• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    Дзяўчына працягнула з адкрытым здзіўленнем і павагай:
    — Ты вынаходца?
    Ен скрывіў твар у пагардлівую грымасу (ат, якое
    там вынаходства!), і яна, падбадзёраная гэтай грымасай, па-свойску ўсміхнулася і, жвава пдміргнуўшы яму, папрасіла:
    — Дай мне паспрабаваць... Я асцярожна...
    Ен адгарадзіў яе рукой ад варштата.
    — Няможна. Папсуеш.
    — А можа і не папсую?
    — У нас на «а можа» не робіцца.
    Дзяўчына нездаволена скрывіла губкі. Яна, пэўна, і пайшла б ад яго пасля гэтага, але, мабыць, не хацела пакідаць па сабе няёмкае ўражанне і таму, пільна паглядзеўшы на Зеленюка, запытала:
    — Ты камсамолец?
    — Я партыец.
    — О!..
    Яна змоўчыла троху. Потым пахвалілася:
    — Я таксама камсамолка. Ты ведаеш, што наша тэхнікумаўская ячэйка будзе з вашаю ў сутаварыстве? Будзем памагаць вам, а вы нам...
    — Ведаю... А што?
    — Нічога. He дасі пакруціць?
    — He дам.
    Яна дакорліва паківала галавой і строга паглядзела на Зеленюка. Хацела яшчэ нешта сказаць, але яе гукнулі ад дзвярэй:
    — Стася! Мы пайшлі далей!
    Яна крутка завярнулася і пайшла ад яго шпаркай цвёрдай хадою. Ен глядзеў ёй услед з спакойнай усмешкай, а як дайшла яна да дзвярэй, ён раптам чамусьці занепакоіўся і, нібы ўздумаўшы нешта, гукнуў яе:
    — Стася!
    Яна перш сунялася, не азіраючыся, разважала, ці варта адгукнуцца, ці мо лепей не звярнуць увагі. Але ён ужо дагнаў яе, і яны пайшлі поплеч.
    — Я пайду з табой па заводу, буду тлумачыць табе. Добра?
    — А мадэль?
    — Дармо. Гэта не пільнае.
    ...I вось ад таго часу мінуў цэлы год. Год гэты быў незвычайны ў Зеленюковым жыцці, бо ішоў ён паводле асаблівага дзівоснага календара, дзе было безліч чырвоных дат, якія, каб дакладна расшыфраваць іх, далі б надзвычайна стракатую наменклатуру: супольны сход сутаварыскіх ячэек, сустрэча на вечары ў клубе Карла Маркса, першы пацалунак, экскурсія ў тэхнікум.
    другі пацалунак, кіно, супольная паездка ў падшэфную вёску (і многа пацалункаў), даклад у тэхнікуме (ён дакладчык), вечар тэхнікума на заводзе і выпадковая сварка (усё кончана! усё! усё!), доўгі і палкі вечар прымірэння, брыгада па ўзаемным азнаямленні з бытам, гарадскі сад, чаромхавая ноч і прыкрае непаразуменне з тэхнікумаўскімі варотамі (выдумалі замыкаць), супольны палітгурток (яны, вядома, самыя спраўныя сябры), супольны спектакль (абое раптам — артысты) і г. д. Ды і наогул, хто можа прасачыць за гэтым дзівачным камсамольскім каханнем, якое ўплятае чаромху ў тэзісы аб сацспаборніцтве, а ў слодыч першых пацалункаў улівае гаркавы прысмак тэорыі дадатковай вартасці!
    I вось сядзіць Зелянюк у глухіх Сівалапах, у хаце селяніна-серадняка Малаха Загароўскага і, апанаваны лютай пяшчотнасцю, піша гарачы бязладны ліст да свае каханае:
    «Любая, мілая, слаўная, злосная, дрэнная Стаська!»
    Пасля клічніка ён становіць яшчэ адзін клічнік і, здаволены, уяўляе, як «слаўная, дрэнная Стаська» ўзніме здзіўлена бровы, прачытаўшы гэты ўступ, і раздумліва паківае галавой: «О!..»
    «Ты думаеш, што я цябе, свайго дарагога зайчыка, не ўспамінаю кожную хвіліну, кожную секунду, кожную... (не ведаю, ці ёсць яшчэ што меншае за секунду?) Ты думаеш, што я не абнімаю цябе ў думках, не цалую тваіх сярдзітых губак, тваіх зялёных, як у кошкі, вочак? Ты думаеш, што калі рэдка пішу, дык я ўжо і забываюся на цябе? Ведаеш, мая...»
    Але ці варта перачытваць смешную сентыментальную пісаніну маладога хлопца, які, працяты нястрыманым палам пяшчотнасці, забываецца на ўсю сваю грамадскую значнасць і станавітасць і пачынае вярзці зусім не стасоўнае глупства!
    Адылі другая палавіна Зеленюковага ліста мела зусім інакшы характар, варты ўвагі нават сур’ёзнага чалавека. Зелянюк пісаў пра сівецкія справы:
    «...I мяне думка цешыць, што ты, Стаська, сур’ёзна (а я думаю, што сапраўды сур’ёзна) цікавішся гэтым. Дык вось... Пахваліцца асабліва няма чым. Той сход, пра які я табе пісаў, быў нам цэлая катастрофа. Праўда, што на наш актыў ён не зрабіў уплыву — мы пра-
    цуем, як і раней, і расцём. Па маіх падлічэннях, мы маем цяпер блізка пяцьдзесят гаспадароў, якія зараз жа гатовы пайсці ў калгас і будуць, аб гэтым я не сумняваюся, цвёрдыя калгаснікі. Але мы ўсё-ткі бяром устаноўку на агульны масавы зрух, і ў гэтым сэнсе той сход падцяў нам ногі. Ен сапсаваў перадачу. Ты ж ездзіш на веласіпедзе, дык ведаеш, што гэта значыць, калі не працуе перадача. Малое кола круціцца як след, а вялікага не рушыць. Так пакуль што і мы. Ды мала таго — яшчэ спрабуюць яго, гэтае кола, крутнуць казад, бо сход той дужа паспрыяў кулацкай зграі, даў глебу для іхняй падкалоднай працы. У некаторых вёсках, дзе ўжо зарганізаваныя калектывы, павеяла халадком; сярод калгаснікаў з’явіліся дрэнныя настроі. Але ўсяму гэтаму мы дамо рады. Энергіі ў нас досыць, мэта ў нас ясная, будзем працаваць як мага — і свайго дойдзем. Праўда, Стаська, ці не?
    Найболып засмучаюць мяне нашы стасункі з сакратаром ячэйкі. У нас яшчэ, здаецца, не дайшло да адкрытае сваркі, але сутычкі былі жорсткія. Як табе вядома, ён больш за ўсіх вінаваты ў правале таго славутага сходу, і вось я ніяк не ўцямлю, ці ўсведамляе ён гэта як след, ці падманвае сябе шкоднай бравацыяй пад дудку старшыні сельсавета, з якім ён блізка таварышуе. Наогул, мяне вельмі цікававіць гэты чалавек, і я да яго прыглядаюся, можа, троху больш, чым трэба. Здаецца, што ён прымячае гэта і злуецца. Але я маю на гэта свае асаблівыя прычыны, аб якіх ён і не дагадваецца.
    Я табе, Стаська, пісаў ужо неяк пра гэтага чалавека. Ен перажывае цяпер сямейную трагедыю, ці, праўдзівей, робіць яе, і гэта так шчытна ўплятаецца ўва ўсё ягонае жыццё, у тым ліку і ў грамадскую працу, што нават цяжка азначыць, што на што робіць уплыў і што чаму спрычыняецца.
    Я добра ведаю яго жонку. Гэта вельмі сімпатычная жанчына, больш глыбокая, чымся гэта можа здацца з першага погляду. Ён, безумоўна, недаацэньвае глыбіні яе перажыванняў, бо, каб ведаў ён пра ўсе захаваныя мучэнні яе, ён бы, напэўна, прыспяшыў які-небудзь канец. Яна ніколі не скардзіцца, унікае ад усякіх гутарак на гэтую далікатную тэму (прынамсі, са мной), але я часам бачу ў яе ў вачах ціхую надзею на нейкую староннюю дапамогу, на нейкі ратунак. Можа, я дрэнна раблю, што старанна трымаюся ўбаку ад іхніх сямейных непаразуменняў? Але бачу па ім, што было б горай,
    ён мае хваравіты гонар, які не дасць яму спакойна сцерпець чыйго-небудзь утыкання ў ягоныя справы. Гэта больш толькі раздражніць яго і пагоршыць справу. Адно, што мы робім,— гэта ўцягваем паступова яе ў грамадскае жыццё (ёсць тут на гэта адна надзвычай сімпатычная разумная і спрытная жанчына) і маем поспех у гэтым. Новае захапленне патроху адводзіць яе ад пастаянных згрызот.
    Ну, але я табе, Стаська, цэлы ўжо рапарт выпісаў і, мабыць, добра табе надакучыў. Таму прашу прабачэння і, каб развесяліць цябе, горача цалую тысячу разоў. He адбівайся, усё роўна рады не дасі. Тысячу разоў — не менш.
    Пішы мне, любая, часцей, нават калі не атрымліваеш лістоў ад мяне. Калі я і не пішу, дык не таму, што не хачу (мне ж гэта — ўсё роўна, што пагаманіць з табой, мне ііісаць табе — шчасце), а таму, што літаральна няма на гэта паквольнай хвіліны.
    Яшчэ раз абнімаю і цалую бясконца любую, слаўную сваю Стаську.	„ „ „
    Твой Зелянюк.
    Пішы мне, як і раней, на райком партыі — гэта больш пэўна».
