• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    Вера паспешна згадзілася з ім.
    — Праўда. Я разумею цябе... Я добра разумею... Я...
    Яна ледзь не сказала, што сама прыблізна такое адчувала да маленькае молепадобнае жанчыны, але схапянулася. Мо яшчэ рана пра гэта? Зірнула з апаскаю на Карызну, ці не заўважыў ён яе мімавольнага парывання, але той быў захоплены сваім, і яна супакоілася.
    А Карызна гаварыў далей — не то ёй, не то самому сабе:
    — Я вырас у сялянскай сям’і, і ўсе дробязі сялянскага бытавання застралі ў нутры ў маім, як маленькія нявідныя стрэмкі. Часам яны баляць... He, не баляць, садніюць шчымліва, салодка, і гэта знясільвае, адбірае волю. Я ж ведаю добра, што маё дзяцінства. прайшло ў абставінах дзікіх, ганебных для чалавека, і разам з тым успаміны аб ім цешаць маё сэрца глыбокай слодыччу... Мяне цешыць тое, супроць чаго я змагаюся, што трэба знішчыць, выкарчаваць, як дзікі, жудасны перажытак! Ты разумееш, Вера, як гэта цяжка, як гэта ломіць усяго, як трэба напружваць сябе, каб не ўдацца ў адну ці ў другую крайнасць... А можа...
    Ен закусіў губу, быццам стрымаўся, каб не сказаць лішняга, і зірнуў на Веру сцеражліва-дапытлівьім поглядам. Яна заўважыла гэты погляд, і на твары ў яе лёгкім ценем адбілася крыўда.
    Карызна ўстаў, пахадзіў па пакоі. Яму паказвалася новая няясная думка, якую ён, мабыць, яшчэ не мог ці баяўся акрэсліць у сваёй свядомасці. Ен вагаўся.
    Вера была нездаволена і, каб паказаць яму гэта, сказала з падкрэслена пакорнай ласкай:
    — Ты не кажы, калі табе цяжка... Ты не зважай на мяне — я не пакрыўджуся за недаверлівасць.
    Ен парыўчата махнуў рукой.
    — He ў тым, Вера. Я проста сам яшчэ не разумею... Мне падумалася было, што, можа, наогул мы ўжо лііпнія ў гэтай рэвалюцыі, мо гэтая новая рэвалюцыя, гэты новы этап яе пойдзе без нас... Ты разумееш, пра каго я кажу? He? Я кажу пра тых, хто ўвайшоў у рэвалюцыю праз стыхійны мужычы бунт, каго штурхнула на рэвалюцыйны шлях спрадвечная прагнасць мужычая да зямлі, звярыньі гнеў на памешчыка, свайго непасрэднага прыгнятальніка. Можа мы сваю ролю ўжо адыгралі, га? Вера? Разумееш? Можа мы арганічна сталі чужыя ў далейшым поступе рэвалюцыі, адсталі, вытхнуліся, страцілі свой дзейны запал?.. Можа мы цягнемся яшчэ пакуль што з інерцыі да першага моцнага ўстрасення, калі адляцім, як лішнія, атрафаваныя прыросткі... У мяне, Вера, толькі цяпер вось мільгнула гэтая думка. Мабыць, глупства гэта...
    Вера троху ў штучнай бадзёрасці засмяялася.
    — Ну, пэўна, што глупства. Тады ж ладная частка ўсяе партыі, хто выйшаў з сялянства, усе ўжо стануць гэтымі лішнімі? Гэта смешна, Карызна. Гэта ў цябе проста з нервовага ўзрушэння.
    — Магчыма. Але што ты кажаш — усе, дык гэта...
    Ен зрабіў паўзу, і ў яго поглядзе Вера зноў заўважыла тую крыўдную для яе сцеражлівасць, недаверлівасць. Але ён пераадолеў сябе і, падышоўшы блізка да яе, загаварыў ціха, асцярожна, з нейкай дзіўнай марудлівасцю ў голасе:
    — Ведаеш, Вера... Тады, на першым этапе, было проста і ясна. Мы бачылі перад сабой адкрытага Bo­para, ненавідзелі яго непасрэднай, арганічнай нянавісцю, якую ўзгадавалі ў сабе з малых дзён. Я ж памятаю, як я ставіўся да нашага пана, да ўсяго пышнага бляску яго, да раскошы жыцця. Я захапляўся, зайздросціў і ненавідзеў. Усё: кожная дробязь, кожны прадмет ягонага абыходу, кожная прыгожая аздоба — усё мне было чужое, ненавіснае. Я захапляўся хараством гэтага ўсяго і летуцеў аб тым, каб як дапасці ды ўсё гэта падрузгатаць, каб і духу-паху не асталося. А цяпер не тое... Я ведаю, я ні на хвіліну не сумняваюся, што кулак яшчэ зласнейшы эксплуататар, чымся вялікі пан, што эксплуатацыя яго самая дзікая, нялюдская, але...
