Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо
Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 430с.
Мінск 1992
Раптам Вера ўздыхнула. Уздыхнула парыўчата, глыбока-балесным усхліплівым уздыханнем, як уздыхаюць пакрыўджаныя дзеці па доўгім плачы.
У Марыны Паўлаўны сціснулася сэрца ад раптоўнага болю. Гэта простае дзяцінае ўздыханне прыгняло яе нязносным цяжарам беспрасветнае роспачы: яна зразумела, што памылялася, што падманвала сябе марнымі ілюзіямі. Яна ўважала дасюль гэтую жанчыну за нікчэмную інтрыганку, якая рознымі паскуднымі хітрыкамі прывабіла да сябе ашалелага пад старасць мужчыну. Яе скрозь не пікадала надзея, што досыць мінуцца першаму чаду і Сымон агледзіцца, зразумее сваю памылку, вернецца да сям’і. Цяпер яна бачыла зусім іншае. Чыстыя, як крышталы, вочы не манілі, яна не грала камедыі. Яна не можа маніць, гэтая ціхая мілая дзяўчынка!
Значыць — не тое. Значыць — глыбейшае тут, мацнейшае.
Значыць — канец. Астаецца адно — сысці з дарогі, не замінаць, не траціць сіл на бясплодную барацьбу.
I — дзіўная рэч! — разам з гэтымі цяжкімі балючымі думкамі, якія затулялі ў чорнае беспрасвецце ўсю яе будучыню, Марына Паўлаўна чула, як растае ў яе сэрцы ўсякая нянавісць да шчаслівае супраціўніцы. Яна нібы сама старалася абязвініць яе, з увагі на чыстату яе і шчырасць. У яе нават з’яўляўся добры матчынскі жаль да Веры — яна пачынала каяцца, што адштурхнула яе сваёй нястрыманай грубасцю. I цяпер ужо Марына Паўлаўна сама жадала працягу зачатае Верай гутаркі! — яе цягнула да гэтага роджанае роспаччу хваравітае прагненне да душэўнага болю, да самакатавання. Скарыстаўшы момант, калі Вера адарвалася на момант ад свае работы, яна запытала яе:
— Чаму вы падумалі, што я ненавіджу вас?
У Веры твар ахінуўся жорсткім ценем самаасуджэння.
— Вы павінны мяне ненавідзець... Я сама ведаю... Я дрэнна раблю, я не маю права гэтак рабіць...
У Марыны Паўлаўны занялася кволая невыразная надзея. Ціхім дрыжачым голасам, які паказваў яе хваляванне, яна запытала:
— Што вы думаеце рабіць далей?
Вера скрывіла твар у цяжкім балесным неўразуменні.
— Я не ведаю... Я не магу... Я сама не магу нічога зрабіць... Усё ад яго залежыць... Я не магу...
— Мы звязаны з ім... У нас ёсць дачка...
I як гаварыла Марына Паўлаўна гэтыя жаласныя недарэчныя словы, чула сама сваё ўбогае прыніжэнне, але гаварыла, бо ў сэрцы гарэла яшчэ зманлівая надзея.
Вера пыхнула раптам ясным гарачым захапленнем.
— Я знаю вашу дачку! Мы з ёй улетку хадзілі ў лес, купаліся разам. Яна такая добрая, слаўная, вясёлая... Мы з ёй умаўляліся нават перапісвацца, сапраўды, але неяк не выйшла... Яна такая прыгожая, такая разумная!..
У Марыньі Паўлаўны апусціліся рукі. Яна з ціхім болем глядзела на Веру і чула, што не можа злаваць на яе, не можа ненавідзець. Вера Засуліч падабалася ёй, як можа падабацца пекны, мастацкай работы штылет, вьіняты з глыбокае балючае раны.
Марына Паўлаўна ціха, сама сабе, шаптала:
— Што ж... Я дам спакой... Я не буду стаяць на дарозе... Мне больш няма чаго рабіць...
Вера пачула яе словы і крыкнула ў шчырым парыванні:
— Марына Паўлаўна! He трэба... не кажыце так... Я не хочу... Я не хочу...
I залілася раптам горкімі нястрыманымі слязьмі.
Тады Марына Паўлаўна заклапочана перахілілася цераз стол і ціхенька пагладзіла яе цудоўныя цёмнакаштанавыя валасы.
Потым яны, прыміраныя, блізкія, з дружнай энергіяй узяліся за сваю супольную работу.
