Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо
Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 430с.
Мінск 1992
— Што з гэтага ўсяго будзе?
Карызна адчуваў настрой сходу, яго стрыманы холад, і лёгкая бадзёрая весялосць, якую ён выяўляў з наўмьіснай гучнасцю, мела ў значнай меры штучны, дэманстрацыйны характар. Гэтую весялосць уласна падтрымліваў у ім бадзёры, неўляклівы Пацяроб, праўдзівы герой гэтага дня.
Пацяроб трыумфаваў. Ен пахаджваў па сцэне нардома з такім апломбам, што нават той, чые вочы добра прызвычаіліся да яго даўгалыгай фігуры, мог падзіваваць з яе асаблівай, фенаменальнай нязграбнасці. Ен штохвіліны злёгку торгаў рукой падвешаны на раменьчыку цераз плячо наган і з асалодай прыслухваўся да апетытнага парыпвання свежай скураной похвы. Гэта была прымета яго добрага гумору і філасофскае самаўглыблёнасці.
Пацяроб напрасіўся, каб яму дазволілі сёння зрабіць невялічкі даклад, і чакаў адчынення сходу з гордай упэўненасцю ў грымучым эфекце свае праграмнае прамовы.
Яго выступленне маўклівая зала сустрэла яшчэ большым, яшчэ халаднейшым маўчаннем, і гэта яму ўпадабалася, бо ён лічыў, што пачцівае маўчанне масы перад прамоўцам ёсць найвышэйшы пункт справядлівай, цалкам заслужанай ім пашаны. У яго была дзівосная здольнасць — гаварыць, не зважаючы на аўдыторыю, і таму прамова яго папраўдзе выйшла эфектная. Ен крычаў, жудасна жэстыкуляваў, нападаў, адбіваўся, жартаваў, нават смяяўся — усё гэта перад маўклівым, як лёд, натоўпам. На канчатак ён агаласіў цэлую чараду «хай жыве» і, зрабіўшы заключны надзвычайна велічны жэст, першы запляскаў у ладкі, напамінаючы публіцы пра элементарную далікатнасць.
Зала падтрымала яго рэдкімі вымушанымі воплескамі, і ён пайшоў да свайго месца ў прэзідыум, глыбока сабой задаволены.
Троху ажывіў быў сход Якуб Лакота. Ен гаварыў доўга і праканала, горача перажываючы кожны сказ сваёй прамовы, і тупа застылая ўвага натоўпу зачынала ўжо віхраваць свежымі павевамі цікавасці і ажыўлення. Як гэта ні дзіўна, але Якуб Лакота, мабыць, адзін з усіх сівалапаўскіх калгаснікаў, быў цалкам здаволены лёсам свайго калектыву. Ен неяк зусім быў забыўся падумаць пра тое, што гэты новы зварот справы кратае яго асабіста, што гэта — як ні кажы — а ўсё-ткі ладны ўдар і па ягоным гонары. Таму і не было ў ім ні каліва тае мімавольнае прыкрае няёмкасці, што зазвычай звязвае працаўніка, якога чаму-небудзь адставілі ад спраўленай ім работы. Якуб Лакота быў шчыра рады тым, што распачатая імі справа выходзіць за шырэйшую прастору і разам з гэтым набліжаецца да маштабу яго першапачатковых, балюча выпешчаных ім планаў. А хто будзе праводзіць іх у жыццё, хіба не ўсё роўна яму?
Сваю гэту радасць і свой творчы запал выліваў Якуб Лакота перад панура-маўклівай, прыбітай пацяробаўскім энтузіязмам масай сялян, і маса шавялілася памаленьку, настарожвалася ў яшчэ нясмелай гатоўнасці да цяжкага зруху свае закаржавелае свядомасці, да неабьіклага разварушэння сваіх зацвілых а п поўгага неўжывання думак. Яшчэ не ўправіўся
скончыць ён прамовы, як з публікі плоймай пасыпаліся да яго запытанні. Адылі ўстаў з свайго месца манументальны Пацяроб і ўладна супакоіў публіку:
— На запытанні адкажа ў заключным слове таварыш дакладчык.
Якуб Лакота зірнуў на яго сваімі чыстымі, поўнымі шчырай няўцямнасці вачмі і, троху разгублены, паспешна скончыў прамову.
Зала застыла зноў у хмурай нязрушнай маўклівасці.
Абралі на тым сходзе новую ўправу калгаса — усе галасавалі з пакорнай дружнасцю за выстаўленых кандыдатаў. Адно сівалапаўцы патрабавалі ўвесці яшчэ ў склад управы Якуба Лакоту і, насупар гвалтоўным запярэчанням Пацяроба, дамагліся таго, што яго абралі за кандыдата. 3 такім жа аднадушшам ухвалілі гучную велягурыстую рэзалюцыю, укладзеную новым старшынёй калгаса Андрэем Шыбянковым.
