста і амаль што весела:
— Любачкі мае! Я ж іх усіх, як аблупленых...
Але заўважыў сам, што гуллівы тон яго не зусім падыходзіць да агульнага ходу пасяджэння і, сціхамірыўшыся, стаў сціпла пералічаць кандыдатуры:
— Ну, перш будзе, не іначай, Цімафей Міронавіч... Гвардыян, значыцца...
Усе ў знак згоды кіўнулі галовамі.
— Потым, пэўная рэч, Кандрацёнак Максім...
— Сахацкага не абмінуць... ніяк не абмінуць...
— Прахора таксама...
Як памянуў Прахора, нехта з прысутных невыразна мыркнуў, а следам за ім камсамолец Віктар зусім выразна заявіў:
— Прахор не кулак. Прахора мы заўсёды мелі за бедняка.
Пацяроб нахіліў да яго мілосна-скрыўлены твар і саладжава, як да дзіцяці, прашапялявіў:
— Любачка, ён горш за ўсякага кулака. Ен увесь Сівец баламуціць... Ен гэты калгас жыўцом бы праглынуў... Разумееш, мой залаценькі?..
Але Віктара так лёгка не ймеш — ён цвёрда стаяў на сваім.