Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо
Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 430с.
Мінск 1992
— Ты, пэўна, забылася, што мы ўжо не муж і жонка?
Так, Марына Паўлаўна сапраўды была на гэта забылася. Карызнаў напамінак, як струмень ледзяной вады, ахаладзіў яе і вярнуў да прытомнасці. Цяжка згнібёная, асаромленая, яна адышлася і ціхенька села ў свой куточак канапы. Потым узнялася зноў і праказала пакорна, вінавата:
— Я забяру патрэбныя рэчы.
Яна доўга поркалася ў шафе — нічога не брала там і не шукала — абы схаваць сваю нязносную, цяжкую няёмкасць.
Як выходзіла, у руках у яе не было нічога, апроч пакомчанага доччынага ліста. Яна заўважыла яго і ўжо ад парога сказала:
— Я напішу дачцэ... пра ўсё... Добра?
Карызна коратка згадзіўся:
— Гэта даўно трэба было зрабіць.
I Марына Паўлаўна праз усю тую ноч пісала даўгі, поўны матчынскіх слёз ліст да дачкі, у якім, аднак, менш за ўсё наракала на свой боль ці на свае нягоды.
а болып апісвала трагічна-бязвыхадны стан, у якім, на яе думку, знаходзіўся цяпер Сымон Карызна, і настойна клікала дачку на ратунак.
Гэты ліст назаўтрага Марына Паўлаўна сама і завязла на пошту ў раён, як пераязджала туды на новую працу і на новае жыццё.
9
Камсамолец Віктар скрозь чорную ноч, скрозь лютую, мабыць, апошнюю перад вясной, завіруху ехаў у далёкую незнаёмую вёску шукаць свайго друга.
Змораная, але бязмеры старанная шаўлюжка сваім конскім інстынктам адгадвала загубленую ў цемры і снегавай замеці дарогу і клыпала сабе памаленьку, ані не зважаючы на частыя ўдары пугаю, якімі болып з інерцыі, чымся свядома, частаваў яе ачмурэлы гаспадар.
Сам Віктар не бачыў і не чуў ні дарогі, ні шаўлюж кі, ні пугі, якою без жаднае патрэбы махнуў у паветры, ні шурпатага снегу, што агнёва-калючай жарствою абсыпаў яго твар. Усё адчуванне гэтае далёкае начной дарогі пералівалася ў разбушлаванай яго свядомасці ў адчуванне няўхільнага падання ў глухую чорную яміну, на самым дне якой, недзе глыбока-глыбока, у вязкім цёплым муце, марылася яму салодкае збавенне ад бязлітаснай чарады вобразаў, што настойна гналіся за ім.
— Зарэж мяне лепей... Віця, зарэж мяне... Во табе нож... Віця, я не буду злавацца...
Куды яму дзецца ад гэтых балючых слоў, неадступных, назоллівых, як звон спалашонай асвы. Яны праз цэлы дзень лётаюць над яго галавой і ўпіваюцца ў яе атрутнымі джаламі. Яны залятаюць цяпер наперад і апантаным роем кідаюцца ў твар яму і колюць, кусаюць, паляць яго пякучым агнём.
А можа гэта лятуць насустрач яму іншыя словы — не менш балючыя і яшчэ больш жорсткія, як тыя?
— Перш выканаць загад, а потым абскардзіць. А калі гэтае «потым» будзе неўзваротна позняе?
Ен загад выканаў. Ен выканаў яго на сто — ды не, на дзвесце працэнтаў! Бо ён рабіў тое, чаго мог не рабіць, ад чаго мог унікнуць без ніякай завады для справы. Напрыклад, ён мог толькі арганізаваць, наладзіць усё як след, а чаго яму было ісці самому ту
ды, калі можна было папрасіць каго, даручыць каму другому гэта зрабіць?
О, не! Камсамолец Віктар не гэткі! Ен мае досыць цвёрдасці, каб выканаць самому ўсклад.зены на яго партыяй абавязак! Ен мае досыць юнацкай упартасці, каб выпіць усю чашу да дна, да астатняе кроплі!
Яно нядоўга і цягнулася гэтае яго наўмыснае самакатаванне — мо якіх пяць ці дзесяць хвілін. Ен зайшоў толькі затым, каб абвясціць пастанову і загадаць, што да такой-та пары павінны быць гатовы ў дарогу, ды яшчэ растлумачыць, што можна ўзяць з сабой з гаспадаркі, а што трэба здаць, як сродкі вытворчасці, у калгас. Ен так і хацеў падысці проста да гаспадара, узяць адпаведны моманту тон — строгі, вядома, нават суровы, але не звяглівы, не злосны — і выкласці слова па слове ўсю сутнасць справы. Але яго здэтанавала троху агульная карціна, якая адкрылася яму ў гэтай нешчаслівай для яго хаце сівалапаўскага селяніна-серадняка Малаха Загароўскага.
