Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо
Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 430с.
Мінск 1992
— Ну мы з ім — добрыя прыяцелі... былі...
Яна з момант памаўчала ў нерашучасці, а тады нясмела сарамліва запытала бацьку:
— Скажы, а ён... Зелянюк... не вінаваты ў гзтым ува ўсім?
Карызна адказаў з цвёрдай катэгарычнасцю:
— Ен ні ў чым не вінават. Вінават я.
Яны колькі хвілін сядзелі моўчкі, занятыя кожны сваімі думкамі. Потым дачка мякка кранула бацьку за рукаў, нібьі асцярожна будзіла яго, і прашаптала:
— Татка... Я ўсё-ткі пра гэта яшчэ... Усяго некалькі слоў... Скажы, ці ты не хочаш шчыра так, па-сапраўднаму, каб неяк добра стала... ну, разумееш, каб зноў так, як раней...
Карызна не даў ёй скончыць — перапыніў яе ў дзіўным замяшанні.
— Я разумею... Я, дачушка, не ведаю... У мяне ўсё пераблыталася... Я буду хацець... Я зраблю так, каб хацець...
Тады Стася зусім блізка прыхілілася да яго і яшчэ цішэй, ледзь чутна запытала:
— А як з мамкай?
Карызна паглядзеў на яе строгімі вачмі.
— Стася, ты не маленькая, і табе не трэба ціхіх сямейных абставін... Мы цябе роўна любім абое... мы табе як былі — бацька і маці... Ей не дрэнна... Яна лепей жыве цяпер, чымся раней...
Дачка слухала яго і ў тон яму пакорліва ківала галавой.
— Я ведаю... Я за мамку не злуюся на цябе. Тут — асабістае. Я сама ведаю... Але...
Яна адвяла ўбок свае вочы, каб не паказаць іхняга здрадлівага бляску, і дадала болын сама сабе, чымся яму:
— ...але мне так шкода, так шкода свае мамкі...
На гэтым і скончылася была ў бацькі з дачкой першая па сустрэчы гутарка, якая хоць у сутнасці не развязала ні бацьку, ні дачцэ іх сумненняў, але шчасліва пагадзіла іх між сабой.
12
Зелянюк узрушана хадзіў узад і ўперад па нязграбна-даўгім, як труна, і пустым пакоі, у якім зазвычай непадзельна панаваў аптэкар Плакс са сваім местачковым драмгуртком і які раённая камісія «дэманстрацыйна» абрала сабе пад часовую штаб-кватэру.
Зелянюк ламаў галаву над сфармуляваннем пэўнага, яснага адказу на запытанне, якое зрабіла яму Стася пры іхняй неспадзяванай сустрэчы.
Нашто ён уласна ў сваіх лістах да Стасі, у якіх падрабязна апісваў ёй усе сівецкія падзеі, упарта хаваў ад яе сапраўднае месца дзеі і сапраўдных асоб, якія ў ёй бралі ўдзел?
Ен не каяўся і не сумняваўся — ён і цяпер, як paHeft, як увесь час, як і там, пры сустрэчы з Стасяй, быў шчыра і цвёрда ўпэўнены, што сапраўды так было лепей, што так і трэба было яму рабіць, але ў яго не было дакладнае формулы, у якую б можна было і ў якую яму канечна трэба было ўкласці сваё напаўінтуіцыйнае перакананне.
Ен добра помніць, што пачалося ўсё з несур’ёзнага, чыста дзяцінага жарту — ён хацеў так напісаць ёй колькі лістоў, а потым прызнацца ды пасмяяцца разам з ёй з гэтага бязвіннага ашуканства. А потым, як пайшлі ў яго сутычкі з Карызнам ды як набылі яны формы вострай прынцыповай варожасці, ён па доўгіх меркаваннях наважыў і надалей, да таго ці іншага развязвання іхняга канфлікту, хаваць ад Стасі праўдзівыя прозвішчы герояў сваіх прыгод.
Але ж чаму ён гэтак наважыў рабіць? Ці меў ён тады што канкрэтнае на мэце?
Што б там ні было, а ён мусіць знайсці такі дакладны вычарпальны адказ, які б адразу пераканаў Стасю ў аб’ектыўнай правільнасці і мэтазгоднасці ягонага ўчынку.
Любая, слаўная Стаська! Якім страшным поглядам яна сёння на яго паглядзела! Гэты погляд не гаварыў, 412
а проста крычаў, што Стаська яму ніколі-ніколі, да апошніх дзён жыцця, не даруе!
Яна, вядомая рэч, даруе яму, ён гэта ведае добра. Але яна даруе толькі тады, калі ён здолее з непахіснай пэўнасцю ёй давесці, што меў безумоўную рацыю, гэтак рабіўшы.
О, ён добра ведае сваю Стаську!
Толькі ці захоча яна наогул з ім гаварыць? I як тут зрабіць, каб чым найхутчэй з ёй сустрэцца?
...Стася гаварыць з Зеленюком захацела і нават сама прыйшла да яго раней, чымся ён управіўся знайсці сваю няшчасную формулу.
Зелянюк як не ашалеў з радасці, убачыўшы яе ў дзвярах свайго трунападобнага пакоя. Ен кінуўся ёй насустрэчу з такім рашучым парываннем, нібы паміж іх не было, ды і не магло быць ніякіх нязгод ці супярэчанняў, і гатоў быў ужо з маху схапіць яе ў свае абнімкі. Але Стася, яшчэ трымаючыся адной рукой за клямку дзвярэй, другой рукой уласна адгарадзіла ся ад яго.
— Нашто ты рабіў так? Ну, кажы?
Зелянюк ніякім чынам не спадзяваўся на такі энергійны і, галоўнае, такі раптоўны напад і, збянтэжаны, сунуўся перад ёй, не ведаючы, што рабіць далей.
— Чаго ты хацеў гэтым дасягнуць?
Зелянюк чуў, што вось тут акурат, на гэтым месцы, ён мусіць даць свой цвёрды, катэгарычны адказ, і ўсё тады развяжацца ў адзін момант. Але адказу такога яшчэ не было ў яго, а маўчаць таксама не выпадала, і ён загаварыў — не зусім, праўда, цвёрда і не зусім катэгарычна:
— Ведаеш, Стася, я вось, пакуль ты прыйшла, доўга думаў над гэтым. Я зноў кажу, што так трэба было — я глыбока ўпэўнены ў гэтым. Але я не магу растлумачыць табе... He магу сфармуляваць... Ну, ведаеш...
Стася пагардліва прыжмурыла вочы і перапыніла яго:
— Ты можа думаў, што я перастану кахаць цябе за тое, што ты пасварыўся з маім бацькам?
Зеленюку гэта дадзела надзвычайна, і ён загара-
чыўся.
— Няпраўда! Я не мог так думаць, ты гэта ведаеш... Ты абражаеш і мяне і сябе. Гэта не тое... Бачыш... Я хацеў, каб ты зусім бесстаронна судзіла пра мае ўчынкі. Я пісаў чыстую праўду, не маніў ні слова...
Ну, скажы, Стася... Ты ж не бачыла нічога дрэннага ці няправільнага ў маіх стасунках да таго... да сакратара ячэйкі?.. Ты мне пісала, іпто цалкам згодна са мной. Праўда, Стася? Ну, скажы, праўда?..
Стася з момант падумала і сказала троху лагадней, але з тым самым пагардлівым дакорам у голасе:
— Ты — эгаіст... Ты толькі думаў, каб самому чыстаму быць, каб агарадзіць сябе... ты дарма гэта рабіў, бо бацька сам мне сказаў, што ты ні ў чым не вінават...
Зелянюк жвава перапытаў:
— Ен так сказаў табе? Праўда, Стася?
Стася не палічыла за патрэбнае паўтараць, што сказала, і цягнула далей:
— Ты думаў пра сябе толькі. А можа, каб я адразу ведала ўсё, дык бы і нічога гэтага не было...
Зелянюк пачуў тут самае небяспечнае месца і паспешна запярэчыў:
— Няпраўда, Стася? Я многа думаў аб гэтым... Ты зусім не ведаеш свайго бацькі. Ты падліла б толькі масла ў агонь, і ўсё роўна было б тое самае, толькі, можа, у болып вострых і злачынных формах... Пра гэта я таксама пісаў табе, Стася...
Яна раптам нібы абвяла і зусім новым, пакорнаціхамірным тонам запытала:
— Што цяпер будзе з ім?
Зелянюк, узрадаваны такім зваротам справы, ахвотна пачаў тлумачыць ёй пра партыйную дысцыпліну, пра партыйныя спагнанні, пра тое, што партыя ніколі не адштурхоўвае ад сябе канчаткова сяброў, якія зрабілі тыя ці іншыя, хоць і вялікія нават, памылкі. Стася выслухала яго з гыбокай увагай і, як ён кончыў, спакойна завярнулася да дзвярэй.
Зелянюк асалапеў:
— Стася! Куды ж ты?
