Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо
Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 430с.
Мінск 1992
Карызна кінуў нецярплівы погляд на прэзідыум. Няўжо яны не могуць суняць гэты гармідар? У вочы яму адразу кінуўся Зелянюк: ён сядзеў на краю лаўкі, падаўшыся наперад усім тулавам, шчыра смяяўся, падміргваў і нешта паказваў на мігі ў бабскую гурму. Карызна паглядзеў следам за ягоным позіркам і ўба чыў Тацяну. Яна стаяла сярод баб распаленая, вясёлая, прыгожая і ўсміхалася Зеленюку цямкай усмешкай. Потым выйшла неяк троху дзіўна. Яна пачала нешта гаварыць яму, Зеленюку. Карызна добра бачыў гэта, адылі голас яе, перш задушаны бабскім лямантам, набіраў што далей большую і большую сілу, стаў гучаць упэўнена, уладна, падбіраючы пад сябе расцярушаныя галасы бабскага бязладнага хору. Яшчэ хвіліна — і ўжо добра чуваць было, што яна гаворыць сваім густым, нізкаватым, цёпла расцягнутым голасам.
— ...Самі не ведаюць, чаго і што... Ці ж мала ты каторая пагаравала, пабедавала? Ці ж у цябе было калі шчасце ў жыцці, ці ты калі свету яснага забачыла? Або! Каб мне столькі радасці, колькі кожная слёз папаліла за свой век. Дурныя, і больш нічога. Замест таго каб падумаць, памеркаваць, можа, нейкую прасветласць знайсці ў жыцці, дык яны — немаведама што. Як была быдлам у свайго мужыка, так і будзеш давеку. А тут што — не ягонай гэта злосцю крычыць, не ён гэта нацкаваў цябе каторую? Вунь яны стаяць, 216
маўчаць, як вады набраўшы Хай дурныя бабы крычаць, хай апастыляюцца, а мы, разумненькія, памаўчым, пачакаем, паглядзім, як яно куды... Што, няпраўда? Га? Мо няпраўду кажу? Свінні вы, а не людзі...
У мужчынах штучна і рэдзенька засмяяліся. А бабы — мабыць за іх ужо, за мужыкоў,— дружна накінуліся на Тацяну, закрычалі яшчэ горш, чым дасюль...
— А твой дзе? Куды ён цябе вучыць?
— Сама скруцілася ад свайго, дык ужо вычварае.
— Распусніца!
— Табе толькі калгас і трэба. Там многа будзе...
Тацяна стаяла моўчкі, глядзела на раз’юшаных баб не то здзіўлена, не то пагардліва. Кінула неўзаметку погляд на Зеленюка, і толькі адзін ён пабачыў праз гэты погляд цяжкую, блізкую да роспачы крыўду, якую яна старалася схаваць пад знадворнаю безуважнасцю. I разам з крыўдай выліўся на яго з гэтых добрых чыстых вачэй ціхі, несвядомы дакор ці мо маўклівая просьба аб дапамозе.
Зелянюк парыўчата ўстаў, выйшаў на край сцэны і падняў руку, што хоча гаварыць. Яго, як свежага чалавека, паслухалі — прыціхлі ў падазронай цікавасці, гатовыя, калі што не ў лад, даць добрага racy і яму — дармо, што з горада прыехаў. Ен загаварыў спакойна, але тонкія вусны ў яго дробна дрыжалі ды левае вока стала зусім косае і зрабіла твар пустым, адчужаным.
— Хто з вас, цётачкі, хоча сказаць што дрэннае пра Тацяну? Хто яе ведае добра... Ну, кажы першая... Хто? Ты?
Ен наўгад тыркнуў у нейкую бабу і гэтым ёмка адбіў магчымасць новага агульнага выбуху. Баба спалохана адшаснулася. Зелянюк пратрымаў усіх у нясцерпна доўгай жорсткай паўзе і закончыў:
— Нашто дарма языком малоць. Крыкам ніякага сэнсу не дойдзеш... Будзем гаварыць спакойна. Хто хоча гаварыць — прасі слова ў старшыні сходу.
I, махнуўшы рукой на прэзідыум, пайшоў памалу, сеў на месца, і толькі потым ужо, як перасталі глядзець на яго, ён з палёгкаю ўздыхнуў, нібы зрабіўшы цяжкую работу, і здаволена ўсміхнуўся.
Сход пайшоў добрым ладам. Узяў слова Андрэй Шыбянкоў, Тацянін брат. Ен выйшаў да сцэны зважна, упэўнена і, перш, чым гаварыць, з лёгенькай усмешачкай на прыгожым чарнявым твары азірнуў спак-
валя ўсю залу. 3 гэтага зразумелі, што праз немалыя гады бадзяння свайго па свеце ён не раз выходзіў з прамовамі, ды і не з абы-якімі. Можа нават быў дзе за камісара? Хто яго ведае? Многа ляжыць цёмнага на яго смуглым, як у мурына, абліччы.
