Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо
Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 430с.
Мінск 1992
— Ну, пайшлі, дзядзька Паўлюк. Я завяду вас дахаты. Ну-ну, смялей... Вось так... Вось так...
За крокаў дзесяць-пятнаццаць Паўлюк пайшоў больш-менш цвёрда. Адылі раптам суняўся, з нечаканай круткасцю завярнуўся на месцы і стаў перад Зеленюком твар у твар.
— А я да цябе... да вас ішоў, таваршш... бр... я п’яны, але я сумленны чалавек...
Ен нахіліўся да Зеленюковага вуха, каб сказаць па сакрэту, і рыкнуў на ўсю вуліцу:
— Я ўсё скажу, таваршш... Мяне брат напаіў... родны брат... дабрадзей... с-сукін с-сын...
Раўнавага здрадзіла старому, і ён важка ўткнуўся тварам у Зеленюкова плячо. Зелянюк мякка, але рашуча ўзяў яго аберуч і надаў ягонаму тулаву належны кірунак.
Рушылі далей. Паўлюк жыў у канцы Сівалапаў, і дарога нібы троху ацверазіла яго. Ен колькі раз памкнуўся быў вызваліцца ад старонняе апекі і пайсці самастойна, але не меў удачы. Тады, пакорна здаўшыся на волю Зеленюка, ён дробна смяяўся дурнаватым смяшком і мармытаў:
— Бач ты... хе-хе!.. Усё роўна, як п’яны... як п’яны, хе-хе-хе... Сам туды, а ногі сюды... сам сюды, а ногі туды...
Хата Паўлюкова была завалена з сярэдзіны сакрэтным завалам: гэтую прамудрасць стары мусіў зрабіць, як прапіў быў неяк няўмысля свой апошні замок. I хоць добра ведаў ён, што нідзе ў свеце не зной-
дзецца чалавека, які б пагаліўся на ягонае дабро, але ўсё роўна трымаў сакрэт свайго завалу ў строгай таямніцы. Нават цяпер — на што ўжо быў непрытомны — а не здрадзіў сабе. Падышоўіпы да дзвярэй, ён з хвіліну стаяў перад імі, нешта сам сабе сціху мармочучы, а тады абярнуўся і бесцырымонна адпіхнуў Зеленюка ўбок.
— Прабачайце... таварыш... замок з сакрэтам... Раз-два (гэтыя «раз-два» прайшлі ў яго ў доўгай маруднай шарпаніне недзе за вушаком)... раз-два... раз-два... і — гатова!
3 пышнай урачыстасцю ён расчыніў напята дзверы і сам адкінуўся ўбок, саступаючы дарогу Зеленюку.
— Калі ласка! Паж-жаласта!..
Зелянюк, стрымліваючы смех, сігануў у чорную дзірку дзвярэй. На яго патхнула волкім кіслявым пахам бруднага жылля, і ён зразумеў, што сянец у Паўлюка няма, а дзверы знадворку вядуць адразу ў жылую хату.
Стары зачыніў дзверы і шамацеў недзе ў цемры, мабыць шукаючы сярнічак. Зелянюк дастаў свае і запаліў. Цьмяны дрыготны агонь асвятліў досыць раскошную хату — амаль пустую і страшэнна брудную. Чамусьці з асаблівай рэзкасцю ўелася ў вочы страшная закарэлая шмотка на стале і гнілы сноп саломы ў качарэжніку, пастаўлены туды немаведама з якім прызначэннем. Шмотка была, здаецца, адзіным прадстаўніком у гэтай хаце тканых вырабаў — хата ўрачыста блішчала старою, зашмальцаванаю голлю.
Паўлюк нёс аднекуль з запечча маленькую ўбогую газовачку. Зелянюк хацеў быў узяць яе, каб запаліць, але стары таемна паківаў на яго пальцам.
— Я сам... Я яе ведаю ўжо навылет... Яна ў мяне кап... карп...
Ен безнадзейна заблытаўся ў слове, скрывіўся з патугі і нездаволення, адылі знайшоў выйсце ў больш прасцейшым:
— Дрэнь... Паршывая дрэнь...
I, поркаючыся над газоўкаю, ён не спускаў з твару горкае міны, поўнае пагарды да «паршывае дрэні».
Зелянюк сеў пры стале на калодку і ўзіраўся ў старога. Яму ўспомніўся бачаны калісь у малыя гады малюнак страшнага чараўніка, які нешта рабіў, схіліўшыся над дзівосным начыннем. Паўлюк быў падобны да таго чараўніка. Мігатлівы, неслухмяны бляск
газоўкі вырываў з цемры твар яго грубымі кавалкамі, якія ўяўленне складала ў пачварнае, нялюдскае аблічча. Рэдкая, нібы павыдзіраная барада, скрозь якую свяцілася друзлая, карабатая скура, надавала твару злы д’ябальскі выраз. I да гэтага — крукаватыя, дрыжачыя рукі з набраклымі неўвароткімі пальцамі, панура скурчаная постаць, абвешаная жудаснымі лахманамі, што канчаткова страцілі свой першапачатковы выгляд.
