Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо
Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 430с.
Мінск 1992
Рэвалюцыя была жорсткая і няўмольная.
Так было ўва ўсіх рэспубліках, ува ўсіх акругах, ува ўсіх раёнах, ува ўсіх сельсаветах.
Так было і ў Сіўцы, дзе за старшыню сельсавета быў тады даўгі, як вочап, і калматы, як памяло, Пацяроб, а за сакратара партыйнай ячэйкі загадчык сямігодкі Сымон Карызна.
Пацяроб быў наскрозь чалавек адміністрацыйны і не любіў малімоніцца. Першая ягоная акцыя, чым
ён адгукнуўся на шырокі рух рэканструкцыі, была тая, што ён на раменьчыку цераз левае плячо начапіў на сябе наган. Хадзіў ён скрозь з адчайна зморшчанаю аж да плаксівасці мінаю, якая азначала разам і пагарду да людзей, што яго абкружалі, і горкую муку за іхнюю безнадзейную нягегласць. Глядзеў ён на кожнага так, нібы хацеў сказаць яму:
— Ну, што ты, братачка, за чалавек? Попел ты, a не чалавек. Шкада мне цябе, братачка, а то б узяў ды расцёр цябе нагой, як чорнага жука.
Гэтага ён, вядомая рэч, не гаварыў, а мо і не думаў, але аблічча ягонае ткі папраўдзе насіла на сабе жывыя абрысы падобнай сентэнцыі.
Пацяроб адчуваў сябе ніякавата: яму не давалі разысціся. Ен адразу засвоіў сабе цалкам закончанві і надзвычай просты погляд на сітуацыю: ён лічыў, што вярнуўся дзевятнаццаты год, і адно дзіваваўся, як гэта іншыя яшчэ да гэтага не даўмеліся. Праўда, началвства пра гэта адкрыта не кажа, на тое ж яна і палітыка, але ж з усяго відаць, што сама цяпер і разгарнуцца, каб аж затрашчала ўсё навакол. Ну, але хай пацацкаюцца!
Ен быў пэўны, што так ці іначай, а давядзецца ўсёткі яму ўзяцца за гэтую справу, што яна ад яго не ўцячэ, і пакулв што з пагардлівай цярплівасцю назіраў за карпатлівай працаю Зеленюка, да якога з першых дзён адчуваў моцную непрьіязнасць. У грунце гэтае непрыязнасці ляжала пачуццё зайздрасці. Ен не мог пагадзіцца з тым, што гэты падшывалец нібы як з’яўляецца ў іх, у Сіўцы, манапольным прадстаўніком гарадскога пралетарыяту, тым часам як яго, Пацяроба, хоць ён мо не менш за гэтага блазнюка працаваў у свой час на фабрыцы, ніхто і не лічыць за рабочага.
Ну, але там будзе відаць, хто з іх лепш патрапіць загнуцв пралетарскую лінію!
I Пацяроб чакаў да пары, пацяшаючы сябе ўспамінамі аб калішніх сваіх баявых аперацыях ды пераносячы яскравыя карціны іх у блізкую будучыню. Цікава, што ў вочы да Зеленюка ён ставіўея з такой страшэннай далікатнасцю, ветласцю і нават паслужнасцю, што таму аж смешна рабілася. Так спрытна ўмеў хаваць ён свае сапраўдньія пачуцці да людзей!
Адзін, каму выказваў Пацяроб свае насіроі, на каго цалкам звяраўся, быў Сымон Карызна. Часамі,
як аставаліся яны сам-насам, Пацяроб падыходзіў да яго, моршчыўся яшчэ больш, чым звычайна, гатовы, здаецца, заплакаць, панура ківаў галавой, а тады раптам усміхаўся, сплятаючы гэтую сваю бязмежна пагардлівую ўсмешку з ранейшаю плаксіваю мінаю ў нешта дэманічнае і дужа смешнае.
— Смаркачы! Я вам за тры дні ўвесь сельсавет у калгас увапхну. Прасіцца будуць, маліцца, каб прынялі... А не то, што... Слізнюкі, а не людзі... Цьфу!
Карызна з іранічнаю ўсмешкаю сунімаў яго:
— He плюй, Пацяроб. I без таго ведаем, што ты — ваяка. Але тут не наваюеш. Тут так няможна — бахцерабах, і гатова...
Пацяроб аставаўся велічна-непарушны ў сваіх пераконаннях.
А тым часам у сельсавеце справа калектывізацыі мала што не стаяла на мёртвым пункце. Вёскі пазіралі на Сівец, чакалі ад яго першага прыкладу, а Сівец усё ваўтузіўся на месцы, усё бушаваў сам у сабе, як добра расчыненае цеста.
