Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо
Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 430с.
Мінск 1992
Падвечар з усяго гэтага тлуму пачуццяў вылучылася адна няясная, дакучная турбота. Ен інстынктыўна чуў, што нешта павінен зрабіць дужа пільнае, неабходнае, і ніяк не мог уздумаць, што гэта такое. Перабіраў усе свае абавязкі па школе, па ячэйцы, успамінаў, якія каму даваў абяцанні, нават праверыў свае вельмі абмежаваныя сямейныя абавязкі — і нідзе не знаходзіў таго, што гняло яго няясным напамінкам аб няспраўленым абавязку. Нарэшце выпадкова погляд яго спыніўся на пісьмовым стале, на цяжкім грудзе кніг, пад якім схаваў ён нешчаслівы ліст ад бацькоў. Тады ўспомніў: трэба нешта адказаць старым.
I раптам працяла яго новая цудоўная думка. Яшчэ ж не позна, яшчэ можна што-небудзь зрабіць там, неяк рэабілітаваць бацькоў і разам з тым самога сябе. Як гэта дасюль не натрапіў ён на такую трапную думку!
Сымон Карызна ў нервовым парыванні кідаецца да стала, сутаргава хапае паперу, чарніла і піша шпарка, не думаючы, абы каб схапіць і зафіксаваць хутчэй на паперы самае патрэбнае.
«Дарагія бацькі!
Ліст Ваш атрымаў, і ён даў мне многа прыкрасці. He тым, што вам пагражаюць адабраць маёмасць, a тым, што вы дайшлі да гэтага праклятага ганебнага стану, зрабіліся кулакамі. Вы пытаецеся мае рады?
Мая рада такая. Кідайце ўсё. Прадавайце, аддавайце, проста выкідайце вон, аставайцеся голыя, але без гэтае ганебнае пячаткі. Неяк пражывём. Запісвайцеся, калі прымуць, у калгас, і працуйце шчыра, старанна, як працавалі на сваёй гаспадарцы. Калі што-якое, дык дапамогу ад мяне заўсёды дастанеце...»
Ен на момант суняўся, раздумляючы, што яшчэ дапісаць. Але першы запал ужо выліўся, і дальшыя словы не ішлі на пяро. Ен устаў, прайшоўся па пакоі. Потым падышоў, перачытаў уважна напісанае (яно ўспрымалася цяпер суха і нова, нібы чужое) і раптам зарагатаў дзікім зларадасным смехам:
— Ха-ха-ха!.. Во гэта так!.. Гэта зусім лагічна, таварыш кулак! Што ж ты мог параіць яшчэ бацькам, як не самараскулачванне? Ратуйце, пакуль не позна, сваю і маю скуру! Ха-ха-ха!..
Ен схапіў паперку і падраў яе на дробныя мэтлухі. Перакуліў са стала груд кніг, схапіў бацькоўскі ліст і зрабіў з ім тое самае. Потым з хвіліну пастаяў нерухома, паволі падышоў да канапы і сеў на яе, вялы, знясілены, прыгбаны глыбокай дэпрэсіяй.
Яму стала сумна-сумна. Адляцелі раптам усе турботы, уся душэўная сумятня, пакінуўшы шчымлівы жаль і глыбокае пачуццё адзіноты. Усе супроць яго, усе — жорсткія, бязлітасныя. Нават родная жонка і тая носіць у сабе нейкую таемную да яго варожасць. Ен адзін, зусім адзін. Няма каму сказаць шчырага слова, няма з кім парадзіцца...
Пакой заліваўся цяжкім каламутным змрокам. Усё паплыло ў таемна-расплыўчастай плыні, усё набракла нейкім мёртвым закамянелым рухам, які закалыхваў, акунаў усяго ў салодкае аслупяненне.
Карызна доўга не паліў святла. Ен сядзеў цішком, стуліўшыся на канапе, і старанна раструйваў свой смутак, маючы з гэтага дзівосную асалоду.
У кватэры ціха-ціха, як у магіле. Перш чуваць было, як нечага поркалася на кухні жонка, а цяпер сціхла і там. Некуды, мабыць, пайшла. Што ёй да яго? Хіба яна яму спагадае?
I ён гатоў быў крыўдзіцца на сваю жонку, якую сам адштурхнуў ад сябе, адвучыў ад усякага выяўлення сваяцкай блізкасці. Ен ужо гатоў быў наракаць на яе за яе сухую замкнёнасць. Ці дзіва! Ен жа не ведаў таго, што яна цеперся стаіць за дзвярмі, зака-
мянеўшы ў невымоўным болю, і сочыць праз маленькую шчэлачку за незразумелым ёй, але, мабыць, страшэнна цяжкім мітушэннем свайго мужа.
