• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    Зелянюк стаяў асалапелы і, старанна пербіраючы свае, сказаныя Галілею, словы, марна дашукваўся ў іх таго, што магло б яго пакрыўдзіць. Раптам новая думка асвятліла яго, і ён рынуўся ўслед за старым.
    На вуліцы, у дымных хвалях першага змроку, з лёгкай рытмічнай аднамернасцю віхалася худая Галілеева спіна, закрытая старэнькім дзіравенькім кажушком.
    Зелянюк крыкнуў услед яму:
    — Да Якуба схадзі! Схадзі да Якуба! Галілей! Схадзі да Лакоты!..
    Худая спіна на момант нібы сунялася і зараз жа паскакала далей, затуляючыся змрокам.
    А да Якуба Галілей усё-такі зайшоў, і гэта быў апошні пункт яго дзівачнай экспедыцыі. Там сядзеў ён да позняга вечара і ішоў адтуль вясёлы, прасветлены, з новым аганьком у маленькіх востранькіх вочках.
    Выходзіць, што спўціла была старога Галілея адна памылка ў плане яго меркаванняў: ён усю ўвагу сваю скупіў быў на пьітанні — супроць каго? — і занядбаў другое, не менш, а можа і больш важнае — за што? I гэта перашкаджала яму дайсці глыбокага карэннага сэнсу «новае» рэвалюцыі.
    4
    Вера падыходзіць да люсторка і, гледзячыся ў яго, распускае валасы. Вусны яе ціха кратае ледзь прыкметная ўсмешка. У Веры Засуліч цудоўныя пышныя валасы цёмна-каштанавага колеру. Яна ніколі не стрыгла іх і здаволена гэтым, бо ведае, што яны ў яе надзвычайна прыгожыя. Яна ведае таксама, што валасы падабаюцца Карызну, таму і распусціла іх і з лёгкім прыемным хваляваннем чакае яго моцнае смэшнае ласкі.
    У распушчаных валасах яна становіцца Карызну новая, меншая і цішэйшая. Яму здаецца тады, што ён кахае яе не як жанчыну, а як дзіця. Ен рад тады ўзяць на рукі яе і насіць, закалыхваць, як калісьці закалыхваў сваю малую дачку.
    Вера тады звінаецца ў клубочак і сапраўды адчувае сябе дзіцянём і абшчапляе рукамі Карызнаву шыю моцна і нязграбна, з дзяцінай непасрэднай пяшчотнасцю.
    Карызна сядае на ложак і пакідае яе ў сябе на кале-
    нях. Скрозь мяккую лісцінку кофтачкі рука яго адчувае яе тонкую спіну з цёплым равочкам пасярэдзіне, і гэтая кволая дзяціная спіна абуджае ў ім дзіўную, даўнюю нейкую сваяцкую пяшчотнасць. Ен не можа даць веры, што калісьці, два гады таму, не кахаў яе і не знаў,— яна, здаецца, была з ім заўсёды. I разам з гэтым найглыбейшым адчуваннем яе блізкасці ў яго, як у старога падазронага скнары, з'яўляецца ні на чым не ўзгрунтаваная апаска, што нехта можа ўкрасці, адабраць гэты мнагацэнны скарб, што ён можа згубіць яго. Гэтая апаска спадарожыць кожнаму наймацнейшаму ўздыму яго пачуцця, яна дзівіць яго і турбуе.
    Ен адхінае ад сябе яе твар, каб лацвей было глядзець у цёмна-сінія бяздонныя вочы, і глядзець у іх доўга, настойна, з балючай, незразумелай самому дапытлівасцю. Ен ужо робіць гэта сёння каторы раз і абуджае ў ёй непакойную цікавасць.
    — Чаго ты глядзіш так на мяне?
    Ен нічога не адказвае, бо не мае чаго адказаць, і, каб адцягнуць увагу, доўга па чарзе цалуе яе любыя вочы.
    Сёння ў ягоным жыцці адбылася падзея, якая павінна ўсцешыць іх абаіх, бо канчаткова развязвае іхнія адносіны, і дзіўная рэч — праз цэлы вечар ён ніяк не адважыцца ёй пра гэта сказаць: кожны раз сунімае яго мімавольная, амаль інстынктыўная сцеражлівасць.
    Сёння ад яго пайшла Марына Паўлаўна.
    Гэта сталася для яго зусім нечакана, бо ніколі дасюль не было ў іх аб гэтым гутаркі. Яна пайшла раптам, па кароткай размове, ціхая прастата якой моцна ўзварушыла Карызну, пакінула ў ім глыбокую ўдзячнасць да гэтай жанчыны, з якой прайшоў ён поплеч праз дзевятнаццаць год жыцця.