I праўда, Шыбянкоў загаварыў гучна, размашыста, гонка кідаючы перад сабой выразныя цвёрдыя словы. Гэтыя словы білі і сваім зместам і сваёй металавай паверхняй. Гаварыў ён пра тое, як кулакі — гэтыя найлюцейшыя, найгрубейшыя эксплуататары, пілі кроў з сялянскае беднаты, як яны абдзіралі яе, не спыняючыся перад астатняй сарочкай, як даводзілі да жудаснага ўбоства, мала не да галоднае смерці. Ен гаварыў аб помсце, аб расплаце за здзек, за пакуту, ён пагражаў блізкай расправай.
Усё, што гаварыў Андрэй Шыбянкоў, сяляне ўжо чулі ці адзін раз, нічога не было тут новага, нават словы былі абыклыя, многа раз чутыя, але самае страшнае было ў тым, што Шыбянкоў — усе гэта ведалі і адчувалі — мае на ўвазе пэўнага, усім вядомага чалавека. I калі ён, злосна бліскаючы вачмі, пагражаў кулакамі ў задні куток, дзе сярод блізкіх сваіх прыхільнікаў сядзеў Цімафей Міронавіч Гвардыян, усім рабілася троху жудасна, бо зусім жа блізка, усутыч, падступала яго справядлівая нянавісць. Здавалася, што во зараз, во тут і пачнецца тая невядомая страшная расправа.
Адылі ўсё абышлося спакойна. Шыбянкоў адкрычаўся і сеў на месца. Лакота запытаў сваім ціхім няроўным голасам:
— Хто яшчэ хоча слова?
Адразу нехта азваўся едка, віскліва, нібы не чалавек гэта гаварыў, а ўся з цэлага мястэчка сабраная, злосць:
— Што там слова? Якое там слова? Каму тут трэба канечна гаварыць? Што я буду табе гаварыць, га? Што я буду гаварыць?..
I местачковая злосць аж захліпнулася.
Гэта пачаў гаварыць чарнявы і злы Прахор, селянін маламожны, увесь сатканы з дзіўнае ўсеагульнае крыўды. Наўдачу, каб гаварыў ён свядома з кулацкай думкі, каб яны загадзя падгаварылі яго. Яго цяжка было нацкаваць — ён быў не толькі злы, а і ўпарты. Проста быў у яго ўжо такі абычай — выступаць заўсёды і ўсюды супроць.
— ...Ці прыйшлі яны паглядзець, як я пні карчаваў на лядзе, як сваімі крывавымі пальцамі раскалупваў кожны во гэткі кавалачак, каб пасеяць каліва збожжа? ЦІ прыйшлі яны, га? Ці памаглі яны мне? Дабрадзеі вялікія? За чужым каркам усе разумненькія! Ого!..
Гэта была іскра ў бочку пораху. Цяпер ужо грымнулі з задніх куткоў мужчыны, загарлалі не горш за баб бязладным тлумным хорам:
— Нам добра і так!
— Хай свае аддаюць гаспадаркі!
— Жылі без калгасаў і будзем жыць!
I вось выступіў наперад Цімафей Міронавіч Гвардыян. Падняў руку, папрасіў слова. I пайшоў наперад, як Шыбянкоў, да самае сцэны. На голым пергамінавым твары сваім нёс дзелавітую заклапочанасць, нават пакутна зморшчыў гузаваты лоб, што мела азначаць прыблізна такое: «Ну ці ж гэта мне дужа трэба было ісці гаварыць, турбавацца, каб не такое ліха. A то ж — крычаць, галёкаюць, як шалёныя... Трэба ж даць нейкае рады...»
I ён завёў станавіта, мудрона, як-такі і належыць сур’ёзнаму разважліваму чалавеку:
— Яжэлі ўсё натуральна і нефкасніцельна прааналізіраваць, дык яно, будучы, няма чаго, мужчынкі, крычаць. Таварышы, каторыя зноў жа з горада (далікатны зірк у бок Зеленюка) і каторыя, будучы, таксама нашы, свае, месныя працаўнікі (поўныя пашаны жэст да Карызны), яны ж не так сабе гэта, як яно выражаецца, цапу-лапу. Кожны, будучы, з свайго розуму аб’ясняецца. I нам здаецца, што крычаць не трэба зусім, а трэба, будучы, паслухаць усе іхнія прадлажэнні, пракрасна абдумаць іх і, будучы, абмеркаваць. А можа хто і пойдзе ў гэты калгас, што вы думаеце? Можа і будуць ахвотнікі... Ты ж людзям не закажаш — калі ён, будучы, хоча пайсці, дык ён і пойдзе. Мы, канечне, не нафпроціў калгаса, але ж трэба паслухаць людзей, раз яны спецыяльна на гэта прыстаўлены...
