• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    далей сыпацца на яго раптоўнымі ўдарамі, трымаючы яго скрозь пад лютай няўхільнай пагрозай. А хоць напісаць, што «я з вамі, кулакамі, не маю нічога супольнага, не лічыце мяне больш за сына, таксама як я не лічу вас за бацькоў...»
    Карызна здрыгаецца ад аднае думкі пра гэта.
    He, ён яшчэ не дайшоў да гэтага, у яго не хопіць адвагі на такую подласць.
    Так і не знайшоў быў Сымон Карызна ніякага выйсця з цяжкога свайго неўразумення, адно заблытаўся яшчэ больш у чорнай немарачы глухіх супярэчнасцей.
    3 гэткім настроем прыждаў Карызна таго «гістарычнага» ў сівецкім маштабе партыйнага сходу, на якім абмяркоўвалася пытанне іхняе спрэчкі з Зеленюком.
    Карызна скрозь удаваў, што ён не надае асаблівае значнасці гэтаму пытанню, нават не дазволіць склікаць дзеля яго спецыяльнага пазачарговага сходу ячэйкі, і, такім чынам, ад іхняе гутаркі з Зеленюком да партыйнага сходу прайшло блізка тыдня. Праз гэты тыдзень ён, сам таго не ўсведамляючы, збіраў у сабе ўсю сваю злосць, усе свае прыкрасці, чым бы яны ні выклікаліся; стаўпляў іх унутры, каб потым пераліць усё гэта — мо несвядома, мо супроць волі :— у варожае пачуццё да аднаго чалавека.
    У практыцы партыйнай работы ў Сіўцы не было яшчэ выпадку, каб сход ячэйкі сабраў быў навокал сябе такую пільную напружаную ўвагу ўсяго жыхарства. Гэтага сходу чакалі ўсе: і партыйныя, і беспартыйныя, і прыяцелі партыі, і ворагі, і сур’ёзныя людзі, і скалазубы. Адны чакалі з шчырай турботай аб справе, другія — з пустым мяшчанскім цікаўствам, трэція — з варожай злараднасцю. За выключэннем апошніх, якіх больш радаваў сам факт спрэчкі сярод камуністаў, чымся яго вынікі, усе іншыя спачувалі Зеленюку, цягнулі яго руку, хоць часам і не ведалі самай сутнасці справы. Гэта была дэманстрацыя таго нездаволення, якое паволі, але неадступна ўзнімалася супроць Сымона Карызны.
    Ен сам ведаў пра гэта і, сціскаючы кулакі, пагражаў:
    — Чакайце, даражэнькія. Яшчэ пабачым, хто чаго варты!
    Напярэдадні сходу да Карызны прыходзіў Якуб
    Лакота. Ен доўга гаварыў сваім ціхім разбітым голасам, тлумачыў, чаму яны наважылі зрабіць свой калектыў, якая з гэтага будзе карысць. Як і Зелянюк тады, ён перасцерагаў, што не дазволіць гэтага,— значыць, загубіць усю справу. Ен намякнуў і на тое, што, як відаць па ўсім, уся гэтая звадка не пойдзе на карысць партыі, што яна дэзарыентуе ячэйку.
    3 пашаны да былога партызана і чырвонагвардзейца Карызна спакойна выслухаў яго да канца, але зразумеў так, што гэта яго падаслаў Зелянюк, не іначай, і закіпеў яшчэ горшаю злосцю. Якубу ж адказаў далікатна, але вельмі суха, што ягоныя меркаванні возьме на ўвагу.
    Быў яшчэ адзін чалавек, які ледзь стрымліваў у сабе настойнае жаданне пайсці да яго і ў гарачай шчырай размове адкрыць яму вочы, паказаць яму тое, чаго ён не бачыць ці не хоча бачыць, затрымаць яго на краі прорвы, куды ён ідзе з адчайнай рашучасцю самагубцы.
    Але чалавек гэты быў адцяты ад яго і не мог да яго пайсці, бо гэта была Марына Паўлаўна.
    Сход быў закрыты: адны партыйцы ды камсамольцы. 3 беспартыйных прыскочыў быў Галілей, дык камсамолец Віктар адвёў яго ўбок і далікатненька растлумачыў, што яму тут быць няможна. Стары — праўда, што неахвотна,— але без лішняе гамонкі пацюпаў дахаты.
    Настрой ува ўсіх быў стрыманы і троху ўрачысты. Бадай не было зусім звычайных шумных, вясёлых перадсходавых гутарак, усе маўкліва чакалі пачатку.
