• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    I вось Вера Засуліч успомніла невялічкую молепадобную жанчыну з дробнымі высеянымі вачмі.
    Справа ў тым, што ў Веры Засуліч былі вельмі блізкія і прыязныя адносіны з Матрунай Іванаўнай, Гвардыянавай жонкай. 3 першых дзён прыезду свайго ў Сівец Вера нейкі час кватаравала ў Гвардыянаў і там пасябравала з ціхай малапрыметнай гаспадыняй, пакорна адданай свайму жорсткаму мужу — ды не толькі мужу, а кожнаму з кім даводзілася ёй заводзіць большменш блізкія дачыненні. Што і казаць — да Веры Засуліч яна з першага ж дня паставілася з глыбокай, чыста набожнай пашанай.
    I, нягледзячы на сваю малапрыметнасць, Матруна Іванаўна была цікавая жанчына. У ёй, дзівосна перамяшаўшыся, была шэрая абмежаванасць забітае вясковае жанчыны з рэшткамі калішняй, праўда, убогай, страшэнна блытанай культурнасці. Так, так, Матруна Іванаўна вучылася нават калісьці ў гімназіі! Яна была зусім шляхетная паненка — тонка гаварыла
    з кавалерамі пра каханне, грала на гітары і кволым галаском выводзіла журботны напеўчык.
    Ветер пронесся над речкою сонною, Тнхо шумнт очерет...
    Там, на воде, между тнной зеленою Мертвое тело плывет...
    Грубая неўвароткая мужава воля жорстка прыгбала ўсе яе паэтычныя нахілы, і цяпер толькі калі-нікалі яны прабіваліся скрозь закаржэлы пласт тупога жыцця раптоўнымі недарэчнымі парасткамі, якія дужа пацяшалі Веру Засуліч. To яна, жаласна скуксіўшы маленькую сваю фізіяномію, запяе напаўзабыты раманс, то ўспомніць што-небудзь рамантычна-прачулае з свае неверагоднае мінуўшчыны, то пачне разважаць пра мілосныя пачуцці, пра каханне. Усё гэта так дзіка, так прарэзліва дысанавала з усёй ёй, цяперашняй Матрунай Іванаўнай, што смехатлівы настрой у Веры часам мімаволі змяняўся на пачуццё раптоўнае жудасці.
    У глыбіні душы Вера, безумоўна, толькі смяялася з Матруны Іванаўны, але разам з тым адчувала да яе найшчырэйшую сімпатыю і да апошняй пары не кідала вадзіць з ёю сяброўства, карыстаючыся сяды-тады з яе добраахвотных дробных паслуг.
    I вось цяпер толькі, пачуўшы пра кулацкія махінацыі Гвардыяна, Вера зразумела раптам, што гэтая невялічкая смешная жанчына — зацяты вораг партыі і Савецкай улады. Пэўна, што вораг, бо Вера ж добра ведае яе рабскую адданасць мужу, ягоным інтарэсам, ягоным думкам, пачуццям і настроям.
    I яна з гэтай жанчынай сябруе. Яна, палітычна свядомая, блізкая да партыі працаўніца, першая на ўвесь Сівец актывістка.
    Вера Засуліч гарыць уся ад нутранога сораму, a можа, і страху. Кожны напамінак пра Гвардыяна востра падколвае яе, напінае нервы, не дае спакойна ўсядзець на месцы.
    Яна вінавата! Яна страшэнна вінавата! Але яна загладзіць сваю віну, сваю мімавольную заблуду! Яна яшчэ з большай шчырасцю, яшчэ з большым імпэтам возьмецца за працу, і ў справе калектывізацьіі Сіўца, у барацьбе з кулакамі, з тымі самымі Гвардыянамі, яна адыграе не апошнюю ролю!
    Вера выступае ў спрэчках (яна ж хоць і беспартыйная, але партыйнымі справамі цікавіцца) і ў гарачыя
    запальныя словы ўкладае сваё глыбокае абурэнне супроць тых, хто ставіць палкі ў кола вялікага будаўніцтва. Яна патрабуе найлюцейшае барацьбы з імі, яна заклікае да гэтае барацьбы ўсіх партыйцаў і беспартыйных. Яе словы робяць уражанне, яе настрой перадаецца прысутным. Яна чуе гэта і яшчэ больш Sa­na ляецца.
    Дармо, што ўсміхаецца гэты блазнюк брыгадзір! Мо ён не верыць у яе шчырасць? Мо ён думае, што яна толькі гаворыць, што ў яе не хопіць сілы самой рабіць тое, да чаго яна заклікае? Пабачым, хто чаго варты!
    ...Вера Засуліч ідзе з партыйнага сходу ўзрушаная, але пэўная ў сабе. Дарогай яна цвёрда пастанаўляе ад гэтага ж дня спыніць усякія зносіны з Гвардыянамі.