Увечары пайшоў Карызна да Веры Засуліч. Яшчэ тады, адразу як агарнуў яго цяжкі смутак, залунаў быў уваччу ў яго бліскучы маладосцю і радасцю твар з любай прыветнай усмешкай і вабіў да сябе, абяцаючы цудоўную слодыч спацяшэння. Але ён перш і гэты вобраз адштурхваў, каб не разбаўляць ім так патрэбнага яму ў тую часіну болю. Таму і не ішоў так доўга да яе, хоць і ведаў пэўна, што ўсё роўна пойдзе... Смешны часам бывае чалавек з сваімі недарэчнымі перажываннямі.
Веры ў хаце не было: сказалі, што пайшла ў нардом на рэпетьіцыю. Карызна пайшоў туды.
Зала нардома панура грамаздзілася ссунутымі змрокам кутамі, была нудная, старая і чорная, як царква. А на сцэне мітусіліся людзі ў вясёлай нязграбнай сумятні, як звычайна на аматарскіх рэпетыцыях. Карызна нейкі час стаяў у змроку, нікім не заўважаны, і дзіваваўся з аптэкара Плакса. Тут быў фактычна нейкі другі Плакс — не педантычны аптэкар і не флегматык-філосаф, а энергічны, рухавы чалавек, з плаўнай быстрынёй у руках і ўладнаю цвёрдасцю ў голасе. Што найдзіўней, дык ён гаварыў тут выключна тое, што было патрэбна, і акторы лавілі кожнае слова яго з такой увагаю, з якой ніколі ніхто ў жыцці не слухаў ягоных філасофскіх сентэнцый.
Аптэкар Плакс быў цудоўны кіраўнік драмгуртка, хоць рабіў сваю справу выключна па інтуіцыі, бо сам на сцэне ніколі не іграў, ды і мала дзе бачыў ігру сапраўдных артыстаў. Праз гэта ён яшчэ болып цаніў сваю работу і лічыў, што драматычны нюх, як і нахіл да філасофіі, ёсць яго ўраджоныя, але зацёртьія недамысным жыццём таленты.
Вера Засуліч надзвычай міла адзвінела нешта звонкім галаском свае ролі і адышлася ўбок. Тады Карызна падышоў бліжэй ў сферу святла. Усе заўважылі яго, і ўсе зрабіліся больш старанныя і крыклівьія, адзін Плакс адзначыў ягоны прыход велічнаю безуважнасцю: мастацтва — вышэй за ўсё.
Вера ціхенька нырнула за кулісы і зараз жа з’явілася ў зале, падбегла да Карызны.
— Добрая драма трапілася. А Плаксік перш казаў, што дрэнь. Пра калектывізацыіо Ведаеш, Ka208
рызна, мы можам нават у нядзелю па сходзе паста віць яе. Яна бадай што гатова...
Карызна ўсміхнуўся.
— У нядзелю, Вера, без вашае драмы будзе драматызму больш, як трэба.
— Ну дык не трэба.
Яна ўраз перайшла на інтымны тон і запытала скорагаворкаю:
— Ты да мяне заходзіў?
— Заходзіў.
— Я зараз кончу сваю ролю. Ну, можа, якіх сама больш дзесяць хвілін. Тады пойдзем разам. Добра?
— He, я потым прыйду. Мне яшчэ трэба схадзіць у адно месца.
— Ну, добра.
Яна ўжо памкнулася бегчы, але ён затрымаў яе за руку, нібы хацеў нешта сказаць. Яна нахілілася да яго, слухаючы, але ён не ўправіўся нічога прыдумаць і толькі зірнуў на яе ў раптоўным, да болю глыбокім і палкім захапленні. Яна шчасліва засмяялася і пабегла.
Карызна выйшаў на вуліцу. Яму, вядома, нікуды не трэба было ісці, ён проста не хацеў чакаць у нардоме. Без мэты, абы змарнаваць час, ён пацягнуўся па простай і даўгой сівецкай вуліцы.
Было золка. Азызлы вечар хутаўся ў скрыдлы густога золкага ветру, але не мог сагрэцца і дрыжаў, абцякаючы халодным потам дробнае парасі. У мілай пакорнасці плакалі абапал вуліцы ціхія аганькі ў ся лянскіх хатах, выстаўленыя на халодную варту гаспадарскага спакою. Мінаючы іх, Карызна пераносіўся ўяўленнем туды, за невялічкія падслепаватыя вокньі, і бачыў скрозь адно.