Вера Засуліч ад тае гутаркі ведала ўжо, што Марына Паўлаўна гэтак і зробіць, што яна сама развяжа рукі свайму мужыку; яна загадзя адчувала да яе спакойную цёплую ўдзячнасць. Але яна не спадзявалася, каб гэта здарылася так скора, і таму навіна, якую нарэшце наважыўся паведаміць ёй Карызна, адразу ашаламіла яе. Яна не ўправілася схаваць свае раптоўнае радасці, і гэта ўвяло яе ў палкі сорам. Каб не
паказаць яго, яна парыўчата схавала свой твар на грудзях у Карызны.
Карызна пяшчотна лашчыў яе і чакаў наплыву тае поўнае, нічым не парушанае блізкасці, на якую ўвесь час спадзяваўся.
Але блізкасці не было: на тым месцы, адкуль разам з жончыным адыходам адышоў цэлы комлекс перажыванняў, што глыбока ўскладнялі іхнія стасункі з Верай Засуліч, на тым месцы асталася глухая, непраходная пустата.
5
Сымон Карызна хлусіў, як казаў жонцы, што ён ужо зусім спакойны. 3 кожным днём усё глыбей і глыбей угрузаў ён у невылазную немарач блытаных у значнай меры самім жа ім створаньіх супярэчнасцей, нібы аперазаў яго нехта шчытным непарыўным вязьмом і з бязлітаснай павольнасцю зацягвае яго, пакідаючы яму з кожным днём усё менш ды менш вольнае прасторы. Ен трапечацца, напінаецца ў адчайных патугах, і яму часам нібьі ўдаецца на момант расхінуць праклятае вязьмо, але з тым болыпаю сілай звінаецца яно ў наступную хвіліну.
Над усім складаным комлпксам яго ўзбушлаваных пачуццяў дамінуе страх — прыкры, неадчэпны страх перад невядомай яму і нават дрэнна ўяўленай небяспекай. Кожная няўдача, памылка, кожная нават зусім нязначная затрымка ў рабоце нагадвае яму пра грозныя навіслыя над ім грахі мінулага, пра цёмныя справы з сям’ёй і кідае яго ў ліхаманкавую гарачку. Тады з хваравітым імпэтам хапаецца ён за працу, гоніць яе, не разважаючы, не выбіраючы сродкаў, і з трывогай заўважае, што робіць новыя, яшчэ большыя памылкі і яшчэ болыпыя мае няўдачы.
Загнаны напорнай раз’юшанай зграяй жыццёвых нягод, Сымон Карызна з прагнай настойнасцю шукаў сабе прытулку ў чыім-небудзь блізкім спагадлівым сэрцы, бо жорсткая самота падвяла цяжар яго мітушэнняў, сціскаючы іх у цесным катуху чорнае душнае абмежаванасці, і ён прывык знаходзіць гэты прытулак у чулым сэрцы Веры Засуліч.
Вера Засуліч дрэнная была спацяшальніца, бо, выслухаўшы цяжкія прызнанні Карызны, яна заўсёды страшэнна палохалася і яшчэ больш палохала яго самога. Адылі і баяцца ўдваіх было значна лягчэй.
Вера Засуліч, мілая, шчырая дзяўчына, шаптала яму, клапатліва зморшчыўшы лоб і звёўшы свае цудоўныя аксамітныя броўкі:
— Трэба старацца, трэба дужа старацца... каб усё было добра, усё чысценька, каб ніхто ні да чаго не мог прычапіцца... Праўда... Тады і спакойны будзеш, зусім спакойны...
I яна ў такт сваіх слоў з навучальнай важнасцю ківала слаўнай прыгожай галоўкай.
Карызну чамусьці здавалася, што ў Верыных словах ёсць глыбокая жыццёвая мудрасць, і ён бясконца захапляўся як самай гэтай мудрасцю, так і цудоўнай формай, у якой яна вылівалася. I што далей, то ўсё глыбей і глыбей адкрываў ён Веры ўсе таямніцы свайго ўнутранога жыцця, і што далей, то ўсё з большай увагай прыслухоўваўся да яе шчырых, прасякнутых слушным практыцызмам парад.
