• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    ля. Яго крыху здзівіла, што ў гаспадаровай палавіне зусім цёмна, але ён доўга аб гэтым не разважаў і адразу падаўся да Зеленюка.
    Зеленюка ўжо не было. У ягоным пакоі непрыемна кінулася ў вочы халоднае бязладдзе, якое, астаючыся па ад’ездзе чалавека, заўсёды наганяе на блізкіх смутак і нездаволенне.
    Па падлозе рассыпаны былі падраныя паперы, a на стале ляжаў грудок кніг — можа забытых, а можа наўмысля пакінутых тут. Над кніжкамі схілілася ў глыбокай цікавасці Аўгінька. Як увайшоў Віктар, яна спужана адскочыла ад іх, адылі раззлавалася на свой наўмысны спалох і пачала спаганяць злосць на небараку Віктару.
    — Ага, паехаў? Што, спазніўся? Ага?
    У яе ў голасе поўна было праўдзівае, блізкае да слёз, злосці, але прычына той злосці была, безумоўна, не ў тым, што Віктар так нахабна яе патурбаваў: Аўгінька такім спосабам вылівала сваё нездаволенне ад’ездам Зеленюка, бо і яна глыбока была да яго прывязалася і прывыкла бачыць у ім свайго блізкага чалавека.
    Віктар дзеля прылікі запытаў, ці даўно паехаў, і панура сеў на зэдлік, што нядбайна высунуты быў на сярэдзіну хаты.
    Аўгінька дражнілася далей, толькі ўжо троху ў іншым кірунку.
    — Ага, цяпер не будзеш хадзіць? To дык на дні па дваццаць разоў, а цяпер дык не тое ўжо? Ага, нахадзіўся?
    Віктар скоса зірнуў на яе і зрабіў трагічнае вока.
    — А ты што, дужа рада?
    Тут Аўгінька злавіла сама сябе на тым, што гэта яна, можа, больш сябе дапякае, чымся яму, і заціхла ў раптоўнай смутнай сур’ёзнасці. Віктару гэта ўпадабалася, і ён як мага развіваў свой пакорна-пакрыўджаны тон.
    — Табе, мусіць, абрыдла, што я хаджу сюды? Ты толькі чакала таго, каб як адчапіцца? He ўспеў ён паехаць, як ты ўжо з хаты гоніш, ужо загадзя кажаш, каб не прыходзіў. Добра, я не прыйду... Я магу не прыходзіць, калі табе гэтага хочацца.
    Яна адвярнулася, каб схаваць свае слёзы, і прашаптала з пяшчотным дакорам:
    — Віця!..
    Яны абое ледзь трымаліся, каб не заплакаць, і абое глыбока ўпэўнены былі, што гэта — з крыўды за ўзаемныя незаслужаныя дакоры.
    Але-ткі Віктар і папраўдзе падумаў, як гэта будзе яму цяпер сустракацца з Аўгінькай, ці выпадае цяпер прыходзіць да яе без дай прычыны. Яшчэ каб былі яны ў калгасе, тады б, можа, і нішто, часам можна было б залучыць. А так — ніякай грамадскай сувязі.
    I ён, занядбаўшы сваю крыўду, дзелавіта пытаецца ў Аўгінькі:
    — Ці пойдзе твой бацька ў калгас?
    Яна добра разумее, да чаго гэта імкне, і таксама забываецца на сваю крыўду.
    — Хто яго разбярэ... Маўчыць усё, нават і гаворкі пра гэта не заводзіць. Ен скрозь так — будзе маўчаць, ні слова не скажа, аж пакуль не даўміцца да чаго.
    Віктар зважна ківае галавой і надмеру салідным тонам канстатуе:
    — Гэта дрэнна... Няма чаго чакаць... Час ужо абдумаць усё, абмеркаваць... Час ужо... так...
    Гэты Віктараў тон, а злашча яго палітыка (ён жа наўмысля так, каб не паказаць, нашто ён уласна пытаўся пра калгас) страшэнна злуе Аўгіньку, і яна рэзка перапыняе яго:
    — Дык пагавары з ім сам, калі хочаш... Што ты мне гэта тлумачыш...
    Ен нейкі час маўчыць, а тады пытаецца ўжо іншым тонам:
    — Нічога мне не казаў?
    Аўгінька разумее, што гэта не пра бацьку, а пра Зеленюка, і выкарыстоўвае зручны выпадак для помсты.
    — Ані нічога... Нават і не ўспамінаў... Вясёлы быў такі, усё песні пеў сам сабе... папраўдзе...