    Яна наўмысля чакала, пакуль яму час будзе ісці на лекцыі, каб як мага скараціць непрыемную сцэну. Ужо як пачаў ён збіраць свае прылады, яна падышла да яго і сказала звычайным спакойным тонам, старанна ўнікаючы, праўда, сустрэчы з ягоным поглядам:
    — Дык я пайду, Сымон. Я ўжо дамовілася, буду пакуль што жыць у Тацяны, там хопіць месца. А далей будзе відаць.
    Ен з прыкрасцю адчуў, як унутры ў яго ўсплывае брудная давольнасць. Ен ледзь стрымаў сябе ў руках, ледзь прымусіў сябе ўзяць здзіўлены заклапочаны тон:
    — Што ты, Марына? Што ты надумала?
    Яна горка ўсміхнулася, бо пачула фалып у яго ў голасе, і мякка растлумачыла:
    — Я не толькі для цябе гэта раблю, а і для сябе. Мне будзе лягчэй...
    Яна ўпершыню ад невядома якога часу зірнула проста яму ў твар, і ў вачах у яе, асветленых раптоўным ажыўленнем, Карызна ўбачыў смутную і на дзіва маладую сарамлівасць. Яна ціха дадала:
    — Мне ж таксама, Сымон, трэба жыць... яшчэ...
    Тады Карызну стала лёгка зусім і весела. Ен зрабіў некалькі дробных запытанняў і, узяўшы партфель, рушыў да дзвярэй.
    Марына Паўлаўна стаяла ў нерашучым чаканні. Карызна падумаў, што яна хоча, каб ён развітаўся з ёй, і з усмешкай крыкнуў ад парога:
    — Мы ж з табой яшчэ ўбачымся, мабыць?
    Але яна ўсё-такі затрымала яго:
    — Сымон! Я хацела яшчэ сказаць табе...
    Ей, відаць, трудна было знайсці адпаведны тон — яна баялася, каб не раззлаваць яго...
    — Гэта не мой клопат... я ведаю... Ты не злуйся, Сымон... Я ж бачу ўсё... я разумею... Нашто ты мучыш сябе? Ты скажы ўсё... каму трэба... Табе ж нічога не будзе, ты ж не вінават...
    Іншым разам гэтыя словы ўвялі б Карызну ў шалёную злосць, а цяпер яны глыбока ўзрушылі яго. Ен вярнуўся і, падышоўшы да жонкі, моцна паціснуў яе РУку.
    — Добра, Марынка... Добра, што сказала... Усё будзе добра... ты не турбуйся... Я ўжо зусім спакойны...
    I яму захацелася раптам сказаць ёй што-небудзь блізкае, цёплае, ад сэрца.
    — Мы ж, Марына, усё роўна не будзем чужыя, праўда? У нас жа яшчэ астаецца дачка?
    Марына Паўлаўна цьмяна пераказала:
    — У нас астаецца дачка.
    I на гэтым скончылася іхняя апошняя перад разлукай размова. Вярнуўшыся з заняткаў, Карызна ўжо не заспеў у сваёй кватэры Марыны Паўлаўны: яна пайшла, забраўшы з сабой толькі самыя неабходныя рэчы.
    У кватэры хоць і ўсё, здаецца, было па-ранейшаму, аднак адчувалася раптоўная, рэзка падкрэсленая пустата. На Карызну гэтая пустата зрабіла была адразу
    добры ўплыў: яна ўзняла ў ім бадзёрую лёгкасць, якая зазвычай бывае па пераездзе на новае месца. 3 усім, што было дасюль — і з добрым, і з дрэнным,— скончана, можна смела распачынаць новае жыццё, вольнае ад усіх дакучных форм і ўмоўнасцей, у якіх уціснута яно было дагэтуль.
    3 такім лёгкім настроем ішоў Карызна да Веры Засуліч, рады тым, што можа сказаць ёй прыемную навіну. Яму ўсё выдавалася простым, ясным — ён быў упэўнены, што гэты вечар дасць ім поўнае, яшчэ дасюль не зазнанае адчуванне блізкасці, не расшчэленай ніякімі сумненнямі, недагаворкамі, блізкасці законнай і непарушнай.
    I вось ён пазірае раз-пораз з трывожнай дапытлівасцю ў яе цёмна-сінія вочы, нібы даследуючы чароўную іхнюю глыбіню, і ніяк не адважыцца сказаць ёй пра тое, што павінна ўсцешыць іх абаіх. А яна бязрупатна песціцца ў яго абнімках, забаўляецца, як чыстае, бязвіннае дзіця, якому невядома ніякія прыкрасці людскіх стасункаў.
