Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо
Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 430с.
Мінск 1992
На развітанне ён так, як тады, у той вечар, цёпла, па-сяброўску абняў яе, і, як тады, яна з хвіліну стаяла на месцы і глядзела яму ўслед.
Як ужо не чуваць стала яго размашыстых крокаў, Тацяна крыкнула ў цемру:
— Да Прахора не пойдзеш?
I з цемры прыляцеў вясёлы ўпэўнены голас:
— Абавязкова пайду!
7
Галілей пяе. Дзіўна, незвычайна пяе Галілей. Ен пяе зусім не так, як пяюць за працай усе добрыя людзі: муркаюць сабе пад нос невыразна, лагодна, доўга. Галілей, калі раптам з’яўляецца ў яго патрэба запець, кідае сваю работу, становіцца нерухома і роўна, як на варце, летуценна ўзіраецца ў якую-небудзь кропку і старанна выводзіць тоненькім птушыным галаском адзін — заўсёды толькі адзін куплет. Потым, радасна страпянуўшыся, бярэцца з новай энергіяй за працу.
Галілей пяе, як певень. I, як у пеўня, заўсёды адзін у яго музыкальны матыў — аднастайны і дзікі, мабьіць, падобны да прымітыўнага спеву першабытнага чалавека. Затое словы заўсёды розныя. Словы ў Галілея свае — складныя і страшныя: інакшых ён не пяе. Яны рэзка дысануюць з ціхамірным слабенькім яго галаском і, мабыць, якраз гэтым смелым сваім дысанансам пацяшаюць Галілея, кампенсуючы заўсёдашнюю жыццёвую ціхасць яго і палахлівасць.
Галілей пяе надзвычайна рэдка, толькі ў хвіліны найяснейшых вышуканняў свайго дапытлівага розуму, у хвіліны, калі цалкам бывае сабою задаволены. У такія хвіліны Босы ўстрывожана вылазіць з свайго механізаванага логава, задуменна ўзіраецца ў гаспадара і з сумным здзіўленнем слухае, як выспеўвае той недарэчныя, нават для яго сабачага вуха неабыклыя словы:
...Мёртвых цел ляжаць пракосы.
Кроўю краскі зацвілі...
Завыць Босы не ўпраўляецца, бо гаспадар заўсёды абмяжоўваецца адным кароткім куплетам.
Галілей пяе таму, што ніхто не чуе яго; гэта ваяўнічы гімн яго творчай самоты. I каб ён раптам даведаўся, што хто-небудзь падслухаў яго, пэўна, зрабіў бы, як у тысяча дзевяцьсот адзінаццатым годзе, мажджэру, набіў бы яе поўную порахам і распарашыў бы сябе на ўсе чатыры бакі, як калісьці свае два няшчасныя пальцы.
He перажыў бы стары гэткага сораму...
Галілей пяе цяпер таму, што робіць важную і цікавую рэч, якую трымае ў найвялікшай таямніцы, пра якую не ведае ніводзін чалавек у свеце, нават Марына Паўлаўна. Каб які дападлівы выведнік і зазірнуў нават у яго мізэрную хацёнку, дык і то б нічога не ўця284
міў. Адно б зразумеў, што замыслена тут нешта грандыёзнае, бо ўся хата старога майстра завалена была розным начыннем і матэрыяламі: тут было і дрэва, і гліна, і жалеза, і пясок, і салома — адным словам, усё, што толькі можна было знайсці на нялішне збытнай у натуральньіх багаццях сівецкай тэрыторыі.
«Цыркулярная» бяздымная печка стаяла занядбаная, загрузлая ў нетрах сумненняў аб лёсе свайго жыцця ці смерці.
Захоплены новаю працай, Галілей праз цэлыя дні не вылазіў з свае хацёнкі. Сваю ўбогую страву гатаваў ён на адумыславым апараце, які выяўляў з сябе надзвычай складаны механізм і мог апальвацца ўсімі гатункамі апалу, пачынаючы ад газы і канчаючы саломай. Працэс гатавання яды быў укладзены ў строгую сістэму і па магчымасці механізаваньі. Так, напрыклад, у яго былі асобныя, досыць мудроныя прылады мыць крупы, лупіць бульбу, крышыць буракі ды інш. На дробныя паслугі — што-небудзь падаць, патрымаць, вынесці смецце на двор — ён карыстаў Босага. Босы наогул з усіх заняткаў гаспадаровых найбольш паважаў гатаванне абеду, і, ці толькі бразне Галілей сваім дзіўным апаратам, спраўны кухцік ураз станавіўся на месца, з глыбакадумным выразам морды сачыў ён за кожным рухам гаспадара і чакаў першага даручэння, каб справіць яго з узорнай стараннасцю і акуратнасцю. Праўда, цяжка сказаць, што яго больш цікавіла: ці працэс гатавання яды, ці яго вынікі.