Пад канец сходу Пацяроб мнагазначна таўхануў у бок Карызну і, падміргнуўшы яму, пахваліўся:
— Ну, як, Сымонка, здорава, га?
Карызна здзіўлена зірнуў на свайго прыяцеля і, пры ўсёй прыязнасці да яго, з трывогай падумаў:
«Ці ён сапраўды такі дурань, ці толькі прыкідваецца?»
Сымон Карызна добра разумеў, што ўсё гэта не так, як трэба, ён з шчымлівым болем адчуваў глыбокі фальш пацяробаўскага трыумфу, але яму ўжо няўзмогу было суняць ход падзей, надаць ім іншы кірунак, бо гэтага іншага кірунку ён ужо не бачыў і сам. Ашаломлены магутным рухам бурна разгойданага жыццёвага мора, ён, каб не захлынуцца ў грозных хвалях яго, здаўся на першую, якая трапіла яму, плынь, і гэтая лёгкая павярхоўная плынь паслужна несла яго ў цьмяную далеч, падманваючы аблудна-ружовымі надзеямі.
Гэта была астатняя стаўка Сымона Карызны.
3 таго панурага сходу разышліся былі ўсе з адчуваннем глыбокага неўразумення, няпэўнасці ў перспектыве заўтрашняга дня, і толькі два чалавекі, найболып углыбленыя ў сябе, у свой нутраны, цвёрда збудаваны імі свет, былі зусім спакойныя і бадзёрыя. Гэта былі — Пацяроб і Якуб Лакота. Лакоту, праўда, быў устурбаваў троху неўгамонны Галілей, але сваімі загадкавымі выразамі ён узняў у ім больш няўцямнасці, чымся сумнення.
Галілей з’явіўся побач з Якубам, як той выходзіў ужо з мястэчка. Якуб не здзівіўся, угледзеўшы ў цемры яго хімерна-скурчаны цень, і адразу запытаў цёплым, прыяцельскім тонам:
— Вы да мяне, дзядзька Ахрэм?
Галілей замест адказу завёў адразу свае мудраванні:
— Кхе-кхе... Хто яго ведае... Можа і няма ніякае рэвалюцыі... ага... можа адно папужалі... He ведаю я... ага... нічога не ведаю.
У ціхім далёкім Галілеевым голасе адчувалася напружаная, прасякнутая глыбокім смуткам развага. Ен відочна збянтэжаны быў гэтым сходам, і дзіўны непакой яго распаліўся новым трывожным агнём.
— Хто яго ведае... ага... Як рэвалюцыя, дык тлум бывае вялікі ага... крычаць людзі... мітушацца... А вось нашы маўчаць... Ен крычыць, дык без сэнсу... Ен не так крычыць, як трэба... Няправільна!..
I ў астатніх словах старога дзівака раптам празвінеў зусім не стасоўны да яго — цвёрды, рашучы гнеў. Якуб Лакота, узварушаньі Галілеевай шчырасцю, азваўся з пяшчотнай ласкай у голасе.
— Вы, дзядзька Ахрэм, усё да сэрца бераце, дык і турбуецеся вечна...
Галілей буркнуў зусім ціха, нібы сам сабе:
— Сэрцам больш імеш, чымся розумам...
I троху смялей, выразней дадаў:
— А без сэрца чалавеку няможна... ага... зусім няможна... Без сэрца розум высахне ў чалавека...
Якуб Лакота хітравата ўсміхнуўся сам сабе ў цемры.
— А рэвалюцыя, дзядзька Ахрэм, без сэрца. Яна не мае жалю, дык, значыць, не мае і сэрца...
Галілей настаўбурчыўся.
— Няпраўда! Есць жаль... ага... ёсць сэрца. Рэвалюцыя ад сэрца ідзе... Яна любіць людзей і шкадуе іх... ага... Б’ючы, шкадуе... вось...
Тут стары заўважыў сваё няўмыснае ўзрушэнне і, засаромеўшыся яго, стуліўся ў шкарупу звычайнай замкнёнасці.
Галілей часцяком хадзіў цяпер да Якуба Лакоты, і яны доўгія гадзіны праседжвалі ўдвух, зашчапіўшыся ў Якубавым «габінеце» і абмяркоўваючы нейкія свае, вядомыя толькі ім двум, справы. Зазвычай па гэткіх гутарках Галілейй асабліва паспешна трусіўся
да свае замеценае снегам хацёнкі і з нецярплівым імпэтам браўся за сваю таемную работу.
