• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    Якуб сустрэў Зеленюка з парыўчатай радасцю. Нязграбным ад шчырасці рухам ён схапіў яго за палу і пасадзіў пры сабе на лаўку. Ен відочна быў устурбаваны нечым і ў замяшанні шморгаўся на месцы.
    — Дык вось, браточак... Глупства... Нікуды не варты ўсе мае планы... Вось Сініцкі, аграном. Вы ж не знаеце адзін аднаго? Пазнаёмцеся... Ды я і ведаў... От, так сабе забаўка. Каб спецыяльнасць, практыка...
    3 Якубавага тону Зелянюк адразу пачуў, што гэта ён пакуль што яшчэ так сабе, ад сарамлівасці ці мо з перасцярогі, каб загадзя падрыхтаваць лёгкі настрой на выпадак магчымай няўдачьі.
    Аграном Сініцкі з дзелавітай няўважнасцю прывітаўся з Зеленюком і зноў схіліў свой дабрадушны гарбуз над шырокімі Якубавымі аркушамі. Вочкі яго шныпарылі борздзенька, жвава, што мышаняткі, і ласкава-ласкава ўсміхаліся. Раз-пораз ён вымаў з бакавой кішэні «вечнае» пяро, са спакойнай метадычнасцю адкручваў яго, нешта дрэбненька поркаў у запісной кніжцы і зноў, старанна закруціўшы пяро, клаў яго на месца. Потым ён узняў галаву, паглядзеў на столь, нібы шукаў там нейкае згубленае лічбіны, апусціў назад галаву, аж упёрся ў грудзі спелым пятачком, і толькі тады ўжо лагодна, здаволена ўсміхнуўся. Якуб раптам сціх і зірнуў на яго з непакойным чаканнем, але ні з таго ні з сяго звярнуўся да Зеленюка:
    — Цікавая гэта работа — складаць вытворчыя планы для новых калгасаў. Я ўжо рабіў іх у некалькіх
    калгасах. Гэта зусім не механічная работа, не простыя вырахункі. У нас ёсць ужо ўзорныя планы, але на іх пакладацца ніяк не выпадае. Гэтыя новыя гаспадаркі мы пакуль што лепім з усякай драбязы, з усякага, прабачайце, смецця., I ў кожным выпадку прыходзіцца рабіць асобныя камбінацыі, выкручваць, перакручваць. Нават нормы выпрацоўкі, нормы высеву і тыя не ўсюды даём роўныя...
    Яго маленькія вочкі раптам мякка заззялі і яшчэ больш падрабнелі ад летуценнасці.
    — Каб нам машыны ўсюды... Трактары... Каб нам хаця са два ці са тры трактары на першы абыход.
    Зелянюк зацікавіўся.
    — Хіба два ці тры трактары многа б дапамаглі? Гэта ж, фактычна, дробязь?
    — Хо-хо... Гэта не дробязь. За нашымі ўмовамі тры трактары зробяць удзесяцера болей, чым яны могуць зрабіць...
    I, здаволены сваёй няўмыснай загадкай, Сініцкі ўваткнуў зноў у грудзі пятачок і неяк дужа глыбока — жыватом толькі ды носам — засмяяўся. Зелянюк таксама ўсміхнуўся следам за ім (фактычна, цудоўны смех агранома яго насмяшыў) і, каб зрабіць прыемнасць яму, здзіўлена запытаў:
    — Як гэта разумець?
    Сініцкаму яго здзіўленне ўпадабалася.
    — Хэ-хэ... Удзесяцера болей...
    I яшчэ дзеля важнасці хэхэкнуўшы разы са два, ён растлумачыў:
    — Псіхіка... Убачыўшы трактар, і конь удвая болып узарэ. Нам не то што ўсё на трактары перавесці, нам хоць паказаць гэты трактар. Трэба, каб пачулі нешта новае, большае за таго, што кожны меў у сваёй гаспадарцы... Два кані гэта — пэўна, што не два кані, а троху болей, дзесяцера коней разам зробяць блізка таго, што паасобку зробіць пятнаццаць, але селяніну гэта мала, ён не здзівіцца, убачыўшы ў калгасе свайго каня і свой плуг, хоць і будзе ісці ён у чарадзе з суседскім. А трактар ён паважае... ого!..
    Зелянюк з настойнай цікавасцю ўзіраўся ў гарбузаваты твар агранома Сініцкага, у яго вясёлыя і разумныя вочкі. Гэты чалавек яму падабаўся: у ім многа было прастаты і здаровае крэпкае кемкасці. Зелянюк паспрабаваў уявіць яго ў рабоце і чамусьці, не ўважаючы на ягоную грубіню, целепаватасць, мог уявіць
    яго толькі рухавага, круткага, няўтомнага. Бадай што гэткі і быў аграном Сініцкі.
