Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо
Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 430с.
Мінск 1992
У мёртвай цішыні пачуўся самотны голас:
— Дык навошта нас на сходы цягаюць? Вывесілі б загад, ды і па тым.
Пацяроба ўцяло ў жывое.
— А!.. Нашто на сходы? Табе сходаў не трэба, ты супроць сходаў? Таварышы, гэта гаворыць класавы вораг, гэта — контррэвалюцыянер! Я ведаю цябе, залаценькі, я патраплю даць табе рады! He бойся, любачка, не бойся!
3 публікі пачулася ўжо некалькі пратэстанцкіх галасоў, якія яшчэ горш раздражнілі Пацяроба.
— Прашу мяне не перапыняць! Я не дазволю зрываць сходу! Я вас ведаю, кулацкія падпявалы! Ворагі класавыя — во хто вы!
3 публікі зноў прагучаў выразны голас:
— Як ворагі, дык нашто ж з намі гаманіць!
I цяпер ужо гэты голас акунуўся ў суцэльны гуд нездаволеных галасоў. Пацяроб канцом разлютаваўся. Ен крычаў, махаў рукамі, лаяўся, пагражаў. Яму адказвалі ўсё смялейшым і мацнейшым гоманам, які гатоў быў перайсці ў аднадушны крык абурэння.
Карызна з трывогай сачыў за тым, што дзееца на сходзе. Ен бачыў, што Пацяроб лішне загнуў, што яго-
ныя крыкі, пагрозы толькі адштурхаюць людзей, узнімаюць агульнае нездаволенне. Але разам з тым ён мімаволі спачуваў яму, працінаўся тымі самымі пачуццямі, у якіх кідаўся Пацяроб. Ен пачынаў дрыжаць у нястрымнай злосці, пачынаў ненавідзець увесь гэты тупы раз’юшаны натоўп, і кожнае вострае Пацяробава слова, кожная яго грубая лаянка давала яму нейкую звярыную асалоду. Ен разумеў, што трэба суняць Пацяроба, што ён праваліць усю справу, і разам з тым хацеў яшчэ больш паддаць духу яму, каб яшчэ смялей, яшчэ крапчэй лупіў ён упартую гурму.
Нехта моцна таўхануў яго ў плячо. Ен азірнуўся і ўбачыў над сабой бледны касавокі твар Зеленюка.
— Трэба спыніць яго — ён разгоніць сход.
У Зеленюковым голасе была рашучая ўладная цвёрдасць. Карызну дзерганула гэта. Ен, блазнюк, бярэ да яго мала не начальніцкі тон. I Карызна, хоць чуў поўную рацыю ў словах Зеленюка, хоць і сам разумеў немінучую патрэбу спыніць Пацяроба, але замест гэтага рэзка, зачэпліва адказаў:
— Я сам ведаю, што мне рабіць.
Пацяробу скончыць не далі. У зале ўзняўся страшэнны гармідар, які скарыстоўвалі кулацкія паплечнікі, даючы яму патрэбны для іх кірунак. 3 агульнага тлуму вылучаліся асобныя галасы, у якіх чуваць былі свядома-варожыя злосныя заклікі.
Карызна схапіўся з месца. Ен мусіў неяк супакоіць сход, ён чуў адказнасць сваю за гэта, бо, фактычна ж, сам ён і спрычыніўся ўсяму гармідару — ён благаславіў Пацяроба на выступленне.
Яму нялёгка далося ўціхамірыць залу, каб можна было сказаць колькі слоў. Але такі нарэшце пацішэлі, і ён напружыў усе свае сілы, каб быць спакойнаму, каб сказаць нешта роўнае, праканалае і лагоднае. У вочы яму кінулася некалькі чырвоных распараных твараў, на якіх тлуста блішчала на момант зацятая, але праз тое яшчэ болып агідная злараднасць. Яны глядзелі на яго з варожасцю, яны чакалі толькі першых ягоных слоў, каб наладзіць яму такую ж абструкцыю, як Пацяробу.
Тады Карызну прарвала. Уся яго развага, абачлівасць, уся сіла волі разляцелася ўпрах, асталася адна ўсеўладная дзікая злосць, якая выходзіла далёка за межы гэтага тут непаразумення, у якую выліліся ўсе яго ўстрашэнні астатняга часу. Ен ненавідзеў гэтыя
чырвоныя бліскучыя твары за ўсё: за няўдачы з калектывізацыяй, за свае страхі, сумненні, за свае старыя грахі, за бацькоў сваіх, за свае пачуцці, якія ён мусіў бязлітасна ламаць у сабе, якія яго так жорстка мучылі, за жонку, за Зеленюка, за ўсё, што давала яму непрыемнасць, што атручвала яму жыццё.
