• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    Раз-пораз лёгкаю патугаю волі Карызна сунімаў млявую плынь цудоўна пераблытаных барвістых вобразаў, каб у скулчанай на момант свядомасці перабраць нізку думак, на якіх грунтавалася яго новае незамутнёна-чыстае самаадчуванне. Ен рабіў гэта не
    таму, што былі ў яго якія-небудзь сумненні, няўпэўненасць, не — ён хацеў лішні раз адчуць законную непахісную моц свайго жыццёвага апраўдання. Так упэўнены ў сваім багацці скнара раз-пораз перабірае свае поўныя скрыні, каб лішні раз адчуць сваю багатырскую сілу.
    Усё, вядомая рэч, было ў належным парадку. Строгая непадкупная логіка даводзіла поўную рацыю выказаў Рачкоўскага.
    Галоўнае — у самім сабе. Трэба перш-наперш адным ударам перацяць у сабе, унутры, усе сувязі з старым, трэба вызваліцца ад яго маральна. I тады само па сабе развяжацца ўсё. Адным ударам...
    I Сымону Карызну здаецца, што ён ужо зрабіў гэты «адзін удар», што ён ужо перарваў у сабе ўсе ніці, якія вязалі яго з мінулым, тое праклятае вязьмо, што з бязлітаснай павольнасцю сціскала яго ў сваім шчытным непарыўным коле. Пэўна, што так, бо адкуль жа была б у ім гэтая ўздымная лёгкасць, гэтая свабода, гэтае даўно ўжо згубленае ім у жыцці адчуванне поўнае волі, поўнае маральнае незалежнасці?
    Каб канчаткова пераканаць сябе, Карызна кідае мыслёвы погляд назад, у мінулае,— і яно выглядае з далечы туманнае, няяснае, чужое, і замест сябе ён бачыць у ім зусім іншага, малазнаёмага чалавека — дурнога і агіднага.
    Тады цалкам упэўнены і заспакоены, Карызна бязрупатна кідае свае разважанні і акунаецца ў мяккакалыхлівую плынь бяздумнага сузірання.
    Палазы рыпяць з глыбокай ціхамірнай спакойнасцю, і загрузлыя ў цемры санкі стаяць недзе сярод бязмежнага поля, пакрэктваючы пад напорам ветру — нездаволена, але дабрадушна. Карызна ўпінае ў мяккую цемру невідушчы застылы погляд і ўяўляе сабе — як любіў рабіць калісьці ў дзяцінстве — далёкую, бясконцую дарогу, якая вядзе яго, самотнага падарожніка, у невядомы чароўны край, у невядомае казачнае жыццё. Ен пачынае смешна, па-дзяцінаму летуцець, паволі акунаючыся ў ліпучую дрэму.
    За вярсту перад Сіўцом вознік абудзіў яго гучным, звонкім ад марозу воклікам:
    — А зараз ужо і Сівец.
    I з гэтым воклікам скончыўся поўны, бяздонны адпачынак Сымона Карызны.
    Сівец уварваўся ў нутро ў яго на дзіва вясёлым, pa-
    дасным уздымам. Карызна здаволена канстатаваў, што ўжо даўно не ўязджаў з такім добрым настроем у свой глухі, непрыветны Сівец.
    Ен уязджаў сёння ў Сівец як пераможац. I гэта адчуванне свае перамогі (над сабой, над мінулым, над сучаснымі нягодамі) узбаламуціла яго глыбокі чысты спакой. Уваччу ў яго замігцелі яскравыя спакуслівыя карціны доўгачаканага трыумфа. Ен быў упэўнены ў сабе, ён чуў сваю сілу, і гэтая сіла патрабавала сваіх законных праў, напамінала пра сваё законнае задавальненне.
    Што бліжэй пад’язджалі да Сіўца, то ўсё гусцейшым натоўпам абкружалі Карызну вобразы сівецкай абыдзёншчыны. I цяпер ужо яны не пужалі яго, не кідалі ў чорнае беспрасветнае мітушэнне — ён адчуваў сябе сярод іх, як гаспадар у сваёй гаспадарцы, як камандзір сярод вернага слухмянага войска. Яго дзівіла цяпер тая нерашучасць, нясмеласць, з якой ён абарачаўся дасюль у блытаным коле сівецкіх падзей, ён саромеўся свае мімавольнае мяккасці і падатнасці. I гэтай дрэннай мяккасцю пачынаў ён тлумачыць усе няўдачы, што апошнім часам спасцігалі яго на кожным кроку ягонай работы.
    — Трэба ўсё павярнуць на інакшы лад.