    Яна лучае вельмі трапна, бо Віктара гэта коле ў самае сэрца.
    «Нават не ўспомніў. Нават не пераказаў яму ніводнага слова... He развітаўся...»
    I яго ахапляе такая моцная крыўда, што Аўгінька, заўважыўшы яе, працінаецца глыбокім да яго жалем і напружана вышуквае якога спосабу, каб паказаць яму сваю ласку. He знайшоўшы нічога больш складанага, яна проста падыходзіць да яго і асцярожна да-
    тыкаецца да яго рукой, што мае азначыць яе пяшчотнае абыйманне.
    — Дык ты, Віцька, больш не прыйдзеш да нас? He прыйдзеш?
    I яна, смешна схіліўшыся да яго твару, зазірае з настойлівай дапытлівасцю яму ў вочы.
    — Ты толькі да яго прыходзіў? Больш табе тут нікога не трэба?
    На гэтым у іх адбываецца вельмі гарачае і досыць неасцярожнае прымірэнне, бо ў гэты час у пакой уваходзіць бацька і замалым не заспявае іх на месцы злачынства...
    ...Ад таго дня ў жыцці камсамольца Віктара адбылася значная змена, якая ў сутнасці рэчы пайшла яму на карысць. Ен стаў больш сур’ёзны, у яго з’явілася новая рыска ў характары — упэўненасць у тым, штб ён робіць, адчуванне свайго пэўнага месца ў агульнай рабоце. Адсутнасць Зеленюка, бязмежны аўтарытэт якога амаль цалкам паглынаў дасюль яго дзейную ініцыятыву, прывучыла яго да самастойнасці ў жыцці і працы, да пачуцця поўнае адказнасці за свае ўчынкі.
    Як і ўсе сівалапаўскія актывісты, Віктар глыбока захапіўся працай арганізаванага нарэшце калгаса і стаў аддаваць яму больш часу і энергіі, чымся гэта дазвалялі асноўныя яго абавязкі, як сакратара камсамольскай ячэйкі, і гэта прывяло яго да рэзкай сутычкі з Сымонам Карызнам. Помнячы паводзіны ў гэтых выпадках Зеленюка і цвёрда наследуючы ім, ён скарыў свой юнацкі задор і шчыра згадзіўся з справядліваю заўвагай сакратара партыйнай ячэйкі. Яму адно страшэнна не ўпадабалася, калі Карызна з зусім не дзелавой і не таварыскай злосцю крыкнуў быў на канчатак:
    — Я пакажу вам гэту зеленюкоўшчыну!
    I вочы ў сакратара ячэйкі гарэлі ў той момант агнём дужа дрэннай нянавісці.
    Гэта было не выпадкова. 3 таго часу бадай штодня даводзілася Віктару зазнаваць на сабе часам справядлівы, а больш несправядлівы гнеў Сымона Карызны, адчуць беспрычынную да сябе яго нянавісць. Ен зразумеў, што гэта Карызна перанёс на яго ўвесь комплекс пачуццяў, якія раней меў да Зеленюка. Ен стрымліваў сябе і маўчаў. Нават у сваіх лістах да Зеленюка старанна абмінаў усё, што датыкалася
    стасункаў яго з Карызнам, і рабіў гэта з двух меркаванняў: па-першае, баяўся, каб не падумаў Зелянюк, што ён скардзіцца, намаўляе на Карызну, а па-другое, ён наогул стараўся менш пісаць пра адмоўнае, a больш пра станоўчае, бо хацеў паказаць свайму прыяцелю, што па яго ад’ездзе з Сіўца ўсё ідзе тут добра — бадай не горш, як пры ім. Ен адчуваў перад Зеленюком нейкую асаблівую адказнасць сваю за сівецкія справы, нібы і сапраўды перайшла на яго па Зеленюку не толькі зацятая варожасць Сымона Карызны, а і ўся грамадская місія непакойнага брыгадзіра.
    Трэба сказаць, што Віктарава крыўда на Зеленюка трывала была да першага ліста, які ён атрымаў праз два ці тры дні па ад’ездзе прыяцеля. У гэтым першым лісце Зелянюк выказаў шчыры жаль, што не давялося, ад’язджаючы, убачыцца з ім, і ў надзвычай цёплым ласкавым тоне напамінаў пра іхнюю ўмову весці надалей сваё сяброўства і перапісвацца. Віктар як не ашалеў быў з радасці і цэлую ноч пісаў неміласэрна вялікі і бязмеры гарачы адказ, следам за якім на бедную Зеленюкову галаву меўся пасыпацца цэлы дождж частых і не меншых за першага лістоў, на якія шчодра аддаваў палкі юнак свае кароткія, маланкава-быстрыя ночы.