Цьмяныя, закураныя дымам і часам сцены з вялізнымі шчэлкамі ў іх. Над сталом у куце, на цудоўна несіметрычнай высакосці вісіць лямпа, прыбраная ў дробныя махры выразанай паперы, пажоўклай, замушанай. Над ёй недалужна ківаецца пакарабачаная талерачка, аброслая копатам,— не падабаецца ёй вечнае падкурванне, і яна круціцца, нездаволеная, але рады не дасць, бо навязана на дроціку. Каб адчапіць, пэўна б, пырхнула і паляцела, як мятлік.
На лаўцы пры стале сядзіць, панурыўшыся, гаспадар. Ен нічога не робіць і нічога не гаворыць; ён глыбока маўкліва адпачывае. Так можна адпачываць адно
чалавек, які страшэнна многа працуе, якому пасядзець у тупой бяздзейнасці — асалода. На прыпечку змардаваная гаспадыня, вуркаючы верацяном, цягне бясконцую, як жыццёвая нягода, нітку. Побач з ёй — суседка ў такой самай паставе і такая самая, як яна, бо роўная доля, ці, праўдзівей, роўная нядоля зрабіла іх бязмеры падобнымі адна да аднае. Ціхім, эпічна-спайкойным цурочкам цячэ ў іх бясконцая, як і прадзіва іхняе, гутарка. А яшчэ далей за імі, у самым куточку, заўзята слюмачыць пальца падлетакдзяўчынка. Божа мой, гэта ж вы не бачыце,— яна ж зусім вялікая дзеўка, яна ўжо мала не спраўляецца з маткай! Прыгледзьцеся-тку, як цягне яна кудзелю, як ходзіць у яе ўмеру адстаўлены локаць, як брынчыць верацяно. А як зважна слюмачыць яна свае маленькія пальчыкі. А як, паслюмачыўшы, замамыльвае яна сваю сур’ёзную пысачку! Дарма што ёй толькі дванаццаць год,— яна ўжо зусім вялікая дзеўка. Яна ўжо ў пару з маткай сядзіць за верацяном праз цэлыя зімовыя вечары — і нішто. Толькі ломіць трохі сярэдзіну потым ды пальцы нейкія смешныя робяцца, як нежывыя. Але ж гэта глупства.
А на печы ў цёплым таварыстве кошкі і тараканаў ваўтузяцца і шэпчуць малыя. Чаго ў іх толькі няма там? I вялізныя будынкі-камяніцы, як у горадзе, і каўзель, і ліха ведае колькі зайцаў, лісіц, і школа, і піянерскі атрад, і дзядзькава скрыпка, і нават калгас. У іх там такая раскоша, што мімаволі прыслухваецца да іх з таемнай зайздрасцю шчырая дванаццацігадовая папрадуха. Адьілі гэта яе не цікавіць.
I дрэмле ў хацёнцы спрадвечная, горам прыгбаная ціхасць.
Дзе гэта бачыў Карызна такую карціну? Ба, ён не так пытаецца,— дзе ён не бачыў гэтае карціны?
Гэта — вобраз яго дзяцінства. Такі ўрос ён у ягоную памяць, такі ён цешыць часам нутро балюча-салодкімі ўспамінамі. Далёкія, шчаслівыя гады! Іх трэба праклясці, іх трэба вырваць з сэрца, іх трэба згнесці, растаптаць у пух і ў прах. Любіць іх — значыць любіць сваё гора, сваё няшчасце, сваё беспрасветнае рабства. Супроць іх жа ён змагаецца цяпер разам з сваёй партыяй, супроць іх ён гартуе сваю вялікую нянавісць. I дармо, што аплятаюць яны яму ногі ліпучым багавіннем гнілых пачуццяў,— ён парве гэтыя путы, будзе вольным.
Раптам ён, нібы падштурхнуты кім, азірнуўся. Ен ішоў паўз вялікі Гвардыянаў дом. У вокнах чыстае палавіны мігцела няроўнае брудна-чырвонае святло. He іначай гарыць там адна лямпадка. Ці гэта з кулацкае скнарасці, ці з набожнасці.
Карызну працінае вострая злараднасць.
— Ага! Молішся? Чуеш небяспеку? Дажыўся нарэшце? Чакай, яшчэ будзе табе. Яшчэ ў кроў абернецца табе людскі пот, з якога ты спажываў! Кулак пракляты...
Ен сціснуў зубы і вышукваў як найлюцейшую, як найбальнейшую лаянку. Адылі і сам добра цяміў, што лае не толькі Гвардыяна, а і самога сябе.
Ужо ішло да яго трывожна-назойлівае, як бразгат у вокны, душэўнае мітушэнне.