Нарэшце газоўка сяк-так загарэлася, і стары скрывіўся ў здаволенай усмешцы.
— Я яе знаю... Мы ўжо з ёй век звекавалі... Хехе... Яна ў мяне кап... карп...
Зноў не скавалася слова, але цяпер стары безуважна махнуў на яго рукой — ліха яго бяры!
Ен сеў на лаўку і млява пахіліў галаву. Зеленюку здалося, што ён хоча драмаць, і ён устаў ужо быў, каб ісці, але Паўлюк раптам усхапіўся і затрымаў яго.
— Чакай... чакай... Ты ў мяне ў гасцях, таварыш... быр... бры... Але частаваць няма чым... прабачай... Сядайце, паж-жаласта...
I сам сеў на месца, зноў пахіліў галаву. Потым загаварыў ціха і сцеражліва, нібы адкрываў якую таямніцу:
— Я — п’яны... Я ўчора піў і сягоння піў... і заўтра... Брат паіў... Разумееш... свой брат... Цімафей Міронавіч... А я — Павел Міронавіч... Паўлюк... п’яніца... Я табе ўсё скажу. Чакай, сядзі тут...
Ен нахіліўся да Зеленюка і зашаптаў:
— А чаму ён поіць мяне, га? He ведаеш?.. А я ведаю...
I стары хітра падміргнуў Зеленюку.
— Ен разумненькі, ого!.. Ен хоча, каб я рабіў, як яму трэба. Каб я слухаў усё ды яму пераказваў. Я — бядняк... разумееш? Мне ўсюды хады адкрыты... Я, калі хочаш, і на ячэйку пайду... I ў камуністы запішуся... Што, не возьмеце? Га? He возьмеце?
Зелянюк супакоіў яго, і ён раптам упаў у сентыментальную ласку.
— Ты добры хлопец... да душы, добры... Я шаную„. люблю цябе... А ён не любіць, баіцца... ха-ха... Свіння ён, хоць і брат... Чуеш ты, таварыш... Ен жа мяне са свету звёў, ён мяне загубіў... да душы, загубіў... Ты думаеш, гэта я так заўсёды? Думаеш, я не быў гаспадаром?.. Чакай, чакай... Я пакажу табе зараз...
Важка баўтнуўшыся тулавам, ён рушыўся з лаўкі і патупаў па хаце. 3 нечаканым спрытам узлез на печ і пачаў поркацца там. Зелянюк зірнуў следам за ім, і вочы яго прыемна адпачылі ад нуднае хатняе пустаты: на печы было поўна ўсякага гаспадарчага гломазду. Там былі і ўбогія выстанкі калішняй адзежы, і павышчарблены гліняны посуд, і нейкая дзежачка, і нават худы рабраваты дзяркач. Відаць, там была ўласная Паўлюкова кватэра, а пустая хата служыла ёй толькі прыдзвер’ем.
Паўлюк дастаў з печы нешта завінутае ў рудую шмотачку і, паднёсшы да стала, стаў асцярожна раскручваць.
— Во што... Зірніце, таварышы... га?..
Гэта была фатаграфія дзяўчынкі гадоў у пятнаццаць, апранутай у гімназійную уніформу. Тлустыя плямы, якімі пакрыта была картка, надавалі бязмежна пакрыўджаны выгляд мініяцюрнаму жаласна-наіўнаму, як у птушаняці, тварыку.
Стары шаптаў набожна і ціха, як пры нябожчыку:
— Дачка... Родная дачка... У гімназіі вучыў... у пятым класе.. Такая была... такая...
Зелянюк чакаў, што ён заплача, і гэтыя раптоўныя слёзы былі яму зразумелыя. Але дужа дзіўна, не па-звычайнаму плакаў гэты стары. Ен не хаваў твару, не закрываўся рукамі, а толькі адхінуў убок галаву, каб не запляміць слязьмі фатаграфіі, і злёгку нахіліўся — пэўна, каб лацвей было слёзам сцякаць па карабатым твары. I яны цяклі спорна, дружна, весела, даганяючы адна адну, абмінаючы, то хаваючыся ў глыбокіх разлогах зморшчак, то зноў выбягаючы на грубыя, хваравіта-набраклыя ўзгоркі. А ў гэты час стары Паўлюк пацешна чмыхаў сваім вялізным бульбаватым носам, і ў гэтым чмыханні не было ніякага падабенства плачу — больш падобна было да стрыманага нервовага смеху.
Адплакаўшыся, стары стаў амаль што цвярозы. Ен спакойна закруціў у шмотку няшчасную фатаграфію, паклаў пры сабе на стол, сеў і стаў тлумачыць зусім складна, разважна:
— Памерла дачка. Даўно ўжо памерла. 3 гэтага і пайшло ўсё. Яна доўга хварэла, усё лячылі, думалі — палепшае. Многа грошай трэба было, а іх не надта і было. У яго браў, у брата. А ён даваў — чаму не! Ен жа дабрадзей такі. I распісачкі браў... Ну, a no-
тым — стоп! Падрахаваліся... Ну, і выйшла, што я ўвесь чыста ў яго руках... Хату, дзякуй яму, пакінуў. Во гэтую самую... А болып нічога... Усё забраў... He судзіліся мы — так, па-добраму, як браты...
— А дачцэ не далі рады?
Зелянюк зрабіў гэта запытанне проста так, дзеля размовы, але старога яно чамусьці ўзяло за жывое. Ен сутаргава схапіў Зеленюка за рукаў і, жаласна зазіраючы яму ў вочы, загаварыў з старым, ужо абыклым яму болем:
— Вылечылі б... да душы, вылечылі б... He хапіла... Яшчэ каб якіх з паўсотні. Харчы трэба было добрыя даць. Ад харчоў, казалі, усё будзе...
— А ён болып не даў?
Стары горка засмяяўся.
— Ха-ха... He было больш рахубы даваць... Даваў, пакуль было пад што... Дабрадзей!..
У старых аслізлых вачах у яго з-пад алкагольнага туману, з-пад старэчае безуважнасці бліснуў нарэшце востры агеньчык нянавісці і дзівосным чынам зрабіў яго больш падобным да чалавека. Разам з нянавісцю адрадзіўся і бледны цень чалавечага гонару, калупнуў старое нутро джалам прыкрых згрызот.
— Прапашчы я чалавек, таварыш... Гарэлка губіць мяне... Як старая памерла, дык я зачаў... Утрымкі не маю... I да яго хаджу... здзекі цярплю. Ці ж ён, думаеце, мяне як чалавека прымае? Як сабаку якому, кіне костку дый патурыць вон... А яшчэ прымушае хадзіць усюды, выслухваць, што дзе пра яго гавораць, што дзе ладзяць супроць яго. Значыцца, нібы як за шпіёна ў яго служу... ха-ха...
Зелянюк халаднавата ўсміхнуўся.
— Нашто ты гаворыш мне гэта, дзядзька Паўлюк? Стары замятушыўся.
— Вось аб гэта ж... Наўмысля кажу... Даўно ўжо хацеў сказаць... He пускайце мяне нікуды, ганіце мяне як сабаку... Усё роўна прапашчы я чалавек... Свайму найгоршаму злосніку падслужваюся... Паганствам займаюся... Дык вось... ганіце мяне, як паршывага сабаку... ганіце адусюль...
Зелянюк устаў, ладзячыся ісці. Падышоў да Паўлюка, паклаў яму руку на плячо.
— Во што, дзядька Паўлюк. Ніхто цябе ніадкуль не гнаў і гнаць не будзе. Тое, што ты там пераказваеш каму, нас ані не абыходзіць. Мы, дзядзька, не
хаваемся, робім усё наадкрыта. Наша справа не патрабуе ніякіх сакрэтаў, бо яна агульная, усіхняя, яе робіць уся грамада. Разумееш? Ну, а што да цябе... Можа яшчэ паспрабуем як узяцца за справу, га? Можа яшчэ і не ўсё прапала? У калгас жа пойдзеш да нас? Ці мо яшчэ будзеш каля брата круціцца? Га? Дзядзька Паўлюк...
Паўлюк засмяяўся сіпучым, здушаным смехам. Яго слізкія вочы паплылі хісткім агнём ліслівай давольнасці. Ен раптам схапіў Зеленюкову руку і гучна, мокра яе пацалаваў.
Зелянюк паспешна пайшоў з хаты, заціскаючы ў сабе мімавольнае пачуццё агіды.
3
Галілеева «цыркулярная» бяздымная печка цеперся ўжо стаіць занядбаная, кінутая сваім гаспадаром у самы рашучы момант, калі ўжо во-во гатова было канчаткова развязацца няпэўнае пытанне яе жыцця ці смерці. Галілею не тое ў галаве. У Галілея пільнейшыя і важнейшыя клопаты: ён да гэтага часу яшчэ ніяк не можа дайсці глыбокага карэннага сэнсу падзей, што развіваюцца вакол яго з бурнай няўхільнай напорнасцю.