    Карызна, вядомая рэч, зусім не ведаў таго, што гэтае «чыстае, бязвіннае дзіця» колькі дзён таму мела сур’ёзную гутарку з Марынай Паўлаўнай і што фактычна гэтая гутарка спрычынілася канчатковай пастанове Марыны Паўлаўны пра свой адыход. Трэба адразу сказаць, што тут не было нічога падобнага да традыцыйнага, спарахнелага ў старых раманах самазрачэння, велікадушнае ўступкі, самаахвярнасці. Проста Марына Паўлаўна пераканалася, што ўсякае змаганне будзе марнае, бо... ёй самой упадабалася Вера Засуліч.
    Яны вымушаны былі сустрэцца ў сумятні грамадскае працы, у якую самотная Марына Паўлаўна ўдавалася з парыўчатай імклівасцю, аддаючы ёй увесь свой нязбыты запал і энергію. Праз ладны час яны спрытна хаваліся адна ад аднае ў бабскім гармідары, адна адну не прымячалі. Пачуцці, якія мелі яны наўзаём, станавілі паміж іх непрабітны мур: у Марыны Паўлаўны цяжкім пластом ляжала на сэрцы глухая інстынктыўная варожасць да разлучніцы, а Вера скрозь адчувала дакучны непазбыўны сорам і вінаватасць. Было ў іх некалькі выпадковых сутычак, якіх не абмінуць за супольнай справай, і ў іх заўсёды Вера старалася паказаць як найбольшую далікатнасць і пашану да Марыны Паўлаўны: раз нешта яна падала
    ёй скінуты карандаш, другі раз дала ёй адну пільна патрэбную кніжку, аднойчы, як збіраліся ў яе школе, прынесла ёй вады. Гэтыя дробныя паслугі адно раздражнялі Марыну Паўлаўну, узмацнялі яе варожасць: яна бачыла ў іх дрэнную, ліхую падлыжнасць.
    Але выпала так, што даручылі ім дзвюм скласці нейкую заяву ці рэзалюцыю, і яны мусілі сысціся вока на вока. Яны ўмовіліся сустрэцца ў яе ў школе. Вядома, што ў класе, бо не магло быць і мовы аб тым, каб Марына Паўлаўна пайшла на кватэру да свае злосніцы.
    Абедзве прачувалі, што гэтая сустрэча не абыдзецца так, па-дзелавому, што яна ўзніме нарэшце паміж іх інтымнае і, напэўна, дужа цяжкое, балючае. I таму прыйшлі яны абедзве сцеражліва-напружаныя, зацятыя ў трывожным чаканні. Марына Паўлаўна, ці толькі ўвайшла, адразу, з ненатуральнай паспешнасцю прапанавала, не гледзячы ў той бок, дзе стаяла Вера Засуліч:
    — Ну, будзем пачынаць!
    Яны селі за стол — адна супроць аднае — і заціхлі ў поўнай разгубленасці, не ведаючы, як пачаць, як сказаць першае слова. Нарэшце Вера адважылася, і Марына Паўлаўна раптам — зусім неспадзявана — пачула ціхі пакорны голас:
    — Вы мяне ненавідзіце?
    Яна быстра, амаль спалохана зірнула на Веру, убачыла яе глыбокія, няўкорна-чыстыя вочы і страсянулася ўся ў злосным абурэнні. Яна пачула, што сапраўды ненавідзіць гэту маленькую прыгожую гадзіну з аблудна-чыстымі атрутнымі вачмі. Бо яна ж ані не сумнявалася, што Вера Засуліч толькі прыкідваецца, толькі грае з ёй подлую камедыю. I яна адказала з неўласцівай ёй грубасцю:
    — Вам гэта ўсё роўна.
    У Веры на вочы набеглі слёзы, і Марына Паўлаўна гэтыя слёзы заўважыла.
    Вера ўзяла карандаш.
    — Як будзем пісаць?
    Марына Паўлаўна адказала нешта невыразнае, наўдачу, каб дужа стасоўнае да справы, і Вера схілілася над паперай — ціхая, смутная і старанная. Вялікі, панура загрузлы ў цьмяным святле пакой атачыў іх шчытнай суровай цішай, якую страшна было парушыць нават лёгкім дыханнем.
    Марына Паўлаўна, карыстаючыся з таго, што Вера
    2R2
    ўдалася ў пісанне, з прагавітай увагай разглядала яе схілены над папераю твар. Вера нібы зусім ужо забылася на нядаўнюю абразу і цалкам захапілася працаю. Увесь прыгожы твар яе працяўся глыбокаю заклапочанасцю, і вусны сціха шавяліліся ў такт пісанню смешнымі зварушліва-наіўнымі рухамі, надаючы ёй бязмеры мілы выраз.