    Яна варочаецца дамоў паспешна, прыбежкам — пэўна, сышліся ўжо бабы на «кройку-шыццё». Яна адразу бяжыць у клас, дзе старожка ужо запаліла святло, але там усяго тры жанчыны. Наказаўшы ім чакаць, Вера бяжыць у сваю кватэру, каб хвілін з дзесяць якіх адпачыць на самоце.
    На кухні гарыць газовачка — старожка нешта поркаецца каля печы. А на ўслончыку ў кутку сядзіць невялічкая молепадобная жанчына і ззяе насустрэчу настаўніцы салодкаю, наскрозь прасякнутую ласкай, усмешачкаю. Яе куксачка-твар увесь сабраўся ў камочак дробных прыветных маршчынак.
    — Я вас чакаю, чакаю, Вера Міхайлаўна!
    Вера аслупянела. Што ёй рабіць? Ей трэба канечна выгнаць яе, гэтую кулацкую гідру, сказаць, каб яе духу-паху тут не было. Яна павінна гэта зрабіць, гэта яе абавязак. I яна зробіць, абавязкова зробіць. Вось зараз, адразу, каб доўга не думаць.
    Вера раскрывае рот, каб сказаць першае жорсткае слова, і рот яе сам па сабе складаецца ў ветлую ўсмешку.
    — Добры вечар, Матруна Іванаўна! Вы даўно прыйшлі?
    — А ўжо, любачка мая, хвілін з дзесяць, чэснае слова...
    Вера злуе на сябе і спехам мяркуе, ці яшчэ не позна выгнаць яе, гэтую кулацкую погань, пасля тых слоў, якія яна ёй сказала. I наважвае, што можна яшчэ, бо першыя словы былі звычайнае прывітанне, якога вымагае простая абычайлівасць. А цяпер ужо яна скажа адразу, усутыч, без неякіх там абыходаў. Каб надаць
    сабе смеласці, яна супіць бровы, набірае суровага выгляду.
    — Матруна Іванаўна!
    Але тут на момант запыняецца і, расхмурыўіііы твар, канчае:
    — Зойдзем да мяне ў пакой...
    — Дзякую, Вера Міхайлаўна. Толькі на адну хвіліначку, чэснае слова...
    Вера Засуліч у думках з шалёнаю злосцю дзярэ сябе кіпцюрамі і мала што не плача. А тым часам адмьікае пакой і далікатна прапускае наперад маленькую молепадобную жанчыну.
    Матруна Іванаўна борздзенька, мышкаю, забягае ў свой абзвычаены куточак — паміж дзвярэй і грубкі — і зачынае дробненька ўздыхаць:
    — Божачка мілы, што гэта дзеецца. Любачка мая, гэта ж як свет стаіць гэткага не чуваць было, чэснае слова. Што хто працаваў, стараўся, недаядаў, недапіваў — цяпер аддай усё немаведама каму. Чысты разбой, чэснае слова...
    Вера сядзіць бледная, здранцвелая — яна нават не дабірае сэнсу Матруніных слоў, а ўспрымае іх як балючыя жорсткія ўдары, ад якіх муціцца ў галаве і cappa заходзіцца з тупога, звярынага страху. Што ёй трэба? Чаго яна прыйшла сюды? Як ёй сказаць, што ёй тут не месца, што яны — ворагі, што яна і на парог яе не хоча пускаць?
    Матруна Іванаўна пачынае жаласна хліпаць.
    — Кажуць... адбяруць усё... пазаганяюць усіх у калектыў у гэты... Усіх чысценька, як на прыгон усё роўна. Столькі гаравалі, столькі мэнчыліся, чэснае слова...
    Слёзы Матруніны выклікаюць у Веры дзіўную мешаніну жалю і злосці. Яна рашуча ўскаквае з месца і крычыць:
    — Матруна Іванаўна!
    I зноў запыняецца і канчае зусім не тым, што мела сказаць:
    — Кіньце плакаць. Неяк абыдзецца...
    Як, што яна сказала? Неяк абыдзецца? Што гэта «неяк абыдзецца»? Калектывізацыя? Перабудова жыцця? Рэвалюцыя? Рэвалюцыя «неяк абыдзецца»?
    О, яна гэтага сабе не даруе! Апартуністка! Абываталыса! Кулацкая падпявала! Здрадніца!
    Яна, як непрытомная, кідаецца на ложак і як мага
    сціскае зубы, каб не заплакаць. Гвардыяніха ўраз выбягае з свайго куточка і спяшаецца.
    — Ой, заседзелася я, чэснае слова... Трэба бегчы.