А былі такія выпадкі, калі Босы праз цэлы дзень не чуў жаданага бразгату жыццядаўчай машыны, і тады ён з затуманенымі пакорным жалем вачмі доўга і ўпарта грыз сухую скарынку, пацяшаючы сябе тым, што і гаспадар дзеліць з ім яго няшчасную долю.
Часамі апаноўваў усё-такі Галілея раптам магутны нястрымны поцяг да людзей. Тады ён кідаў работу, бег у аптэку і праз колькі хвілін вёў з аптэкарам Плаксам паспешную, надзвычай бязладную гутарку. Збоку паглядзеўшы, можна было падумаць, што ў іх мова ідзе сама менш дык пра цяжкую чыю хваробу, якая патрабуе найпільнейшае неадкладнае дапамогі. А папраўдзе тэмы іхніх размоў былі абстрактныя і абсалютна няпільныя. Прыбяжыць уструшаны Галілей, наспех прывітаецца ад парога і — не ўправіўся яшчэ дабегчы да Плаксавай кафедры — ужо з углыб-
лёным заклапочаным выразам кідае свайму прыяцелю запытанне:
— Ну вось... ага... глядзець на прыроду... А што гэта, доктар, прырода?
Аптэкар Плакс ані не дзівіцца Галілееваму раптоўнаму нападу. Спакойным, нават у значнай меры флегматычным тонам ён тлумачыць яму:
— Прырода — гэта ўсё, што па-за чалавекам. Прырода — гэта аб’ект. Гэта вялікая магутная стыхія, з якой вылузнулася паганенькая казяўка — чалавек і ў якую яна хаця-нехаця вернецца.
Галілей гарачыцца.
— Ага... Значыць, трэба — як прырода? Значыць, трэ як ваўкі, га?..
Плакс усміхаецца глыбакадумна і пагардліва.
— Што там ваўкі? Ат, Галілей, Галілей... Няўжо ты — разумны чалавек — не бачыш, што людзі ўсё роўна жывуць ваўчынымі законамі? Яны толькі прыкідваюцца, што лепшыя ад ваўкоў. Яны хочуць пераступіць цераз прыроду, а яна трымае іх за полы...
Галілей задумляецца і па хвіліне запытвае троху палахлівым тонам:
— Ну, а тэхніка?..
— Ну, а ваўкі? Яны ж таксама прымудраюцца неяк, каб лацвей злавіць авечку? Ну, а ваўчыная тэхніка? Га? Што ты скажаш, Галілей?
Але на тэхніцьі ўжо Галілей не здасца. Ен цвёрда верыць, што тэхніка зможа ўсё: і прыроду, і ваўкоў, і ваўчыныя законы. Праўда, ён не ўмее давесці гэтага, у яго слоў такіх выразных няма, і таму ён на Плаксавы блюзнерскія выказы толькі сумна ўздыхае і з дакорам ківае сваёй барадзёнкай:
— He любіш ты, доктар, чалавека... Зусім не любіш...
I так жа раптоўна, як з’явіўся, кідае размову і знікае з аптэкі. Беручыся зноў за перапыненую работу, ён увесь гарыць непакойным агнём энергіі, ён захлынаецца проста ў прагным імкненні давесці неяк, паказаць увачавідкі, што тэхніка зможа прыроду.
Вечарамі Галілей не робіць: ужо цеперся стаіць ціхае, як у вусе, надвор’е, і слаўны ветрачок яго ўпарта не хоча даваць новых запасаў электрычнае энергіі (газы на асятленне Галілей, з пашаны да тэхнікі, не ўжывае прынцыпова).
Вечарамі Галілей адбывае свае звычайныя ляту-
чыя рэйды. Паляжаўшы з якіх паўгадзіны на печы ці на сваіх механізаваных палацях і, мабьіць, склаўшы за гэты час прыблізны план чарговых налётаў, ён раптам, нібы спіхнуты якой нявіднай, але цалкам бесцырымоннай рукой, скочваецца далоў і гукнуўшы перапалоханага Босага, бяжыць на мястэчка. Як лёгкі непрыметны цень, з’яўляецца ён у розных канцах мястэчка (апошнім часам і Сівалапаў) — няпрошаны, нечаканы — муляецца нейкі час у парозе, тупае, кхэкае, зрэдку ўстаўляе якое дзіўнае, амаль нікому не зразумелае слова і паспешна, каб не спазніцца, бяжыць у другое месца. Чаго ён шукае, чаго вынюхвае скрозь сваім дробненькім рухавым носікам, пра гэта ніхто не ведае і гэтым ніхто не цікавіцца. Сустракаюць яго без здзіўлення і без асаблівае радасці, але ўсюды ветла запрашаюць сесці, добра ведаючы, што ён усё роўна не сядзе.