    I ў меру таго, як выляталі з нутра ў Карызны апошнія рэшткі яго недаўняе пагоджанасці з вострымі супярэчлівасцямі жыцця, яго іранічна-пагадлівага погляду на ўсе тьія спрэчкі, на ўсю калатню, на бязладдзе,— да яго пэўнай уладнай ступою варочалася яго старая, на хвіліну прыціхлая злосць, ведучы з сабой новага, не менш заядлага свайго таварыша — прагнае жаданне помсты. Гэтая злосць была страшнейшая, чымся была дасюль, бо за ёй стаяла цяпер адчуванне сілы, упэўненасць у ёй.
    Такі вярнуўся быў Сымон Карызна з свае паездкі ў раён.
    Была ўжо, мабыць, дзесятая ці нават адзінаццатая гадзіна, як яны уехалі ў Сівец. Праязджаючы паўз пачатковую школу, Карызна ўбачыў у знаёмым акне прыветны агоньчык і спыніў возніка:
    — Чакай, я тут злезу. Едзь сабе дахаты.
    Вознік спыніўся з такой гатоўнасцю, нібы і сам так меркаваў, што тут трэба злезці, і Карызну чамусьці гэта ўпадабалася.
    У Веры Засуліч дзверы былі не завалены — нехта
    яшчэ быў у яе. 3 кухні пачуў Карызна гамзатае брынканне гітары і скрывіўся ў лёгкім нездаволенні. Ен скінуў на кухні сваё вялікае ездавое футра і паляпаў у дзверьі. Звонкі, чысты, як крышталь, галасок Веры Засуліч працяў нутро яго цёплай радасцю.
    — Калі ласка! Заходзьце!
    Адчыняючы дзверы, Карызна чамусьці ўспомніў грубыя словы Рачкоўскага: «Верачку падчапіў? Ну і зух! Смак маеш, няма чаго казаць...»
    I, успомніўшы гэтыя словы, здаволена ўсміхнуўся.
    У Веры быў Андрэй Шыбянкоў. Ён сядзеў ля грубкі, эфектна заклаўшы нагу за нагу, нядбайна, знехаця перабіраў струны гітары і таямніча блішчаў у куток сваімі чорнымі загадкавымі вачмі.
    Здаецца, не было нічога асаблівага ў тым, што Андрэй сядзеў у Веры Засуліч, брынкаў на гітары і блішчаў вачмі, тым часам Карызна адразу адчуў мімавольную няёмкасць. Яна яшчэ больш замацавалася ў ім, як па ягоным уваходзе Андрэй, мабыць, з простае далікатнасці, адразу пайшоў, каб пакінуць іх з Верай адных. Карызну здалася гэтая далікатнасць занадта паспешнай, падкрэсленай.
    Вера пайшла зачыніць за ім дзверы і зараз жа, вярнуўшыся назад, падышла да Карызны, з дзелавітай стараннасцю прыгатаваўшы вусны да пацалунка, і з разгону павісла ў яго на шыі.
    Карызна ў бурныя пяшчоты пераліваў сваё, прывезенае з раёна, узрушэнне. Яна ўважна прыгледзелася да яго, міла прыжмурыла свае цёмныя бяздонныя вочы і запытала з прыемным здзіўленнем:
    — Ты вясёлы?
    Яму хацелася адразу, у адным слове выліць ёй усё, што бушавала ў яго ў нутры, што рвалася з нутра нястрымана-напорным імпэтам. Але як пачаў шукаць гэтага слова, дык раптам убачыў, што ў яго фактычна няма пра што і гаварыць. Нічога ж і не было такога выдатнага, асаблівага. Наогул, нічога не было. Што ён гутарыў з Рачкоўскім? Што той супакоіў яго? Дык такое ж самае супакаенне мог ён знайсці кожны дзень і тут, не ездзіўшы нават у раён. Праўда, гэта ані не змяншае яго радаснага ўздыму, яго новае ўпэўненасці ў сабе. Але як ён растлумачыць гэта? Пра што расказаць ёй?
    Каб схаваць сваё мімавольнае замяшанне, ён запытаў яе ў наўмысна-вясёлым, бязрупатным тоне:
    — Ну, што ў вас тут было цікавага за гэты дзень? Яна дражліва прыцмокнула языком.
    — Ого... Было... Ды яшчэ якое цікавае... Сказаць ці не сказаць?
    I, вытрымаўшы паўзу, каб распаліць у ім большую цікавасць, нарэшце пахвалілася:
    — У нас быў сёння жаночы сход... I ведаеш, што мы пастанавілі? Арганізаваць калгас...
    Карызна папраўдзе здзівіўся.
    — Хто гэта «мы»?
