• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    Прьійшоўшы да гэтае лагічнае высновы, Гвардыян адышоўся да шафкі і паволі пасунуўся ў чыстую палавіну хаты: тут ён можа спачыць душой і аб усім падумаць.
    У чыстай палавіне сабраны ўвесь бляск Гвардыянавага багацця і культуры. Увесь гэты пакой пазастаўлены мэбляй розных гатункаў і рознае вартасці, сярод якой ёсць і самотныя адзінкі сапраўды шыкоўных дарагіх гарнітураў і ўбогія прадстаўнікі мясцовага саматужнага майстэрства. Усё стаіць у дасканалым парадку, які дужа цешыць гаспадара і якім гаспадар дужа ганарыцца. Крэслы ўсе выстаўлены шнурам паўз сцяну — перш маленькія, потым большыя, яшчэ большыя і г. д. Шафы таксама плячо ў плячо прыхінуліся да другое сцяны, але адной не хапіла месца, дык яна стала бокам, пакрыўджана адвярнуўшыся ад сваіх суседак. У двух процілежных кутах стаіць па вялізным трумо, а ў трэцім куту, што супроць абразоў,— наймілейшая Гвардыянава рэч — шырокае і глыбокае спрунжынавае крэсла. На гэтым троне любіў часам пасядзець Цімафей Міронавіч, аддаўшыся глыбокаму адчуванню сваіх шматгадовых здабыткаў, станавіта размешчаных перад яго вачыма. Тут ён на самоце абмяркоўваў свае мудроныя гаспадарчыя справы, тут жа ўдаваўся ён і ў самадавольнае філасафаванне на тэму аб тым, што вось не кожны чалавек патрапіць жыццё сабе чыста наладзіць, што не кожнаму чалавеку дадзена на гэта сіла і здольнасць.
    У гэтае старасвецкае крэсла асцярожна спусціў цяпер Гвардыян сваё недалужнае цела і, цяжка ўздыхнуўшы, стаў думаць свае непакойныя думы.
    Усё, аб чым сёння казаў Паўлюк, ён ужо ведаў pa-
    ней, але з гэтага ведання малую меў сабе ўцеху; ён ані нічога не разумеў. «Што ім трэба? Якая ў іх праўдзівая мэта?»
    Гвардыян за сваё багатае і дабром і ліхам жыццё прызвычаіўся ў кожным дзеянні людзей пад знадворным яго выяўленнем знаходзіць просты матэрыяльны сэнс, які часамі быў зусім розны ад тых мэт, што паказвалі людзі, і які заўсёды — ён ужо добра ў гэтым пераканаўся — круціўся недалёка ад таго, самага любага ўсім, як і яму, Гвардыяну, рубля. I цяпер ён, адкінуўшы ўсякія там палітычныя гутаркі ды агітацыі, стараўся знайсці просты матэрыяльны эквівалент небяспекі, што насоўваецца на яго рознай навалай.
    Можа, будзе абрэзка зямлі? Можа, прыйдзецца заплаціць нейкі асаблівы падатак?
    I, каб напужаць сябе, каб загадзя прывучыць сябе да страшнай магчымасці, ён бярэ найбольшае:
    — Няўжо цэлую тысячу?
    Ен шырока расплюшчвае вочы і стараецца самога сябе падманіць, што сапраўды яму страшна, што горшага ўжо быць не можа. Але дармо! Нейкі ліхамысны нутраны голас падказвае, што гэта не страх, а ўцеха, што ідзе нешта куды вялікшае і страшнейшае. I ў тым, што цёмнае яно, невядомае,— самая турбота Цімафею Міронавічу Гвардыяну.
    Па мястэчку — Гвардыян ведае — часта памінаюць ягонае імя. У Малаха, дзе кватаруе таварыш рабочы з горада,— Паўлюк казаў — маюць яго ўжо за першага ворага. А тут яшчэ круціцца — сыскаўся са свету — гэты зладзюга Шыбянок. Што ён мае да яго? Чаго ён гару верне на бязвіннага чалавека? За што ён мсціцца яму?
    Гвардыян, праўда, ведае добра, за што мсціцца яму «зладзюга Шыбянок», ён не забыўся яшчэ, што гэта з яго лёгкай рукі пайшоў той — голы, як бізун,— у невядомы свет шукаць невядомае долі. Дый баіцца ён гэтага чорнага чалавека горш, як агню, але ніколі сам сабе не прызнаецца ў гэтым і свой страх хавае за ўтульную заслону фармальнае законнасці.
