• Часопісы
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    Але чаму ж так спяшаўся ён да свае самотнае мярлогі, нібы бег ратаваць сваё дзівачнае, нікому непатрэбнае начынне ад грознае стыхійнае навалы?
    Можа быў гэты інстынктыўньі страх перад той самай сілай разбурэння, аб якой жартам казаў Якуб Лакота і якую ён, Галілей, ва ўласцівай яму хваравітай экзальтацыі мог уявіць як нешта матэрыяльнае і трывожна блізкае?
    А мо проста дзівачыў стары мудрагель, ашукваючы людзей і самога сябе?
    6
    Бывае часам у сне такое страшнае адчуванне няпэўнасці, адчуванне вострага крутога рубяжа паміж жыццём і смерцю, якое страсае нутро чалавека магутным звярыным жахам і нават па сне пакідае ў ім след свой — дрыготны цень невыразнай трывогі. Сніш зазвычай тады, што ўзыходзіш на нейкую высокую строму, куды непераможна штурхае салодка п’янючае пачуццё надзвычайнага, ніколі не зазнанага ў сапраўдным жыцці ўздыму. Ідзеш на гэтую строму шпарка і лёгка, нібы нясе цябе нявіднае крылле. I толькі на самай гары, дзе ужо асталося ступіць адзін яшчэ крок, каб дасягнуць жаданае высакосці, раптам апаноўвае гэтае жудаснае адчуванне няпэўнасці, і застываеш на момант у цудоўным здранцвенні, баючыся зрабіць найменшы рух, каб не пахіснуцца назад у страшную цяпер таемную прорву. Тады чалавек хваравіта, страшна чуе ўсю сваю існасць, напружана стоўпленую ў ім, як у кроплі вады, што во-во гатова капнуць, сарваўшыся з берагоў пасудзіны.
    Прыблізна такі настрой — толькі не ў сне, а ў сапраўднасці — перажываў цяпер Сымон Карызна.
    Уцякаючы ад сваіх непазбыўных трывог і страху, ад свайго нязноснага душэўнага мітушэння, Сымон Карызна рынма рынуўся быў у абнімкі адчайнае пацяробаўшчыны, бо, апроч гэтага безадказна-напорнага замарачнага гону, не бачыў больпі спосабу вырвацца з вязьма супярэчнасцей, што з кожным днём усё шчытней і шчытней заціскала яго.
    Гэта была астатняя стаўка Сымона Карызны.
    I вось лёгкае нявіднае крылле нясло яго на стромкую верхавіну раптоўных, ніколі ім не чаканых удач. Усе перашкоды, якія сустракаліся цяпер на дарозе, адляталі пустым лушпавіннем — смешныя, мізэрныя ў сваім бяссіллі. Тое, што паўставала даўней перад свядомасцю глыбокімі неразвязанымі праблемамі, цяпер абярнулася ў глупасным непаразуменні, якія зусім проста і лёгка было абмінуць, не чапаючы іх. I з кожнай хвілінай набліжалася жаданая высакосць, да якой аставалася яшчэ ступіць усяго некалькі крокаў.
    Сымон Карызна адчуваў надзвычайны, ніколі дасюль не зазнаны ўздым.
    Сапраўды, усё ішло як мага быць. Калектывізацыя Сіўца, праведзеная слаўным Пацяробам з маланкавай,
    дзіву вартай быстрынёй і рашучасцю, хоць і выклікала была з першай пары глухое нездаволенне жыхарства, але ашаломленыя раптоўнасцю падзей дабрамысныя сівецкія грамадзяне нават не ўправіліся былі і выявіць гэтага свайго нездаволення і, агледзеўшыся, маўкліва згадзіліся з тым ад іх незалежным фактам, што яны з гаспадароў-аднаасобнікаў абярнуліся ў найзаконнейшых сяброў калгаса «Гром рэвалюцыі» Следам за Сіўцом пайшла ў калгасы і большасць вёсак Сівецкага сельсавета, у якіх верныя паплечнікі Пацяроба, якіх раптам аказалася больш нават, чым трэба, строга і няўхільна гнулі лінію правадыра.
    Сівецкі сельсавет ішоў сямімільнымі крокамі да суцэльнае калектывізацыі, поўнае завяршэнне якой было ўжо справаю бадай што некалькіх дзён.
    I вось тут акурат, як астаўся адзін толькі крок да канчатковага дасягнення пастаўленае мэты, як ужо зачынаў узнімацца першымі хвалямі хмельны прыліў блізкага трыумфу,— тут апанавала Сымона Карызну жудаснае адчуванне няпэўнасці, і тут ён суняўся, баючыся ступіць яшчэ апошні рашучы крок, каб не пахіснуцца назад, не рынуць у страшную таемную прорву.
    Увесь сэнс гэтага новага настойна-турботнага пачуцця азначаўся ў Карызнавай свядомасці адным катэгарычньім запытаннем:
    — Што будзе далей?
    Гэта не было цвярозая дзелавая рупата працоўніка аб спраўленай ім рабоце — Сымон Карызна ў сваіХ сутаргавых кіданнях неўзаметку страціў увесь свой арганічны зрост з агульным магутна-дзейным поступам эпохі — гэта быў звярыны жах чалавека, што напружана адчуў свой востры фатальна-немінучы рубеж.
    Сымон Карызна не быў гэткі дурны, каб скрозь п’яны чмур пацяробаўшчыны не заўважыў нарэшце злачыннай тандэтнасці ўсяго, што яны з маху нагарадзілі ў Сіўцы і ў Сівецкім сельсавеце. Няўмольныя факты жыцця злосна разрывалі ўтульную пялёнку самаспадмана, якой ён здолеў быў да часу адгарадзіць сябе ад пробліскаў уласнай свядомасці, і ён мусіў убачыць тое, чаго мо не хацеў ці чаго баяўся бачыць.
    Праца новаўтворанага сівецкага калектыву з нязграбна-гучнаю, у пацяробаўскім смаку, назваю «Гром рэвалюцыі» пачалася ды і скончылася на тым, што згодна загаду старшыні калгаса Андрэя Шыбянкова былі перавезены з Сівалапаў і чамусьці складзены ля бу-
    дынка сямігодкі, мала не пад вокнамі Карызнавае кватэры, тыя бярвенні, што ўправіліся былі панавозіць сівалапаўскія калгаснікі за кароткі час існавання свайго дружнага калектыву. Калі Карызна запытаў быў у Шыбянкова, навошта ён гэта зрабіў, той самадавольна ўсміхнуўся і растлумачыў:
    — Хай ведаюць, што гэта не хаханькі...
    Такім глыбокавычарпальным тлумачэннем Карызна мусіў задаволіцца, бо па выразу прыгожага старшынёвага твару відаць было, што далейшыя роспыты выклікаюць з ягонага боку адно пагардлівае здзіўленне.
    Карызна бачыў, што той энергійны і ў значнай меры бесцырымонны штуршок, які далі яны соннаму, неўвароткаму Сіўцу, павіс у паветры. Сівец не крануўся з месца, а яшчэ болып зацяўся ў сваёй нязрушнай упартасці, гатовы ў першы зручны момант, паддаўшыся злоснаму ўплыву варожых сіл, выбухнуць рэзкім пратэстам, які ўраз зруйнуе ўсё дасягнутае да гэтага часу. Адсутнасць хоць якіх-небудзь відочных праяў новага зруху, новае дзейнасці працінала Карызну страхам і роспаччу, a няшчаснае тое бярвенне сваім недарэчным выглядам даводзіло яго да шалу. Концом раз’юшаны, клікаў ён да сябе Андрэя Шыбянкова, каб спагнаць на ім сваё абурэнне і хоць троху разварушыць, яго, узбудзіць у ім сякую-такую актыўнасць.
    Андрэй прыходзіў і ўсміхаўся сваёй загадкавай самаўпэўненай усмешкай (Карызна ненавідзеў яе, бо ведаў, што яна падабаецца Веры Засуліч), потым убачыўшы Карызнава абурэнне, рабіўся сур’ёзны і дзелавіты, чым канчаткова адгароджваўся ад усякіх далейшых прэтэнзій з боку сакратара ячэйкі. Каб паказаць, што ён працуе не менш за самога Карызну, ён садзіўся дзе-небудзь паблізу і, летуценна слюмачачы карандаш, нешта поркаў у сваіх бясконцых «вучотах».
    Карызна скрыгаў зубамі ў бяссільнай злосці і, удостач налаяўшыся ў думках, рэзюмаваў: «Табе гітару ў рукі, а не калгас...»
    Ен з кожнай хвілінай усё больш і больш пераконваўся ў поўнай непрыдатнасці гэтага загадкава-таемнага, а ў сутнасці зусім пустога чалавека. Зацятая нянавісць да Гвардыяна і настойнае жаданне помсты натхнялі яго вострай непакойнай энергіяй, але гэта было толькі датуль, пакуль не задаволіў ён свае нянавісці, беручы ўдзел у раскулачванні Гвардыяна. Разам з задаволенай нянавісцю згасла і энергія — Андрэй
    Шыбянкоў ураз вытхаўся, як адкаркаваная пляшка эфіру, і астаўся ад яго нікчэмны гультай, ушчэнт раздуроны бязладна-вальготным жыццём валацугі.
    Галілей трапна калісьці азначыў быў, што ў ім не чалавек кіруе злосць сваю, а злосць кіруе яго.
    Троху большае спацяшэнне даваў Карызну непахісны, цудоўна-ўпэўнены ў сабе Пацяроб. На Карызнавы сумненні ён адно пагардліва жмурыўся, выстаўляў пад самы нос Карызну сваю вялікую растапыраную пяцярню і, наравіста ўгнуўшы магутную валовую шыю, спяваў:
    — Сымонка, маўчы... Любачка, сціхні... Усё пойдзе па плану... Пазапішаш усіх, тады возьмемся жыўнасць абагульваць. Адразу ж няможна, золатка, усё табе як перуном высмаліць. На тое ж разумныя людзі планы пішуць. План, мой даражэнькі, гэта — сацыялізм...
    I калі бачыў, што Карызна ад яго разважанняў троху весялее, Пацяроб таемна нахіляўся да яго і дадаваў ужо інтымным пабрацімскім тонам, старанна складаючы несуладны твар свой у як найпрыемнейшую ўсмешку:
    — Абцярэбім усё на першы нумар. He бойся, Сымонка!.. За мной — як за каменнай сцяной... Пхэ!..
    I сапраўды, на нейкі час да Сымона Карызны варочалася шчаслівая пачуццё спакою, якое, аднак, трывала нядоўга, бо неўзабаве жорстка ўскаламучанае новым напорам жыццёвых фактаў, зноў уступала месца сутаргавым мітушэнням, а хоць цяжкой беспрасветнай дэпрэсіі. У такія чорныя хвіліны спрабаваў яшчэ Сымон Карызна, як за астатні сродак ратунку, хапацца за ўспамін аб Рачкоўскім, аб нядаўняй гутарцы з ім, спрабаваў надмернай патугаю волі вярнуць роджанае той гутаркай цвёрдае адчуванне сілы, свае поўнае вызваленасці ад гнёту мінулага. Адылі патугі яго былі марныя. Тое, што ў той час выдавала бясконца простым, лагічна ўгрунтаваным, цяпер было пустой надманнай формулай. Ясна, што гэта быў той самы недалужны самаспадман, за якім ён на нейкі момант хаваўся ад жорсткіх супярэчнасцей жыцця. Ен дзівіўся цяпер незамутнёнаму спакою Рачкоўскага і нават пачынаў падазраваць яго ў адумысловым фігураванні, у свядомым удаванні перад ім, перад Карызнам, нібыта поўнага спакою і ўпэўненасці.
    Хіба можна так лёгка адпіхнуць ад сябе чорны цень мінулых гадоў?
    I, нарэшце, апошнім складнікам, які ўносіў дадатковую і, мабыць, найбольш датклівую горкасць у агульным комплексе перажыванняў Сымона Карызны, былі яго стасункі з Верай Засуліч. Тут таксама было ў яго цэлае кола балючьіх неўразуменняў.
    Сымон Карызна з трагічнай паступовасцю траціў Веру Засуліч, і сам быў вінаваты ў гэтым, і добра гэта разумеў, і праз гэтае сваё разуменне ў яшчэ большую ўпадаў сумятню, прыспяшаючы канец свайго ўласнага, мабыць, залішне позна знойдзенага і таму неспадзейнага, шчасця.
    У Веры Засуліч ён, як і даўней, шукаў салодкага забыцця, хвіліннага спацяшэння і адпачынку. Да Веры насіў ён усё трывогі свае і выліваў іх там у гарачых бурных навальніцах, знаходзячы сабе ў гэтым жаданае палягчэнне. Вера разумела яго і спачувала яму. Яна заўсёды знаходзіла ў сабе досыць цёплае ласкі, каб гэтай ласкай, як чароўным бальзамам, суняць яго нясцерпны душэўны боль. Але гэтая роля спацяшальніцы яе не здавальняла. Яе рамантычная і наскрозь жаночая натура прагна шукала сабе героя, каб у бязмежнай адданасці далучыцца самой да ўзнёслага гераізму жанчыны, вобраз якога яна патаемна насіла ў сабе з малых дзён. Яна рада была б знайсці гэтага героя і ў асобе хоць паджылога троху, але яшчэ моцнага і досыць прыгожага Сымона Карызны, але ён сам разбіваў усе намаганні яе сваім вечным самазгнібеннем, сваім недалужным енкам і скаргамі. I вось Вера Засуліч памалу прывыкла жалець яго — звычайным людскім жалем, якім жалеюць няшчасных ці хворых і які не дае месца больш моцным і больш каштоўным пачуццям.