    — Ну, мы...
    — Бабы?
    I Карызна з кплівай грубасцю зарагатаў. Вера прыкінулася, што злуецца.
    — Смяецца... А мы напраўду. I не адны бабы, a ў нас і мужчыны будуць. Ужо больш як дваццаць гаспадароў згодны пайсці разам з сваімі кабетамі... Во...
    Карызна ўраз суняў свой смех.
    — Я ведаю, гэта зноў Зеленюкова работа.
    Вера таксама кінула сваю ўдаваную злосць і зашаптала з змоўніцкай таемнасцю:
    — Яго не было там, але гэта праўда, што ён. Я ўжо ведаю... Гэта Тацяна Шыбянкова надумала, a яна ўсё чыста робіць, што ён ёй скажа. I Андрэй казаў, што ён кожнага дня ходзіць да яе — усё згаварваюцца аб нечым. I наогул яны...
    Але тут яна засаромелася і, кінуўшы на Карызну быстры выразлівы погляд, надзвычай міла пачырванела.
    Карызна цвёрдымі, рашучымі крокамі хадзіў па пакоі.
    — Гэтага ўжо болып не будзе. Досыць...
    Вера з хвіліну глядзела на яго поўнымі нясмелай павагі вачмі, а тады раптам насупіла броўкі, сабрала вусны ў нездаволеную грымасу і загаварыла пакрыўджаным голасам:
    — Праўда што... Робіць усё, што хоча, нібы ён тут начальнік нейкі... Раз ён прысланы пад твой загад, ён павінен усё рабіць так, як ты яму скажаш...
    Карызну зноў закарцела выліць ёй свой новы настрой, растлумачыць ёй, што цяпер ужо будзе іначай, што ён зусім не так, як дасюль, паставіць сябе, што ён цяпер пэўны і смелы, што ён не баіцца нікога. I зноў не было адпаведных слоў, зноў не мог знайсці
    нічога канкрэтнага, рэальнага, з чаго можна было па весці гаворку.
    Ен адчуваў, што Вера не ўпэўнена ў ягонай рашу часці, сумняваецца ў ёй. I ён чуў таксама, што ёй гэта непрыемна, крыўдна, што яна хоча, каб ён быў інакшы — смелы, рашучы, мужны, каб ён быў хоць трошкі герой.
    Яму стала страшна. А што, калі ён сапраўды не такі, якога яна хоча, калі ён не можа, не здольны зрабіцца такім? Ці будзе яна кахаць яго, слабога, нерашучага, палахлівага? Ці будзе яна кахаць яго, зломленага, пераможанага жыццём?
    I тут упершыню паўстала перад ім ува ўсёй сваёй жорсткай няўхільнай прастаце пытанне: ці кахае яна яго наогул? Ен толькі цяпер уздумаў, што яны дасюль яшчэ не сказалі адзін аднаму гэтага традыцыйнага, задрыпанага і ўсё-ткі такога патрэбнага, неабходнага слова — «кахаю».
    Чамусьці ўсплыў уваччу прыгожы, таямніча-загадкавы і на дзіва самаўпэўнены твар Андрэя Шыбянкова, і яму здалося, што на гэтым твары акурат ляжыць пячатка таго геройства, якога шукае Вера і якога няма ды і, пэўна, не будзе ў яго самога.
    У нутры ў Карызны займалася хмара новага, дасюль нязнанага непакою.
    Вера Засуліч з шчырай трывогай сачыла за ягоным настроем. Яе чулы жаночы інстынкт падказаў ёй найзручнейшы момант, калі прыйсці на дапамогу яму з сваёй мілай, салодкай ласкай. I якраз тады, як занялося ў ім гэтае новае прыкрае пачуццё, яна кінулася да яго, моцна, па-дзіцячаму абшчапіла рукамі і, прытуліўшыся да яго ўсім сваім маленькім стройным целам, прашаптала:
    — He трэба! He сумуй!..
    Ен узяў у абедзве рукі яе галаву і, адхіліўшы ад сябе, глядзеў ёй у твар настойным праніклым поглядам.
    — Ты кахаеш ці не?.. Ты папраўдзе кахаеш?.. Скажы, кахаеш?..
    Яна ўпершыню бачыла яго такога моцнага, трагічна-жорсткага, і ён ёй упадабаўся. Таму яна зусім шчыра, з чыстым сумленнем адказала яму:
    — Ну, кахаю ж, вядома, кахаю... Ці ты не бачыш сам?
    I, вырваўшы з ягоных рук сваю галаву, яна парыў-
    чата схавала на грудзях у яго апалены раптоўнай чырванню твар.