    Тым часам небарака Якуб з ледзь стрыманаю нецярплівасцю чакаў свайго прысуду. Ен скрозь сачыў за Сініцкім, не зводзячы з яго гарачых вачэй, як дзіця з марудлівага бацькі, што, прыехаўшы з кірмашу, ніяк не збярэцца паказаць прывезенага гасцінца. Нарэшце не вытрымаў ён і запытаў:
    — Ну, як жа гэта мая тлуманіна?
    Ен як мага стараўся надаць свайму голасу і ўсмешцы сваёй спакойную бязрупатнасць, ды не выходзіла: усё роўна чуваць было яго балючае ўзрушэнне. Аграном дабрадушна засмяяўся і палэпаў яго па плячы:
    — Хэ-хэ... Ты хочаш хлеб адбіць у мяне... Ды ці толькі ў мяне, тут і па будаўнічай лініі ці мала чаго намудравана...
    Якуб глядзеў на яго, збянтэжаны яго жартаўлівым тонам. Тады Сініцкі сказаў зусім сур’ёзна:
    — Во што, Якубе. Я б гэткага плана не склаў, каб мне, скажам, прапанавалі зрабіць для вас... Праўду кажу. Бо ты ж ведаеш тут кожны лапік зямлі, кожную, у каго якая ёсць, шаўлюжку і ўсё гэта ўзяў на ўвагу, падрахаваў, спланаваў... Маладзец, Якуб... Гэта, ведаеце, праца дык праца...
    Апошнія словы Сініцкі сказаў да Зеленюка — гэтым падкрэсліў сур’ёзнасць свае ацэнкі.
    Якуб Лакота гарэў ад шчасця. Значыць, праца ягоная была не марная! Значыць, ён недарма сядзеў начамі над гэтымі вялізнымі аркушамі, над гэтай цяжкой, новай, неабыклай для яго справай!
    Раптам Якуб пыхнуў увесь, замітусіўся:
    — Гэта ж мы з Мікітам... Мы ўдвух...
    I — нібы гэта было пільна патрэбна, нібы без гэтага няможна было і абысціся — выбег з «габінета», гукнуў малога:
    — Сцёпка. Бяжы зараз пакліч Мікіту Лаўрынёнка. Скажы, каб як стой быў тут. Ну, смалі!..
    Прыйшоў Мікіта — дужы хлапчына з масянжовым тварам, троху сутулаваты, унурысты і маўклівы. Станавіта і нязграбна парукаўся з усімі і з паблажлівай усмешкай стаў слухаць Якубавы радасныя тлумачэнні. I — нібы згаварыліся — следам за ім упёрся ў хату камляваты, безнадзейна заблытаны ў густой паклычанай барадзе дзядзька Тодар Малахаў, сваяк
    Зеленюковага гаспадара. Прыбег Віктар, бурна засопшыся ад бягні ці, можа, ад перарванае сустрэчы з Аўгінькай. За ім — яшчэ, і яшчэ, і сышліся някліканыя, нечаканыя мала не ўсе сівалапаўскія актывісты, на вялікую Зеленюкову радасць і здаволенне.
    Аграном Сініцкі сядзеў сярод гурмы сялян пышнараспараны, тоўсты, як самавар, і, як ад самавара, расплывалася ад яго наўкол крэпкая гаспадарская цеплыня, саграваючы дзядзькоў ціхамірна-дзелавым настроем. Нічога не гаварыў ён вялікага, выдатнага — от перабіраў усякую драбязу, распытваўся, тлумачыў. Але гэтая драбяза набірала ў яго асаблівае значнасці, трываласці і трапна ўкліньвалася ў агульную сістэму новых, прынадных для мужычага розуму меркаванняў.
    Зелянюк адпачываў. Яму давала надзвычайную прыемнасць сачыць так за паступовым, але пэўным рухам калектыўнага настрою, якім з дасканалым умельствам кіраваў гэты тоўсценькі гарбузаваты чалавек. Вось працяліся ўсе спакойнай развагай — паціхлі, утупілі хто куды летуценна застылыя вочы. Вось занялося лёгкае сумненне — паўзнімалі галовы, настаражыліся. Гэта — добра. Гэта наўмысля ён, таўстун, дазволіў ім на нейкі час пасумнявацца — з сумнення заўсёды родзіцца мацнейшае перакананне. Адно слова, адна нязначная драбязговая заўвага — і сумненне абярнулася ва ўпэўнасць — здаволена ўсміхаюцца ўжо і пазіраюць адзін на аднаго з вясёлым здзіўленнем (бач ты, як яно, га?). А вось пайшло ўжо глыбей, ужо лёгкакрытычны настрой цалкам распускаецца ў прагнай цікавасці, перарастае ў захапленне. I ўжо дрыжыць на тварах творчая нецярплівасць, ужо карціць кожнаму паспрабаваць, рызыкнуць, распачаць, нарэшце, нешта новае, неабыклае.
