• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    А цяпер ён крычыць пра бязлітаснае змаганне з кулакамі, пра ліквідацыю кулацтва, як класа! Ен крычыць пра знішчэнне дробнаўласніцкае гаспадаркі, якую сам пашыраў!
    Сымон Карызна! Супроць каго ты змагаешся?
    Ен раптам успомніў мінулую ноч і заскрыгаў зубамі ў злараднасці.
    — А„, Пашкадаваў... Слязу пусціў... Няшчасны мужычок! Трэба каня ў калгас аддаваць яму, небараку. Уласнага каня! Сам выгадаваў!..
    Кулак... Гэта гаварыла ў ім кулацкая псіхалогія... Яе не выкінеш, яе не задушыш...
    Сымон Карызна, сам таго не заўважаючы, бегаў, як апантаны, па хаце, сціскаючы кулакі ў нястрымнай злосці. Перш злосць была толькі да самога сябе — ён бязлітасна лаяў сябе і гатоў быў уцапіцца сам сабе ў валасы, а потым зачаў лаяць і пагражаць некаму іншаму.
    — Я вам пакажу! Я пакажу вам яшчэ! Пачакайце!..
    Каб хто тады спытаў у Сымона Карызны, каму гэта ён меўся «паказаць», ён бы, напэўна, не патрапіў адказаць. Проста — шукала злосць яго нейкага ўбочнага выйсця.
    Раптам ляпнулі дзверы, і Карызна, спалоханы, замітусіўся па хаце, як злоўлены злодзей.
    Увайшла жонка. Ен напружыў усе сілы, каб быць спакойнаму, і безуважна яе запытаў:
    — Дзе ты была, Марына?
    Жонка чамусьці замяшалася, адвярнулася, каб не стрэцца з ім поглядам.
    — Я... хадзіла да Тацяны...
    Карызна настаражыўся. Чаго яна сумелася? Чаму не глядзіць яму ў вочы? Ага, яна ўжо ведае! Бо без яго тут распячатала ліст? Мо шукала якога сакрэту ў ім?
    Ен упяў у жонку цупкі, дапытлівы погляд, поўны нядобрага падазрэння. Яна адчула яго і яшчэ больш замяшалася.
    — Я хадзіла... прасіла, каб прыйшла памагла мне падлогу мыць.
    Ніколі не была яна такая чужая, такая нялюбая Карызну, як цяпер. Ен не мог цярпець яе прысутнасці, ён пачынаў баяцца яе — дрэнным агідным страхам злачынцы, што баіцца, каб яго не выкрылі. Марына Паўлаўна, нібы зразумеўшы яго, моўчкі завярнулася і паспешна выйшла з пакою. Карызна вольна ўздыхнуў.
    Што ж рабіць цяпер?
    Ен сеў на канапу і пачаў разважаць. Першае ашаламенне мінулася, і ён ужо мог сяк-так прыбраць да ладу свае змітушоныя думкі.
    Ці ведае тут хто-небудзь пра яго сямейныя справы?
    Ен паволі, з метадычнаю дакладнасцю перабраў у памяці людзей, што яго атачалі, і з прыемнасцю пераканаўся, што бадай ніхто нават не ведае даскана-
    ла, адкуль ён родам. Таксама ніхто, мабьіць, не ведае і пра яго ранейшую працу, апрача...
    Карызна раптам успомніў Рачкоўскага, старшыню райвыканкома, і спакойна ўсміхнуўся. Яны разам там працавалі і разам рабілі ўсё, што цяпер турбуе Карызну. Але не тое спацешыла Карызну, што знайшоў ён супольніка, знайшоў, з кім падзяліць сваю застарэлую віну, не проста паўстала ўваччу ў яго крэпкая камляватая постаць гэтага чалавека, заўсёды пэўнага ў сабе, рашучага, энергічнага, і тхнула на Карызну свежаю бадзёрасцю.
    Ён раптам развязаў сваё цяжкае неўразуменне.
    — Трэба працаваць! Трэба працаваць з падвойнаю энергіяй, з падвойным запалам. Трэба давесці сваёй самаадданай працаю, што ўсё гэта бьіло выпадковае, што ён быў і ёсць праўдзівы, сумленны сябра свае партыі.
    Трэба ўзмацніць тэмпы, рашуча штурхнуць з месца работу. Кожная хвіліна забаўкі пакажа ягоны апартунізм і ўдзесяцярыць адказнасць яго за старыя грахі.
    Ен мусіць першы ў раёне скончыць суцэльную калектывізацыю свайго сельсавета.
    I гэтак будзе!
    Сымон Карызна ўстае, апранаецца і выходзіць з хаты, гатовы да нейкіх пільных, яшчэ невядомых самому захадаў.
    Ен ідзе ў сельсавет. Уваходзячы, ён адчувае ўсёткі трывожнае замяшанне — а мо якім-небудзь чынам тут ужо ведаюць усё? — але першая ж хвіліна дае яму поўнае заспакаенне.
    У сельсавеце ўсё ідзе звыклым парадкам. Пацяроб, раскапусціўшыся за сталом і выцягнуўшы амаль не на сярэдзіну пакоя свае бясконцыя ногі, ушчувае нейкага серадняка. He разабраць, ці ён лаецца, ці ў роспачы жалкуе з ягонае някемкасці. За другім сталом сядзіць маленькі дзядок у старых, ужо на нітачцы, акулярах, чалавек выразна пісьменнага выгляду. Гэта — сакратар сельсавета і непераможны шашачнік, чэмпіён Сіўца і ваколіц — Цівунчык. Пры тэлефоне безнадзейна надсаджваецца, мардуючы і тэлефон і сябе, сівецкі кааператыўшчык. А ля акна ў гуртку моладзі — Зелянюк з Віктарам.
    Усе заняты сваёю справаю, і ніхто не зварачае на яго, на Карызну, асаблівае, звыш тае, што належыць, 202
    увагі. Значыць — усё добра. Ен падыходзіць да Зеленюка.
    — Дзень добры, хлопцы! Як маецеся? Што новага ў вас?
    Яго сустракаюць з вясёлай прыветнасцю. Зелянюк роўна глядзіць на яго і ўсміхаецца загадкаваю сваёю ўсмешкаю. Яна адразу коле Карызну тонкай голачкай трывогі, адылі гэта ўраз мінаецца: ён ужо прывык да Зеленюковай усмешкі, і яна цяпер так не турбуе яго, як у першыя дні іхняга знаёмства. Мо гэта проста ў яго з юнацкай амбіцыі? Мо ён хоча паказаць ёй, усмешкай, нейкую сваю перавагу над ім?
    Карызна нават не глядзіць на Зеленюка. Ен звяртаецца да ўсяе кампаніі і агалашае з наўмыснай гучнасцю:
    — Гэтымі днямі, хлопцы, склікаем агульны сход у Сіўцы. Канчаткова і рашуча становім пытанне пра калектыў. Трэба нарэшце рабіць тут нейкі лад.
    Хлопцы згаджаюцца, што ўжо пара. Ад старшынскага стала чуваць жаласны і пагардліва-цягучьі голас Пацяроба:
    — Даўно ўжо трэба было рабіць, мае даражэнькія. Менш слоў, а больш дзела. Па-бальшавіцку трэба, а не па-бабску. Працаўнікі...
    У плаксівым Пацяробавым тоне гучалі стрыманыя ноткі трыумфу. Ці не пачуў ён, што набліжаецца KipMam на ягоную вуліцу?
    Зелянюк спакойна зазначыў:
    — У нас яшчэ не арганізавана як належыць бедната. Мы не здолеем выступіць адзіным фронтам.
    У гэтай спакойнай заўвазе, мабыць, было залішне цвёрдасці і катэгарычнасці, бо пільна настарожанаму да яго Карызну нібы нешта кальнула. Але не ўправіўся ён што адказаць, як шумна ўстаў ад стала і грамозна насунуўся на іх Пацяроб.
    — А мой жа ты залаценькі! Гэта ж ты будзеш да налецця тут арганізоўвацца. Ну да душы ж, да налецця... Любачка мая! Ці ведаеш ты, што гэта — селянін? Што больш ты марудзіш з ім, то ты менш чаго зробіш. Раз-два і ў дамкі. Ці праўда, Цівунчык?
    Дзядок, пэўна, звыклы да гэтых раптоўных зваротаў начальства, спакойна паківаў галавой, не адрываючы погляду ад паперы, і ўжо потым ускінуў паверх акуляраў здзіўленыя вочы, каб паглядзець, аб чым там справа.
    Зелянюк неяк пуста зірнуў на Пацяроба і нічога яму не адказаў. Ен стаў сур’ёзны і заклапочаны. На вялікае дзіва Карызны, ён звярнуўся да яго раптам з простай таварыскай шчырасцю:
    — Мы, Карызна, яшчэ ўправімся сёе-тое зрабіць з беднатой. Усё-ткі актыў у нас ёсць, і добры актыў. Ты канчаткова наважыў рабіць гэтымі днямі сход?
    Карызна памеркаваў.
    — Зробім давай у нядзелю. Праз два дні...
    У гэты момант Пацяроб закрычаў, як апантаны:
    — А бабачкі, а любачкі! He пускайце марозу да нас! Родненькія, акалеем!..
    У сельсавеце ўзняўся амбарас: увайшла цэлая гурма баб на чале з Тацянаю і Верай Засуліч. Усе былі ружовыя з марозу, свежыя, вясёлыя крэпкай, здаровай весялосцю. Вера Засуліч, меншая сярод усіх і зграбнейшая, проста ззяла ўся маладой несутрымнай радасцю. Яна адразу знайшла вачмі Сымона Карызну і паслала яму такую слаўную ўсмешку, што ў яго зайшлося сэрца ад прыемнасці.
    Тацяна, хукаючы ў прыгаршчы, падыіпла да Зеленюка і пачала дакладваць:
    — Вось мы ўжо і сход свой сёння зрабілі. Каб ты толькі бачыў, што гэта быў за сход — пацеха адна. Сышліся бабы ды давай сварыцца, лаяць адна адну. Чысты смех! Больш і не было нічога, ніякіх пытанняў. Палаяліся ды разышліся. Папраўдзе...
    Зелянюк глядзеў на яе з ласкай і захапленнем.
    — Маладзец, Тацяна! Як ты добра ўмееш рабіць! Ты ўдалы сход арганізавала.
    — Дык ты ж чуеш... (Яна з выглядам змоўніцы кранула яго за рукаў.) Прыйшлі вось прасіць, каб спецыяльна ім, бабам, хто-небудзь расказаў пра калектывы... А пайшлі ўсе з нашага сходу ў лагодзе, вясёлыя... Да душы...
    Зелянюк неўзаметку паціснуў яе халодную руку, і яна расцвіла сарамліваю чырванню.
    — Ты да нас прыйдзеш, добра? Ты ўмееш лаяцца з бабамі?
    Зелянюк засмяяўся.
    — Я ўмею і лаяцца і мірыцца... He ведаю, каго вылучыць ячэйка. У нядзелю, Тацяна, сход будзе. Глядзі, каб твае бабы менш гвалтавалі.
    — Хай гвалтуюць. Бабе трэба выкрычацца. Калі будуць маўчаць, дык горш будзе. Папраўдзе...
    Тацяну гукнулі, і яна замяшалася ў бабскую грамаду.
    У сельсавеце гармідар стаяў, як на кірмашы.
    13
    Спакой і ўпэўненасць не пакідалі Сымона Карызну акурат датуль, пакуль не пераступіў ён парог свае кватэры. На кухні аб нечым гаманілі Марына Паўлаўна з Галілеем. Як увайшоў Карызна, адразу сціхлі, і жонка зноў, як тады, замяшалася, глядзела ўбок, у заснежанае акно. Галілей зарупіўся ісці, але Карызна затрымаў яго, гукнуўшы з дрэнна схаваным раздражненнем:
    — Чаго ж вы ўцякаеце, дзядзька Ахрэм? Нешта, ці толькі я ў хату, дык вы і ходу. Чакайце, пагамонім хаця...
    Галілей закруціўся, як падсквараны.
    — Кхе... кхе. He ўмею я гаманіць... ага... Зусім не ўмею...
    — Але ж гаманілі вы з жонкаю?
    — Кхе... кхе... Тлумачыў я... пра печку, пра цыркулярную...
    — Ну дык растлумачце мне пра цыркулярную печку, дзядзька Ахрэм!
    Галілей, прыпёрты да сцяны, з момант не ведаў, што яму рабіць, разгублена трос сваёю барадзёнкаю, адылі цмыгнуў у дзверы і знік, нібы і не было яго тут.
    — Дзівак!
    I канцом раззлаваны Карызна рэзка абярнуўся да жонкі, нібы патрабуючы ад яе тлумачэння. Марына Паўлаўна стаяла нерухома і ўсё глядзела ў акно пустымі невідушчымі вачамі. На твары ў яе, па-ранейшаму замкнёным у сухой безуважнасці, аднак калола вочы Карызну нешта назойліва новае, зацята схаванае ад яго. Ен злаваўся і баяўся.
    Нічога не сказаўшы жонцы, ён рвучка завярнуўся і пайшоў у пакой, грукнуўшы дзвярмі. I яму здалося, нібы пачуў ён, як вольна ўздыхнула ўслед яму Марына Паўлаўна.
    Да самага вечара кідаўся Сымон Карызна ў сумятні раструшаных пачуццяў. Бязлітасна мардавалі яго крутыя пераходы ад ціхага заспакаення да раптоўнага страху і роспачы. To яму здавалася, што ўсё гэта — глупства, што ўсе турботы яго дарэмныя. Усё абы-
    дзецца добра, ніхто ні аб чым не даведаецца, ён будзе працаваць шчыра, не шкадуючы сіл. Ен стане вышэй за ўсякіх падазрэнняў, вышэй за ўсякіх судоў. I ён, уціхаміраны, строіў планы бліжэйшай работы, і ўсё выходзіла ў яго надзіва зладна, проста, дасягальна. A то раптам сляпучай маланкай бліскала перад ім агнявая здань небяспекі, і ў балюча-яскравым святле ў пачварнай яснасці выступалі яго даўнейшыя ўчынкі. Ўсё тады ўраз пераварочвалася, набывала новыя фарбы, новыя вобразы. Ен бачыў сябе абкружанага з усіх бакоў атрутнымі падазрэннямі, недаверлівасцю, ён успамінаў кожны незразумелы жэст, кожную не разгаданую ім усмешку, усё роўна, у каго б ён яе ні заўважыў, і ўсяму надаваў асаблівыя, страшныя для яго тлумачэнні. Яго ахапляла чорная немарасць, усё наперадзе затулялася таемнай падступнай цемрай.