Апрача гэткіх маланкавых налётаў, Галілей вечарамі наведваў сходы, да якіх у яго была прагная, амаль хваравітая цікавасць. Яму ўсё роўна было, які там сход, па якіх пытаннях, хто збірае яго, каго на яго запрашаюць. Ен любіў усякі сход, любіў наогул, дзе многа людзей, бо ў людской масе ён умеў бачыць свайго ўлюбёнага «чалавека» з яго сілай і слабасцю, з яго добрымі і дрэннымі бакамі і, самае галоўнае, з яго своеасаблівай, як той Плакс кажа, «ваўчынай» жыццёвай тэхнікай. Седзячы дзе-небудзь у непрыметным куточку, ён арудаваў сваім «чалавекам», як толькі хацеў, бо меў яго цалкам і поўнасцю ў сваім распараджэнні. Ен разбіраў яго да найменшага шрубчыка, разглядаў уважна, чым любаваўся здаволена, а чым засмучаўся, потым спрабаваў складваць яго на ўсе лады — па-новаму, па-свойму — і з творчай цікавасцю глядзеў, што з гэтага выйдзе. Адылі ніколі нічога ў яго не выходзіла путнага, і ён, хоць і злаваў, але зусім слушна тлумачыў гэта бракам патрэбнага дасвядчэння і не траціў надзеі, што некалі ён усё-ткі штоякое прымудрыць і ў гэтым кірунку.
Унадзіўся яшчэ стары Галілей хадзіць на бабскія сходы, ды і так, што — хай там хоць якая пільная справа — кіне ўсё, а сходу бабскага не праміне. Зазвычай ён з усякае публікі быў там адзін, хоць і стары, а ўсё-ткі мужчына, і вясёлыя бабы бязлітасна скарыстоўвалі яго для сваіх, часам досыць фрывольных, жартаў. Ен не адбрэхваўся, не смяяўся, але і не capo-
меўся — глядзеў на іх з дзелавітаю строгасцю і некаторых, не лішне смелых, гэтай строгасцю нават адпужваў.
Смешны стары Галілей! Што яму трэба было на гэтых бабскіх сходах? Што ён меў там здабыць у тлумных, бязладных крыках жанчын, асалапелых ад раптоўнага, яшчэ для саміх іх няўцямнага выйсця ў грамадскасць, разлютаваных позна ўсвядомленымі нягодамі марна страчанага жыцця?
Казаў аднойчы Галілей у інтымнай гутарцы сваёй з аптэкарам Плаксам:
— Калі хочаш ведаць, што думае мужчына, дык пагамані з бабай.
Але наўдачу, каб кіраваўся ён гэтай, хоць і слушнай, але зняважлівай для жанчыны ісцінай. Мабыць, болып прыцягвала яго бабская грамада з боку загадкавае жьіццёвае «тэхнікі«, бо ўбачыў ён тут нешта такое, што бязмеры здзівіла яго і да чаго доўгі час прызіраўся ён з падазронаю неймавернасцю. Ен убачыў, што жанчыны ў справе перабудовы жыцця, якая цеперся ўжо стукае ў глухія дзверы абымшэлага сівецкага быту, куды перагналі мужчын — перш няўёмназлосным сваім абурэннем, а тады і здаровай разважлівасцю ды актыўнасцю.
Сапраўды, невялічкі жаночы гурток, які з Зеленюковае прапазіцыі сяк-так збіла была Тацяна і ў які перш увайшлі былі адно «нікчэмныя» з погляду пануючай сівецкай апініі жанчыны, з цягам часу акрыяў, разросся і ад пустога бабскага ляманту перайшоў да станоўчае сістэматычнае працы. I ў той час як большасць сівецкіх гаспадароў з тупою ўпартасцю чакала пракламаванага кулацкай хеўрай «загаду», у жаночым гуртку абмяркоўваліся канкрэтныя пытанні калгаснага будаўніцтва і нават вяліся сякія-такія падрыхтоўкі па жаночай лініі да вясновых работ у калгасе, хоць калгаса самога яшчэ не было.