    Карызна яшчэ бліжэй нахіліўся да Веры, з незразумелым благаннем зазірнуў ёй у вочы.
    — Вера... Цяпер мой вораг — ведаеш хто? Мой родны бацька...
    I раптам зацяўся ў наўмыснай безуважнасці і з цалкам спакойным выглядам зманіў:
    — Майго бацьку раскулачылі і выслалі як злоснага кулака. Ты спалохалася, Вера? Баішся? Пра гэта яшчэ ніхто не ведае тут... Я не хачу, каб ведалі... Ты не скажаш?.. Праўда, Вера, не скажаш?..
    Вера сапраўды збялела і глядзела на яго шырокімі няўцямнымі вачмі. Яна, небарака, не ўяўляла сабе нічога страшнейшага як сацыяльнае паходжанне, бо гэта ў яе было самае балючае месца. Але яна ўбачыла, якой мукай адбіваўся на ім яе інстынктыўны спалох, і ў нясцерпным сораме затуліла далонямі твар.
    — Я — не... Я так сабе... Я не баюся...
    I, канчаткова заблытаўшыся, ускочыла з месца, але зараз жа села зноў, потым у раптоўным парыванні схапіла яго за руку і крыкнула ў роспачы, са слязьмі на вачах:
    — Карызна! He злуйся... Проста ты сказаў неяк раптам, такім голасам... Я не баюся... Чаго мне баяцца?..
    I дадала наіўна-змоўніцкім тонам:
    — Я нікому не скажу пра гэта... He трэба, каб ведалі тут...
    Карызна моўчкі глядзеў на яе, усміхаючыся ўдзячнай і разам з тым разгубленай, няпэўнай усмешкай. На яго сышла цяпер глыбокая ціхасць, у якой суняліся ўсе адчуванні яго, сунялося ўсё жыццё, распусцілася ў мяккім пявучым трымценні нерваў. Нічога не турбуе, няма куды спяшацца, бо ў гэтай ціхасці нешта спакойна-застылае, непазбыўнае.
    Дзе зазнаў ён раней гэткі салодкі настрой?
    Ен напружвае знясіленую памяць, але ніяк не можа перамкнуцца туды — у блізка-знаёмае ды забытае. Яно лунае зусім вось тут, ля самага краю свядомасці, звінуўшыся ў адзін няясны хімерны вобраз — у вобраз нейкага аднастайнага бязмежна-цягучага гуку. Ён выразна чуе гэты гук — ён звініць увушшу тонкаю пчалінаю песняй.
    Ага! Гэта ж пяе верацяно ў худых карабатых матчыных пальцах.
    Цьмяная, закураная хата... Лямпа, увабраная ў пажоўклую выразаную паперу... Аброслая копатам талерачка... Пануры бацька ў сваім глыбокім маўклівым адпачынку... Цёплая прытульная печка... кошка... тараканы...
    I вечнае, неадступнае, ціха-пявучае верацяно...
    Карызна зморшчыўся ад унутранага болю.
    — Я не магу іх ненавідзець, Вера, чуеш? Я не магу іх ненавідзець...
    Яго працяў пякучы жаль, на вочы накаціліся слёзы. Каб схаваць іх, ён узлёгся локцямі на стол, паклаў галаву на далоні.
    Вера ціха дакранулася рукой да яго валасоў і смешна, па-дзяцінаму суцяшала:
    — He трэба так... Гэта ў кожнага бывае. Ведаеш, я ж таксама шкадавала... Да мяне прыходзіла Гвардыяніха — такая простая, няшчасная жанчына. Яны ж дык — ого, якія злосныя кулакі, а мне ўсё роўна шкада было яе... Папраўдзе... А ў цябе бацькі... Бацькоў заўсёды шкада бывае...
    I яна дзелавіта ўздыхнула.
    Карызна ўзняў галаву, зірнуў на Веру бліскучымі вачмі. Яна стаяла над ім, дужа сур’ёзная, заклапочаная. Сашчэмленыя вусны, міла, па-дзяцінаму выпнуты наперад лоб, зморшчаны да немагчымасці, акса-
    мітныя броўкі спаўзліся ўместа, затуліўшы вялікія не то цёмна-карыя, не то зусім чорныя вочы. I ўся яна празрыста-чыстая, светлая, як крынічка.
    Карызна ўзяў яе маленькую руку і нязграбна, у прагавітай паспешнасці прыціснуў да сваіх вуснаў. Яе прыгожыя аксамітныя броўкі ўзняліся ў ціхім здзіўленні. Рукі яна не адбірала, а ўважна, з дзіўнай цікавасцю глядзела, як цалуе яе Карызна. Потым на твары ў яе засвяцілася сарамлівая давольнасць і ласка — яна абшчапіла яго вольнай рукой за шыю і пяшчотна прытуліла да сваіх грудзей.
    ...Карызна ўсю тую ноч перабыў у Веры Засуліч і з прыемнасцю пераканаўся, што ў гэтае разумнае палітычна свядомае, бадай што першае на ўвесь Сівец актывісткі не менш, а можа і больш цёплае, простае жаноцкае ласкі, чымся ў іншае звычайнае жанчыны. А таксама ўбачыў ён і тое, што вочы ў Веры Засуліч зусім не цёмна-карыя і не чорныя, а цёмна-цёмна-сінія, цудоўна-прыгожага, якога ён ніколі не бачыў у жыцці, колеру.
    ...I праз усю тую ноч стаяла, укленчыўшы на канапе, перад акном Марына Паўлаўна і глядзела ў чорную бязлітасную цемру.
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    I
    Хоць брыгадзір Зелянюк і паказваецца ў гэтым апавяданні як цалкам станоўчы, мала не ідэальны герой сучаснасці, але і ён, як кожны жывы чалавек, меў свае слабасці. Так, напрыклад, ён кахаў дзяўчыну. Кахаў пяшчотна, горача, прагавіта, як-ткі і кожны хлопец гадоў у дваццаць ці троху болей, што не ўправіўся яшчэ марна растрэсці жыватворчы агонь свайго маладога сэрца.
    Дзяўчына Зеленюкова жыла ў горадзе і да падзей, што тут апісваюцца, мела толькі ўскосныя адносіны, але, дзеля паўнейшае характарыстыкі самога Зеленюка, не шкодзіць сказаць колькі слоў і пра яго любую.
    Зеленюку яна заўсёды ўспамінаецца такая, як ён яе ўпершыню ўбачыў на заводзе сярод дакучлівае грумы экскурсантаў.
    Яна стаяла над ім трошку смешная ў сваім наіў-
    ным захапленні. Яна нібы брала сама ўдзел у рабоце, памагала яму. Ці толькі прыкладаў ён да дрэва разец, з-пад яго празрыстым мярэжыстым касніком выпаўзала свежая стружка,— яна са шчырай турботай сачыла за пакручастым рухам гэтай стружкі. Яе тонкія бровы ўсё падымаліся і падымаліся, лоб старанна збіраўся ў густую сетку маршчынак, а напаўраскрытыя ружовыя губкі пацешна рухаліся ў такт варштату. Як прымаў ён разец, напружанне ўраз злятала з яе твару і яна аж уздыхала, небарака, у раптоўным палягчэнні. Потым — зноў.
    Яна ўпэўнена была, што ён, заняты работай, не бачыць яе, і не мела патрэбы сачыць за сабой, за выразам свайго твару, яна памагала яму з поўным самазабыццём. Але ён упраўляўся ўсё-такі кідаць у яе бок непрыметныя погляды, ледзь стрымліваў усмешку.
    Скрозь высокія з дробнымі шыбкамі вокны ў цэх зазірала рэдкае зімовае сонца і гуляла па стружках залатымі жвавымі зайчанятамі. Адзін зайчык скрозь трапятаўся ў яе на твары і надаваў яму дзіўную кволую празрыстасць. Калі ж ён, гарэза, ускочыў быў раптам у яе старанна раскрыты ружовы раток, Зелянюк не вытрымаў і, адхіснуўшыся ад варштата, голасна засмяяўся. Яна здзіўлена паглядзела на яго.
    — Чаго ты смяешся?
    Ен не ведаў, што адказаць, бо не хацеў пакрыўдзіць яе. Тады, каб парушыць непрыемнае маўчанне, яна запытала:
    — Ты тут працуеш, у мадэльным?
    — He, я ў ліцейным.
    — А што ты тут робіш?
    Ен трошку падумаў, мяркуючы, мабыць, ці варта з ёй удавацца ў падрабязную гутарку, але зірнуў на яе шчыры, поўны сур’ёзнае ўвагі твар і здаўся.
    — Бачыш, я выхадны сёння. А варштат гэты вольны. Я папрасіў дазволу папрацаваць на ім. Так, для сябе...
    — А што ты робіш?
    Ен трошку засаромеўся.
    — Я раблю мадэль аднае машыны... новае машыны...