    Карызна прачытаў парадак дня, і ўсіх непрыемна здзівіў неспадзяваны зварот справы. У парадку дня стаялі зусім іншыя, не датычныя асноўнае справы пытанні, а «асноўная» справа стаяла сціпла ў рубрыцы «Рознае» і называлася так:
    «Аб праявах партызаншчыны ў працы брыгадзіра т. Зеленюка».
    Усе дамысна перазірнуліся, а «брыгадзір т. Зелянюк» непрыметна ўсміхнуўся — троху пагардліва, a троху балюча.
    У панурым маўчанні слухалі даклады па пытаннях, вызначаных у парадку дня. Спрэчак было мала, і гэта не дзівіла нікога — усе адчувалі, што гэтыя даклады лішнія сёння, што яны пастаўлены выключна на тое, каб надаць справе Зеленюка адумыслова дроб-
    ны асабісты характар, усе чакалі «Рознага». I, як яно падышло, усе застылі ў пільнай увазе.
    Карызна зрабіў кароткую інфармацыю: брыгадзір Зелянюк цалкам самастойна, без пагоджання з партыйнай ячэйкай вырашыў пытанне аб арганізацыі ў Сівалапах асобнага калгаса і — зноў жа без ведама ячэйкі — абвясціў пра гэта жыхарству і нават правёў папярэдні запіс. Зелянюк мусіў ведаць, што гэта цалкам супярэчыць плану калектывізацыі сельсавета, які быў зацверджаны ячэйкаю, і, такім чынам, зусім свядома парушыў партыйную дысцыпліну, што асабліва злачынна ва ўмовах абвостранае класавае барацьбы і напружанай працы па рэканструкцыі сельскай гаспадаркі. Што да самай справы арганізацыі ў Сівалапах асобнага калгаса, дык яна ні разу не абмяркоўвалася ў партыйных арганізацыях і не мае актуальнага значэння, бо цяпер вядзецца ўзмоцненымі тэмпамі работа па арганізацыі аднаго вялікага калгаса на ўвесь Сівец.
    — Хто хоча слова па гэтым пытанні?
    Усе мімаволі павялі вокам на Зеленюка, і ён устаў са свайго месца.
    — Слова мае Зелянюк.
    Хто сядзеў блізка да Зеленюка, той, пэўна, заўважыў, як страшна скасілася ў Зеленюка левае вока і як задрыжалі яго тонкія рэзкія вусны. Загаварыў ён ціха, з глыбокай, што мімаволі даходзіла да нутра, шчырасцю і праканаласцю:
    — Таварышы! Я цалкам згодзен з усім, што сказаў у сваёй кароткай інфармацыі т. Карызна, і кажу гэта не для фігуравання, не для гульні ў прызнанне памылак, а з праўдзівым адчуваннем адказнасці за свае цяперашнія словы і за ўчынкі, якія сёння тут абмяркоўваюцца. Я зрабіў вялікую злачынную памылку. Думка пра арганізацыю калектыву ў Сівалапах вынікла была цалкам выпадкова, стыхійна, на неафіцыйнай сходцы, ці, правільней, гутарцы. I замест таго каб скарыстаць гэты стыхійны зрух, каб, узгадніўшы справу з ячэйкай, даць яму належны кірунак, я сам паддаўся гэтай стыхійнасці і, захоплены раптоўным праектам, санкцыянаваў яго і нават запэўніў, што сам зраблю ўсе неабходныя для гэтага фармальнасці... Я мушу з поўнай шчырасцю сказаць тут і пра іншую сваю памылку, якая арганічна звязана з гэтай. Гэтая памылка ў тым, што я ў сваёй працы бадай усю ўвагу
    аддаў Сівалапам, як асноўнай базе сівецкае беднаты, а ў самім Сіўцы да гэтага часу бедната як след не апрацавана і ў значнай частцы знаходзіцца пад кулацкімі ўплывамі. Я нядаўна толькі ў гэтым пераканаўся і раблю ўжо захады, каб як найхутчэй выправіць гэты свой — дый наогул наш усіхні — недагляд... Зноў кажу, таварьішы, што я цалкам усведамляю ўсю глыбіню сваіх памылак, асабліва беручы на ўвагу тыя выключныя абставіны нашай сучаснай работы, пра якія гаварыў т. Карызна, і гатоў панесці заслужаную кару...
    Ен зрабіў кароценькую паўзу, і гэтая паўза яшчэ больш напружыла жорсткаю ўвагу сходу.
    — Але ж, таварышы, я буду прасіць, я буду вымагаць таго, каб зараз жа, на сённяшнім сходзе, пасля таго як вы абмяркуеце маю справу, паставіць пытанне пра сівалапаўскі калектыў і наогул пра справу калектывізацыі Сіўца. Я з поўнай адказнасцю за свае словы заяўляю, што пытанне гэта, насупар думцы т. Карызны, актуальнае, болып таго, яно неадкладнае, ад яго пільнага вырашэння залежыць — быць ці не быць Сіўцу ў калектыве. Я заяўляю, што некаторыя таварышы — свядома ці несвядома — бяруць у гэтай справе няправільную, шкодную лінію, што, калі так пакінуць далей, мы можам на доўгі час скампраметаваць у нашым сельсавеце ідэю калектывізацыі. Я маю на ўвазе т. Карызну і некаторых іншых. Калі будзе пастаўлена пытанне, я выкажу больш стала свой погляд, а цяпер прашу толькі аднаго — не падумайце, што гэта гаворыць ува мне голас нейкае асабістае варожасці да Карызны ў сувязі з маёй справаю. Я супроць Карызны нічога не маю і нават удзячны яму, што ён з бальшавіцкай рэзкасцю ўшчуў мяне за мае памылкі. Я спадзяюся, што і сам т. Карызна падтрымае маю прапазіцыю, бо лепш мець поўную яснасць у справе, чымся даваць прычыну да розных сумненняў, якія, я гэта ведаю добра, ёсць не толькі ў аднаго мяне...
    Як ён скончыў, глухое маўчанне сходу набыло злавесную напружанасць. Зеленюку ўсё роўна не далі веры, не ўважаючы на ўсю яго шчырасць і праканаласць, усё роўна чакалі ўсе злоснага бою паміж ім і Карызнам, і адны панура хмурыліся ў нездаволенні, а іншыя дрыжалі ў дрэннай цікавасці, у прадчуванні гучнага эксцэсу.
    Маўчанне раптам — з аднаго маху — перарваў
    тонкі, узняты на недасяжную вышыню голас Пацяроба. Усе ведалі, што калі Пацяроб зачынае тонка, з вышыні ды калі яшчэ ўвалье ў свой голас саладжава-мілоснага тону, значыць, скажа ўжо нешта рэзкае, нахабнае, пацяробаўскае.
    — Даражэнькі мой, любачка мая, які ты разумны... У цябе ж так яно ўсё выходзіць добра, складна, што ніякі табе камар не то што носа, а і паўноса не падточыць... Ну пэўна, што няправільная лінія ў нас... Якая ж гэта лінія? Мы ж толькі камп... камп... прымітуем...
    Ен не выгаварыў гэтага слова, безумоўна, наўмысля, з дэмагагічнай мэтай, каб здабыць прыхільнасць сваёй мужыкаватай прастатой і абсмяшыць Зеленюкову гарадскую «мудронасць». I праўда — дзе-хто засмяяўся з вясёлым спачуваннем.
    — А скажы ты мне, золатка, папросту, па-нашаму: што ты гэта сабе думаеш? Чаго ты гэта тут завінуўся? Ці ты думаеш, што з горада прыехаў, дык ты адзін толькі разумны тут, а мы ўсе набітыя дурні? Ну ты ж падумай, родненькі мой, даражэнькі, гэта ж ты ўсю ячэйку за нівошта становіш... Бо мы ж усе тут разам робім, уся ячэйка, а не Карызна там, Пацяроб ці яшчэ хто... Праўда, што ты палітычна свядомы чалавек, рабочы, скажам так, пралетар. Але ж можа хто яшчэ больш за цябе працаваў на фабрыцы — ты яшчэ пешай брыгадай пад стол тады лазіў — дык ужо ён не рабочы? Ен ужо цёмны чалавек, дурань?..
    На гэтым ён скончыў сваё сяброўскае мілоснае ўшчуванне Зеленюка і шырокім жэстам размахнуўся да ўсяе аўдыторыі.
    — Ну вы ж падумайце толькі, людцы добрыя... Набраў там дзесятак гаспадароў дый думае, што ён ужо, барані божа, увесь свет калектывізаваў. Гатова ўжо, маеце цэлы калгас... А каго ён яшчэ набраў, я б таксама запытаўся.
    Тут ён паспрабаваў усміхнуцца таямніча і хітра, але неслухмяныя фальбоны ягонага твару ўсё роўна склаліся ў звычайную яго безнадзейна-горкую міну. I голас замест падазрона-дамыснага тону набыў тон іранічнай плаксівасці.