    У руках у яе раптам — немаведама адкуль — з’яўляецца скрутак. Яна кароткімі і паспешнымі рухамі, нібы спадкрадня, кладзе яго на стол.
    — Скаромінкі крошка... Усё роўна, пойдзе ўсё ў глум. Чорту лысаму дастанецца. Ешце на здароўе, мая любачка... Бывайце здаровенькі!
    Вера шалёна зрываецца з ложка, кідаецца ўслед за кулацкай гідрай і, праводзячы яе да дзвярэй, запрашае:
    — Можа б пасядзелі яшчэ, Матруна Іванаўна?
    — He ўжо, мая любачка. Заходзьце вы калі да нас, чэснае слова...
    Нарэшце пайшла. Цяпер ужо Вера дае волю сваім пачуццям. Яна зноў кідаецца на ложак, упіваецца зубамі ў падушку, трапечацца ўсім целам, як у прыпадку, і істэрычна плача.
    У дзверы ляпаюць.
    — Вера Міхайлаўна! Ужо ўсе пазбіраліся.
    I Вера Засуліч надлюдскаю патугаю волі сунімае свой дзікі плач: няма часу, трэба ісці на «кройку-іпыццё». Прыйдзецца хіба паплакаць потым ужо, кладучыся спаць.
    Праходзячы паўз стол, Вера сцеражліва абыходзіць, яго, зводдаль, з жудасцю ўзіраючыся ў страшны Гвардыяніхін скрутак.
    9
    Жыла пад гэту пару ў Сіўцы адна досыць цікавая фамілія. Складалася яна з двух асоб: брата і сястры Шыбянковых. Брат — гэта і быў той самы «зладзюга Шыбянок», што наганяў найбольшы непакой, трывогу і страх на Цімафея Міронавіча Гвардыяна. Ен незадоўга перад гэтым вярнуўся ў Сівец, адкуль адсутны быў праз цэлых сем год. А незадоўга перад ім вярнулася з няўдалага замужжа ягоная сястра — маладая, вясёлая і растаропная жанчына, моцная спакуса ўсіх сівецкіх аматараў мілосных уцех. I вось пахілы слепаваты дамок у глухім закавулку, што ўжо цеперся стаяў з шчытна пазабіванымі вокнамі, зноў акрыяў, засвяціўся хоць і не надта гучным, але жвавым,бадзёрым жыццём.
    Шыбянковы жылі адно з адным у лагодзе. Нават больш таго, у іх былі на дзіва цёплыя пяшчотныя стасункі, якія рэдка бываюць паміж дарослымі братам і сястрой. Тацяна дык проста ўбагаўляла свайго прыгожага, спрытнага, разумнага і шырокадасведчанага брата і атуляла яго чыста матчынскай ласкай, хоць была на колькі год маладзейшая за яго. Андрэй жа глядзеў на яе нібы трохі звысака, з жартлівай паблажлівасцю, але, фактычна, пад гэтым хаваў такую самую цёплую і глыбокую прыязнасць, як і яна. Проста ён больш быў скрыты ў сабе (жыццё навучыла), дык не мог паказваць свайго пачуцця, як яно ёсць. Ен патворыў ёй, глядзеў пагадліва на яе частыя мімалётныя раманы, нават, здаецца, яны імпанавалі яму, але любіў таксама і добра пашкеліць з яе, падражніцца.
    Тацяна не была распусніца. 3 свайго нядоўгатрывалага замужжа яна вынесла добрую практыку і ўмела як след шанаваць сваю жаноцкую годнасць — таму ў стасунках з мужчынамі перавага была скрозь на яе баку. Ніхто ў цэлым Сіўцы не мог пахваліцца, ці, прынамсі, ніхто не хваліўся, што змусціў яе на салодкі грэх, затое яна магла дзесяткамі налічыць мужчын, якія да яе так ці іначай заляцаліся.
    Была гэтая Тацяна здаровая, свежая маладзіца з спакусліва мяккімі павольнымі рухамі, з чыстым, адкрытым і досыць прыгожым тварам, з якога ніколі не сходзіла спакойная цеплыня. Заўсёды вясёлая, гаваркая — яна ўсюды, дзе б ні была, узнімала вакол сябе жартаўліва-лёгкі настрой, у значнай меры падагрэты вострым аганьком юрлівасці. Бабскага кампанства яна не любіла — больш аціралася паміж мужчын і жыла інтарэсамі зусім не бабскімі. Адно, што прыхіляла яе да жанчын, што ўцягвала яе на нейкі час у неразлучную дружбу з імі, гэта — няўдача ў сямейных ці сардэчных справах. На ўвесь Сівец яна была першы абаронца і спацяшальнік жанчын, што абшаснуліся на слізкай амурнай дарозе. Гэта, мабыць, таксама быў вынік яе ўласнае ў гэтым кірунку няўдачы.