    Усе лісты, атрыманыя ад Зеленюка, Віктар перачытваў немаведама па колькі разоў і гарліва складаў іх адзін да аднаго ў сваю запаветную хлапецкую скрынку побач з іншымі сувенірамі, накшталт абгрызеных алоўкаў, сцірак, спісаных пёрак ды інш. Але стакроць перачытаныя і запакованыя ў запаветнай скрынцы лісты ўсё роўна не давалі спакою — яны стаўпляліся ўнутры назолліва турботным узрушэннем, і гэта ўзрушэнне балюча распінала Віктарава сэрца, настойна патрабуючы выйсця. Віктар стаў шукаць чалавека, з якім бы можна было дзяліцца сваімі перажываннямі, і больш прыдатнага да гэтае мэты чалавека, як Тацяна Шыбянкова, вядомая рэч, знайсці не мог. У іх завялося смешнае зайздрослівае спаборніцтва, кожны атрыманы каторым ліст ад Зеленюка выклікаў у атрымальніка па-дзяцінаму непасрэдны эгаістычны трыумф, які адпаведным чынам уводзіў другі бок у старанна хаванае, але непераможнае засмучэнне. Адылі гэтыя жорстка розныя пачуцці дзівосна перамешваліся адно з адным падчас неадмен-
    ных супольных чытанняў ліста, і сінтэзам іх была слаўная дружба, якая з кожным днём усё мацней і мацней звязвала спаборнікаў. Дружба гэта не асталася ў баку ад дападлівае ўвагі сівецкай публікі і ўпляла небараку Тацяну ў чарговую зласлівую інсінуацыю, міма якой яна, як зазвычай, прайшла з горда ўзнятай галавой незалежнай жанчыны-грамадзяніна. Віктару ж гэта каштавала цэлае вельмі датклівае сцэны з Аўгінькай, якая, аднак, скончылася для яго зусім неспадзяванай радасцю.
    Было гэта так..
    Дзеля таго, што бацька Аўгіньчын, сівалапаўскі селянін-серадняк Малах Тодараў Загароўскі, упарта не пісаўся ў калгас і камсамолец Віктар абвясціў яму за гэта індывідуальны байкот,— небарака Аўгінька, як даўней, кожнаі'а надвячорку — толькі-толькі сядзе за Сівец гультаяватае зімовае сонца — выбягала на вуліцу (трэба ж даведацца ў суседак, ці збіраюцца сёння ў супрадкі, а хоць газы пазычыць, а хоць малых паглядзець, каб дзе не патапіліся на каўзелі!), станавілася перад форткай, схаваўшы рукі ў рукаўкі свайго чырвоненькага з чорнай смушковай аблямоўкай кажушка, і пільна ўзіралася пад Сівец, зусім у другі бок, не туды, адкуль будзе ісці пунктуальны камсамолец Віктар. I зноў, як даўней, яны ішлі разам аж да млына (гэта ж не менш як гоняў з пяцёра!) і, выйшаўшы за Сівалапы ды клапатліва азірнуўшыся наўкола, ён зноў неўзаметку, на хаду абнімаў яе адной рукой і пяшчотна туліў да сябе і нібыта чуў праз халодную паверхню кажушка мяккую цеплыню яе ўтульна схаванага цела...
    I вось неяк так падыходзячы надвячоркам пад Малахаву хату, поўны лёгкай хлапечай бадзёрасці і мілоснага трапятання, камсамолец Віктар з вялікім здзіўленем заўважыў, што Аўгінька, стоячы ля свае форткі, не ўзіраецца, як звычайна, у процілеглы бок, а з цалкам адкрытай нецярплівасцю чакае яго і, ўгледзеўшы, нават ступіла крокаў са два яму насустрач. У голасе, якім звярнулася яна да яго, гучала гарачая рашучасць і настойная, нават жаласлівая троху просьба.
    — Віця! У нас нікога ў хаце няма... Бацька з маткай паехалі, а малыя недзе гуляюць... Зойдзем да нас... Добра?
    Віктар як мага сціснуў у сабе раптоўную радасць
    і прыжмурыў вочы ў страшэнна дзелавітай развазе.
    — Хто яго... У мяне зараз невялічкае пасяджэнне... Пакуль збяруцца хіба?..
    Аўгінька сціху, не падымаючы рукі, паціснула яго за кончыкі пальцаў і, зазірнуўшы ў вочы яму сваім асабліва блізкім, шукальным поглядам, прашаптала: