• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    Неўзаметку ён выйшаў аж у самы канец Сіўца. Тут разняволены вецер ужо на ўсю сваю сілу, на ўвесь разгон махаў чорнымі волкімі скрыдламі, і махрастыя канцы іх сцёбалі па твары едкім макроццем. Была доўгая адлега, і млын у лагчыне паміж Сіўцом ды Сівалапамі шумеў з трыумфальным задорам, юрліва захлынаючыся ў збытку вады. Мабыць, укляпаўся стары, падумаў, што прыйшла да яго вясёлая гарачая маладзіца-вясна, дык шалеў у старэчым пале сваім. Але да вясны было яшчэ далёка.
    Карызна стаяў у жорсткім абвеве ветру, і вецер, здавалася, разганяў яго цяжкія думкі. Было лёгка стаяць пад яго ўдарамі, акунуўшыся ў пустую бяздумнасць.
    Раптам з ветрам уляцеў у самае вуха яму знаёмы голас:
    — Карызна! Што ты тут робіш?
    За плячамі ў яго стаяў Зелянюк. Карызна не бачыў твару ягонага, але адчуваў, што на ім трымціць ужо тая загадкавая, а цяпер яшчэ, пэўна, і здаволеная ўсмешка. Злавіў на месцы злачынства.
    Карызна адказаў безуважным тонам:
    — Проста прайшоўся вось па вуліцы. Нешта галава троху баліць, дык выйшаў праветрыцца. Мокра стала на дварэ. Адлега.
    — А я быў у нардоме, глядзеў на рэпетыцыю новай п’есы. Нішто п’еска, акурат пад парў. Добра грае гэта настаўніца, Вера Засуліч. Мы ішлі разам з ёй, я праводзіў яе дахаты. Слаўная дзяўчына!..
    «Ну ён жа смяецца, ён жа відочна кпіць з яго, гэ-
    ты блазнюк! Што яму такое сказаць, каб назаўсёды адбіць ахвоту ад гэтых кпінаў?»
    Але не ўпраўляецца ён прыдумаць што-небудзь, як Зелянюк, кінуўшы свой падчэплівы тон, прыхіляецца да яго і таемна шэпча, не стрымліваючы свайго гарачага, чыста юнацкага захаплення:
    Ці ведаеш, Карызна, што робіцца цяпер у нашым ціхім сонным Сіўцы? Га? He ведаеш? Дык вось... Няма тае хаты, дзе б не бушавала цяпер, як у катле. Мяркуюць, спрачаюцца, даводзяць адзін аднаму, лаюцца. Ужо ўсе ведаюць, што ў нядзелю будзе сход, што сход будзе рашучы, канчатковы, і ўсе рыхтуюцца да яго. Прайсці так па вуліцы — усё здаецца спакойна-ціха, як і ўчора, заўчора, як і год таму... Праўда? А тым часам, наўдачу, каб перажываў калі стары Сівец гэткае ўзрушэнне...
    Карызна недаверліва маўчыць. Адкуль ён ведае? He іначай вымудрае ўсё гэта яго маладая жвавая фантазія. I Зелянюк, нібы чуючы яго сумненні, тлумачыць яму:
    — Сёння ад поўдня ўсе нашыя камсамольцы, усе актывісты працуюць па хатах. Пайшлі да дзядзек, да цётак, да суседзяў, да знаёмых. Ха-ха... Тым і не ў галаве, што іхні, каторага пляменнік ці брат, ці сват спраўляе ў яго ў хаце планавае заданне. Як, здорава, га?
    Карызна згодзен, што гэта «здорава», а тым часам у нутры ў яго точыцца едкае нездаволенне. Усё робяць без яго, нават не парадзіўшыся з ім, нібы ён не адказвае за ўсю работу. I зноў, пэўна ўгадаўшы ягоны настрой, Зелянюк тлумачыць яму, нібы просіць прабачэння.
    — Гэта неяк само па сабе з’явілася ў нас. Як ішлі чады з сельсавета... Віктар прыдумаў і загадаў па сваёй камсамольскай лініі. Ну і наш актыў далучыўся. Як ты ўважаеш, добра зрабілі?
    Карызна халаднавата пацвердзіў:
    — Чаму ж не. Гэта значна дапаможа нам. Ну, я лайшоў. Бывай здароў... Заўтра падыдзі — пагамонім.
    Зелянюк пайшоў пад Сівалапы, высвістваючы вясёлую песеньку.
    Карызна сігаў паспешна і злосна. Яго турбаваў той першы Зеленюкоў сказ. Ен гаварыў так нібы ведаў, што Карызна быў там, у нардоме, што ён мае пайсці да Веры. Нават паведаміў, што яна дома. Што 212
    гэта, тонкі закід? Дакор? У той час як яны ўсе працуюць, стараюцца, ён, сакратар ячэйкі, кіраўнік іхні, улагоджвае свае сардэчныя справы?
    Глупства! Ці ў гэтым сэнс? Адно аднаму не шкодзіць... Ды і нічога не ведае ён. Адкуль ён можа ведаць?
    А мо яна сама сказала? Мо пахвалілася, што прыходзіў у нардом, шукаў яе сакратар ячэйкі Сымон Карызна, але яна была занятая, дык сказала, каб прыйшоў пасля, як скончыць яна сваю ролю?
    Крокі Карызнавы робяцца яшчэ шыбчэйшыя і яшчэ зласнейшыя.
    Вось і школа. У знаёмым акне гарыць прыветны агеньчык. Карызна спыняецца перад ім і з хвіліну стаіць, жыва ўяўляючы прытульны куточак, сагрэты ціхім недасяжна-чыстым хараством Веры Засуліч. Яму робіцца шкода сябе. Ен ступае некалькі крокаў у кірунку да ганка, потым ураз, па-вайсковаму, заварочваецца і ідзе — не ідзе, а бяжыць назад, сашчаміўшы зубы, каб не заплакаць.
    Што яму трэба ад яго, гэтаму падшывальцу?
    У той вечар шчырая, слаўная Вера Засуліч, доўга і марна прачакаўшы Карызну, паклалася спаць вельмі здзіўленая і засмучОная.
    14
    На сход склікалі старадаўным звычаем — пастуховай трубой. Выходзіў за Сівец стары спрадвечны пастух Аніська, станавіўся на ўзгорку ў гордай рыцарскай паставе і накіроўваў на Сівалапы сваю доўгую берасцяную трубу. Было нешта пагардлівае ў гэтым гучным выкліку да цёмных маўклівых Сівалапаў. Нібы выкрыквала труба задзірліва, ганарыста:
    — Гэй вы, дурні сівалапыя! Выпаўзайце ўжо, ліха на вас... Мо не варта было б і пускаць вас сюды, галадранцаў, у чыстую кампанію, але ўжо маеце нашу ласку. Ну-ну, выпаўзайце, задрыпы! Ну-ну!.. Гэйгэй!..
    Дзіўна, неабыкла гучала звонка-пявучая пастухова труба ў халодным зімовым змроку. У глухую снегавую немарач упляталася ясная ружовая летняя раніца. Рабілася весела, святочна.
    Народ сыходзіўся тлумнымі гаварлівымі купкамі.
    Мабыць, сыходзіліся так калісьці на звон старадаўнага веча нашыя дзікія продкі.
    ...Сымон Карызна выйшаў наперад, на самы край сцэны. Зала была добра асветлена, і Карызну відаць была ўся грамоздная, цяжка-збітая гушча сялян. Спераду Ў суцэльны пухлівы клубок спляліся жанчьіны — гэта было новае, нябачанае на даўнейшых сялянскіх сходах. Самыя верхаводы стаялі ззаду — панурыя ў маўклівым сваім чаканні, поўныя адчування ўласнае годнасці. У вольных прахонах — паміж ног, над галовамі — шныпарылі падшывальцы. Іх старанна адусюль праганялі.
    Гаварылася лёгка. Падахвочвала напружаная, цвёрдая, нібы каменная, увага ўсяе паўнюткае залы. Здавалася, што такая ўвага гарантуе найвялікшы поспех. Гаворачы, Карызна разглядаў публіку і, неўзаметку для самога сябе, выбраў з усяе залы некалькі апорных пунктаў, да якіх зварачаўся ў адпаведных момантаў свайго даклада. Гэтыя пункты давалі яму пэўную маральную дапамогу. Калі ён удаваўся ў спакойныя лагічныя разважанні, дык упінаў погляд у высока вытыркнуты над публікай твар даўгога нейкага селяніна, на якім тырчаў застылы, мабыць ураджоны, выраз здзіўлення, і Карызну здавалася, што даўгі селянін дзівіцца з сталёвае непарушнасці ягоных довадаў. Калі яму трэба бьіло ўцяць у сэрца, разварушыць пачуцці, ён зварачаўся да маленькае бабулькі, што незнарок выперлася на самы перад, склала лагодненька на грудзях рукі, плаксіва замамыліла твар і ўсё ківала галавой ў ціхім жалі. Калі запаляўся ён бадзёрым энтузіязмам і хацеў як найглыбей перадаць яго ў масу, ён узнімаў погляд на высокага зграбнага хлопца, што нейкім незразумельім спосабам узнёсся над публікай усёй сваёй масіўнай фігурай (можа на стол там стаў на які?) і закамянеў у гордым адчуванні свае высокасці. Калі ж кідаў ён гучныя праклёны ворагам рэвалюцыі, ён махаў рукамі ў дальні кут, дзе, на яго думку, скупчыўшыся была галоўная кулацкая небяспека. I нарэшце, калі ўдавалася яму асабліва спрытнае дасціпнае слоўца, ён дазваляў сабе зачапіць крайком вока мілы, быццам здзіўлены кроху погляд не то цёмна-карых, не то зусім чорных вачэй Веры Засуліч.
    А быў адзін пункт у залы, якога Сымон Карызна старанна ўнікаў праз цэлы час свайго даклада, хоць
    меў ён там, мабыць, найжывейшае і найшчырэйшае спачуванне: гэта была яго ўласная жонка. Ен заўважьіў быў яе нечакана, ён не думаў, што яна прыйдзе на сход. Яна сядзела недалёка ад Веры, і выйшла так, што, стрэўшыся з ясным погляам Веры, ён перанёс мяккую цеплыню яе погляду на сухі невыразны жончын твар, і на гэтым твары адразу занялося тое незразумелае замяшанне, якое ён заўважыў быў у яе ў хаце. Ен здрыгануўся, нібы акунуўшыся ў ледзяную ваду. Стала прыкра і трывожна. I ўжо далей ён стараўся зусім не глядзець у тое месца, дзе сядзела жонка.
    Пра што гаварыў у сваім дакладзе Сымон Карызна?
    Даклад быў бясспрэчна добры і поўны — у ім было ўсё, што трэба было, каб зрабіць яснай, як дзень, і няўхільнай справу калектывізацыі. Ен гаварыў пра анархічную неарганізаванасць, няздатнасць дробнай гаспадаркі, пра жорсткую кулацкую эксплуатацыю, пра тупы ідыятызм дзікага вясковага бытавання, пра спрадвечную нядолю бедняка-селяніна. Ен разгортваў маляўнічую карціну жьіцця ў калгасе, паказваў усе перавагі яго над дробнаю індывідуальнаю гаспадаркаю, даводзіў гэта жывымі прыкладамі, цікавымі вылічэннямі, Ен перадаваў заклік партыі і ўлады да перабудовы жыцця, да знішчэння кулацкае эксплуатацыі, да дружнага калектыўнага руху наперад, у яснае царства сацыялізма. Пад канец прамовы ён распаліўся, упаў у энтузіязм і скончыў гарачымі гучнымі лозунгамі.
    Гэтыя гучныя лозунгі недалужна захраслі ў ледзяным маўчанні.
    Карызна здэтанаваўся. Ен не чакаў гэтага. У яго было адчуванне дужа падобнае да таго, якое часам бывае ўва сне, калі трэба крыкнуць чаго-небудзь, і крычыш, напружыўшы ўсе свае сілы, а тым часам з жудасцю чуеш наўкола адну мёртвую цішыню. У Карызны адзін кароценькі момант было нават дзівоснае сумненне, ці сапраўды ён сказаў свае апошнія словы, ці мо толькі хацеў іх сказаць, мо толькі падумаў.
    Якуб Лакота, які быў за старшыню, некалькі раз звярнуўся да сходу, выклікаючы на прамовы ці запытанні,— зала адказвала цяжкім нерашучым маўчаннем. Гэта пачынала здавацца ненатуральным. Ці не змова тут якая?
    Карызна ўсё гэта браў на сябе, на сваю няўдачу, страшэнна хваляваўся і злаваў. Чаму не пачне хто з сваіх? Многа ж хто меўся выступаць. Чаго яны маўчаць? Гэта ж немаведама што, гэта ж злачынства!
    Але раптам настрой разарваўся самым неспадзяваным чынам. На ўсю залу, закамянелую ў цішыні, балесна ўздыхнула тая маленькая бабулька, якую старанна расчульваў пад час прамовы Карызна.
    Нехта пырснуў, нехта перадражніў яе, і раптам завіхраваў у натоўпе рэзкі нервовы смех.
    Атмасфера разрадзілася.
    Цяпер пайшло другое: усе чыста разам, як па камандзе, закрычалі бабы. Аб чым яна каторая крычала, чаго дамагалася, гэта было вядома толькі ёй самой, бо нават адна адну яны не ўпраўляліся слухаць. Угаворы з прэзідыума толькі падгарачвалі іх, падлівалі масла ў агонь. Іншыя пераходзілі ў істэрычны крык, іншыя спрабавалі плакаць.