Ен стаў крычаць. Ен стаў лаяцца. Ен стаў пагражаць. Ен не помніў сам, не заўважаў сваіх слоў, бо яны выляталі ў яго самахоць, выпхнутыя з нутра несуладным ззярыным шалам. Ен разышоўся яшчэ горш за самога Пацяроба.
I вось выйшла неспадзяванае: заднія рады публікі пачалі відочна радзець — абураны народ, пэўна, не без удзелу тут кулацкае зграі, стаў дэманстратыўна пакідаць сход. Карызна і не заўважыў бы гэтага, каб раптам не кінуўся з усіх капытоў туды Пацяроб, зароўшы на ўсё сваё няслабенькае горла:
— Куды гэта, га?.. Уцякаць? Уцякаць? He пушчу! Хто пойдзе са сходу — той вораг Савецкай улады! Контррэвалюцыянеры!..
Ен пачаў ваяваць ля дзвярэй, затрымліваючы сялян, тлум узняўся яшчэ мацнейшы, і Карызна кінуў гаварыць, пайшоў на сваё месца змораны, пусты, бяздумны.
Сход ішоў далей. Тыя, што асталіся, сядзелі спакойна і слухалі ўважна. Выступалі яшчэ і Віктар, і Якуб Лакота, і іншыя актывісты. Гаварыла яшчэ Тацяна, Вера Засуліч сказала некалькі слоў, ледзь стрымліваючы сваё ўзрушэнне ад нядаўняга скандалу, сказала без запалу, без энергіі, так дзеля-гадзіся. Прагаласавалі рэзалюцыю — рэзалюцыю ўхвалілі, хоць рукі падымалі мала і неахвотна. Адкрылі тут жа запіс у калгас, і запісалася дваццаць адзін чалавек — акурат столькі, колькі налічваў Зелянюк у сваім актыве.
Па сходзе, як народ ужо лынуў у дзверы, раптам ажывіўшыся, загаманіўшы, Зелянюк падышоў да Карызны і цвёрда сказаў яму:
— Ну вось... Ты сарваў сход. Ты праваліў калектывізацыю... Разумееш?
Карызна сабраў рэштку сваіх сіл і, грозна бліснуўшы вачмі на брыгадзіра, адчыкрыжыў:
— He твой клопат! За свае ўчынкі я буду адказваць сам’
Зелянюк усміхнуўся.
15
Пацяроб, нязграбна боўтаючыся пад бокам, нахіляўся да яго і шаптаў яму ў самае вуха:
— Ты не бойся, Сымонка! Усё будзе як найлепей. Родненькі мой, я ж іх ведаю навылёт. He папужаўшы іх, нічога не выйдзе. Вось памянеш маё слова — усе, як адзін, запішуцца. Я за іх вазьмуся яшчэ! А гэты хлюсцік думае, што яно так сабе... угаворчыкамі... He туды ён трапіў, галубок! Мы яго навучым тут, як весці лінію.... Гэта мы да часу глядзелі, што з цябе выйдзе.. Ха-ха!..
У гэты момант з другога боку ў Карызны нехта азваўся:
— Добрага racy далі... Такога сходу, мусіць, як Сівец стаіць, не было...
Карызна ўздрыгануўся і прыгледзеўся ў цемру. Гэта ішоў побач з ім Андрэй Шыбянкоў. Упэўніўшыся, што Карызна пачуў яго, ён дадаў ужо смялей і выразней:
— Раскулачыць яшчэ з пяток, дык будуць прасіцца, каб узялі ў калгас.
Карызну зрабілася прьікра. Гэтыя спачуванні не толькі не суцяшалі яго, а яшчэ ясней падкрэслівалі дзікую недарэчнасць яго сённяшніх паводзін. Ясная рэч, ён зрабіў памылку, вялікую памылку, якая мо адаб’ецца на ўсім далейшым ходзе падзей.. Але ж гэты Зелянюк, падшывалец гэты! Што ён мае да яго? Чаго ён скрозь патыкаецца ў яго на дарозе? Што ён права мае нейкае над ім, ці што?
I жаль аб неразумным учынку сваім Карызна пералівае ў злосць на Зеленюка, і яму робіцца значна лягчэй. Але Пацяроб з Андрэем, налязаючы з абодвух бакоў з сваімі спацяшэннямі, зной аднаўляюць у поўнай гаркаце прыкрыя згрызоты.
Карызна адчуў глыбокае палягчэнне, і, нарэшце, разлучыўся з сваімі спадарожнікамі.
Ен падышоў да хаты. Вялізная камяніца сямігодкі паўстала з цемры чорная, непрытульна-халодная, як астрог. У адным акне — там, дзе яго кватэра,— выбліснуў агеньчык: прыйшла дахаты жонка. Як яна стрэне яго? Як яна паставілася да гэтага непаразумення на сходзе?
Карызна ведае: будуць яны сёння маўчаць, сцерагчыся адзін аднаго, як ворагі. Яна будзе хадзіць каля 224
яго чорным ценем, чужая, замкнёная, і прысутнасць яе будзе балець яму, як старая, незагойная рана.
А потым — доўгая пакутная ноч. Ен не засне сёння, мабыць, да рання, бо будуць мучыць нявыказаныя, збітыя ў мулкую камлыгу пачуцці. I найгорш, што не будзе спаць і яна. Абое будуць прыкідвацца, што спяць, і з затоенай увагай прыслухвацца адзін да аднаго, ловячы кожны шолах. Гэта будзе нясцерпная мука!
Карызна суняўся перад форткаю. Яму здавалася, што досыць адчыніць яе, пераступіць на двор — і адразу пачнецца тое цяжкое, жудаснае.
He, ён не пойдзе. Ен баіцца ісці, ён здрыгаецца ад аднае думкі пра гэтую ноч.
Каб хоць з кім пагаманіць, хоць колькі слоў сказаць — пра сённяшняе. I пачуць што-небудзь простае, шчырае. Хоць лаянку, усё роўна...
У яго з’явілася думка — пайсці да каго-небудзь. Хай сабе позна ўжо, ноч. Ен разбудзіць, знойдзе якую прычыну, каб пачуць голас жывога чалавека. Каб пайсці цяпер да Веры. Яна была на сходзе, яна, пэўна, яшчэ не клалася спаць. Выдумаць што-небудзь, зайсці на хвілінку. Сказаць, што затрымаўся на сходзе і ўбачыў, ідучы міма, святло. Успомніў, што пільна трэба... Што-небудзь трэба — ён прыдумае.
I ўжо апошнія меркаванні ён рабіў на хаду, паспешна сігаючы пад пачатковую школу.
Святло ў Верыным акне абудзіла ў ім палкую радасць.
Каб хоць не пагасла раптам. Хутчэй!
I ён угрунь дабег да школы, але на ганак узышоў спакваля, нібы раздумляючы. Паляпаў. Заныла цягучая ціша за дзвярмі, прыкра сціснула сэрца. Потым — лёгкія крокі, ціхі ўстрывожаны голас:
— Хто гэта тут?
— Адчыні, Вера! Гэта я — на хвіліначку. Невялічкую справу маю.
— Карызна?
Гэтае слова яна крыкнула звонка, здзіўленая і ўзрадаваная.
— Я табе адчыню, але ты адразу не ідзі, а хвілінку счакай, бо ведаеш... Адным словам, праз хвілінку ўваходзь да мяне.
У пакоі Верыным патхнула на Карызну чыстай ласкавай цеплынёй дзявочага прытулку, і яму стала невымоўна добра тут, спакойна, унутры ўзнялася добра
знаёмая яму, не адзін раз зазнаная хваля цудоўнай пяшчотнасці, спаласнула нутро салодкай гарачынёй і заліла ўсе турботы, прыкрасці. Ен з шчаснай палёгкай уздыхнуў і адкрыта, горача зірнуў на Веру, не хаваючы свайго захаплення. Яна, прыемна сагрэтая гэтым поглядам, усміхнулася яму, чароўна прыжмурыўшы свае вялікія — не то цёмна-карыя, не то зусім чорныя — вочы.
— Я ўжо клалася спаць, але ўсё роўна не спала б доўга. Ты добра зрабіў, што зайшоў да мяне.
Яна гаварыла зусім шчыра, і Карызна адчуў да яе глыбокую ўдзячнасць. Ен прызнаўся:
— У мяне, Вера, няма ніякае справы.
— Я ведаю.
I яна кінула на яго хітраваты гарэзлівы погляд.
— Мне было цяжка аднаму... Пасля гэтага... Я быў сёння вялікі дурань... вялікі дурань...
Вера шырока расплюшчыла вочы, нібы перажываючы нанова свой ранейшы спалох.
— Які ты страшны быў, Карызяа! Пачырванеў, вочы гараць, вусны калоцяцца. Я так спалохалася была, папраўдзе...
Карызна нейкі час сядзеў моўчкі, у задуменні. Думалася цяпер зусім лёгка, не балела нутро ад думак, і ўсё паказвалася проста, ясна. Ен стаў аналізаваць свой настрой.
— Ведаеш, Вера, у мяне ж няма да іх злосці ці нянавісці. Я жалею іх нядобрай, гнілой жаласцю, як не трэба жалець. I мой сёнкяшні шал быў пратэст супроць гэтае жаласці. Цяпер я ўсё бачу як на далоні, мне ўсё ясна. Я не апавядаў табе пра адно здарэнне на вёсцы? Я выпадкова натрапіў быў на селяніна, які развітваўся з сваёй шаўлюжкай перад тым, як здаваць яе ў калгас. Ен плакаў. I я, пачуўшы плач ягоны, ледзь утрымаўся, каб не заплакаць самому. Гэта страшна...