Галоўна збянтэжыла Віктара тое, што, замест, якой ён чакаў, сумятні, гармідару, можа, нават лаянкі, абурэння, ён сустрэў тут жудасную, хаўтурную ціхасць. Тут поўная хата была людзей — больш, вядома, жанчын — і ўсе яны зважна сядзелі па лавах у глыбокім жалобным маўчанні. Можа, яшчэ і тым падкрэслівалася гэтае падабенства да хаўтур, што паваленая раптоўнай бядой гаспадыня ляжала на ложку васкова-белая і нерухомая, як нябожчыца.
Віктар чуў, што гэтая нямотна-напружаная сцэна мусіць выбухнуць, як і на праўдзівых хаўтурах, агульным дружным галашэннем, і баяўся, каб не сталася гэта акурат цяпер, як аб’явіць ён гаспадару няўмольна-катэгарычную волю рэвалюцыйнай неабходнасці.
Здзівіла яго Аўгінька. Ен чакаў, што ўбачыць яе заплаканую, зарумзаную, і загадзя нарыхтаваўся змагацца з ліпучым жалем, які ў ім заўсёды ўзнімалі жаночыя слёзы. Аж не. Аўгінька зусім не плакала. Праўда, вочы ў яе былі хваравіта-чырвоныя, але слёз не было на іх (мо павыплакала ўсё?), і стаяла яна ў нейкім дзіўным ненатуральным здранцвенні проста сярод хаты, нават не прыхіліўшыся ні да чога,— убога схіленая, нібы зламаная.
Замест жалю, зірнуўшы на яе, адчуў Віктар глухі трывожны страх, які прымусіў яго, ідучы цераз хату, сцеражліва абмінуць яе зводдаль, як зачумленую.
Гаспадар стаяў, прыхіліўшыся да вушака дзвярэй, што ішлі ў чыстую палавіну хаты, і тож быў жудасна нерухомы, здранцвелы. Ен, мабыць, нічога і не чуў з таго, што казаў яму Віктар, бо пустыя непрытомныя вочы яго скрозь глядзелі паўз Віктараву галаву некуды ў нявідную кропку, а на застылым твары была жахлівая адсутнасць усякага выразу і сэнсу.
Віктар не ўправіўся яшчэ скончыць свае прамовы, як да яго падышла Аўгінька. Яна нервовым нязграбным рухам кранула яго за рукаў і ціха спытала:
— Што вы робіце, Віця?
Ен абярнуўся да яе, і іхнія вочы сустрэліся. Тут страшэнна падашукала была Віктара адна нікчэмная дробязь, праз якую ён ледзь не страціў быў свае мужнасці. Аўгінька стаяла перад ім напружаная, суровая, шчытна, аж да бялосці, сашчаміўшьі вусны. I вось адзін куточак гэтых прыгожых, так добра знаёмых і любых Віктару вуснаў увесь час смешна, наіўна сморгаўся ўгару, гарэзна парушаючы стрыманую строгасць усяго твару. Акурат у гэту хвіліну, праз гэты недарэчны нікчэмны куточак вуснаў апанаваў быў Віктара той дрэнны ліпучы жаль, якога ён баяўся. Толькі напяўшы ўсе свае сілы, ён стрымаўся, каб не кінуцца да яе і, плачучы разам з ёй, не закрычаць:
— Аўгінька, любая мая, я не вінават... Я сам ведаю, што гэта несправядліва і непатрэбна, але я мушу рабіць так, бо маю баявы загад, які трэба перш выканаць, а потым абскардзіць... Я абскарджу яго, не бойся... Я ўпраўлюся, я не спазнюся... Родная мая, я ратую цябе...
Казалі потым некаторыя дападлівыя людзі, якія былі там, што ў камсамольца Віктара былі-такі бліснулі ў вачах слёзы. Але гэта, мабыць, казалі проста затым, каб скампраметаваць камсамольца Віктара, паказаць, што і камсамольцы могуць часта зблышыць.
