• Часопісы
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    Ен перавёў погляд на сяброў райкома, нібы беручы іх у сведкі правільнасці сваіх слоў, і гаварыў далей яшчэ з большай сілай і нават урачыстасцю:
    — Партыя ведае пра мае грахі... Але партыя ведае і тое, што я гэтыя свае грахі — во...
    Ен зрабіў рэзкі размашысты жэст, які выразней за словы паказаў, як ён сцёр з твару зямлі нават апошні след сваіх грахоў.
    — Адным ударам... Помніш, я казаў табе, га? Адным ударам! Во!..
    I ўдар, які ён зрабіў кулаком аб стол, папраўдзе быў настолькі рашучы і моцны, што ўсё на стале задрыжала і заенчыла ў раптоўным сполаху.
    Карызна далей не слухаў. Нечаканае прызнанне Рачкоўскага ашаламіла яго, выбіла з рук у яго апошні козыр і пагасіла ўсё ягонае абурэнне. Ен адно падумаў, як калісьці пад час прыезду свайго да Рачкоўскага:
    «Што гэта: хітры манеўр ці простая праўдзівая дарога наперад?»
    Адылі адказу на гэтае сваё запытанне ён не шукаў — яго агарнула бяздонна-глыбокая апатыя. Ен не сачыў нават больш за ходам пасяджэння — сядзеў моўчкі ў сваім кутку, акунуўшыся ў збавіцельную бяздумнасць. I калі яму раптам прапанавалі слова, ён устаў і беспарадна пазіраў навокал, не ведаючы, пра што гаворыць. I сказаў зусім выпадковае, чаго не меў на мэце казаць, што неяк само па сабе ўсплыло на думку:
    — Я стараўся рабіць так, каб было добра...
    I тут жа злавіў сам сябе на падступнай двузначнасці свайго сказу:
    «Каму добра — партыі ці сабе?»
    Яго словы зрабілі на прысутных дрэннае ўражанне, бо ўсе чакалі ад яго шчырага прызнання памылак і ўсе зразумелі, што ён ад гэтага прызнання пастараўся ўнікнуць. Ен адчуў гэта і хваравіта ўсміхнуўся з свае незадачы.
    «Смешна б было адмаўляць віну... бязглузда... Трэба было сказаць... Трэба сказаць...»
    Але гаварыць было позна.
    Сакратар райкома т. Гайдук — міззрны, хударлявы чалавек, з смарчкаватым тварам, з доўгім, ды не надта паважным носам — у кароткіх і, здаецца, зусім малазначных словах падагуліў сэнс усяе справы, унітаваўшы яе — дробную, выпадковую, у шырокі pasMax усяго ўсеабдымнага руху эпохі. I ўсім ясна бьіло, што гэтая агідная сівецкая пацяробаўшчына не ў ад-
    ным Сіўцы завялася, што гэта — звычайная шума на магутных бурнапеністых хвалях рэвалюцыі.
    I ўсім ясна было, што ні Карызну, ні Пацяробу няма болып месца ў бальшавіцкай партыі.
    Далей былі толькі неабходныя фармальнасці.
    Паклаўшы на стол партбілет, Сымон Карызна паспешна, каб унікнуць нязноснай яму ў гэты момант кампаніі Пацяроба і іншых сваіх таварышаў, выйшаў з райкома. Адылі, збегшы з высокіх ганкаў райкомаўскага дому, ён суняўся і з хвіліну стаяў на адным месцы — не таму, што не ведаў, куды ісці, а таму, што не чуў ніякай патрэбы ў тым, каб ісці куды-небудзь, каб рухацца, каб што-небудзь наогул распачынаць у гэтым новым, трагічна-пустым і невыразным сваім жыцці-
    На дварэ патыхала ўжо блізкай вясной, і вільготны ветрык, мякка выпырхнуўшы з цемры, шаптаў на вуха даўнія наіўна-салодкія казкі, сабраныя недзе па маладзенькіх, палахліва прытоеных сярод брудных снягоў, праталінках.
    I ў маўклівую пустату Карызнавага нутра прынёс раптам гарэзлівы вясновы ветрык шчымлівае і простае, як даўнія салодкія казкі, пачуццё.
    Карызну стала сумна. Проста сумна, маркотна, як чалавеку, які разлучыўся з блізкімі людзьмі, як дзіцяці, што асталося без маткі. Гэта было першае адчуванне Карызны ў новым жыцці, і яно вярнула яго думкамі на хвіліну назад, у райком, адкуль павеяла на яго цудоўнай цеплынёй неўзваротнае дружнасці і сяброўства. Але яно і адштурхнула яго ад ганкаў райкомаўскага дома, бо ён ужо ведаў, што яму трэба ісці зараз у мізэрную чорную каморку заезнага дома і перажываць там першыя глухія гадзіны свае самоты.
    Прайшоўшы крокаў з дзесяць па вуліцы, Карызна раптам заўважыў, што ён не адзін, што побач з ім пасуваецца ў цемры нейкі няясны цень. Ен прыгледзеўся і, пазнаўшы ў няясным цені жанчыну, адразу зразумеў, што гэта Марына Паўлаўна.
    Ясна: яна падпільнавала яго фатальна-трагічную хвіліну і прынесла яму сваю спагаду.
    Карызна спагады гэтае не прыняў. Яму мілей было цяпер плаваць у мякка-разлётных хвалях свайго новага смутку, чымся варочацца да згубленых слядоў былога спакою.
    Яна была яму яшчэ лішняя.
    I Марына Паўлаўна зразумела гэта. Таму, калі, падышоўшы да заезнага двара, ён моўчкі падаўся ў яго цёмныя, як бяздонны лёх, вароты, яна не затрымала, не паклікала яго, а таксама моўчкі, як нямотны цень, знікла ў волкай цемры прадвясновай начы.
    Карызна ўвайшоў у сваю каморку, запаліў святло і доўга з тупым здзіўленнем азіраў чорныя пакалупаныя сцены, убогі рахітычнага выгляду стол, такое ж крэсла, тапчан, нібы перад ім была не звычайная брудная абстаноўка выпадковага начлегу, а сталыя спадарожнікі яго новага этапу ў жыцці, да якіх трэба добра прыгледзецца, каб не трапіць зноў у якую неспадзяваную ператруску. Потым ён падсеў да стала і, падпёршьі рукамі галаву, доўга сядзеў у мёртвай нерухомасці, слухаючы шчымлівы боль свайго сэрца.
    Яго абудзіў раптоўны стукат у дзверы. He ўправіўся ён яшчэ і вымавіць слова, як дзверы расчыніліся, і ў іх з’явіўся брыгадзір Зелянюк.
    Карызна ўзняў галаву і шырокімі напаўнепрытомнымі вачмі глядзеў на неспадзяванага госця.
    Зелянюк быў злёгку замяшаўся, але сваё замяшанне досыць удала хаваў пад маскай вясёлага бадзёрага ажыўлення. Увайшоўшы ў каморку, ён адразу сеў на тапчан і загаварыў — зноў жа, каб схаваць замяшанне — наўмысна гучным фамільярным тонам:
    — Я прыйшоў, Карызна, са справай да цябе...
    — Са справай?
    I Карызна зірнуў на яго такім поглядам, які ясна, без слоў, гаварыў:
    «Чаго табе яшчэ трэба? Калі ты адчэпішся ад мяне?»
    Зелянюк гаварыў далей, і з кожным словам тон яго з грубавата-фамільярнага ўсё болып і болып пераходзіў на сардэчна-інтымны і троху сарамлівы.
    — Я еду заўтра ў горад... Зноў на завод, на працу... Я хацеў прапанаваць табе...
    Тут ён на момант затрымаўся, перамагаючы шчырым вясёлым бляскам сваіх вачэй варожа-недаверлівую хмурасць Карызнавага погляду.
    — Карызна! Давай будзем так... без злосці... Пагаворым хоць раз адкрыта... па-таварыску...
    Карызна ледзь прыкметна ўсміхнуўся — цьмянай далёкай усмешкай, якая, мабыць, больш стасавалася да яго ўласных глыбока захаваных думак, чымся да апошніх слоў Зеленюка. Але Зелянюк зразумеў гэтую
    мімалётную ўсмешку, як першы крок па шляху прымірэння, і, парыўчата прыхіліўшыся да Карызны, загаварыў з прыяцельскай зычлівасцю:
    — Ведаеш што, Карызна? Я раю табе пераехаць у горад. Разумееш? Да нас, на завод... Табе там працы знойдзецца колькі хочаш...
    Карызна доўга глядзеў на яго ўпартым натужным поглядам, нібы толькі цяпер заўважыў яго прысутнасць, і як мага стараўся вынырнуць з свайго бяздоннага забыцця, каб дабраць сэнсу таго, аб чым гаворыць яму назоллівы неадчэпны брыгадзір.
    — Да вас?.. На завод?..
    — Ну, вядома...
    — Чаго?
    — Як чаго? Працаваць... На новым месцы, з новымі людзьмі... з рабочымі, з пралетарыятам...
