Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо
Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 430с.
Мінск 1992
— Ужо набраўся, га? Хе-хе... Выпіў сабе троху?..
Збянтэжаны такім абаротам, Паўлюк доўга бурчаў сабе пад нос нешта невыразнае.
Але быў яшчэ адзін момант, што Цімафей Міронавіч Гвардыян стаў зноў Цімафеем Міронавічам Гвардыянам у поўнай велічы свае грознае, жорсткае натуры.
Гэта было ўжо на дварэ.
Цімафей Міронавіч выйшаў з хаты з пакорнай слухмянасцю чалавека, які з мілай ахвотаю зробіць усё, што ад яго патрабуюць. Знімаючы з крука ключы (яны спрадвеку віселі там у святой незачэпнасці, і ніхто, апроч гаспадара, не заважыўся да іх дакрануцца) — знімаючы з крука ключы, ён ласкава гукнуў жонку, якая была зашыўшыся недзе ў зацішны куточак:
— Матрёша! Пойдзем!
I гэтым словам «Матрёша», сказаяым, бадай, упершыню за ўсё іхняе сумеснае жыццё, ён увёў маленькую молепадобную жанчыну не ў меншае замяшанне, як і брата Паўлюка.
На дварэ былі яшчэ людзі, цэлы натоўп — яны, відаць, даўно ўжо сышліся тут і з нецярплівасцю чакалі пачатку цікавай працэдуры.
Цімафею Міронавічу гэта была неспадзеўка, і, стаўшы на ганку, ён з хвіліну ўзіраўся ў натоўп не то са страхам, не то з здзіўленнем, не то проста з цікавасцю. I вось тут, мабыць, у апошні раз абудзіўся ў ім сапраўдны Цімафей Міронавіч Гвардыян, суровы гаспадар і былы кур’ер высачайшай камісіі па такіх-та і такіх-та справах.
Паперадзе ўсяго натоўпу стаяў Галілей. Ен тупаў на месцы ад холаду, дробна кхекаў і, здалося Гвардыяну, падміргваў яму хітра і насмешліва.
Цімафей Міронавіч увесь страсянуўся. Невядома, ці ўжо дужа датклівае было Галілеева падміргванне, ці можа проста пачуў Гвардыян па сваёй сіле чалавека, але ўся яго звярыная злосць, прыдушаная знадворнаю, роджанаю інстынктам самаабароны падлыжнасцю, раптам скінула з сябе вымушаную заслону і паўстала ў поўнай сваёй натуральнай сіле. Ен дзіка напружыўся, рукі ў яго сутаргава сашчаміліся ў кулакі, а твар акасцянеў у драпежнай корці. Саступіўшы з ганка, ён паволі, так, як там, у хаце, Андрэй Шыбянкоў, пасунуўся на Галілея.
Стары дзівак падпусціў яго крокі на два да сябе і зрабіў смешнае, недарэчнае, зусім нестасоўнае да сталага чалавека: ён паказаў Цімафею Міронавічу Гвардыяну язык. I гэта было так неспадзявана, што
Гвардыян збянтэжыўся і спыніўся, не ведаючы, што яму рабіць далей. Пакуль ён ахамянуўся, там, дзе стаяў Галілей, асталося адно пустое месца.
Дружны бязлітасна-глумлівы рогат прыгбаў апошні выбух суровага гаспадара і былога кур’ера высачайшай камісіі па такіх-та і такіх-та справах, і ён, пакорна схіліўшы галаву, пайшоў адмыкаць свае адрыны і свірны.
2
У Сівалапах дагараў у шчаслівым запале новае цудоўнае працы старшыня калгаса «Наша перамога» Якуб Лакота. Ен доўга і настойна адмаўляўся ад гэтай пасады — не таму, што не хацеў, а што не пэўны быў у сваіх фізічных сілах. Яго ўгаварвалі з цёплай сваяцкай ласкай, абяцалі поўную ад усіх дапамогу, і ён нарэшце згадзіўся. На сакратара калгаса з яго прапазіцыі выбралі Мікіту Лаўрьшёнка, маладога кемкага гаспадара, што спрабаваў некалі вучыцца на агранома.
У Якуба Лакоты ад першага таго сходу асталося ўражанне радаснага здзіўлення, блізкага да неймавернасці. Сапраўды, цяжка было даць веры, што гарачыя, смелыя яго імкненні, якія часцяком самому яму здаваліся недасягальнымі лятункамі, сталі 'раптам на парозе свайго здзяйснення. I сам ён будзе не толькі браць чынны ўдзел у гэтай казачна-новай будоўлі, а нават будзе ёю кіраваць.