    — Я нічога супроць законаў Савецкае ўлады не рабіў. Я ні ў кога не ўкраў і нікога не абрабаваў. Я сам жыў і дзяржаве даваў. А што наймаў, дык на гэта таксама быў закон ад дзяржавы. Дзе ж мне, век слу-
    жачаму чалавеку, ды яшчэ, будучы, сямейна-бяздзетнаму, з усёй гаспадаркай самому ўправіцца!
    I ў Гвардыянаву свядомасць адзін па адным плывуць самыя пэўныя, самыя рашучыя аргументы, якія даводзяць поўную ягоную лаяльнасць. Ен паступова смялее, і непакой яго змяняецца на абурэнне.
    — Што я мяшаў яму катораму абжывацца? Што я яму катораму свет завязаў? Гэтак не то, што Шыбянок, а і родны брат гатоў сказаць, што я разарыў яго, гаспадаркі рашыў?
    Праўда, братава Паўлюкова гаспадарка, як і таго, Шыбянка, таксама ў ягоныя рукі перайшла, але ж ён сплаціў яму ў добрай згодзе па закону і мае права цяпер з шляхетным абурэннем сустрэць усякую з яго боку прэтэнзію.
    Што яны да яго маюць? Што яны ладзяць там на ягоную галаву?
    У Гвардыяна гэтае «там» ужо канчаткова лакалізавалася ў Сівалапах — адтуль, безумоўна, ідзе ўвесь чмур, а першыя паджыгайлы супроць яго — чорны Шыбянок ды гэты, з горада. Яшчэ Віктар-камсамолец памагае ім, блазнюк паганы. Але што яны прымеюць зрабіць? Нічога не выйдзе з усяе гэтае іхняе турбацыі, дарэмны клопат! Гвардыян знае сівецкіх людзей — звекаваў з імі, можна сказаць,— не пойдуць яны на гэтае ашуканства, не дадуць сябе абкруціць!
    Цімафей Міронавіч ужо ўсміхаецца шырокаю, застылаю, як у жабы, усмешкаю. Ен заспакоены ўжо, ён цалкам ўпэўнены ў добрым канцы. I ён трыумфальна-задаволеным поглядам абводзіць сваю хатнюю маёмасць, нібы ўбіраючы ў сябе грунтоўную моц і станавітасць усяго гэтага багацця.
    — Хай-тку панажываюць столькі!
    Потым да ягонага вуха далятае гаспадарчы бразгат з чорнае палавіны. Яго свядомасць раптам варочаецца да абыдзёншчыны, і ён перш-наперш успамінае, што сёння — нядзеля. Ен устае з крэсла і, стоячы ля яго ў важна нахіленай наперад падставе, гукае:
    — Матрёна!
    Уваходзіць жонка — невялічкая молепадобная жанчына з дробнымі і рэдкімі, нібы высеянымі вачмі. Гвардыян, не гледзячы на яе, выгалашае:
    — Дай мне той добры пінжак, трэба, будучы, схадзіць да аб’ездчыка.
    Цырымонія надзявання «добрага пінжака» праходзіць з адмысловай урачыстасцю. Хоць «пінжак» вісіць тут жа, у першай ад Гвардыянавага трона шафе, але бярэ яго канечна «Матрёна» і, трымаючы на выцягнутых уперад руках, падносіць да Гвардыяна з напружанай, блізкай да спалоху павагай. Гвардыян ужо загадзя абярнуўся спіной насустрэчу «добраму пінжаку» і выставіў назад скачарэжаныя рукі. «Матрёна», зацяўшы дух, напінае на гэтыя рукі неслухмяныя рукавы.
    Футра Гвардыян апранае сам і без цырымоніі. Потым, узяўшыся за клямку, ён па неадменнаму свайму звычаю абарочваецца напаўзвароту ад дзвярэй і дае апошні загад жонцы:
    — Як прыйдзе Панас — хай ідзе струшанку трэсці.
    I тады ўжо здаволены, што ўсё ў яго цалкам палюдску, выходзіць на вуліцу.
    Аб’ездчык жыве на водшыбе, гоняў з пяцёра ад Сіўца, на ўзлессі. Гвардыяну трэба прайсці, ідучы да яго, бадай палавіну мястэчка. Сёння праходка гэта чамусьці не цешыць яго, як зазвычай, не дае яму салодкага адчування ягонае сілы і паважнасці. Праўда, кожны, хто стрэнецца па дарозе, выяўляе да яго звычайную далікатнасць, але ў гэтай далікатнасці чуецца цяпер Гвардыяну нейкая прыкрая падкрэсленасць, а іншы раз нават тонка схаваная насмешка. Ліха ведае, што гэта сталася з гэтымі людзьмі.
    На самым канцы мястэчка кідаецца ў вочы смешная хацёнка Галілея. Яна стаіць адна сярод пустога прагалу — ні двара пры ёй, ні плоту, нічым-чагенечка. Стаіць, самотная, нудная, засыпаная сумётамі сяегу, і толькі, як дзікі недарэчны ўбор на галаве ў вар’ята, узносяцца над страхой непамерна вялікія, грамоздныя крылы ветрака.
    Гвардыян пагардліва ўсміхнуўся.
    — Электрычнасць!..
    I ўжо гатоў быў пранесці далей на сваіх тонкіх вуснах гэтую самадавольна-пагардлівую ўсмешку, аж раптам нейкая нечаканая думка працяла яго галаву, і ён збочыў на вузенькую, у адзін след, сцежачку да Галілеевай хаты.
    Дзверы былі завалены з сярэдзіны. Гвардыян паляпаў. Перш загурчаў сабака, потым пабыло троху ціха, і нарэшце дзверы самі па сабе расчыніліся і, упу-
    сціўшы Гвардыяна, зноў жа самі па сабе зачыніліся за ім.
    У хаце было пуста. Гвардыян асалапела азірнуўся наўкола, шукаючы гаспадара. Нарэшце ён угледзеў клок Галілеевай барадзёнкі, які тырчаў з высокіх — на ўзровень печы — палацяў. Потым над барадзёнкай ён заўважыў яшчэ пранізлівае Галілеева вока, якое, не міргаючы, глядзела на неспадзяванага госця, не паказваючы, аднак, ні асаблівай радасці, ні здзіўлення.
    Гвардыян палічыў за патрэбнае засмяяцца.
    — Хе-хе-хе! Ну і механіка ў вас, Ахрэм Данілавіч! Самі дзверы адчыняюцца і зачыняюцца. Як у той казцы ўсё роўна.
    Галілей спакойна растлумачыў:
    — Гэта я адчыніў за вяровачку, а зачыняюцца вагою... ага... Ніякае асаблівае механікі.
    Гвардыян стаяў сярод хаты — Галілей і не думаў запрашаць яго сесці: ён, як раней, ляжаў на палацях, не мяняючы свае паставы. Аднекуль (Гвардыяну здалося, што з гары) сціху пагіркваў нявідны сабака. Гвардыяна затурбавала думка, чаго ён прыйшоў сюды, і ён натужна шукаў, аб чым завесці гаворку.
    — Як маецесе, Ахрэм Данілавіч?
    — Баюся, Цімафей Міронавіч.
    — Чаго ж вы баіцеся, Ахрэм Данілавіч?
    — Таго, чаго і вы, Цімафей Міронавіч.
    Гвардыян хацеў быў звярнуць на жарт, а далей змеркаваў, што мо выгадней будзе ўзяць больш сур’ёзны тон ды дапытацца чаго ў хітрага Галілея.
    — Я дык што ж, пэўная справа: кулак, хе-хе-хе... А чаго ж вам, будучы, баяцца?
    Галілей непакойна паварушыўся.
    — Кхе... кхе... Каб ведаў, дык не баяўся б. Чалавек таго баіцца, чаго не бачыць ці не разумее.
    Гвардыян працягнуў разважна:
    — Што праўда, то праўда... Каб гэта ведаў усё, што наперадзе, дык які страх!.. Хе-хе... Каб ведаў, дзе павалішся, дык бы лёг там спакойненька.
    Ен не верыў, што Галілей папраўдзе баіцца, але наважыўся ісці напрасцень.
    — Што ж яны, будучы, зробяць вам, Ахрэм Данілавіч?
    — Яны мне нічога не могуць зрабіць... Ці аб адным чалавеку страх?.. Вам, Цімафей Міронавіч, будзе
    капец... ага... А ці варты вы таго ці не варты?
    Ен сеў, спусціўшы ногі, на палацях, абапёрся аб калені рукамі і ўпяў у Гвардыяяа спакойны задуменна-дапытлівы погляд, ад якога таму стала мутарна:
    — Трэба памеркаваць... ага.. Рэвалюцыя ідзе... Рэвалюцыя заўсёды шукае чые-небудзь пагібелі. 3 гэтай пагібелі — іншым шчасце... Так і з вашай пагібелі будзе некаму дпчасце... ага... Я не ведаю... не разумею... Нічога не разумею...
    — He разумееце?
    — I нічога я вам не скажу.
    — He скажаце?
    Гвардыян раптам адчуў, што сапраўды яму страшна. Каб схаваць ад Галілея сваё пачуццё, ён пяўся зрабіць на сваім твары безуважна-іранічную ўсмешку, але замест яе дрыготныя вусны расцягваліся ў нейкую ўбогую, разгубленую грымасу. I нястрыманы нутраны імпэт прымушаў яго мімаволі рабіць наіўныя недарэчныя запытанні.