Ен яшчэ пагаварыў троху ў гэткім самым тоне і спакваля пасунуўся на месца, з ног да галавы напханы здаволеннем ад свае, «будучы, пракраснае» прамовы.
Ніхто не слухаў з такой увагай яго, на першы погляд, смяхотную і пустую гаварню, як Зелянюк. Ен
упершыню ўбачыў гэтага славутага зубра і пераканаўся, што звер ён люты і хітры. Цішыня і насмешлівая стрыманасць, якую выклікалі ягоныя словы, наяўна сведчылі, што яго пакуль што слухаюць і разумеюць.
Зелянюк страпянуўся. На бледным твары ў яго заіграла задорная самаўпэўненая ўсмешка. Ен быў страшэнна здаволены сходам. Усё ішло як мае быць. Аўдыторыя акурат дайшла да такога пункта, калі сама раз выводзіць свае сілы. Ен быстрым вокам азірнуў залу. 3 усіх бакоў з гушчы натоўпу на яго глядзелі знаёмыя твары, усміхаліся хітра і ўпэўнена, чакаючы сігналу. Яшчэ хвіліна, і загаворыць іначай сход, інакшымі, новымі словамі, і не пазнаць будзе гэтага збітага ў тупой упартасці натоўпу. Ха-ха! Ці не памылішся ты, Цімафей Міронавіч Гвардыян?
Тацяна настойна, мала не сілком злавіла Зеленюкоў погляд і, радая, весела яму падміргнула. Яна яшчэ будзе сёння ў прыгодзе, хай ён будзе спакойны аб ёй, яна яшчэ пакажа сваё!
Першы павінен пачаць Віктар. Так было ўмоўлена. Ягонае выступленне будзе ўсім за сігнал. Дзе ж Віктар? Дзе той Віктар? Трэба яму знак даць, каб выступаў.
Але выйшла зусім не так, як меркаваў Зелянюк. Пакуль ён шукаў вачмі Віктара, панура ўзняўся са свайго месца даўгі калматы Пацяроб, прыдыбаў да Карызны і, бачком схіліўшы да яго галаву, жаласна запытаў:
— Сымонка! Лупсянуць?
— Смалі, браток, толькі не надта.
Пацяроб зрабіў адпаведны жэст, які азначаў, што «мы разумеем усё дасканала», і адразу, з месца, нават не папрасіўшы слова ў старшыні сходу, загаласіў:
— Любачкі мае! Залаценькія! Што гэта вы сабе думаеце?..
Ен зрабіў мнагазначную паўзу, пад час якой дакорліва ківаў галавой, упяўшы погляд пад ногі сабе, усё ў тую няшчасную бабульку. Потым ураз узняў вочы і зірнуў цераз усіх у дальні кут.
— Гвардыян! Ты нас за дурняў маеш, ці што? (Паўза.) За дурняў маеш, кажу, га? (Гэтае «га» гучала зусім ужо грозна.) Ты няфпроціф (ён вельмі
трапна перадражніў Гвардыяна) калгаса? Можа хто і пойдзе? Га? Дазваляеш?..
Ен зноў мнагазначна памаўчаў і раптам завёў тонка, пранізліва, падчэпліва:
— Ты, любачка, ведаеш, хто гэта праводзіць калектывізацыю? Ты ведаеш, супроць каго ты ідзеш? Калектывізацыю праводзіць партыя і Савецкая ўлада. Улада!..
Ен нахіліўся наперад і ціхенька, нават ласкава неяк, запытаў:
— Ты супроць Савецкай улады?
Гвардыян нешта азваўся ў сваім кутку, пратэстуючы, але Пацяроб не слухаў яго. Ен рашуча сігануў на два крокі ўбок, нібы мяняючы ўстаноўку свае прамовы, і звярнуўся ўжо да ўсіх:
— Таварышы! Ці ж мы не сумленныя грамадзяне? Ці ж мы не лілі кроў за нашу родную Савецкую ўладу? Няўжо мы пойдзем супраць таго, што праводзіць улада, каб нам жа, цёмным, дурным мужыкам, было лепей? Хто адважыцца — я пытаю, хто адважыцца з нас пайсці насупроць гэтага мерапрыемства, га? Хто пойдзе насупроць, я пытаю?