Яна прыстоіла і ўзняла на яго наіўна-здзіўленыя вочы...
— А што?
— Ты так і пойдзеш?
— Так і пайду. Я пагаварыла з табой пра ўсё, што трэба, і мне няма чаго болып тут рабіць!
Ен раздзельна, склад за складам пераказаў:
— Табе няма чаго болып тут рабіць?
— Так, Зелянюк, мне няма чаго болып тут рабіць.
I яна зноў завярнулася да дзвярэй. Зелянюк падбег і схапіў яе за руку.
— Чакай, Стаська... Гэта ж неразумна... нелагічна... Ну, даруй мне, калі мо я дрэнна зрабіў... Ну, даруй, Стаська...
Стася сказала яму дзіўна спакойным, зусім прыяцельскім тонам:
— Слухай, Зелянюк... Ты ведаеш, што я не люблю рабіць што-небудзь з пустой крыўды ці гонару... I я не крыўджуся на цябе... Папраўдзе, Зелянюк, не крыўджуся... Я нават цяпер, у гэтую хвіліну, згодна з табой, што так было лепей... Але гэта ўсё роўна астанецца паміж нас прыкрым непаразуменнем, і, калі мне будзе патрэбна, я буду лічыць, што ты загубіў майго бацьку...
— Няпраўда, ты не падумаеш так... Ты выдумляеш сама на сябе... Стаська, я ўсё роўна не пушчу цябе... Ты не пойдзеш... Я так не магу... Я больш кахаю цябе, чымся ты думаеш...
Стася ціха, але рашуча папрасіла:
— Зелянюк, пусці маю руку. Я пайду.
Тады Зелянюк пусціў яе руку і, балюча сашчаміўшы зубы, пайшоў ад дзвярэй. Услед яму пачулася так блізка знаёмае, звонкае і зусім-зусім нязлоснае:
— Бывай, Зелянюк!
I яна такі пайшла, гэтая наравістая дзяўчына. Праўда, як выйшла яна за дзверы, дык яе прыгожы твар таксама пацямнеў і скрывіўся ад нутранога болю, але пайшла яна цвёрдым роўным крокам, які ані не паказваў на тое, што гэта дзяўчына перажывае цяпер сваю першую і таму найглыбейшую і найсвяжэйшую трагедыю.
...Стася была ў такім душэўным стане, калі чалавек зазвычай або ўпадае ў чорную меланхолію, або наважваецца раптам на які-небудзь дзікі, недарэчны ўчынак, на які б ніколі не пайшоў у нармальным стане, і ў гэты ўчынак вылівае жорстка сціснутую ў нутры ў яго буру.
Стася ў чорную меланхолію не ўпадала, а наважылася на дзікі, недарэчны ўчынак: яна пайшла да Веры Засуліч.
Яшчэ з кухні Стася пачула мілы галасок Веры, якая мыркала сама сабе нейкую цёплую і ўтульную, як курлыканне коткі, песеньку. Гэтая песенька страшэнна абразіла Стасю сваёй ціхамірнасцю, і яна па-
ведаміла пра свой прыход такім адчайным грукатам у дзверы, нібы хацела спагнаць на іх усё абурэнне свайго маладога сэрца.
Вера выскачыла ёй насустрач — чыстая, светлая, як анёлак — і, ледзь не плачучы з радасці, кінулася яе абнімаць.
— Стасечка, родная... Як добра, што ты прыехала... Тут так многа ўсяго ўсякага панарабілася... Я ўжо хацела пісаць табе... папраўдзе...
I яна з ласкавым шчабятаннем павяла Стасю ў свой пакой. Стася моўчкі прымала яе гарачыя шчырыя ласкі, але сама на іх не адказвала і скрозь разглядала яе сур’ёзным праніклівым поглядам. Але раптам у галаве ў яе мільганула смешная дзівачная думка:
«Гэта ж яна можа быць мая новая «мама»?»
Яна мімаволі ўсміхнулася. Вера заўважыла гэтую ўсмешку і, ураз пахаладзеўшы, пакрыўджана насупіла свае аксамітныя броўкі.
— Ты, Стася, смяешся з мяне?
Стася станавіта растлумачыла ёй:
— Гэта я ўсміхнулася не з цябе, а з адной свае недарэчнае думкі. Я смяяцца з цябе не буду.
I Вера, ураз расхмурыўшыся, зноў жвава зашчабятала, апавядаючы Стасі пра сівецкія навіны. Адылі Стася перапыніла яе.
— Я прыйшла, Вера, да цябе са справаю. Я хачу пагаварыць з табой пра свайго тату.