Карызна пачынаў трывожыцца і з болыпай увагай прыслухоўвацца да Пацяробавых філіпік. А тут падаспелі яму раптоўныя ўзрушэнні, якія яшчэ больш здэтанавалі яго, моцна ўскаланулі яго душэўную раўнавагу.
Ездзіў ён неяк па калектывізацыі ў сама далыпую вёску іхняга сельсавета, якая, аднак, першая ўзялася як след за новую справу. Там ён праводзіў сход — не пачатковы сход, з лямантам, спрэчкамі, з раз’юшанымі выступленнямі кулацкіх паплечнікаў, з бабскім віскам ды плачам, а сход арганізацыйны, дзе ўжо ў спакойна-разважлівай дзелавітасці абмяркоўваліся першыя крокі нованароджанага калектыву.
Карызна спачыў душой на гэтым сходзе. Тут ён убачыў, што цяжка толькі зрабіць першы зрух, цяжка спіхнуць з месца неўвароткую камлыгу закаржэлае сялянскае псіхікі, а далей яна возьме сама патрэбны ход і пакажа тое, чаго нават трудна было чакаць. На месца тупой зацятай упартасці з’явіцца лёгкая гнуткая ініцыятыва, на месца дзікага кансерватызму — здаровая гаспадарчая кемкасць, абачлівасць. Яшчэ тыдзень таму нязрушная інертная маса людзей раптам робіцца свядомым творцаю свайго новага жыцця.
На тым сходзе было развязана і найдалікатней-
шае, найбальнейшае селяніну пытанне — абагуленне жывёлы. На дзіва Карызну, прайшло яно проста, без спрэчак — адно спахмурнелі троху калгаснікі, пацішэлі ў тлумнай сваёй гаварні. He ўцяміў адразу Карызна, што даўно ўжо, яшчэ тады, як у самым гарце першапачатковых спрэчак, у блытаніне сумненняў пачалі былі завязвацца першыя вузельчыкі калектыўнае лучнасці, ужо тады хто падыходзіў да стала і нязграбна крэмзаў на пратаколе сваё прозвішча, быў развязаў у сабе гэта пытанне. Бо ж і ўсе тыя спрэчкі і ўсе сумненні, чаго б яны ні датыкаліся, куды б ні былі яны накіраваны — усё роўна ў выходным пункце сваім, у сваім корані мелі таго самага коніка, тую самую кароўку. Троху пазней зразумеў гэта Карызна, і яго не здзівіла больш лёгкасць, з якою ўхвалілі калгаснікі пастанову пра абагуленне жывёлы. I не толькі гэта ён зразумеў, а шмат чаго адкрылася тадьі яму, чаго ён раней не бачыў ці на што не звяртаў быў увагі. I тады акурат зачалося ягонае мітушэнне
Было гэта той самай начы. Сымон Карызна — было позна — дык заначаваў у той далёкай вёсцы, у чыстай хаце аднаго серадняка-селяніна, цяперашняга калгасніка.
Яны разам з ім ішлі са сходу. Гэта быў даўгі маўклівы мужык з апатычным выразам беднага на расліннасць твару. Як даручылі яму нанач Карызну, ён не паказаў ні радасці ні нездаволення, адразу падышоў да яго і запытаў высокім глухаватым голасам:
— Пойдзем ужо, ці яшчэ пагамоніце троху?
Усю дарогу ішлі моўчкі. Карызна бушаваў новымі ўражаннямі, і яму карцела загаварыць, але сунімаў яго пануры выгляд спадарожніка. Той сігаў поплеч, плаўна махаючыся на хаду, як вялізны бусел.
Ля форткі аднаго двара стаяла жанчына, Карыз на хацеў абмінуць яе, але пачуў знаёмы голас:
— Сюды, да нас, дзядзька Карызна.
Гэта была гаспадарова дачка, зусім маладзенькая яшчэ дзяўчына. На сходзе яна нешта была гаварыла і прыцягнула да сябе Карызнаву ўвагу сваёй смеласцю, быстрым позіркам маленькіх чорненькіх вочак і звонкім, яшчэ дзяціным голасам.
Карызну аддалі чыстую палавіну хаты, дзе стаяў караткавы да бязмеры шырокі ложак з вялізнаю гарою падушак — доччыным пасагам. Гэта і ложак быў доччын, але, як Карызна выказаў быў свой непакой
з прычыны таго, што высялялі яе, яна з поўнай шчырасцю яму растлумачыла, што спіць на ім вельмі рэдка, толькі ў якое вялікае свята.