Вера Засуліч была разумная дзяўчына. Разам з сваёй мілай дзяцінай наіўнасцю яна мела вострую, мабыць, цалкам інтуіцыйную праніклівасць, злучаную з дасканалай здольнасцю дапасавацца да ўсякіх, нават самых нечаканых варункаў. I выходзіла так, што зусім неўзаметку, паступова, але станоўча яна ўваходзіла ў самае сэрца сівецкіх падзей і, пэўна, рабіла ўплыў на іх значна большы, чым гэта прыметна было на першы погляд. У яе ціхім, прытульным пакойчыку памалу звіўся дружны цэнтр, які яднаў пэўную, досыць значную і ўплывовую частку сівецкай грамадскасці. Апрача Карызны, частымі гасцямі ў яе былі старшыня сельсавета Пацяроб, чорны і прыгожы Андрэй Шыбянкоў — Гвардыянаў фатальны вораг — яшчэ са два менш відныя партыйцы і аптэкар Плакс. Гэты, праўда, заўсёды займаў сваю асобную філасофскую пазіцыю і ў вузкапалітычныя справы не блытаўся. Яшчэ забягаў часам стары Галілей, але выпадкова і недарэчы. Ен з’яўляўся і знікаў неўзаметку, нікога не чапаючы, нікому не замінаючы, ведучы ў жыцці нейкую сваю, аднаму яму вядомую лінію.
Усіх гэтых людзей, апрача агульнае справы, звязвала яшчэ аднадушная сімпатыя да Веры Засуліч, якая, аднак, у кожнага мела сваё асобнае адменнае выяўленне.
Даўгі, нязграбны Пацяроб, верны сабе ўва ўсім, з класічнай нязграбнасцю выяўляў і сваё гарачае замілаванне да Веры. Хоць ён і называў яе зварушліва266
пяшчотньім імем «п’явачка», але скрозь адно цэліў зрабіць ёй якую-небудзь грубаватую і не зусім прыстойную прыемнасць: ушчыпнуць там, паціснуць ці яшчэ што-якое. Веру страшэнна мучылі гэтыя «прыемнасці», але яна пакорна зносіла іх з павагі да мясцовае ўлады.
Андрэй Шыбянкоў кахаў моўчкі і здалёку, інтрыгуючы сваім да лютасці палкім поглядам і рамантычным ценем глыбокае таямніцы на чорным прыгожым твары. Апрача таго, ён дужа лоўка іграў на гітары.
Аптэкар Плакс, даўні прыхільнік Веры Засуліч, кахаў яе шчыра, па-рыцарску — таемным, глыбока затуленым у нутры і нікому невядомым каханнем.
Сама ж Вера Засуліч ставілася да ўсіх з абсалютна роўнай ласкай і ветлівасцю, злёгку, асцярожна какетавала з усімі, але трымала сябе на сталым, шчасліва абраным пункце, які гарантаваў ёй не толькі ўсіхнюю сімпатыю, а ўсіхнюю павагу. Праўда, у глыбіні душы ёй, безумоўна, найбольш імпанаваў Андрэй Шыбянкоў, але яна ні ў чым гэтага не выяўля ла •
Такі быў склаўся шчыльны дружны гурток, засяроджаны ў прытульным пакойчыку Веры Засуліч, знітаваны яе цёплай, чароўнай ветлівасцю, і ў гэтым гуртку часам — неўзаметку, паміж іншага — абгаворваліся і рашаліся справы Сівецкага сельсавета.
А справы гэтыя мелі наступны выгляд...
Па доўгіх, у большасці бясплодных патугах удалося нарэшце правесці калектывізацыю блізка ў палавіне ўсіх вёсак сельсавета. Але гэтая перамога была няпэўная, прынамсі, Сымона Карызну мала яна спацяшала, бо ён добра ведаў, што збітыя на скоры поспех усякімі, часам не зусім здаровымі спосабамі калгасы ў кожную хвіліну могуць рассыпацца,— і развал першага з іх пацягне за сабой агульнае разбурэнне ўсяе справы. Але ён не мог, не меў часу павесці станоўчую, глыбокую працу, бо ён мусіў спяшацца, ён мусіў першы ў раёне скончыць калектывізацыю свайго сельсавета. Кожная хвіліна забаўкі пакажа ягоны апартунізм і ўдзесяцярыць адказнасць яго за старыя грахі.
Ва ўсім сельсавеце перад вядзе ўсё-такі Сівец. А Сівец стаіць да гэтага часу цвёрдаю, нязрушнаю цытадэллю, за якою заселі ўсе цёмныя сілы — свядомыя і несвядомыя,— якія даюць апошні адпор перамож-
наму наступу сацыялізма. У кожнай вёсцы, дзе толькі даводзілася Карызну праводзіць работу, яму з першага слова паказвалі на Сівец, і за гэтаю адгаворкай, як за спадзейнай сцяной, смела хаваліся ўсе злосныя ворагі калектывізацыі.