Для Якуба Лакоты канчаткова згінулі хвіліны спакойнага адпачынку — і дні і ночы абярнуліся яму ў безупыннае напружанае гарэнне. Трагічны разлад паміж яго маладым нязгасным запалам і ўбогімі рэшткамі глыбока павераджонага здароўя дасягнуў найвышэйшага пункта. Гэта, ён чуў, не вяшчуе яму нічога добрага, але не задумляўся дужа над гэтым, бо, наогул, на сваё фізічнае здароўе глядзеў з спакойнаю абыклаю безнадзейнасцю.
У маладым калгасе адразу занялося жвавае, бадзёрае жыццё. Першыя пробліскі яго, дзіўна свежыя, яскравыя, атулены былі вясёлым, чыста святочным уздымам. Якую Лакота добра разумеў, што калектыў тады толькі адчуе сваю дзейную злучнасць і сваё значэнне, калі возьмецца супольна за якую канкрэтную жывую работу, і таму з першых жа дзён зачаў шукаць такое работы.
Пастанавілі адразу пачаць падрыхтоўку да калгаснага будаўніцтва, і на першую чаргу назначылі будоўлю вялікае стадолы на ўсю, якая мела быць абагулена, жывёлу. Дасталі дазвол на вывазку лесу, і з вясёлых масавых выездаў па яго зрабілі праўдзівую дэманстрацыю сваёй дружнай сілы і энергіі.
Якуб Лакота здабыў аднекуль будаўнічага тэхніка, і некалькі вечароў узапар збіраліся ў яго ў «габінеце» самарослыя сівалапаўскія архітэктары, каб разам з тэхнікам абмяркоўваць план новай будоўлі. Гэта бьілі дзівосныя незабыўныя гадзіны, калі з непраходна-дзікіх зарасляў цёмнай мужыцкай свядомасці, аплеценых атрутным хмелем спрадвечнага чмуру, раптам завязваўся і паволі расцвітаў пышны квет калектыўнай творчай фантазіі, імклівага домыслу і ініцыятывы. Забываліся на ўсё — на позні час, на змору, на немінучыя турботы заўтрашняга дня — і ў шчыльна збітым гарачай дружнасцю гуртку ламалі галовы над найдрабнейшымі дэталямі складаных будаўнічых канструкцый.
Гэта была першая брыгада калгаса «Наша перамога». Вынікі яе працы — яшчэ хісткія, няпэўныя, праблематычныя — разыходзіліся па ўсіх Сівалапах і залучалі ў кола далейшых меркаванняў амаль усіх калгаснікаў, а часам і аднаасобных гаспадароў. Бо што ж можа з такой сілай захапіць знудзелую ў тупой абыдзёншчыне свядомасць земляроба, як не смелыя планы хоць яшчэ і неверагоднага, але канкрэтнаўяўленага ўжо дабрабыту!
Так пачынаў жыць калгас новымі супольнымі інтарэсамі, так завязвалася новая творчая сувязь паміж яго сябрамі.
Тым часам старшьіня калгаса меў яшчэ свой асаблівы клопат, якому аддаваў ён пазасталыя ад штодзённых турбот часіны: ён перарабляў свае вялікія, з такой стараннасцю і з такім цяжарам складзеныя планы. Фактычна, гэта была не пераробка, а скарачэнне, звужэнне да сціслых меж сівалапаўскае рэчаіснасці. I праца гэта была Якубу Лакоту бадай не лягчэйшая, чымся першапачатковае іх складанне. Гэта была вельмі балючая праца, бо выпадала з бязлітаснай жорсткасцю абцінаць пышныя квяцістыя галіны таго дрэва новага жыцця, якое стварыў быў ён у сваім творчым парыванні. Яго стан быў падобны да стану мастака-разбяра, які, стварыўшы бязмежна
прыгожы вобраз, прымушаны быў бы груба абсеч яго чароўныя формы, каб мог ён змясціцца ў прызначанай яму нішы. Але вострае адчуванне пладатворнасці свае працы, упэўненасць у блізкім здзяйсненні сваіх новых, хоць і меншых і хоць не гэткіх яскравых планаў кампенсавала яму вымушанае самаабмежаванне, і ён працаваў з даўнейіцым запалам, з даўнейшай фанатычнай адданасцю справе.
Часамі траплялася, што ў сваёй заложнай рабоце сярод глухой маўклівай начы ён натыкаўся раптам на нечаканую перашкоду, на брак якіх-небудзь канкрэтньіх матэрыялаў пра распланаванне калгаснага поля, пра размяшчэнне тых ці іншых дзялянак, якія мог ён здабыць толькі непасрэдна пабыўшы на месцы. Тады адкладаў ён справу да рання, і да рання не зводзіў вока, да рання кавэнчыўся на сваім мулкім ложку, пазіраючы штохвіліны, ці не сівее ўжо акно марудлівым зімовым золкам.
Нарэшце ў скрозь пракалупнай нецярплівымі вачмі цемры азначаўся хісткі квадрат акна, і Якуб Лакота зрываўся з абрыдзелага, абмуленага непакойнымі бакамі ложка. Наспех апрануўшыся, ён наўмысна млявай, размякчонай сном хадою праходзіў цераз агульную хату і, абмінаючы старую матку, якая поркалася ўжо каля печы, пазяхаў з такой заразлівай слодыччу, што той і ў думцы не было, каб гэта ён куды выбіраўся з гэткай пары на работу. Так з наіўнай дзяцінаю хітрасцю падманваў ён пяшчотную чуйнасць маткі, якая з балючай трывогай сачыла за няўхільным згасаннем свайго каханага сьіна.
У сенцах цішком, па-зладзейску, намацваў ён старыя лыжы — рэшткі свайго калішняга маладога раздолля — і, ухапіўшы іх пад паху, выбягаў за двор, сцеражліва азіраючыся, каб часам не злавіла яго на месцы злачынства руплівая маці.
Па полі задзіў сінімі халоднымі хвалямі апошні перадранішні змрок. Поле драмала лядовай дрымотай — глыбока самотнае і чулае ў сваёй сіратлівай закінутасці. Працавіты шоргат лыж працінаў маркотна-застылую цішыню з жорсткай нахабнай рэзкасцю, нібы, прынёсшы з сабой смелы водгалас неспынёнага людскога жыцця, дражніўся з санлівай змярцвеласці зімовага поля.
Якуб Лакота з гоні ішоў шпарка, размашыста, успамінаючы свой калішні спрыт і падманваючы са-
мога сябе гарачкавым выбухам свае астатняе сілы. Потым сунімаўся, зняможаны, і, хваравіта аддыхваючыся, усміхаўся пакорнай вінаватай усмешкай.
Адылі радасна было і раздольна апынуцца аднаму Ў пустым заснежаным полі, дзе бяскрайняя самота давала чароўна-зманлівую магчымасць забыцца на сваю няўздольнасць і пачуць у сабе былога, поўнага нязбытых сіл чалавека. Абкружэнне здаровых людзей заўсёды падкрэслівае слабасць хворага, даючы яму відочную, неабмьільную мерку ягонае немачы, і, толькі пазбыўшыся гэтых хадзячых узбораў фізічнай дасканаласці, можа ён пацешыць сябе мімалётнымі блі скамі збавіцельнага самаспадману.
Прайшоўшы з чвэртку вярсты павольным ужо, спакойным крокам, Якуб Лакота з глыбокім здаволеннем адзначаў, што ён амаль зусім яшчэ не чуе зморы, і пачынаў старанна вымяркоўваць, колькі б ён здолеў прайсці за гадзіну, за дзве, за тры — вядомая рэч, з адпачынкамі, спакваля, не спяшаючыся, бо чаго ж яму канечна ляцець, як непрытомнаму? Выходзіла, што дужа многа, і тады на паружавелым ад хады і марозу твары ў яго грала бясконца шчаслівая, радасная ўсмешка. Яму здавалася, што ён зусім яшчэ здаровы чалавек. I неўзаметку для самога сябе ён зноў пераходзіў на шпаркі размашысты рух, каб, з гоні прайшоўшы, зноў спыніцца, задыхаўшыся і закашляўшыся.
Згарнуўшы з сябе астатнія косы начнога змроку, зімовае поле ў раптоўнай яснасці паказвала свае прасторьі. Гонка, імкліва разбягаліся ў розныя бакі белыя прытульныя далі, хаваючыся за шызыя драцяністыя хмызнякі, за гладкія пукатыя ўзгоркі. Навакол — куды ні зірні — паўставалі ўваччу з дзяцінства знаёмыя куточкі, дзіўныя і інакшыя ў сваім зімовым убранні. Якуб Лакота бесцырымонна зрываў з іх гэтае пышнае велічнае ўбранне і апранаў іх у лёгкія квяцістыя шаты залатога лета. I нейкую часіну жыў ён тады жыццём, даўно прамінулым, светлым, прамяніста-прыгожым...