Аднак у гэты раз Галілеева візіта была вельмі кароткая. У ім, відаць, моцна засела ўзнятае сходам абурэнне і скрозь мардавала яго назоллівай непакойнай турботай, ад якой стары не ведаў сам куды дзецца. Ці толькі ўвайшлі яны ў Якубаў «габінет» і гаспадар узяўся ладзіць сваю мізэрную — пяты нумар — газовачку, Галілей падскочыў да яго і, бесцырымонна замінаючы яму, закулдыячыў:
— А вось гэта яшчэ... Жыў-быў цар... ага... цар Ляксандр... А ў яго быў супраціўнік Гардзей... Гардзей той завязаў быў дужа мудроны вузел і ў наругу цару Ляксандру — на, кажа, развяжы, калі ты разумней за мяне... ага... Дык цар, не патрапіўшы, ага... выняў меч і — раз... перасек той вузел... ага... перасек...
Галілеева гістарычная недакладнасць троху рассмяшыла Якуба Лакоту, але ён з далікатнасці зацяў сваю ўсмешку і ў тон старому запытаў:
— Ну і што ж, дзядзька Ахрэм, хто разумнейшы быў: цар Ляксандр ці той самы Гардзей?
Галілей гарачкава зацерушыўся на месцы і затрос барадзёнкай.
— Дурны быў цар... ага... Дурны Ляксандр... Сячы кожны патрапіць... I гэты... але... і гэты сячэ... А хай развяжа, ага... хай развяжа!
Якуб зразумеў, што стары гаворыць пра Пацяроба, і, каб яшчэ больш падвухрыць яго, спакойна зазначыў:
— Што ж, бываюць такія моманты, калі трэба дзейнічаць рашуча і смела... Ці ж не праўда, дзядзька Ахрэм?
Тут ужо стары дзівак зусім распаліўся.
— Няпраўда! Няпраўда!.. He рашучы ён... ага... He смелы ён... Ен — рызыкант!.. Ен бурыць... ага... ён разбурае... усё разбурае...
Якуб наўмысля трымаў далей свой жартліва-супярэчлівы тон — яму цікава было разгарнуць да самага нутра Галілеева дзівоснае ўзрушэнне.
— А ведаеш, дзядзька Ахрэм, і гэта ж таксама трэба... У жыцці скрозь працуюць дзве сілы: адна разбурае, а другая будуе... Вось ён, скажам, разбурае, а вы, дзядзька Ахрэм, сёе-тое будуеце... Можа для таго, што вы будуеце, ён месца цярэбіць, га?..
Галілей страшэнна спалохаўся гэгата параўнання.
— Ен і маё разбурыць... ага... ён разбурыць... Ён глядзеў у акно... Ен смяяўся... ага... смяяўся...
I стары раптам кінуўся да дзвярэй, нібьі і папраўдзе баяўся, што там, у мізэрнай яго хацёнцы, страшны Пацяроб у гэту хвіліну бязлітасна разбурае ўсю яго таемную цудоўную пабудову.
Якуб памкнуўся суняць яго.
— Куды вы, дзядзька Ахрэм? Чакайце пагамонім яшчэ...
Галілей на хвіліну суняўся ў дзвярах, але гэта ўжо быў звычайны штодзённы Галілей — ціхі, маўклівы, стрыманы. Бурнае ўзрушэнне яго зноў схавалася ў спадзейную шкарупу яго звычайнае замкнёнасці.
— Кхе... Кхе... позна ўжо... Спаць ужо трэба...
I, каб паказаць, што ён сапраўды хоча спаць, стары хітрун скоранька, але вельмі старанна пазяхнуў.
Якуб Лакота правёў Галілея на вуліцу і доўга з глухой няўцямнасцю слухаў, як пялёсткамі лёгкага хрусту знікалі ў цемры дробныя, паспешныя крокі старога.
«Што ён мае да гэтага Пацяроба? He можа быць, каб ён папраўдзе баяўся яго».
I Якуб Лакота, безумоўна, меў рацыю — Галілей не баяўся Пацяроба. Галілей пагарджаў Пацяробам таксама, як Пацяроб Галілеем, і таксама не лічыў яго за вартага сур’ёзнае ўвагі чалавека. Калі і стараўся ён менш трапляць на вочы суроваму начальству, калі і ўнікаў усякага з ім дачынення, дык рабіў гэта больш з арганічнае свае антыпатыі да яго, чымся са страху. I тое, што ў акно глядзеў Пацяроб, што смяяўся з ягонага творчага гломазду, тож, кажучы шчыра, турбавала яго не больш, як леташні снег.