    Зелянюк цвёрда становіць кропку і адрывае ад ліста летуценна-мяккі, зусім не стасоўны да яго погляд. Сапраўды, у яго адчуванне, нібьі пагутарыў ён з сваёй Стаськай, і гэта гутарка пакінула ў яго добры, малады, бадзёры настрой. Высвістваючы вясёленькі напеўчык, ён акуратна залеплівае канверт, піша адрас доўга, старанна, нібы мае з гэтага сабе асаблівае здаволенне. Потым устае ад стала і, падтупваючы ў такт вясёленькаму напеўчыку, выходзіць на гаспадарскую палавіну: яго раптам пацягнула да людзей.
    У хаце адна Аўгінька. Яна стаіць і глядзіць нечага ў акно. Зелянюк падыходзіць і закрывае ёй далонямі вочы:
    — Ану-тку, адгадай, Аўгінька, хто гэта?
    Ен і голасу нават не змяніў, ды Аўгінька ж і ведае, што, апрача яго, нікога ў хаце няма, але дзе ж яна так проста скажа!
    — Або... Хто ж гэта такі? Ніяк не пазнаю... 3 голасу, дык нібыццам дзед Піліп. Ці ўгадала?
    Зелянюк пераварочвае да сябе яе твар і грозна глядзіць на яе, вытарашчыўшы вочы.
    — Дык гэта я — дзед? Я — дзед, га?
    Аўгінька дробна смяецца, радая сваім жартам. Зелянюк сядае каля яе на лаўку.
    — А я ведаю, Аўгінька, каго ты ў акне выглядала.
    Яна чырванее і зараз жа зраджае сябе:
    — Думаеце, што Віктара? А во і не, да душы ж, не... Віктара і няма зусім...
    — А дзе Віктар?
    — Ен пайшоў...
    Але зараз жа схапянулася і ўзяла цалкам безуважны тон:
    — Адкуль жа я ведаю? Што я сцерагу яго, ці што? Толькі таго і клопату...
    Зелянюк устае і дзелавіта бурчыць сам сабе:
    — Так, значыцца, і скажу яму... He маю, значыцца, клопату, не цікавьі ён мне, не гэткіх бачыла, хай ідзе к ліхой долі, валацуга...
    — А во і не казала так, няпраўда... Маніце! Маніце! У, манюка!..
    Зелянюк смяецца, цалкам здаволены. Ен дужа падабае Аўгіньку (можа таму, што, гледзячы на яе, успамінае сваю слаўную, дрэнную Стаську?) і дужа любіць дражніцца з ёй. Ен ведае, што іх з Віктарам вадой не разальеш, і такое заўзятае каханне яму вельмі імпануе.
    Але ж яна, хітруння, ведае добра, дзе цяпер Віктар, а ён патрэбен яму. I Зелянюк, лёгка змяніўшы тон, пытае:
    — Скажы папраўдзе, Аўгінька, куды пайшоў Віктар — мне трэба ўбачыцца з ім.
    Аўгінька яшчэ з момант глядзіць недаверліва, каб не было падкопу якога, адылі здаецца:
    — Ен пайшоў у Сівец. Ен скора ўжо вернецца.
    — I прыйдзе сюды?
    — Пэўна, што прыйдзе.
    Яе нават дзівіць гэтае пустое запытанне!
    — Як прыйдзе, дык скажы яму, Аўгінька, што я ў Лакоты.
    Аўгінька нездаволена крывіцца.
    — I каб прыйшоў?
    — Ну, дзе ж ён адразу пойдзе! He кіне ж ён цябе раптам... Ну, пагамоніце, памілуецеся троху...
    — А ідзіце вы...
    2
    У Якуба Лакоты госць — аграном Сініцкі. Старыя таварышы, удзельнікі аднаго партызанскага атрада.
    Разам, плячо ў плячо, прайшлі яны калісь праз страшныя, парытыя чорнымі калдобінамі небяспекі гоні жыцця, але выйшлі з яго няроўныя. Побач з касцянахудым Якубавым тварам, нібы наскрозь прасвідраваным глыбокімі ліхаманкавымі вачмі, шырокі дабрадушны твар агранома Сініцкага выдае, можа, троху і залішне рэзкім кантрастам. Ен ужо лысы, але праз лысіну сціпла зачосаны выстанкі рэдзенькіх валаскоў невыразнага колеру. У яго слаўны целепаваты нос і нечакана востранькія, жвавыя і разумныя вочкі. Барада шырока і густа абамшэла шызаю поўсцю, але самая сярэдзіна, самы кончык голы — гладзенькім пятачком. Круглая роўная галава Сініцкага дужа нагадвае недаспелы гарбуз, на адным баку ў якога сонца выграла светлую лысіну ды яшчэ з другога боку спаміж лісця вытыркнуўся быў на сонцы і пабялеў пятачок, але ўвесь гарбуз цьмяны яшчэ, шыза-зялёны.