Ва ўсёй гэтай палавіне была застыўшы халодная чысціня, пазбаўленая цёплага людскага бязладдзя, што цалкам пацвярджала дзяўчыніны словы.
Пакуль дачка парадкавала ў святліцы, ладзіла Карызну ложак, пакуль давалі вячэраць, гаспадар скрозь сядзеў на парозе, што з аднае хаты ў другую, смактаў піпку і маўчаў. Карызна быў-ткі паспрабаваў завесці з ім гаворку, дык ён адказаў нешта каротка і, як здалося Карызну, знехаця. Больш яго Карызна не турбаваў. Затое з дачкой яны праз цэлы вечар вялі вясёлую гутарку, якая Карызну давала вялікае здаволенне, узмацоўваючы той добры настрой, у якім ён выйшаў са сходу.
Дзяўчына ўся жыла новымі нязвыклымі для яе інтарэсамі. Карыстаючыся тым, што Карызна з відочнаю ахвотаю ўдаваўся ў гутарку, яна рабіла яму безліч самых разнастайных, часамі дужа дзівосных і смешных запытанняў. Карызна ледзьве ўпраўляўся тлумачыць ёй, як будуць працаваць у калгасе, хто будзе загадваць, хто будзе плаціць, як будуць плаціць, ці будуць святочныя дні, ці будуць адпачынкі, ці праўда, што калі каторая жанчына раджаць будзе, дык ёй аж на чатыры месяцы дадуць звальненне. TaTae запытанне яна дала, цудоўна ўсміхаючыся сарамліваю ўсмешкаю, і, як сказаў Карызна, што ў добра арганізаваным калгасе так і будзе, яна крыкнула з мілай бесцырымоннасцю:
— Авой! Гэта ж у нас усе бабы тады захочуць раджаць!
Карызна цешыўся з гэтае маладзенькае жвавае дзяўчыны, з яе наіўнага захаплення, якое, магчыма, у вялікай меры тлумачылася чыста дзяцінаю яшчэ цікавасцю да ўсяго новага, яскравага, шумнага. Як Карызна запытаў быў яе, ці здаволена яна наогул, што бацькі пайшлі ў калгас, яна адказала з раптоўнаю сталасцю:
— Нам, маладым, пэўна, што лепей. Ніякага клопату. Пайшоў, адпрацаваў свае гадзіны ды і гуляй. Як у горадзе.
Гэтае «як у горадзе» бьіло для дзяўчыны апошнім краем яе летуценняў пра лепшае жыццё.
Паклаліся спаць позна. Дый усё роўна Карызна
доўга не спаў — бясконца варочаўся на сваім вельмі пышным і вельмі нявыгадным ложы і ніяк не мог пазбыцца нервовага напружання, якое бязлітасна вырывала яго з утульных лоняў жаданага сну.
На той палавіне, чуваць было, не спаў гаспадар. Ен, мусіць і не клаўся зусім, бо раз-пораз разлягаліся па хаце яго цяжкія і да непрыемнасці марудныя крокі. Як ступіць раз, дык чакаеш не дачакаешся, калі ён нарэшце перанясе і паставіць сваю другую нагу. Здавалася, што перастаўляе ён свае ногі не проста, a падымаючы іх па чарзе рукамі. I ўсё ён соп нешта, крактаў, цмокаў бесперастання піпкаю.
Карызну чамусьці страшэнна назаляла гаспадарова шарпаніна. Чулася ў ёй нешта нявыказанае чалавекам і балюча захраслае ў яго нутры. Мучыць яно яго, варочаецца рагаватым ражном усярэдзіне, шчэміць сэрца. I не можа чалавек знайсці сабе месца.
Карызна спрабуе адагнаць, адштурхнуць ад сябе дакучныя гукі, але рады не дасць: паўзуць, падцікаюцца, лезуць, як жывыя істоты, і ўядаюцца ў нутро, пераносячы з сабою тую невядомую, але цяжкую турбаніну маўклівага чалавека. Так і задрамаў быў Карызна ў змаганні з едкімі назойлівымі гукамі.
Разбудзіў яго асцярожны бразгат дзвярэй: нехта — пэўна гаспадар — выйшаў з хаты на двор. Прачнуўся Карызна ў нейкай дзіўнай насцярожанасці і адразу пачаў пільна прыслухоўвацца да вакольнай цішы, якая здавалася яму асабліва напружанай і жывой. Ен ніяк не мог уцяміць, ці гэта ён толькі вось задрамаў, ці мо праспаў ужо палавіну начы.