    Карызнава хмурасць раптам змянілася на балючую турботу — ён нібы спалохаўся свайго новага звароту да рэчаіснасці, які парадзіў новую раптоўную патрэбу думаць, меркаваць, снаваць жыццёвыя планы замест таго, каб бязвольна плысці па хвалях даўняга шчымлівага смутку.
    Зелянюк не адступаў ад яго.
    — Ну, што, згода? Едзем?.. Будзем разам працаваць на заводзе... Тут не спрацаваліся, дык, можа, там лепш патрапім. Будзем разам здабываць назад сабе тое, што разам страцілі...
    I, сказаўшы гэтыя астатнія словы, Зелянюк чамусьці засаромеўся. Карызна паглядзеў на яго з глыбокім неўразуменнем.
    — Я не ведаю, аб чым ты гаворыш... Што мы страцілі разам?
    Зелянюк мякка, зусім па-дзяцінаму ўсміхнуўся і адказаў:
    — Ну, ведаеш... Ты — партбілет, а я...
    I, злёгку адвярнуўшыся ўбок, каб схаваць сваё канчатковае замяшанне, дакончыў:
    — А я — Стасю...
    Сымон Карызна здрыгануўся, пачуўшы з Зеленюковых вуснаў доччына імя, і цень мітушлівай турботы, што ляжаў на ягоным твары, згусціўся да выразу вострага нутранога болю. Ен устаў ад стала і, захоплены новымі непакойнымі думкамі, доўга хадзіў па пакоі, нібы забыўшыся зусім на прысутнасць тут Зеленюка. Калі ж той, знуджаны доўгім маўчаннем, так-
    сама ўзняўся і, ладзячыся выходзіць, яшчэ ў астатні раз напамянуў пра сваю прапанову, Сымон Карызна нервова страпянуўся і, затрымаўшы руку Зеленюка, з дзелавітай паспешнасцю адказаў:
    — Так-так... я паеду... Я паеду, Зелянюк.
    I яны развіталіся з цёплай таварыскай прастатой і шчырасцю.
    14
    У расчыненыя напята дзверы і вокны нардома шырокай патокай уліваўся вясновы вецер, насычаны свежай цеплынёй і густым араматам толькі што абуджанай зямлі. Прайшоўшыся па галовах шчытна збітага ў памяшканні натоўпу і завіўшы смешныя цыбатыя віхры ў калматых мужычых чупрынах, вецер мякка ўзнімаўся ўгару, шастаў там па доўгіх вязёнках рознакаляровых сцяжкоў і, залазячы пад скуру самадзелкавых лозунгаў, надзімаў іх тугімі гладкімі пухірамі.
    Лозунгі ўсе распісаны былі пад непасрэдным кіраўніцтвам настаўніцы пачатковае школы Веры Засуліч і выразна адлюстроўвалі ў сабе індывідуальныя рысы гэтае энергійнае, спраўнае і чулае да грамадскага жыцця працаўніцы. Яны былі ўсе чысценькія, роўненькія, прыгожанькія і дакладна адпавядалі палітычным задачам сённяшняга дня:
    «Хай жыве сацыялістычная перабудова вёскі!»
    ♦ Хай жыве суцэльная калектывізацыя!»
    «На базе суцэльнай калектывізацыі ліквідуем кулацтва, як клас!»
    «Заўтра — першы дзень бальшавіцкай калектыўнай сяўбы!»
    «Хай жыве сацыялістычная арганізацьія працы!»
    I толькі ў адным невялічкім лозунгу рамантычная натура Веры Засуліч неспадзявана вылілася ў цалкам бязвінныя, але троху залішне лірычныя радкі:
    «3 кволай руні закрасуюць Залатыя каласы...»
    Адылі гэты лозунг павешаны быў у самым цёмным куточку, яго мала хто прымячаў. Ды і наогул на лозунгі, на сцяжкі, на зялёныя хвойныя лапкі, на ўсю гэтую пышную аздобу нардомаўскай залы мала зважалі сівецкія грамадзяне, бо іхняя ўвага цалкам была скупчана навокал аднаго пункта, які нясцерпна дражніў усіх сваёй загадкавай таямнічасцю.
    Наперадзе, з боку ад сцэны, цэлы куток залы быў завешан стракатай заслонай, злепленай з старых вы-
    цвілых і парудзелых сялянскіх дзяружак. Уваход за гэту заслону быў строга ўсім заказаны, і нават дападлівыя падшпаркі, якія памкнуліся былі пераступіць суровы заказ і хоць адным вокам зазірнуць у чароўны куточак, былі злоўлены на гарачым учынку і ўрачыста выдалены з памяшкання.