    Зелянюк і не прымеціў добра, як яно сталася, але скончылася на тым, што загарэлася раптам настойнае злоснае абурэнне на Сівец, на сівецкіх «чыстых» гаспадароў, што марудзяць толькі, не бяруцца самі і іх, сівалапаўцаў, забаўляюць.
    — Што на іх глядзець? Яны раздуроныя, яны адно глядзяць, каб як лучыць на лёгкі хлеб.
    — Яны так і год будуць валаводзіць, а пры іх і мы сядзім.
    — He хочуць, дык не трэба. I без іх абыдземся!
    Тут, вядома, значную ролю грала даўняя ўзаемная
    240
    варожасць паміж Сіўцом і Сівалапамі. Можа, з гэтага і пайшло, можа, проста жаданне казырнуць, падцерці нос фанабэрыстаму Сіўцу штурхнула іх на раптоўную рашучасць, але загудзелі раптам сівалапаўскія актывісты, каб не чакаць Сіўца, не марудзіць, a ўзяць ды арганізаваць свой асобны сівалапаўскі калектыў.
    А тады хай хто хоча ідзе да нас, запісваецца. — He ўсё ж нам да іх хадзіць!
    — Ды яшчэ паглядзім тады, каго возьмем, а каго і не!
    Зелянюк раптам здзівіўся, як гэта дасюль не прыйшла яму ў галаву такая простая і трапная думка. Праўда, што многа ёсць нездаровага і няпэўнага ў гэтым патрыятычна-задзёрыстым настроі, але ў грунце сваім ідэя правільная. Настрой створаны, глеба гатова, марудзіць нельга, трэба сеяць, каб не спазніцца, каб не ахаладзеў запал і рашучасць. Будзе прыклад Сіўцу. Хай сабе і канкурэнцыя, гэта не пашкодзіць, а яшчэ паспрыяе агульнаму руху.
    I Зелянюк цалкам падтрымаў замер сівалапаўскіх актывістаў. Ен нават узяў самахоць на сябе абавязак абладзіць гэту справу з фармальнага боку, каб не было ніякіх затрымак.
    Пасля шумных гарачых размоў позна ўвечары разышліся з Якубавае хаты дзевятнаццаць чалавек сяброў новага сівалапаўскага калгаса, які меў ужо нават, праўда, толькі ў праекце, гучную і троху прэтэнзійную назву «Наша перамога».
    Калі Зелянюк, развітаўшыся з мужчынамі, узяўся ўжо быў за клямку свае форткі, нехта нязграбна і рвучка скубануў яго за палу. Ен інстынктыўна адшаснуўся ўбок і напружыўся, гатовы даць адпор невядомаму напасніку, аж на вялікае сваё дзіва замест сабакі ці яшчэ якой звярыны ўбачыў каля сябе разматлашаную ў цемры фігуру чалавека. Чалавек стаяў, прыпёршыся да варот, цяжка варушыўся і мармытаў сабе нешта пад нос. Яго грамозднае, мешкаватае тулава паказвала відочную тэндэнцыю асесці на дол — ён быў бязмеры п’яны.
    — Хто тут?
    Чалавек парыўчата таргануўся і на момант адлучыўся ад варот, але зараз жа зноў узяў ранейшую паставу. Маляўнічым жэстам выставіў наперад руку і загаварыў інтымным шэптам:
    — Таварыш... Я — п’яны... да душы, п’яны... Я набраўся, як свіння...
    У голасе ў яго поўна пакорнага трагізму і разам з тым задаволення. Ен нібы каяўся, што п’яны, і разам выхваляўся гэтым.
    Зелянюк пазнаў ПаўлюкаГвардыяна. Ён падышоў бліжэй да яго, спагадліва запытаў:
    — Дахаты, мусіць, не патрапіце, дзядзька Паўлюк?
    Той махнуў рукой з горкай безнадзейнасцю:
    — Што мне хата? Таваршш... быр... бры... быр...
    Ен сабраў усе сілы, каб змагчы наравістае слова, і раптам выгаварыў яго скоранька і выразна:
    — ...брыгадзір...
    Тады сам здізівіўся сваёй удачы і паспрабаваў яшчэ раз сказаць, але нічога не выйшла. Зелянюк узяў яго пад пашку.