А Віктар проста быў растлумачыў Аўгіньцы ўсё як мае быць і прасіў яе супакоіцца, нават падвёў яе да лаўкі і хацеў пасадзіць. Але яна ўзяла тады са стала звычайны хлебны нож і, падаючы яго яму, сказала дзіўна простым і шчырым тонам, які страсянуў усю істоту камсамольца Віктара:
— Зарэж мяне лепей... Віця, зарэж мяне... Во табе нож... Віця, я не буду злавацца...
Што было далей па гэтых словах, Віктар неяк не
помніць — усё зацямрылася чорнай чязводнай жудасцю гэтых Аўгіньчыных слоў.
He, няпраўда. Яшчэ адно помніцца добра. На стале ён убачыў быў кніжку, якую ў астатні раз прынёс быў Аўгіньцы, і, убачыўшы, з радаснай хаплівасцю кінуўся да яе, каб паглядзець яе назву, нібы ад гэтага зележала немаведама што.
Гэта была «Праграма і статут Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі». Віктар кніжку схаваў у кішэню не таму, што баяўся, каб не прапала, а лічыў за недапушчальнае блюзнерства пакідаць яе тут, у гэтым, хоць і несправядліва, але ўсё-такі асуджаным, ганебна асуджаным доме.
Камсамолец Віктар ведае добра свае саюзныя абавязкі!
А цяпер ён знойдзе свайго друга, раскажа яму ўсё чысценька, і яны ўдвух нешта прыдумаюць. У яго нарыхтаваны ўжо нават і словы, з якімі звернецца ён да прыяцеля. Ен скажа яму так: «Братачка! Можа я і дрэнна, не па-камсамольску раблю, можа паддаўся я сантыментальнай слабасці, можа патураю сам сабе, сваім пачуццям... Але слухай пра. ўсё, што было...»
I скажа тады не толькі пра гэта, апошняе, а і пра ўсё, што дзеялася ў Сіўцы па ад’ездзе друга. I яны нешта прыдумаюць тады, і ўсё будзе добра.
Абы пазбыцца гэтых неадступных балючых вобразаў! Абы не сцёбалі ў твар агнёвай жарствой гэтыя назоллівыя, як звон спалашонай асвы, атрутныя словы.
...Здаровы конскі інстынкт няўтомнай шаўлюжкі ды шчаслівая выпадковасць прывялі нарэшце камсамольца Віктара ў патрэбную яму вёску. Там прыстоіў ён ля першай хаты і — абмёрзлы ўвесь, адубелы — ледзь споўз з санак, каб паляпаць у акно ды папытацца, дзе жыве Зелянюк. Яго доўга не чулі, потым доўга перапытвалі і яшчэ даўжэй тлумачылі, як трапіць у патрэбную хату.
Але нарэшце знайшоў. Блізкасць мэты падбадзёрыла яго, і ён нарабіў такога грукату, што перапалашыў увесь дом. Пакуль гаспадары спрачаліся з ім, да дзвярэй падышоў сам Зелянюк і запытаў сваім звонкім, так знаёмым Віктару і так прыемным яму голасам:
— Гэта — да мяне? Хто там такі?
Віктар хацеў весела крыкнуць, але ад узрушэння ледзь прапішчаў — танклява і жаласна:
— Гэта я... Віктар, з Сіўца... Адчыні хутчэй...
Дзверьі расчыніліся, і Віктар з асалодаю нырнуў у густую цеплыню хаты.
Зелянюк злавіў яго ў цемры за руку і павёў на сваю палавіну хаты. Там запаліў святло і, зірнуўшы на Віктараў разгублены твар, адразу з ласкавай турботай запытаўся:
— Што, Віця, нешта благое здарылася?
— Братачка...
Але на гэтым і скончылася яго ўступная прамова, бо маладыя нязломныя сілы яго ўсё-такі нарэшце здрадзілі яму, і ён горка, па-дзяцінаму заплакаў.
Пакуль Віктар адплакаўся, Зелянюк ужо быў апрануты, і яго свежы бадзёры выгляд ані не паказваў на тое, што яго адарвалі ад самага сну.
— Ну як, Віця, можа цяпер раскажаш ужо?
I ён ласкава палэпаў Віктара па плячы.
Віктару доўга не давялося апавядаць, бо Зелянюк з першых слоў зразумеў, аб чым тут справа, і нецярпліва перапыніў яго.
— Ну, рэшту дакажаш дарогай. Зараз жа едзем у раён...
Віктар на такі зварот ніяк не спадзяваўся і з раптоўнай радасці паспрабаваў нават пярэчыць: